Прыказкі і прымаўкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Февраля 2014 в 20:02, курсовая работа

Краткое описание

Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, чалавека, расліны, жывёл. У старажытнасці многія з такіх прыказак маглі мець утылітарныя функцыі. Змест афарыстычнай творчасцi беларускага народа вельмi багаты. У ей, як у фокусе, сканцэнтравана адлюстроўваецца жыццё, быт, культура, думкi i пачуццi народа. «3 безданi часоў дайшлi да нас у гэтых згустках розуму i ведаў жыцця радасць i пакуты людскiя, смех i слёзы, каханне i гнеў, вера i бязвер'е, праўда i крыўда, сумленнасць i ашуканства, працавiтасць i гультайства, прыгажосць iсцiн i недарэчнасць забабонаў»,— пiсаў М. Шолахаў аб прыказках у прадмове да зборнiка У. Даля.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Беларускі народ стварыў шмат лаканічных твораў.doc

— 218.50 Кб (Скачать документ)

 

 

                                           УВОДЗІНЫ

 

      Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, чалавека, расліны, жывёл. У старажытнасці многія з такіх прыказак маглі мець утылітарныя функцыі.            Змест афарыстычнай творчасцi беларускага народа вельмi багаты. У ей, як у фокусе, сканцэнтравана адлюстроўваецца жыццё, быт, культура, думкi i пачуццi народа. «3 безданi часоў дайшлi да нас у гэтых згустках розуму i ведаў жыцця радасць i пакуты людскiя, смех i слёзы, каханне i гнеў, вера i бязвер'е, праўда i крыўда, сумленнасць i ашуканства, працавiтасць i гультайства, прыгажосць iсцiн i недарэчнасць забабонаў»,— пiсаў М. Шолахаў аб прыказках у прадмове да зборнiка У. Даля [15, с. 300 ].

       Беларускі народ стварыў шмат лаканічных твораў – афарызмаў, трапных выразаў, якія ў высокамастацкай форме абагульняюць свой багаты жыццёвы вопыт. Сярод іх найбольшай папулярнасцю карыстаюцца прыказкі і прымаўкі. Яны ярка адлюстроўваюць мудрасць народа, яго псіхалогію і светапогляд, маральна- этычныя і эстэтычныя ідэалы. Сам тэрмін “прыказка”, як і тэрмін “прымаўка”, прыйшоў у літаратурную мову з народных гаворак, прычым з адным значэннем. Падзел народных выслоўяў на прыказкі, прымаўкі застаецца пакуль што толькі ў спецыяльных працах, словы прыказка і прымаўка практычна ўжываюцца як тэрміны- дублеты.

 Як адзначаецца ў “Энцыклапедыі беларускай мовы” прыказкай называецца кароткі, устойлівы народны выраз, рытмічна і граматычна арганізаваны, які ў завершанай, сціслай і найчасцей вобразна- паэтычнай форме абагульняе тыповыя з’явы жыцця, характэрызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады. Мае прамы і пераносны сэнс: Свайго смецця на чужы сметнік не вынось; Не плюй у вадзіцу: згадзіцца напіцца. Прымаўка – гэта таксама ўстойлівае ў моўным ужыванні выслоўе, якое вобразна, эмацыянальна характарызуе тую або іншую падзею ці асобу, але толькі ў дадзеным канкрэтным выпадку, без абагульненняў і вывадаў: чужымі рукамі жар

 

 

 заграбаць;  нехапанка на Іванка, вывалакі няма.

    Эстэтычнай завершанасцю вызначаецца і мастацкі вобраз прыказкі.

 Розніца паміж прыказкай і прымаўкай не вельмі значная , часам няўлоўная. Яна вызначаецца ў тым, што прыказка выражае завершаную думку, у маўленні з’яўляецца закончаным меркаваннем, якое змяшчае пэўнае абагульненнне жыццёвага вопыту, а прымаўка атрымлівае канчатковае афармленнне і канкрэтны змест толькі ў кантэксце, гэта значыць яна заўсёды толькі частка

меркавання. У адрозненні ад прыказкі прымаўка   характэрызуецца ў навуковай літаратуры незавершанасцю думкі; яна не мае такога абагульняльнага значэння і выкарыстоўваецца толькі ў канкрэтных выпадках, каб адцяніць, напрыклад, пэўную рысу чалавека , яго учынак, раскрыць яго сутнасць грамадскай або прыроднай з’явы, яна заўсёды толькі частка меркавання, “незамкнутая структура”. Адрозненне мовы прыказак і прымавак ад мовы іншых жанраў вуснай творчасці абумоўлена спецыфікай гэтага жанру:  

зместам прыказак і прымавак, іх маралізуючым характарам, умовамі іх ужывання.

