Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Января 2014 в 13:52, реферат
У Беларускай савецкай рэспубліцы, утворанай у студзені 1919 года, значны ўплыў мелі прыхільнікі культурнага адраджэння, якія ў 1920-я гады дабіліся ўжывання беларускай мовы ва ўсіх грамадскіх сферах, асабліва ў сістэме школьнай адукацыі і навукі. У лютым 1921 г. у Мінску была ўтворана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая прымала актыўны ўдзел найперш у працы спачатку Народнага камісарыята адукацыі, а потым з 1922-1929 гг. у Інстытуце беларускай культуры і ў 1929-1930-х гадах − у Беларускай акадэміі навук. Першыя вынікі тэрміналагічнай працы як дыскусійны матэрыял былі апублікаваны ў 1921-1922 гг. у Вестнику Народного комиссариата просвещения ССРБ у выглядзе невялікага тэрміналагічнага слоўніка па розных навуковых дысцыплінах.
Уводзіны…………………………………………………………..3
Узнікненне граматыкі Тарашкевіча………………………….....4
Б.Тарашкевіч як стваральнік і кадыфікатар беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі……………………………………….6
Выданні граматыкі Тарашкевіча………………………………..7
Стан даследавання…………………………………………………9
Статыстычныя дадзеныя………………………………………...10
Лексічныя запазычанні…………………………………………..12
Семантычнае запазычанне інтэрлексем……………………….14
Калька………………………………………………………………16
Арыгінальныя беларускія неалагізмы…………………………19
10. Афіксальная дывергенцыя……………………………………...20
11. Канвергентныя працэсы суфіксацыі………………………......21
Заключэнне……………………………………………………....24
Літаратура……………………………………………………….25
● Калька з польскай мовы
Наступныя беларускія
спецыяльныя выразы можна разглядаць
як калькі з польскіх тэрмінаў: бел.
пабочны сказ < польск. zdanie poboczne, руск. придаточное
предложение; бел. (не)самастойнае слова
< польск. wyraz (nie)samodzielny, руск. знаменательное
слово, укр. службове/неповнозначне слово;
бел. асноўная часьціна сказу < польск.
podstawowy składnik zdania параўн. руск. главный член
предложения; бел. моўныя прылады < польск.
narzędzia mowy (канец 19 ст.) параўн. руск. речевые
органы, укр. мовний апарат; бел. галасавыя
струны < польск. struny glosowe (канец 19 ст.)
параўн. руск. голосовые связки, укр. голосові
зв’язки; бел. чужаземнае слова < польск.
wyraz cudzoziemski (канец 19 ст.), параўн. руск. иностранное
слово, укр. іншомовне слово.
● Калька з украінскай мовы
Матывацыя наймення некаторых беларускіх тэрмінаў дае магчымасць лічыць, што яны ўзыходзяць да ўкраінскіх, а не да рускіх і польскіх узораў. Параўн. бел. залежны сказ < укр. залежне речення, параўн. руск. придаточное предложение, польск. zdanie poboczne; бел. дзеяслоўная прымета/дзеяпрыметнік< укр. діеприкметник, параўн. руск. причастие, польск. imiesłόw; бел. дзеяслоўнае прыслоўе/дзеяпрыслоўе < укр. діеприслівник, параўн. руск. деепричастие, польск. imiesłόw prizysłόwkowy; бел. ступень звычайная, вышэйшая, найвышэйшая < укр. звичайний, вищий, найвищий ступінь, польск. stopień wyźszy, najwyźszy (але польск. stopień rόwny), параўн. руск. положительная, сравнительная, превосходная степень.
● Калька з рускай мовы
Бел.: будучы час
< руск. будущее время; бел. даданы
сказ < руск. придаточное предложение, параўн. укр. підрядне
речення, польск. zdanie podrzędne/poboczne.
