Прыказкі і прымаўкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Февраля 2014 в 20:02, курсовая работа

Краткое описание

Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, чалавека, расліны, жывёл. У старажытнасці многія з такіх прыказак маглі мець утылітарныя функцыі. Змест афарыстычнай творчасцi беларускага народа вельмi багаты. У ей, як у фокусе, сканцэнтравана адлюстроўваецца жыццё, быт, культура, думкi i пачуццi народа. «3 безданi часоў дайшлi да нас у гэтых згустках розуму i ведаў жыцця радасць i пакуты людскiя, смех i слёзы, каханне i гнеў, вера i бязвер'е, праўда i крыўда, сумленнасць i ашуканства, працавiтасць i гультайства, прыгажосць iсцiн i недарэчнасць забабонаў»,— пiсаў М. Шолахаў аб прыказках у прадмове да зборнiка У. Даля.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Беларускі народ стварыў шмат лаканічных твораў.doc

— 218.50 Кб (Скачать документ)

       Семантыка гэтай  лексемы размяркоўваецца наступным  чынам: паўсюдна lesъ абазначае ‘будаўнічы матэрыял’, а на поўначы і ‘лес- сукупнасць дрэў’, першае з іх лічыцца першасным для прасл. Lesъ, якое тады можна генетычна суаднесці з лац. legnum ‘драўніна, матэрыял’[18, с.287].

      Як адзначаецца  ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” слова “лес” маем тры значэнні: 1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі. 2. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял. 3. Выражэнне мноства. [12, с.316]. У прыказках і прымаўках паказваецца таксама ў раскрыцці чалавечых заганаў (За хадзячым лес , за ляжачым печ [12, c. 212], Воўчая натура – у лес цягнець [12, с. 61]). Паўстае перад намі ў нейкім міфічным свеце ( Лес- бес [12, с. 69], Лесавое ў лес глядзіць [12, с. 70], Не кліч ваўка з лесу, бо ліха не спіць [12, с.61]. Варта адзначыць, што да леса адносіліся з павагай, яго шанавалі ( Плюнь  на лес , каб язык аблез [12, с. 70], Як у лесе гукнеш, так і адзавецца [12, с. 70], Граза ў лес не йдзець [12, с. 70].

    Раскрыццё значэнне слова “балота” падобнае да значэння лес- ахоўвае, корміць, абараняе. У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” слова “балота” мае тры значэнні: 1. Нізкае багністае месца са стаячай вадой .

 

 

2. Вялікая гразь на вуліцы, у  двары; 3. Усё, што характарызуецца застоем, бяздзейнасцю,маральным падзеннем.

     Але ў прыказках і прымаўках паўстае крыху інакш, чым значэнне слова “лес” (Гайда каля балота: якая яда такая й работа [12, с. 181], Летам цэбар вады, ложка балота, а ўвосені ложка вады, а цэбар балота [12, с. 84]). Таксама прасочваецца сувязь з нячыстай сілай (Трасіны, балоты- чортава кархавенне [12, с. 52], Было б балота- чарцей многа будзець [12, с.344], Балота без чорта не будзе [12, с.343]  ) .

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                 Раздзел III. Вобраз беларускай зямлі, “зямелькі-маці”

 

У прыказках і прымаўках адлюстраваліся беражлівыя адносіны да зямлі, гучыць нават нейкая падзяка ў адрас да яе (Зямелька- матка наші: і корміць, і поіць, і адзяваець нас [12, с. 51], Бедная зямелька лепей за багатага мужычка: багаты дасць і квоту возьме, а бедная зямелька , што не зародзіць- усё наша: нашы вярхушкі, нашы і карашкі [12, с. 117] ). Селянін заўсёды пахаў і засяваў зямлю, зразумеўшы на практыцы, што неапрацаваная, без укладу ў яе працы і моцы таксама не адказвае чалавеку ўзаемнасцю (Белая зямля не народзе пшана [12, с. 123], Зямля- талерка, што пакладзеш, тое і возьмеш [12, с.122], Хто зямлі дае , таму і зямля дае [12, с. 122], Зямлі кланяйся ніжэй- будзеш да хлеба бліжэй [12, с. 122], Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць [12, с. 121] , Гультая зямля не любіць [12, с. 120], Без дагляду зямля круглая сірата [12, с. 119], Калі хочаш хлеба меці, то трэба зямліцы глядзеці [12, с.116].