      Сэнс прымаўкі можна зразумець толькі ў кантэксце. Прымаўкі і прыказкі заключаюць у сабе абагульняючы сэнс, вывад. Згусткам думкі назваў гэтыя ўзоры вуснай славеснай творчасці выдатны мовазнаўца XIX cт.А.А.Патабня. [10, с.97] .

      Беларуская прыказка  і  прымаўка,   іх    моўнае   багацце     ўсё   больш прыцягваюць   пільную  ўвагу    мовазнаўцаў.     Пашыранымі навуковымі

даследваннямі прынята лічыць даследванні ў галіне стылістыкі: стылістычныя функцыі адзінак мовы. Найбольш вывучанай з гэтага пункту гледжання з’яўляецца лексіка. Няшмат манаграфічных даследванняў, у якім знайшла б усебаковае і поўнае асвятленне гэта важная частка мастацкай культуры народа, яго духоўны скарб, што з даўніх часоў прызначаны адстайваць жыццёвую праўду, справядлівасць, побыт,  прыгажосць-  адным словам светаўспрыманне чалавека. На маю думку, пачатак гэтага мовазнаўчага кірунка ў даследаванні прыказак і прымавак, паклаў А. С. Аксамітаў праз даследаванні лексікі

 

 

прыказак і прымавак. У яго працы дэталёва даследавана бытавая лексіка прыказак, якая датычыць жылля і хатняга начыння, адзення, ежы, сямейных адносін, абрадаў, а таксама лексіка сацыяльнага плана, аналізуецца метафарычная лексіка і працэс утварэння фразеалагізмаў. 

      Нацыянальную своеасаблівасць прыказак і прымавак народа, іх значэнне ў народным жыцці  раскрывае Кандрат Крапіва ў сваёй працы. Асноўнае месца ў

працы займае грунтоўны агляд тэматыкі беларускіх прыказак і прымавак на падставе  шматлікіх умела падабраных прыкладаў са зборнікаў Насовіча, Раманава і ўласных запісаў. Агляд зроблен па такіх буйных тэматычных групах: прыказкі, у якіх выяўляюцца рэлігійна- філасофскія погляды народа, прыказкі маральна- этычнага характару, прымаўкі – характарыстыкі людзей, прыказкі, што падсумоўваюць жыццёвую практыку (класавага характару, у сямейным жыцці), і прыказкі з матывамі працы. Трэба прызнаць, што групы гэтыя вельмі шырокія , бо кожная з іх змяшчае шэраг зусім самастойных тэм.[5, с.223-269]

Ідэйна- тэматычны змест афарыстычнай творчасці надзвычай багаты. У ёй, як у фокусе, адбіліся найбольш характэрныя з’явы пэўнага часу- жыццё народа, яго быт, культура, думкі і пачуцці. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарную колькасць прымавак і прыказак. Ідэйны- тэматычны змест беларускіх прыказак – тэма працы Н.У. Янголь. Яна разглядае таксама гісторыю збірання і робіць спробу класіфікацыі беларускіх прыказак і прымавак [19, с. 23] .

  Менавіта класіфікацыя дае размежаванне тым з’явам, якія паказваюць больш дакладна на асаблівасці светаўспрымання беларусаў. У сваёй працы пры распрацоўцы класіфікацыі я абапіралася на працу А.С.Аксамітава “Лексіка беларускіх прыказак XIX cт. У сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі” [1, с.82]. Такім чынам асноўная частка падзяляецца на раздзелы. У першым раздзеле разглядаецца бытавая лексіка, якая выяўляе шматбаковы гаспадарчы вопыт народа.

    

 

 

     Гэтае паняцце распаўсюджваецца не толькі на звычайныя хатнія ўмовы жыцця чалавека, а звязаная і з яго вытворчай дзейнасцю, з якой ён сустракаецца штодзённа і якая робіцца звычайнай для яго, таксама непамерна звужана і звязана з жыллём, ежай, вопраткай. На аснове гэтых некаторых рыс жыццёвага ўкладу беларусаў бытавую лексіку прыказак і прымавак можна падзяліць на наступныя групы:

 

1.1  Назвы жылля, яго частак і гаспадарчых будынкаў.

1.2 Назвы хатніх рэчаў.

1.3 Назвы адзення і абутку.

