Слоўнікавая праца як адзін з кірункаў па развіцці маўлення

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Сентября 2014 в 16:41, курсовая работа

Краткое описание

Мэта даследавання –вызначыць шляхі і сродкі, якія садзейнічаюць асэнсаванню малодшымі школьнікамі мастацкага вобраза і ідэйна-эстэтычнага зместу твора, высветліць, якую ролю адыгрываюць у гэтым працэсе практыкаванні, разуменне дакладнасці словаўжывання, асцыятыўнае мысленне, фантазійныя ўяўленні, эмацыянальна-пачуццёвы вопыт.
Для дасягнення гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1. Раскрыць ролю слоўнікавай працы і аналізу вобразных сродкаў у развіцці маўлення малодшых школьнікаў.
2. Вызначыць асаблівасці працы з вобразнымі сродкамі тэксту ў пачатковых класах.
3. Прааналізаваць праграмы і падручнікі ў аспекце праблемы даследавання.
4. Эксперыментальна праверыць асэнсаванасць ўспрымання мастацкага твора малодшымі школьнікамі.

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсач 3.doc

— 185.00 Кб (Скачать документ)

Метадычная навука і практыка ведае розныя падыходы да працы над вобразна- выяўленчымі сродкамі мовы. Адны настаўнікі і метадысты лічаць, што вучні павінны ў гэтым выпадку як мага больш чытаць твораў, аздобленых вобразнымі сродкамі мовы, якія тлумачыць няма патрэбы. Іншыя імкнуцца ўсімі магчымымі спосабамі “патлумачыць” сродкі мастацкай выразнасці, просяць вучняў выпісаць тропы з тэксту ў сшыткі, завучыць на памяць і выкарыстаць у самастойных творчых працах. Такія педагогі не разумеюць, што моўнае развіццё выхаванцаў не знаходзіцца ў прамой залежнасці ад колькасці знойдзеных імі ў тэкстах вобразных выразаў. І першы і другі падыход не з’яўляюцца бездакорнымі.

Літаратурна-мастацкія тэксты і кнігі (падручнікі) адпавядаюць літаратурна-эстэтычнаму патрабаванню. Яны багатыя на вобразна-выяўленчыя сродкі, таму настаўніку неабходна ўмець правільна інтэрпрэціраваць (тлумачыць) іх у творах, што прапануюцца дзецям, дапамагаць школьнікам выяўляць (бачыць) і разумець іх. Праца над вобразнай лексікай мастацкіх твораў дапамагае вучням разумець іх змест і галоўную думку, абуджае цікавасць да мовы і літаратуры.

Само паняцце “вобразнасць” можна тлумачыць і як “яркасць, маляўнічасць” творчай манеры пісменніка, і як “моўнае багацце”, і як уквечанасць  тропамі.

Тропы – гэта паэтычныя звароты, словы ці выразы, што ўжываюцца ў пераносным сэнсе. Троп дае магчымасць коратка і трапна ахарактарызаваць прадмет, з’яву [5, С.43].

Метадычная навука і практыка ведае розныя падыходы да працы над вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы.

Сістэму выкарыстанных слоўных форм у мастацкіх творах мы называем вобразна-выяўленчымі (вобразатворчымі) прыёмамі.

Падчас работы над вобразнасцю сродкамі мовы лепш за ўсё выкарыстоўваць нагляднасць па аналогіі з жыццём, якая спрыяе апрадмечванню чытання і набліжэнню яго да рэальнасці. Л.С. Выгоцкі казаў: “Чым больш дзіцё бачыла, чула і перажыла, чым больш яно засвоіла..., тым больш значнай і прадуктыўнай пры другіх роўных умовах будзе дзейнасць яго ўяўлення” [23, С.56].

Найбольш даступнае малодшым школьнікам параўнанне.

Параўнанне – гэта мастацкі троп, пабудаваны на супастаўленні двух прадметаў ці з’яў, якія маюць агульныя прыметы (падабенства). Яно сустракаецца і ў вершах і ў прозе. Дзіця звычайна бачыць падобнае там, дзе дарослыя не заўсёды могуць заўважыць яго з-за шаблоннасці і трафарэтнасці мыслення. Важна, каб знаёмства з параўнаннем адбывалася на такіх прыкладах, дзе прадмет, з якім параўноўваюць, быў добра знаёмы дзецям, у адваротным выпадку вобраз не асвятляецца, а зацямняецца, становіцца больш незразумелым, цяжкім для ўспрымання.