     У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” слова “ зямля” мае шэсць значэнняў: 1. Трэцяя ад Сонца планета,  якая круціцца вакол сваёй восі і вакол Сонца; 2. Суша ( у адрозненне ад воднай або паветранай прасторы); 3. Глеба, верхні слой кары нашай планеты, паверхня; 4. Рыхлае, цёмна- бурае рэчыва, што ўваходзіць у састаў кары нашай планеты; 5. Тэрыторыя, якая знаходзіцца у чыім- небудзь уладанні, карыстанні; 6. Краіна, дзяржава [14, с. 251].

    У прыказках і прымаўках таксама набывае значэнне , якое адлюстроўвае патрыятычныя пачуцці, любоў да роднага края ( Родная зямелька як зморанаму пасцелька [12, с. 287], На роднай зямлі, як на камлі [12, с. 287] . Любоў да Радзімы ў прыказках і прымаўках ўдала спалучаецца з пачуццямі любові да маці (Родная зямля – маці, чужая старонка- мачаха [12, с.287] ).

 

 

 

 

 

 

Раздзел IV. Асноўныя паняцці, звязаныя з рэлігійнымі вераваннямі беларусаў

 

      Гэта група сацыяльнай лексікі адлюстроўвае той круг паняццяў, якія

звязаны  з поглядамі народа на светабудову і тыя сілы, якія кіруюць ёю, з поглядамі на чалавечае жыццё і псіхічныя з’явы.

   

      Пэўнае месца ў прыказках і прымаўках гэтай групы займае бог, які “правіць светам”.Але гэта толькі адно са значэнняў гэтага слова. У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” падаецца некалькі значэнняў гэтага слова: 1. Паводле рэлігійных уяўленняў – вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім. 2. Выдатны спецыяліст у якой- небудзь справе [12, с. 90].

      У прыказках і прымаўках Бог выступае як “правіцель свету”: Сатварыў Бог душу – ні ў пень, ні ўгрушу [12, c.158] , Каб хто ў небе пабываў да ў Бога запытаў [12, c.150]. Разам з гэтым значэннем- усемагутны ўладар, прадвызначальнік чалавечага лёсу, які выступае ў выглядзе чалавека: Як Бог прыстанець, то і пастыра прыставіць [12, c. 151], Баба з рукамі, а Бог з помашчу[12, c.153], Скінь шапку, Бог у хаце [12, c.150], Бог не гуляець дабро перамяраець [12, c.150], Бог не цяля, пазнаець круцяля [12, c. 150], Не ганіце Бога ў лес, калі ў хату ўлез [12, c.151], Двум багам не служыць [12, c.151], Як у Бога за плячыма [12, c.149], Так Бог нам даець, як мы просім [12, c.150], Каторы Бог намачыў , тэй і высушыць [12, c.150], Дай, Бог, чулае бачыць [12, c. 150], Каб анно ведаў ты да я, а Бог трэці [12, c.150], Бог не гуляе, многа палатна нагатаўляе ды бедным торбы нагатаўляе  [12, c.149], Найлепшы гандль з Богам [12, c.149], З Богам кантрактаў не рабіць [12, c.149], З Богам не жарты [12, c.149],  У суд на Бога не пойдзеш [12, c.149], Бог не дасць – свіння не з’есць [12, c.149].