 

     У другім раздзеле разглядаюцца назвы, якія ўзнікаюць з характарыстыкі прыроды беларускага краю (лес, балота). Гэтыя паняцці найбольш пэўна адлюстроўваюць прыродны асяродак беларусаў. У трэцім раздзеле разглядаецца вобраз беларускай зямлі, “зямелькі- маці”. Паказваеца, якая роля надавалася значэнню слова “зямля”, актуальнасць значэння па сённяшні дзень. У чацвёртым раздзеле паказваюцца погляды народа на светабудову і тыя сілы, якія кіруюць ёю, з поглядамі на чалавечае жыццё. Пяты раздзел паказвае паняцці гістарычнага аспекту з жыцця беларускіх сялян.

 

      А’бектам  вывучэння з’яўляюцца прыказкі і прымаўкі беларусаў.

   

      Прадметам вывучэння з’яўляецца лексіка прыказак і прымавак, у якой адлюстроўваюцца асаблівасці светаўспрымання беларусаў.

   

     Мэта курсавой працы раскрыць асаблівасці адлюстравання светаўспрымання беларусаў праз іх сувязі з рэчаіснацю і спосабы адлюстравання гэтай рэчаіснасці.

     Пастаўленая мэта дыктуе рашэнне цэлага раду наступных задач курсавой працы :

 

 

  • даць класіфікацыю прыказак і прымавак;
  • выдзеліць ключавыя словы, якія выкарыстоўваюцца ў прыказках і

          прымаўках аналізуемага матэрыяла, паказаць іх паходжанне;

  • раскрыць ідэйна- тэарэтычнае багацце беларускіх прымавак і прыказак, звярнуўшы ўвагу на адлюстраванне ў іх сацыяльнага жыцця  народа, на выяўленне маральна- этычных і эстэтычных прынцыпаў;
  • параўнаць асноўны лексічны склад прыказак і прымавак з сучасным складам;
  • вызначыць сутнасць нацыянальных рыс характара беларускага народа.

 

     Матэрыялам для курсавой працы паслужылі прыказкі іпрымаўкі, выбраныя з кнігаў “Прыказкі і прымаўкі” пад рэдакцыяй А.С. Фядосіка ў двух кнігах [12, 560 с., 13, 616 с.], Ф.М. Янкоўскі “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”[4, 494 с.]. Картатэка налічвае  285  парэміялагічных адзінак.

 

 

 

                             

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                     Раздзел I. Бытавая лексіка

 

     Паняцце “бытавая лексіка” прафесар Абакумаў характарызуе так : “Это- название предметов и явлений, с которыми мы имеем дело повседневно, в обычных бытовых условиях» . Як адзначае В.Н. Прохарава ў сваёй працы “бытовая лексика обозначает понятия, важные и нужные для всех членов общества»[11, с.12]. Такім чынам, словы бытавой лексікі ў пераважнай большасці- агульнанародныя, вядомы ўсім членам грамадства, уваходзяць у актыўны слоўнік кожнага чалавека, які гаворыць на данай мове. Таму, больш пэўна, што гэтыя словы ў значнай частцы сваёй уваходзяць у асноўны слоўнікавы фонд, жывуць у мове без істотных семантычных змен на працягу даволі доўгага часу.

       Галоўнае на што трэба звярнуць увагу пры азначэнні паняцця бытавая лексіска, гэта- не залежнасць яго ад канкрэтных гістарычных умоў. Напрыклад, агульны ўклад жыцця сялянства таго часу адрозніваецца ад укладу жыцця сучаснага беларуса.

 

     1.1.  Назвы жылля, яго частак і гаспадарчых будынкаў

 

     Прыватнаўласніцкая, патрыярхальная гаспадарка беларускага сялянства, якое склала асноўную масу беларускай нацыі і ўсё сваё жыццё змагалася з прыгонным правам за ўласны кусок зямлі, яскрава адлюстравана ў беларускіх прыказках і прымаўках. Уласны двор ды кол былі жыццёвай справай селяніна.

      Значная большасць  назваў жылля , частак яго і  гаспадарчых будынкаў, якія ўтварыліся  ў разглядаемы перыяд.

      Шмат беларускіх прыказак і прымавак , якія адлюстроўваюць гаспадарчую дзейнасць селяніна, звязаны са словам двор (рус. двор, укр. двір, польск. dwor, чэш. dvur, серб-харв. двор, балг. двор, ст.- слав. дворъ. Прасл. *dvorъ лічыцца роднасным  са слав. *dvьrь ’дзверы’. Параўн. Далей ст.- інд.  dvaram ’вароты, дзверы’, лац. forum ’пярэдні двор’, лат. dvars ’брамка’)[16,с.131]. Ён займае

 

 