9. Арыгінальныя беларускія неалагізмы
Тарашкевіч імкнуўся пазбягаць дакладнага калькіравання (перакладу элемента за элементам) чужога тэрміна, таму што гэта магло б прывесці да семантычна і структурна незразумелага наймення. У такіх выпадках Тарашкевіч перадаваў сэнс іншамоўнага тэрміна функцыянальна эквівалентным арыгінальным неалагізмам. Да ліку такіх самабытных беларускіх утварэнняў можна аднесці наступныя тэрміны: бел. дзейнік, параўн. руск. подлежащее, укр. підмет, польск. podmiot (< лац. subiectum); бел. незалежны сказ, параўн. руск. главное предложение, укр. головне речення, польск. zdanie głόwne, бел. даданая часьціна мовы/сказу, параўн. руск. второстепенный член предложения, укр. другорядний член речення, польск. drugorzędny składnik zdania, бел. зложана-залежны сказ, параўн. руск. сложноподчиненное предложение, укр. складнопідрядне речення, польск. zdanie podrzędnie złožone. Спецыфічны неалагізм − беларускі тэрмін склон, які не з’яўляецца ні агульнамоўным выразам, ні ўзнік як калька або запазычанне калькаванага значэння, а хутчэй за ўсё асацыіруецца з рускім склонение, паколькі ў гэтым выпадку прысутнічае канвергенцыя асновы абодвух тэрмінаў, і, акрамя гэтага, граматычнае значэнне ‘склон’ (‘падеж’) з’яўляецца субпаняццем катэгорыі ‘скланенне’.
У розных месцах
граматыкі Тарашкевіч асобна дэфініраваў
і каменціраваў ужытыя тэрміны і
тым самым знаёміў са сваім
спосабам працы над тэрмінам. Прывядзем некаторыя паняційныя
дэфініцыі: дзейнік паказвае асобу або
рэч, якая нешта дзее, або з якою нешта
дзееца (Т 1929, 39); слова, што азначае імя
або назоў прадмету, называецца іменем
прадметным, або прадметнікам (Т 1929, 12);
такія формы, як рабіць, пець і пад. называюцца
неазначальнікам, яны “не азначаюць”
ні часу, ні ліку, ні асобы, а толькі называюць
само дзеяньне ці стан прадмету (Т 1929, 37);
сказьнік паказвае, што ў сказе кажацца
аб дзейніку, або што дзейнік дзеіць ці
што з ім дзеіцца (Т 1921, 57); выказьнік нешта
выказвае аб дзейніку: што дзейнік робіць
(дзее), або што з дзейнікам дзееца (Т 1929,
39); тая нязьменная часьць слова, што стаіць
паміж каранём і канчаткам, называецца
устаўкай (Т 1921, 44); пры вымове зычных гукаў
чуваць зык, а ня голас (Т 1921, 5).
10.Афіксальная дывергенцыя
Шматлікія семантычна эквівалентныя граматычныя тэрміны розных славянскіх моў маюць агульную словааснову, аднак розныя словаўтваральныя афіксы. Афіксальная дыферэнцыяцыя можа адносіцца да вузкаспецыяльных найменняў аднаго ці многіх слоў (сінтагмы розных тыпаў). Па прычыне частай канвергенцыі асновы многіх усходнеславянскіх і польскіх лексічных адзінак (гл. главу аб інтэрлексемах) павінна адбывацца размежаванне беларускіх тэрмінаў ад эквівалентных спецыяльных выразаў суседніх моў, найперш на словаўтваральным узроўні праз афіксальную (прэфіксальную і суфіксальную) дыферэнцыяцыю назоўніка або, як мінімум, члена сінтагмы. Параўн. бел. выказьнік, руск. сказуемое; бел. ступень прыраўнаваньня, руск. степень сравненія, укр. ступінь порівняння, польск. stopień porόwnania; бел. знак прыпынку, руск. знак препинания; бел. паказальны займеньнік, руск. указательное местоимение, укр. вказівний займенник, польск.wskazujący zaimek; бел. памяншальная ўстаўка, руск. уменьшительный суффикс, укр. зменшений/зменшувальний суфікс.