     Слова гэта ўтварылася ў старажытны  час, дзе яно абазначала яшчэ і багацце. Ужываецца яно ва ўсіх славянскіх мовах.

 

 

    З іншых назваў “ таямнічых сіл”, якія нібыта ўздзейнічаюць на лёс чалавека, у прыказках і прымаўках сутракаем словы:

 

   Чорт- ужываецца, акрамя усходнеславянскіх моў, у большасці паўднёва- і заходнеславянскіх. Паходзіць, па думцы Г. Шымкевіча, ад чара, якое абазначала ў многіх славянскіх мовах першапачаткова рысу, лінію, а затым

чараўніцтва. Такі пераходад аднаго паняцця  да лругога , як сцвярджае Г. Шымкевіч, натуральны, бо да ліку чараўніцтва адносілі і таямнічыя абрысы.    

Слова гэтае, акрамя таго, мае сувязь з словам чорны , таму што простанароднае павер’е заўсёды ўяўляла злога духа чорным ( параўнаць: чарнабог, чорныя кнігі).

 У “ Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” мае два значэнні: 1. Паводле забабонных уяўленняў: злы дух у вобразе чалавека, пакрытага чорнай шэрсцю, з рагамі, капытамі, хвастом; д’ябал. 2. Ужываецца як лаенкавае слова [14, с. 748].

     У прыказках і прымаўках  сустракаем ў наступных значэннях: 1. злы дух   (Ты хочаш на гару , а чорт за нагу [12, c.239], За вялікую крыўду і чорт спагоніць [12, c.159], Усе чэрці адной шэрсці [12, c.49], Чорт душу выйме, а пан скуру здыме [12, c.73]  , Што б гэта быў за чорт, калі б не спакусіў [12, c.318], Абы дрыгва, а чэрці будуць [12, c.189], Багатаму чорт дзяцей калыша , а беднаму з калыскі выкідае [12, c.59] ); 2.Чалавек дрэнных паводзін ( У ціхім балоце чэрці водзяцца [12, c.316], Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў [12, c.318], Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну [12, c.151], І чорт- не брат, і свіння- не сястра [12, c.282], Чорт чорту спавядаўся : адзін лыпнуў , другі здагадаўся [12, c.323]).

    У прыказках і прымаўкаў  такія словы як д’ябал, сатана, бес,нячыстая –выступаюць у роднасным сэнсе са словам чорт ( Злучыўся чорт з д’яблам [12, c.49], Сатана змусіць і ясна сакала [12, c.163], Дзе лес, там і бес [12, c.160], Унясець нячыстая, не вынясець і прачыстая [12, c.164].

 

    Існуюць яшчэ такія словы, якія звязаныя  з шырокімі паняццямі, у якіх выражаюцца погляды чалавека на сваё жыццё, тыя ці іншыя моманты чалавечага стану. Напрыклад слова грэх. Слова гэтае ўжываецца ў старажытных рускіх помнікаў з XI cт. Слова грэх мае тры значэнні :

1.У веруючых: нарушэнне правіл рэлігійнай маралі. 2. Заганны ўчынак. 3. Грэшна, нядобра. Утварылася ад блізкага па значэнню слова гора і выражае паняцце аб благім ўчынку. Акрамя таго, яно ўжываецца ў прыказках і

прымаўках і ў значэнні гора наогул. У гэтых двух значэннях знаходзім: Ад Бога грэх, ад людзей смех. [12, с.330], Хацеў бы ў рай, да грахі не пускаюць [12, c. 330], Чорная рызы не спасець, а белая ў грэх не увядзець [12, c.336], Поп грахі ўзнаў да ў паліцыю перадаў [12, c.332], Чый грэх няхай таго будзе і пакута [12, c. 330], Граха лычкам не звязаць, пад лаўку не палажыць (не схаваць) [12, c.331], Як грэх на душу [12, c.331].

