Прыказкі і прымаўкі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Февраля 2014 в 20:02, курсовая работа

Краткое описание

Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, чалавека, расліны, жывёл. У старажытнасці многія з такіх прыказак маглі мець утылітарныя функцыі. Змест афарыстычнай творчасцi беларускага народа вельмi багаты. У ей, як у фокусе, сканцэнтравана адлюстроўваецца жыццё, быт, культура, думкi i пачуццi народа. «3 безданi часоў дайшлi да нас у гэтых згустках розуму i ведаў жыцця радасць i пакуты людскiя, смех i слёзы, каханне i гнеў, вера i бязвер'е, праўда i крыўда, сумленнасць i ашуканства, працавiтасць i гультайства, прыгажосць iсцiн i недарэчнасць забабонаў»,— пiсаў М. Шолахаў аб прыказках у прадмове да зборнiка У. Даля.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Беларускі народ стварыў шмат лаканічных твораў.doc

— 218.50 Кб (Скачать документ)

 

 

 

сметнік”: У сваёй хаце і вуглы дапамагаюць[4, с.60], Няма лепшае справы ад свае хаткі [12, c.209], У сваёй хаце и качарга маці [12, c.211]. Свая уласная хата – гэта як і свая Радзіма, дзе ўсе члены сям’і поўнаўладарныя гаспадары: Хоць ракам, абы ў сваю хату [12, c.209], Кожан у сваёй хаце пан [12, с.209], Чужая хата гаршэй ката [12, с.210]. У народным уяўленні лічылася горам, няшчасцем не мець свайго прытулку: І холадна і голадна і хаты сваёй няма [с.210], Не дай Божа ў чужой хаце жыць, у чужой печы паліць [12, с.210] .

     У прыказках і прымаўках сустракаюцца лексемы дом і вугал: Дамок не вялік, да сядзіцца не вяліць[12, с. 210], Ні дому, ні лому [12, тс.210], У яго столькі дамоў, колькі ў зайца ламоў [12, c.210], Няма лепшай рэчы, як дома на печы [12, с.212], Бяда не мець свайго вугла [12, c.210].

     Ужыванне двух у аднолькавым значэнні слоў хата і дом , якія ўваходзілі ў асноўны слоўнікавы фонд беларускай нацыянальнай мовы XIX ст., не супярэчыць усталяванай цяпер у лінгвістыцы думкі аб тым, што толькі сінонімы, звязаныя з рознымі адценнямі паняцця, могуць суіснаваць у сасноўным слоўнікавым фондзе. І сапраўды, у прыказках XIX ст. словы дом і хата суіснаваць у слоўнікавым фондзе роўналежна. Першае ўжываецца ў значэнні будынак, гаспадарка, родны край за выключэннем  некаторых выпадкаў, дзе яно ўжыта ў сэнсе жылля , а другое (хата) азначае ў пераважнай большасці жыллё, але таксама не без выключэння. У сучаснай мове гэтыя словы маюць ужо сваю пэўную акрэсленасць, прычым размежаванне іх больш павялічваецца ў сувязі  з набыццём словам дом раду іншых значэнняў ( Дом адпачынку, дзіцячы дом, Дом кнігі і інш.).

 

       Даволі распаўсюджана ва ўсіх славянскіх мовах слова парог. Роля парога ў жыцці беларускіх сялян таксама мела важнае значэнне. “Тлумачальны слоўнік

беларускай літаратурнай мовы” так тлумачыць значэнне гэтага слова: 1. Бервяно або брус ў ніжняй частцы дзвярнога праёму. 2. Пярэдадзень, мяжа чаго-н. 3. Камяністы папярочны выступ на дне ракі, які паскарае цячэнне і

 

 

абцяжарвае суднаходства. 4. Найменшая магчымая велічыня, ступень праяўлення чаго-н [14, с.444]. Парог як частка і ўвасабленне ўсяго дома , як месца, дзе жывуць духі- прашчуры і як месца , якое надзелена ахоўнай функцыяй: Праз парог рукі не падаюць[4, c.70]. Слова “парог” у прыказках і прымаўках ужываецца ў розных значэннях, а таксама і ў асноўным: Ты за парог (вонкі), а ён за пірог [12, с.165], Не стаяўшы ў парозе, не будзеш сядзець на куце [12, с.103], На нашыя ногі высокія іх парогі [4, с.86]. У гэтым значэнні парог у старажытныхрускіх помніках сустракаецца даволі рэдка, невялікая колькасць прыкладаў з гэтым словам і ў помніках старажытнай беларускай мовы XIX ст. Менавіта ў апошняй прыказцы (На нашыя ногі высокія іх парогі), нягледзячы на сувязь кантэкста з хатнікам пакоем, парог тут ужываецца ў значэнні мяжы, перашкоды, чагосьці недаступнага. Ахоўная роля парога прыраноўвалася да ролі печы, і таму смецце дазвалялася яшчэ ўкідацьу печ, каб яно “з дымам выйшла”, а выносіцьвечарам за парог нельга: Пад печ не сунеш, за парог не высыпеш [12, c.227] .Таму яго мялі да парога, “даручалі” смецце і самога чалавека ахове, гэта значыць духам продкаў.