Праца над параўнаннямі звычайна носіць непрымусовы характар, хоць бы па той прычыне, што параўнанне заўсёды утрымлівае суб’ектыўны пачатак. Але яно ўяўляе найвышэйшую каштоўнасць для моцнага развіцця толькі тады, калі нарадзілася ў свядомасці вучня ў сувязі з неабходнасцю выказаць свае адносіны да прадмета – захапіцца, здзівіцца. Так дзіця не скажа, што напрыклад снег, што блішчыць, падобны да зорачак, што ўпалі з неба – гэта складана, і немэтазгодна патрабаваць. Ён скажа, што снег падобны на цукар, пабітае шкло. І гэта яго суб’ектыўнае бачанне на першых этапах дапушчальна і не ў якім выпадку не крытыкуецца.

Любое ўдалае параўнанне часцей за ўсё зрокава выразнае, лёгка ўспрымаецца дзецьмі, нават у падрыхтоўчым класе, калі яны толькі пачынаюць вывучаць абрысы літаратуры. Да кожнай літаратуры дзеці дастасоўваюць вялікую колькасць падобных да яе па форме прадметаў. Уменне параўноўваць, супастаўляць знаёмае і незнаёмае – абавязковая ўмова для развіцця творчых здольнасцей , вобразнага мыслення, логікі, назіральнасці.Праца над параўнаннем пры аналізе тэкстаў мае вельмі вялікае значэнне не толькі для літаратурнай адукацыі і эстэтычнага выхавання вучняў. Яно спрыяе развіццю ў іх інтэлектуальных здольнасцей, умення назіраць, параўноўваць прадметы навакольнай рэчаіснасці. Гэта праца неабходная і таму, што асновай усіх другіх сродкаў выражэння з’яўляецца менавіта параўнанне.

Зусім не абавязкова засяроджваць увагу вучняў на кожным параўнанні.

Аналіз параўнанняў – перадумова разумення астатніх вобразных сродкаў.

Эпітэт – мастацкае азначэнне, пры дапамозе якога аўтар падкрэслівае значныя з яго пункту погляду асаблівасці, рысы прадмета ці чалавека. Удалыя эпітэты дапамагаюць чытачу ўбачыць, намаляваць у сваім уяўленні цэласную карціну прадмета, з’явы, падзеі, персанажа. Без адэкватнага ўспрымання эпітатаў немагчыма глыбока зразумець тэкст, зразумець яго думку.

У ролі эпітэтаў звычайна выступаюць прыметнікі, але яны могуць быць выражаны назоўнікамі (ідзе чараўніца-зіма). Але не любы прыметнік выступае ў ролі эпітэта. Абавязковая умова – наяўнасць скрытага, вобразнага значэння.

Праца над эпітэтам пачынаецца з высвятлення, чаму так, а не інакш апісаны прадмет.

У 1-ым класе вучні проста тлумачаць значэнне эпітэтаў, у 2-4 класах звяртаецца ўвага на эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, якія выконваюць ролю эпітэтаў, на агульны настрой, які яны ствараюць (без выкарыстання тэрміна). Увага дзяцей звяртаецца на тое, чаму пісьменнік абраў гэтае слова, а не іншае, што стаіць за гэтымі словамі. Пасля тлумачэння значэння эпітэта прапануецца падабраць свае ўласныя эпітэты (вобразныя словы) для апісання, напрыклад, восені: чароўная, залатая, сумная.

Калі сістэматычна звяртаецца ўвага на эпітаты, то ў вучняў назапасіцца пэўны вопыт іх выкарыстання. Яны пачынаюць ужываць іх у пераказах, сачыненнях.

У 2-3 класах можна праводзіць спецыяльныя практыкаванні па падбору эпітэтаў. Вучням можна прапанаваць наступныя заданні:

– Падумайце, як можна сказаць пра добра вядомы прадмет, напрыклад: пра вячэрняе неба, неспакойнае мора, цёплы ветрык. Можна прапанаваць прыблізныя словы (падбор сінонімаў)

– неба агністае, барвовае, таямнічае; мора магутнае, раз’юшанае, велічнае; ветрык ласкавы, мяккі.

Праца над эпітэтамі звязваецца і з граматычнымі тэмамі, асабліва з тэмай “Прыметнік”. Вучні ўпэўніваюцца ў багацці, выразных магчымасцях слоў гэтай часціны мовы.

Дзеці з самага маленства вельмі чуйныя да ўспрымання метафары, імгненна реагуюць на метафарычныя выразы.

Метафара – гэта скрытае параўнанне. У адрозненні ад звычайнага параўнання, якое мае дзве часткі (тое, што параўнаецца і тое, з чым параўнаецца), метафара мае толькі другую. Сама з’ява ці прадмет, пра які ідзе гаворка, толькі маецца на ўвазе. Зразумець метафару – значыць зразумець, адгадаць невядомы прадмет, з’яву.