      Слова гэтае вядома  ўсім  славянскім мовам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

             Раздзел V. Паняцці, якія паказваюць гістарычны аспект

 

    Лексічны склад  гэтага раздзела фарміраваўся з даўняга часу агульнаўсходнеславянскага перыяду феадалізма, змяняўся на працягу многіх  вякоў, у сувязі з паяўленнем ці стратай  тых ці іншых паняццяў. Таму пры разглядзе гэтай групы лексікі патрэбна ўлічваць часовы фактар семантычных змен.

    Так, слова пан, якое ўжываецца ў беларускай мове ад агульнаславянскага гопань ( старэйшына рода), у прыказках і прымаўках сустракаем з рада

вытворных ( панскі, паніч, панства, паншчына і інш). У “ Тлумачальным  слоўніку беларускай літаратурнай мовы” падаецца тры значэнні гэтага слова:

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і  ў капіталістычных краінах: чалавек  з прывіліяваных класаў (памешчык, дваранін і пад.), а таксама зварот да яго. 2.

Пра чалавека, які ўхіляееца ад працы сам і мае моду перакладваць работу на іншых . 3. Форма ветлівага звароту да афіцыйных прадстаўнікоў або грамадзян іншых краін [12, с. 432] .  У прыказках і прымаўках сустракаем ў наступных значэннях:

     1). Прадстаўнік маёмаснага  класа (Пан за пана верне [12, c. 297], Паноў столькі , што хоць імі гаць гаці [12, c.297], Дзе калок, там панок [12, c.297], Пан ад брэгу да брэгу [12, c.297], Хто большы той пан [12, c.297], Пану і сабака ўсё вольна [12, c.298], У пана вочы завідушчыя , а рукі заграбушчыя [12, c.298], Пан і поп- аднаго поля ягады [12, c.298], Кланяйся дурню, бо твой пан [12, c.298], У пана не згінець, не згарыць сваё ўзвышча -не прападзе.[12, c. 298], Пан рэшты не прымае [12, c. 298], Гаспадарства- панства [12, c.298]; Пан вяліць-будзеш і ногаць галіць[12, c.312], Хочаш не хочаш , а пану гадзі [12, c.312], У пана жыць пагана [12, c.312], Гора вучыць, а пан мучыць [12, c. 313], Прасіў пан на талаку, а не пойдзеш – за лоб павалаку [12, c.314];

      2). Усякі з прэтэнзіяй на культурнасць чалавека (Пан панам будзе [12, c.297], Усе паны да паны , а свінней няма каму пасці [12, c. 297], Што пан, сабака [c.298], Паны і чэрці адной шэрсці [c.298], Пан саломаю напхан [c.299],

 

 

Між паноў пан, між мужыкоў мужык [12, c. 300].

 

   Процілегласцю маёмаснаму класу, які галоўным чынам прадстаўлен у лексіцы прыказак і прымавак словам пан, яго антыподам (прадстаўніком эксплуатуемай часткі грамадства ) было беднае беларускае сялянства, якое падвяргалася жорсткаму прыгнёту. Як вынікае з прыказак і прымавак значэнне слова пан успрымалася беларусамі ў той час з рознымі адносінамі.

   