 

       Своеасаблівым  цэнтрам дома, яго важнейшай прыналежнасцю з’яўляецца печ , якая замяніла старажытны ачаг. У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” слова “печ” мае  два значэнні: 1. Цаглянае, каменнае або

металічнае збудаванне, дзе разводзяцьагонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу. 2. Спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі чаго-небудзь награваннем [12, с.475] . Слова “печ” сустракаецца ва ўсіх славянскіх мовах з даўняга часу. Знаходзім у помніках старажытнай рускай мовы “Аповесці мінулых часоў” і інш. Вялікая колькасць прыкладаў у прыказках і прымаўках ( Не дай Бог у чужой хаце жыць, у чужой печы паліць [12, с.210], Няма лепшай рэчы як дома на печы [12, с.212], Добрыя рэчы ляжаць на печы [12, с.212], За хадзячым лес, за ляжачым печ [12, с.213], І ў старой печы агонь гарыць[12, с. 213], Печ не кабыла, што кінуў, то не пакіне [12, с.213]),а таксама вытворныя (Ці на малую, ці на вялікую перапечку, а ўсё палі печку [12, с.213], Добраму

 

 

чалавечку добра і ў запечку [12, с.213], Запаліўшы свечку, пайду па запечку [12, с.213] ). У печы або падпеччы, згодна з народнымі ўяўленнямі, жыве дамавік- дух дома, які абярагае дабро гаспадара, спрыяе яго дабрабыту і здароўя  сям’і: Усякай хаце па печы [12, c.212], Шукаў на печы , а знайшоў на клеці [12, с.192], Няма лепшай рэчы, як дома на печы [12, с.212], Печ не кабыла, што пакінуў, то  не пакіне [12, c.213].

    Са зместу прыказак вынікае, што ў кожнай хаце жыве свой дамавік. Менавіта таму сустракаецца і спецыяльная перасцярога, якая не дазваляе ўжываць у хаце (“у прысутнасці” печы) грубыя або зневажальныя словы,    

таксама нельга змятаць смецце пад печ (Сказаў бы, ды печ у хаце [12, с.174], Не можна казаць, бо печ у хаце [12, с.174].

    Дабратворны ўплыў печы на людзей, сувязь з ёю станоўчых, ахоўных уяўленняў адлюстраваліся ў прыказках і прымаўках: З сынам сварыся – за печ бярыся, з зяцем сварыся – за дзверы бярыся, З зяцем дзярыся- за клямку бярыся, з сынам дзярыся – на печку грабіся [4, с.98].

     Печ згодна з народнымі вераваннямі, аберагае людзей ад хваробы. Усе гэтыя прыказкі і прымаўкі сведчаць аб даўнім існаванні гэтага слова ў беларускай мове. Гэта пацвярджаецца шырокім ужываннем гэтага слова ў старажытных беларускіх помніках XV- XVI ст. ст.

 

     Больш цяжка ўстанавіць  адценне сінонімаў лазня і баня, якія на роўных падставах бытуюць у прыказках і прымаўках і ўваходзяць ў асноўны слоўнікавы склад мовы ( Лазня ўсіх мые, а сама ў гразі стаіць [12, c.193], Лазня лазню гудзяць,а абедзве ў брудзе стаяць [12, c.193], Не дай бог галоднаму есці варыць, а паршываму лазню тапіць [12, c.193], А што, к вам у баню ходзяць?-Ходзяць, толька ваду носяць[12, c.193]. З бясспрэчнасцю можна толькі сцвярджаць, што слова баня больш ранняга паходжання, чым лазня. Яно сустракаецца ў помніках старажытнай мовы з XI ст. Слова лазня сустракаецца ў помніках беларускай мовы XVI ст. (“Кніга судных спраў літоўскай метрыкі (1507- 1522), “Акты Мінскага гродскага суда (1582-1590) і інш.)