Для малодшых школьнікаў метафары складана вызначыць і разумець іх. Найлепшым матэрыялам для практычнага знаёмства з метафарай з’яўляецца загадка [17, С.32]. У загадцы ёсць усё, з чым, пакуль яшчэ практычна, не засвойваючы спрошчаных тэарытычных паняццяў, знаёміцца вучань: не толькі рыфма, метафара, але і антытэза, і аксюмаран, ёй уласціва ўжыванне неалагізмаў і прыёмаў паралелізму...Менавіта на яе прыкладзе вучні могуць бачыць рацыянальнасць канструкцыі вобраза.

Літота – гэта вобразнае выражэнне, якое змяшчае ў сабе празмернае памяньшэнне памеру, моцы, значэння ці іншых бакоў якіх-небудзь прадметаў, з’яў.

Літота часта выкарыстоўваецца пры стварэнні казачных персанажаў для таго, каб звярнуць увагу чытача на пэўных уласцівасцях прадметаў, з’яў, адзначыць іх, падкрэсліць іх эстэтычную ці сэнсавую значнасць.

Ужо ў першым классе вучні назіраюць за тым, я змяняюцца адценні значэнняў слоў пры далучэнні да іх памяншальна-ласкавых суфіксаў:

Кот-коцік-каток

Рука-ручка-ручанька

Дом-дамішча

Дуб-волат магутны

Рамонак-рамоначак

Маліны-малінка

Ручай-ручаёк.

Аўтар выказвае замілаванне, шкадаванні, любоў, шчырасць у адносінах да таго, што апісваецца, ці наадварот падкрэслівае магутнась, моц, мужнасць, велізарнасць, непераможнасць.

Гіпербала – вобразнае выражэнне, якое змяшчае празмернае павелічэнне размеру, моцы і іншых уласцівасцяў людзей, прадметаў, дзеянняў, якасцяў, якія адлюстроўваюцца ў тэксце для падкрэслівання іх мастацкай значнасці (кагцішчы, усішчы і г.д.).

Літоты і гіпербалы адносяцца да эмацыянальна афарбаванай лексікі, яны вызначаюць прадмет са станоўчага ці адмоўнага боку. Суффіксы могуць зрабіць гэтыя словы добрымі і злымі, мілымі, ласкавымі ці жахлівымі (коцік, сястрычка, ножка, кракадзілішча і г.д.).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ З ВОБРАЗНЫМІ СРОДКАМІ МОВЫ НА ЎРОКАХ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ

          2.1. Аналіз праграм і падручнікаў у аспекце праблемы даследавання

 

Аналіз праграмы і падручнікаў дае магчымасць казаць пра мэтазгоднасць работы з вобразнымі сродкамі, пачынаючы ўжо з 1-га класса. Дзеці шасцігадовага ўзросту маюць талент непасрэднага вобразнага ўспрымання рэчаіснасці, яны ўмеюць здзіўляцца, атрымліваць асалоду ад мастацкага слова, ім вельмі падабаюцца дыдактычныя гульні са словам, якое мае мнагазначнае значэнне. Гэта першы крок да разумення вобразнасці слова. Вучні назіраюць, як мяняецца адценне значэння слоў: заяц, зайка, зайчык, бяляк; мама, маці, мамачка, матуля. Яны даюць элементарнае трумачэнне значэння таго ці іншага слова, спалучэння слоў: свежы хлеб – свежая газета, чалавек ідзе – час ідзе, гадзіннік ідзе. Аўтарскія, народныя творы (вершы, дзяцячыя песні, казкі, загадкі, прыказкі і г.д.) маюць яркую і разнастайную эмацыянальную афарбоўку. Мэта настаўніка – выхоўваць чуйнасть да сэнсавых адценняў слоў (слон, слонік, сланяня), увагу да самых простых выпадкаў мнагазначнасці слоў (іголка швейная, медыцынская, елкі і інш.), аманіміі (лісічкі, касса).

Тлумачальная запіска да праграмы па беларускай мове сцвярджае, што выкладанне мовы павінна быць арганізаванана так, каб вучні свядома засвойвалі і цвёрда ведалі асноўныя граматычныя азначэнні і правілы і ўмелі карыстацца імі ў вуснай і пісьмовым маўленні. Падкрэсліваецца неабходнасць правядзення сістэматычнай работы па развіцці маўлення ў працэсе вывучэння праграмнага матэрыялу.