Сістэматычнае
афіксальнае размежаванне беларускіх тэрмінаў ад суседніх
славянскіх моў было б, аднак, наўрад ці
магчымым, таму што ў параўноўваемых мовах
прадстаўлены амаль ідэнтычны інвентар
словаўтваральных афіксаў, таму афіксальная
дыферэнцыяцыя часцей магчыма толькі
ў адносінах да адной або іншых славянскіх
моў, або ў дачыненні да прэфіксацыі ці
суфіксацыі. Прыклады прэфіксацыі: бел.
зьмена/замена, польск. odmiana, укр. відміна;
бел. націск, польск. przycisk; бел. злучнік,
укр. сполучник; бел. пасрэднік, польск.
średnik. Прыклады cуфіксальнай дывергенцыі:
бел. канчатак, рус. окончание, укр. закінчення,
польск. zakończenie/końcόwka; бел. лік, польск.
liczba; бел. прыслоўе, польск. przysłowek, укр.
прислівник; бел. акалічнасьць, польск.
okolicznik; бел. імя собскае/прадметнік собскі,
рус. имя собственное; бел. прыдаханьне,
укр. придихь, польск.przydech.
11.Канвергентныя працэсы суфіксацыі
Нельга не адзначыць, што пры ўтварэнні беларускіх граматычных неалагізмаў пэўныя словаўтваральныя мадэлі былі асабліва прадуктыўнымі, найперш з польскай і ўкраінскай тэрміналогіі. Аўтары беларускай тэрміналогіі для дэрывацыі тэрмінаў асабліва часта выкарыстоўвалі суфікс -нік, які спалучаўся з вербальнымі і іменнымі асновамі і быў прадуктыўным таксама у польскай і ўкраінскай тэрміналогіі; у рускай тэрміналогіі ён такога значэння не меў. Параўн. паступныя беларускія вытворныя словы з суфіксам -нік і яго польска-ўкраінскія паралелі: бел. дзеяпрыкметнік = укр. діеприкметник, бел. клічнік = польск. wykrzyknіk; бел. лічэбнік = польск. liczebnik, укр.числівник; бел. неазначальнік = польск. bezokolicznik; бел. пасрэднік = польск. średnik; бел. працяжнік = польск. myślnik; бел. прыметнік = укр. прикметник; бел. займеньнік = укр. займенник; бел. злучнік = укр. сполучник, польск. spόjnik. Арыгінальныя беларускія дэрываты гэтага тыпу, якія не маюць ніякіх паралелей у параўноўваемых славянскіх мовах, наступныя: дзейнік, сказьнік/выказьнік, пытальнік.
У процілегласць
вышэйназваным канвергентным
Кампазіцыя пры ўтварэнні беларускіх тэрмінаў істотнага значэння не мае. Толькі некалькі складаных тэрмінаў узніклі на аснове іншамоўных (украінскіх, польскіх) назваў. Напрыклад, правапіс, дзеяслова, дзеяпрыметнік, шматскладовы, чужаслоў.
У граматыцы Тарашкевіча сустракаюцца не толькі субстантываваныя тэрміны, але і ад’ектыўныя адзінкі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -ны, -альны, -овы, -лы. Суфікс -ны далучаецца да іменных і дзеяслоўных базісных асноў: дзеяслоўны, прыметны, іменны, прыслоўны, зменны, адмоўны, умоўны, загадны, абвестны, галосны, зычны, назоўны, родны, творны, месны, клічны. Суфіксы -альны і -лы далучаюцца толькі да дзеяслоўных асноў: абвящальны, пытальны, вінавальны, давальны; акасьцянелы, прошлы. Суфікс -овы ўтварае дэсубстантыў: асабовы.