тую тэрыторыю, на якой знаходзяцца самыя важныя ў жыцці чалавека пабудовы. Як зазначаецца ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” слова “двор” мае чатыры значэнні: 1. Участак зямлі паміж гаспадарчымі будынкамі. 2. Сялянскі дом з усімі будынкамі  каля яго; асобная сялянская гаспадарка. 3. Маёнтак, панскі дом. 4. Памяшканне, будынак спецыяльнага прызначэння ( у калгасе, саўгасе). Сустракаецца: Манетны двор- дзяржаўнае прадпрыемства, дзе адбываецца чаканка манет і вырабляюцца ордэны, медалі і інш. На дварэ- на адкрытым паветры, не ў хаце. Заезны двор (дом) – у дарэвалюцыйнвй Беларусі: дом пры дарозе з начлегам і месцам для коней.[14, с.174] У прыказках і прымаўках слова “двор” разам з асноўным набывае рад

пераносных значэнняў (Шырокі двор, да невялікі збор.[12, с.190], Адно бервяно на дварэ лепей, як дзесяць у лесе [12, с.190], Хоць бы мы морам плылі, абы скарэй ва дварэ былі [12, с.191], Двор не каза- не збяжыць [12,с.191], Разбурыў хлявец- повен двор дравец [12, с.192], Карова на дварэ- харч на стале [12, с.198], Як многа сабак, дык двор не аббрэханы [12, с.204], Як кот на печы-

холадна на дварэ [12, с.208], Зяць на двор, то і чарка на стол [4, с.133]. Ад гэтага слова ў прыказках і прымаўках сустракаем вытворныя. Напрыклад: Ад дваровага  (хатняга) злодзея не ўсцеражэшся [4, с.371].

    У двары змяшчаліся  асноўныя гаспадарчыя пабудовы, хадзіла свойская жывёла. Двор лічыўся другой хатай селяніна.

    Гэтае слова зафіксавана ў старарускіх помніках з XI ст. і шырока ўжываецца ў помніках мовы беларускай народнасці XIV- XVI ст. з вытворнымі: дваранін, дворны , дворышча, землі дваровыя, патрэбы дваровыя, дваровая праца.

    Слова двор і рад вытворных ад яго вядомы рускай, украінскай, польскай, балгарскай, чэшскай і іншым славянскім мовам.

 

 

    Вялікае значэнне мае  слова гаспадарка – вытворнае ад слова гаспадар, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад агульнаславянскага господь ( осподь), якое   абазначала ў дагістарычную пару старэйшага рода. У “ Тлумачальным

 

 

слоўніку беларускай літаратурнай мовы” мае шэсць значэнняў: 1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу. 2. Вытворчасць, эканоміка. 3. Абсталяванне якой- небудзь   вытворчасці. 4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце. 5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая. 6. Эканамічны, вытворчы, фінансавы і іншы бок якой-неб. дзейнасці ,быту [14, с. 146].

     Гаспадарка мела вельмі вялікае значэнні ў жыцці беларуса. Па ёй можна судзіць дзейнасць  гаспадара, наколькі багатая сям’я, руплівая сям’я ці не.

     У прыказках і прымаўках  сустракаем рад вытворных : гаспадарыць, гаспадыня, гаспадынька, гаспадарстваваць і інш.( Гаспадарку весці- не  лапці плесці[12, c.185], Паглянем, што ў вас робіцца ў двары,- скажам, якія вы гаспадары [12, c.185], Вучыся гаспадарыць, яшчэ тавар пасучы [12, c.185], У добрай гаспадыні і певень няскцца [12, c.185], Не гаспадыня, што апоўдні ў печы ліць [12, c.188], Гаспадар ад хаты на шаг, хата ад яго на два [12, c.188], У гаспадарцы і аборка спатрэбіцца [12, c. 189] ). У старажытных беларускіх помніках XV-XVI ст. ст. шырока выкарыстоўваюцца словы гэтаг а кораня: господин, господарыня, господарство, господарьский, господар.

 

   

   Прыказкі і прымаўкі бытавога характару яскрава раскрываюць патрэбы і вечныя клопаты селяніна. Хата ў старажытных уяўленнях беларусаў выступала як невялічкая абжытая частка вялікага неабжытага сусвету і адначасова як паменшаная мадэль сусвету. У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” слова “хата” мае тры значэнні: 1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення. 2. Унутраная частка такой пабудовы. 3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я [14, с. 719]. Часта ў прыказках хату параўноўваюць з маці: Свая хатка як родная матка [12, с.209]. Убольшасці прыказак акцэнт зроблены менавіта на прыналежным займенніку “свой”: “свая хатка”, “свой вугал”, “свой кут”, “свой вугал”, “сваё гняздо”, “свая гняздо”, “свая лава” , “свая салома” і нават “ свой

Информация о работе Прыказкі і прымаўкі