   

 

  У “ Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” падаецца тры значэнні гэтага слова: 1. Спецыяльнае памяшканне, дзе мыюцца  і парацца. 2. Мыццё ў такім памяшканні. 3. Наганяй, праборка [14, с. 311]. Магчыма, лазня паходзіць ад слова лазіць, таму гэтае паняцце было звязана з невялікім будынкам без вакон і дзвярэй, каб не выходзіла пара, а чалавек “пралазіў” туды праз невялікі праход. У рускай мове ўжывалася слова мыльня, якое мела аналагічныя словаўтваральныя сродкі. Можна выказаць здагадку, што першапачаткова лазня не ўваходзіла ў асноўны слоўнікавы склад фонд, абазначаючы толькі частку бані, парыльню. І толькі ў XIX ст. значэнне яго пашырылася на ўсё паняцце , а ў сучаснай мове зусім выцесніла слова баня, засталіся выціснутыя і іншыя паняцці- мыльня, мовница, мовня, мовь, якія раней выражалі ў розныя часы гэтае ж паняцце, а затым пераўшлі на крайнююю перыферыю слоўнікавага складу мовы.  

 

    1. Назвы хатніх рэчаў

 

    У гэтай групе бытавой лексікі разглядаюцца прадметы хатняга начыння, назвы пасуды.

    Сярод назваў мэблі ў прыказках і прымаўках найбольш ужывальным з’яўляецца слова “стол”- прадмет хатняга ўжытку, на якім ядуць. У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” слова “стол” мае  

чатыра значэнні: 1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх подпорах, ножках. 2. Прадмет спецыяльнага  абсталявання або частка станка падобнай формы. 3. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды. 4. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў [14, с. 628 ] .

     Стол - гэта месца, збіралася сям’я, дзе вырашаліся важныя пытанні і дзе ў кожнага было сваё месца: Госці- за стол, а лішні- хоць  пад стол [4, c.89], У восень за стол просім [4, c.93], Пачаставаць бобам аб стол лобам [4, c.93]. Старажытнае паходжанне гэтага слова пацвярджаецца знаходжаннем яго ў

 

 

помніках старажытнай рускай мовы з XI стагоддзя. Але там яно азначала, акрамя гэтага паняцця, рад іншых: лава, аналой, трон, кафедра епіскапская, падножжа. Прычым, трэба адзначыць, прыкладаў ужывання слова стол у значэнні месца для ежы ў старарускіх помніках абмежавана. Ужо ў XVI cт.,  у час утварэння мовы беларускай народнасці, слова стол ужываецца ва ўсіх помніках усходнеславянскіх моў толькі ў апошнім значэнні. Страдаўнасць яго паходжання пацвярджаецца ўжываннем стол, акрамя ўсходнеславянскіх , у балгарскай, чэшскай, польскай і сербскай мовах.

 

       Адным з такіх рэчаў было сіта ( рэшата). Як тлумачыцца ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” сіта- гэта род

рэшата з густой сеткай для прасевання або працэджвання чаго- небудзь. Слова сіта ў старарускіх помніках слова сустракаем у двух значэннях: 

першае- рэшата, другое- мера сыпкіх цел [14, с. 599]. У старарускіх помніках слова гэта ў першым значэнні ўжываецца значна раней ( з XII ст.), чым у другім (з XVIII ст.). У прыказках сустракаем толькі ў першым значэнні (Новаесітца на калку навісіцца [12, с.216], Старое сітца прымараецца і па

падлавічку валяецца [12, c.216]).

      Метафарычна ўвасабляе хмару ці сонца з іхняй магчымасцю “прасейваць” на зямлю дождж або святло, выконвае функцыю фільтра для самых неабходных у жыцці элементаў і ўжо таму сакралізуецца , набывае магічныя ўласцівасці “прапускнога пункта” для кожнай сакральнай субстанцыі. Магічная адзначанасць сіта ў рытуалах заклікання дажджу звязвалася з паўтарэхнням праз гэтае дзеянне касмаганічнага актустварэння свету. Праз судачыненні з небам, дажджом, сонцам як сімваламі актыўнага мужчынскага пачатку рэшата набывае функцыі прадмета- замяшчальніка хлопца- мужчыны.

З улікам усяго гэтага ваду, пралітую праз рэшата, надзялялі гаючымі і лекавымі якасцямі і шырока выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне: Новае сітца на капалку ( на круку) навісіцца , а старое і пад лаўкай наваляецца [12, с.216].

   

 

   Акрамя ўсходнеславянскіх моў, ужываецца ў польскай, чэшскай, балгарскай сербскай і славенскай мовах.

 

    Гаршчок- пасудзіна, якую выкарыстоўвалі для захоўвання розных рэчываў. У “ Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” гаршчком называюць гліняную пасудзіну са звужаным дном для варкі стравы, для млака, для пакаёвых раслін і падобнае. Слова больш позняга паходжання ( у помніках сустракаем з XVI ст.).У прыказках ужываецца пераважна ў пераносным значэнні ( Чым гаршчок нацягне новы, то тым і да старасці смярдзіць [12, с.215]). У беларусаў ён ужываўся і ў медыцыне, і на святы, і пры

нараджэнні дзіцяці, і на вяселлі, і пад час пахавання, і безумоўна заўсёды быў пад рукой у гаспадыні. Хоць мал гаршчок, да мяса варыць [12, с.215], Чым гаршчок накіпіць, тым кажна страва смярдзіць [12, с.215]

     Слова “гаршчок”, акрамя ўсходнеславянскіх моў, ужываецца ў балгарскай, чэшскай, польскай мовах.