Сістэматычнае навучанне літаратурнаму чытанню пачынаецца пасля навучання грамаце. Вучні 2-4 класаў далучаюцца да свету мастацкіх твораў, вучацца спасцігаць і разумець іх сэнс праз разуменне значэння вобразных сродкаў, набываюць першапачатковыя веды пра выяўленчыя сродкі мастацкай мовы, вучацца адрозніваць народныя і аўтарскія казкі.

Так, вучні ІІ класса павінны мець першапачатковыя веды пра адрозненне празаічнага твора ад паэтычнага; вызначаць жанр прачытанага ці праслуханага твора; назіраць за асаблівасцямі фальклорных жанраў (калыханак, песенек, казак); назіраць за асаблівасцямі казачнага жанру: выдзяляць зачын, канцоўку, казачныя вобразныя выразы, з дапамогай настаўніка знаходзіць іх у тэксце, выкарыстоўваць у пераказе.

Вучні 3 класа павінны навучыцца выдзяляць пры чытанні з дапамогай лагічнага націску словы-пералічэнні прадметаў, дзеянняў, якасцей, словы-параўнанняў, словы пытанні, важныя па сэнсе словы; вызначаць агульны эмацыянальны настрой паэтычнага твора, пачуцці, якія перадае паэт, знаходзіць у тэксце словы, якія перадаюць настрой і пачуцці паэта; назіраць за будовай верша (рытм і рыфма, вобразная мова); узнаўляць мастацкія вобразы шляхам слоўнага малявання карцін прыроды; назіраць за эмацыянальна-ацэначнымі словамі, вылучаць іх са сказаў, вызначаць сэнсавую ролю; вылучаць у творы мастацкія (вобразныя) словы, тлумачыць іх ролю і значэнне.

Вучні 4 класса замацоўваюць уменні, атрыманыя ў 3 класе: знаходзяць у тэксце вобразныя выразы і словы, тлумачаць іх значэнне, узнаўляюць мастацкія вобразы шляхам слоўнага малявання; вылучаюць з тэксту эмацыянальна ацэначныя словы, асэнсоўваюць іх функцыянальнае прызначэнне; асэнсоўваюць значэнне і ролю прыказак, трапных выразаў, ужытых у тэксце.

У праграме адзначаецца неабходнасць цеснай сувязі паміж вуснымі і пісьмовымі практыкаваннямі па развіццю маўлення вучняў., паміж пераказам і самастойнай творчай работай вучняў. Таму тэксты для пераказаў па сваёй структуры і зместу павінны быць блізкімі да будучых сачыненняў.

Працаваць з выяўленчымі сродкамі на ўроках беларускай мовы можна пры вывучэнні такіх раздзелаў, як «Тэкст», «Сказ», «Слова».

Вучні 3-4 класаў вучацца адрозніваць паміж сабой апавядальныя і апісальныя тэксты, канстатуюць наяўнасць выяўленчых сродкаў, выкарыстоўваюць іх пры стварэнні ўласных тэкстаў розных тыпаў, улічваючы асаблівасці кожнага з іх; знаёмяцца з мнагазначнымі словамі, ужываннем слоў у прамым і пераносным значэнні, з блізкім і супрацьлеглым значэннем.

 

2.2. Эксперыментальная праверка асэнсаванасці ўспрымання мастацкага твора малодшымі школьнікамі

 

З мэтай праверкі асэнсаванасці ўспрымання малодшымі школьнікамі мастацкага твора, намі было праведзена даследаванне на базе СШ № 121. У канстатуючым эксперыменце было задзейнічана 50 чалавек (27 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак) 3”Б” і 3”А” класаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што 3 “Б” клас займаецца па традыцыйнай праграме з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі ТРВЗ. Настаўнік вялікую ўвагу надае аналізу вобразных сродкаў на ўроках мовы і чытання.

   На аснове аналізу вывучэння  вядомага ўрыўка з трылогіі  Якуба Коласа “На ростанях”  мы паспрабавалі зрабіць высновы  адносна таго, наколькі глыбока  вучні 3 класа навучыліся разумець  і адчуваць ролю слова ў мастацкім кантэксце, у якой ступені яны здольныя выбраць найбольш прыдатнае ў кожным выпадку слова. Менавіта лексікастылістычныя памылкі (памылкі на ўжыванне слоў у неўласцівым ім значэнні, на выкарыстанне слоў без уліку іх эмацыянальна- экспрэсіўнай і ацэначнай афарбоўкі) заўважаюцца вучнямі найбольш цяжка.

Информация о работе Слоўнікавая праца як адзін з кірункаў па развіцці маўлення