      Найбольш абагульняючым словам , якое абазначала паняцце эксплуатуемага сялянства, было слова  мужык. У “ Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” гэтае слова мае тры значэнні: 1.Селянін. 2. Тое, што і муж. 3. Аб грубым нявыхаваным чалавеку. У прыказках і прымаўках гэтае слова выступае ў такіх жа значэннях. Напрыклад, асабліва ў першым значэнні , выступала андыподам да слова пан. Яны абодва выступалі ў якасці  цэнтраў двух лагічных частак , якія з’яўляюцца адной з характэрных рыс прыказак і прымавак, яны выступалі своеасаблівымі палярнасцямі , якія характарызаваліся акружаючымі іх словамі [12, с. 350].  Так сустракаем: Што мужык кідае да долу, тое пан носіць ў кішэні. [12, c.301], Узяў калі пан жонку,  бярыся, мужык, за катомку [12, c.302], Як кроль кралюе, так пан пануе, а мужык бедны цёнгле гаруе [12, c. 302], Калі пан смяецца- мужык плача [12, c. 302], Калі пан пяець, то мужыка трасца трасець [12, c.302], Калі паны лікуюць, тагды мужыкі без хлеба таскуюць [12, c.302], Пан у шынку скача, а мужык ў полі плача [12, c.302], Пану патрэбна казна- мужыку трашчыць спіна [12, c.313], Мужык у полі надрываецца, а ў пана пуза ўздымаецца [12, c.315], Пан рукой матне, а мужыку скуру трахне [12, c.316].

   У другім значэнні слова гэтае сустракаем таксама ў вялікай колькасці прыказак і прымавак: Не славу пяюць, а мужыка дзяруць [12, c.316], Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом [12, c.317], Мужык гоп-гоп, а яго хлоп- хлоп [12, c.317], У мужыка свая праўда [12, c. 320], Мужыка ніжэй не разжалуеш [12, c.322], Мужык думкамі багат [12, c.322], Мужык глядзіць

 

 

у зямлю, а на сем сажон відзіць [12, c.322], Мужык глядзіць, як варона, а хіцёр, як чорт [12, c.322], Мужык і гора перахітрыць [12, c.323], Мужык вачам не верыць [12, c.323], Мужыку розум прыходзіць па шкодзе [12, c.323], Мужык вачам не верыць, пакуль не памацае пальцам  [12, c.323], Мужык не мядзведзь, а мяса аб’есць [12, c.323], Мужык з бядою ў згодзе [12, c.323]

     Слова мужык у сваёй першапачатковай , карэннай форме (муж) ужывалася ў старарускіх помніках XI ст. у значэннях: чалавек і муж. У беларускай мове прыкладна з канца XV і пачатку XVI ст. сустракаем мужикъ у значэнні селянін (Акты Запад. России 1525 і інш.) Слова муж (мужык) вядома амаль усім славянскім мовам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                       

 

 

 

 

 

                                      

                                                

                                                  Заключэнне

 

    Аналіз лексікі прыказак і прымавак паказвае, што ў пераважнай большасці яна ўвайшла ў беларускую нацыянальную мову разам з іншымі прадкцыйнымі кампанентамі- жывой народнай мовай, тэрытарыяльнымі дыялектамі і рознымі відамі пісьмовай мовы, якія таксама складалі аснову фарміравання беларускай нацыянальнай мовы.

    Іх значнае месца ў мове абумоўлена  яшчэ і тым, што яны ўваходзяць залатым фондам у жывую народную мову. Гэты факт надае ім выключную ролю ў фарміраванні нацыянальнай мовы.

    Аналізуючы прыказкі і прымаўкі, знаходзячы ў іх лексіку, якая адлюстроўвае светаўспрыманне беларусаў, я ўстанавіла, што лексіка гэтых прыказак і прымавак ў значнай ступені адлюстроўвае бытавы і сацыяльны слоўнікі беларускай нацыянальнай мовы. На падставе гэтага была і праведзена наступная класіфікацыя:

Раздзел I. Бытавая лексіка

    1. Назвы жылля, яго частак і гаспадарчых будынкаў
    2. Назвы хатніх рэчаў
    3. Назвы адзення і абутку

Раздзел II. Назвы, якія ўзнікаюць з характарыстыкі прыроды (лес, балота)

Раздзел III. Вобраз беларускай зямлі, “зямелькі-маці”

Раздзел IV. Асноўныя паняцці, звязаныя з рэлігійнымі вераваннямі беларусаў

Раздзел V. Паняцці, якія паказваюць гістарычны аспект

Информация о работе Прыказкі і прымаўкі