 

    1. Назвы адзення і абутку

 

     Словы, якія абазначаюць паняцці гэтай групы прадметаў з’яўляюцца агульнароднымі , найбольш ужывальнымі ў мове, ўваходзяць галоўнай часткай у яе асноўны слоўнікавы фонд.

     Сярод назоваў адзення  найбольш ужывальнымі ў прыказках  і прымаўках з’яўляюцца наступныя словы:  Слова “сарочка”,  сустракаемае ў старажытных

помніках- “Аповесць мінулых гадоў” (1097), ужываецца ў значэнні  вопраткі наогул, верхняй або ніжняй . З тлумачэння нам гэтага слова ў “Тлумачальным

слоўніку беларускай літаратурнай мовы” вынікае, што сарочка – гэта мужчынская (верхняяі сподная), або жаночая  (сподняя) кашуля.

     У прыказках ужываецца ў значэнні невялікі дастатак- Адна сарочка да й тая як сапуха [12, c. 215], Адна сарочка на мне, а другая ў кубле на дне [12, с.215]. Вытворных ад гэтага слова ў прыказках не сустракаем. Акрамя

 

 

беларускай, гэта слова ўжываецца ў рускай і украінскай мовах. Але сустракаецца роднаснае па сэнсу слова- рубашка (Адну рубашку пад пашку [12, c.215]). Слова рубашка мае значэння верхняга, покрыўнага слоя , абалонкі.          

Яно сустракаецца ў дыялектах беларускай мовы руб, рубец у значэннітоўстай вопраткі даюць падставу гаварыць аб ужыванні ў слоўнікавым складзе або на яго крайняй  пераферыі слова рубашка. У помніках рускай і беларускай мовы сустракаецца не раней XVI ст. у значэнні сподняй кашулі. У такім жа значэнні ў славенскай і сербскай. Балгарскае руба- ужываецца ў значэнні вопраткі, адзення.

     Пашыраным у прыказках з’яўляецца слова кашуля (Бліжэй кашуля, чым андарак [12, c.268] ), якое на роўных падставах ужываецца ў тым жа значэнні, што і сарочка. Значэнне гэтага слова такое: Адзенне з лёгкай тканіны на верхнюю частку цела (мужчынскае) або як ніжняя бялізна (жаночае).Словы кашуля і сарочка абодва ўваходзяць у асноўны слоўнікавы фонд беларускай мовы XIX ст.

 

    

     Варта адзначыць, што калі гаварыць пра абутак старажытных беларусаў, то тут значную ролю адыгравалі лапці. Іх насілі ва ўсіх узростах. Слова лапаць і вытворныя ад яго сустракаецца таксама і ў прыказках ( Усе мае зборы – лапці да аборы [12, c.265], Сем пар лапцей на плечы- і ў дарогу [12, c.265], Мой бацька багат: сем коп лапцей [12, c.265], Буду хадзіць без забот: адзін лапаць, адзін бот [12, c.265], З лапця башмака не зробіш [12, c.265]. Слова гэтае , як адзначаецца ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” мае два значэнні: 1. Плецены абутак з лыка, бяросты ці вяровак; 2. Пра адсталага, некультурнага чалавека [14, с. 599]. Слова гэтае сустракаецца ў помніках з XVI ст. Акрамя ўсіх усходнеславянскіх моў, ужываецца ў польскай мове.

 

 

                              

 

 

      Раздзел II. Назвы, якія ўзнікаюць з характарыстыкі прыроды    (лес, балота)

 

      Светаўспрыманне беларусаў  фармулявала таксама навакольнае асяроддзе, тое, што знаходзілася зусім побач. У гэтым раздзеле можна вылучыць два такія паняцці як “лес” і “балота”. Гэтыя два кампаненты беларускай прыроды з даўніх часоў былі неад’емнымі ад жыцця беларусаў: лес карміў, адзяваў, дапамагаў будавацца- служыў на карысць і таму ўзгадваецца ў прыказках і прымаўках (Не было нас- быў ляс, і не будзе нас – будзе ляс [12, с.69], Што ў лесе родзіцца, ва дварэ згодзіцца [12, с. 69], Жыўшы ў лесе, дроў не купляць [12, с.69], Пчаляр ды доктар ў лесе не памрэ [12, c. 144.], Кастрычнік зямлю балоціць, а лес дык залоціь [12, с.88]).

Информация о работе Прыказкі і прымаўкі