У пятым выдані сваёй граматыкі Тарашкевіч даволі часта прыводзіць тэрміналагічныя сінтагмы (шматслоўныя тэрміналагічныя канструкцыі) і семантычна эквівалентныя дэрываты або кампазіты (аднаслоўныя ўтварэнні) як канкурыруючыя дублеты і, уласна кажучы, даў магчымасць моўнай практыцы вырашыць пытанне выбару таго ці іншага тэрміна: імя прадметнае або прадметнік, імя прыметнае або прыметнік, злучнае слова або злучнік, дзеяслоўны прыметнік або дзеяпрыметнік. Мадэль беларускіх тэрміналагічных сінтагм была звычайна роўнай або падобнай рускім эквівалентам (тыпу имя существительное), узорам для беларускіх тэрміналагічных дэрыватаў была польска-ўкраінская мадэль (тыпу польск. кzeczownik, укр. іменник). Выключэнне з гэтага правіла ўтвараюць назвы склонаў, якія маюць у беларускай, рускай і ўкраінскай мовах структуры сінтагмы, а ў польскай мове − дэрывацыйную структуру. Некаторыя суфіксальныя мадэлі таксама дамініравалі ў беларускім тэрмінаўтварэнні, выцесніўшы многія замежныя эквівалентныя сінтагмы: параўн. бел. пытальнік, руск. восклицательный знак, укр. окличний знак, польск. znak zapytania.
Беларускія шматкампанентныя канструкцыі тыпу ад’ектыў + субстантыў у выданнях граматыкі Тарашкевіча маюць не толькі прагназуемыя прэпазітыўныя канструкцыі слоў з ад’ектывам (тыпу множны лік), але і нярэдка постпазіцыйнае размяшчэнне залежнага члена сінтагмы (лік множны, час будучы, лічэбнік зборны), якое, верагодна, можна ацэньваць як сінтаксічны паланізм. У польскай мове ў асноўным распаўсюджана прэпазіцыйнае і постпазіцыйнае размяшчэнне атрыбутыўнага ад’ектыва. Ад’ектыў асабліва часта ў постпазіцыйным становішчы, калі беларускі тэрмін з’яўляецца калькай польскага тэрміна (бел. час прошлы < польск. czas przeszły).
На матэрыяле двух даследаваных выданняў граматыкі Тарашкевіча не выяўлены колькі– небудзь значныя асаблівасці ў галіне марфалогіі, выключэнне складаюць толькі хістанні ў граматычным родзе і пры ўтварэнні дзеяслоўных форм. Параўн.: дзеяслоў (1921), па аналогіі да бел. чужаслоў, або польск. imiesłόw>дзеяслова (1929) − ніякі род па аналогіі да ўкр. діеслово; другасная імперфектывізацыя прэфіксальных дзеясловаў: выгаварваць/выгаварываць.
Заключэнне
Параўнанне
тэрмінаў, выкарыстаных Тарашкевічам
у чацвёртым выданні сваёй граматыкі (1921), з беларускай
часткай Слоўніка славянскай лінгвістычнай
тэрміналогіі (Прага, 1977-1979) паказвае, што
відазмянілася 51 тэрміналагічная адзінка.
Частка ўжываемых у наш час тэрмінаў была
ўжо прыведзена Тарашкевічам у пятым выданні
граматыкі як адзіныя ці альтэрнатыўныя
тэрміны. Большасць змен на працягу 1921-1977
г. адбывалася пры намінацыі марфалагічных
адзінак, сінтаксіса і пунктуацыі. Наадварот,
толькі некаторыя змены адбыліся пры абазначэнні
фанетычных і граматычных катэгорый. Тэрміналагічныя
змены пятага выдання граматыкі Тарашкевіча
да 1977 г. датычацца 52 тэрмінаадзінак. Многія
дублеты, выкарыстаныя Тарашкевічам у
выданні 1929 г. у Слоўніку славянскай лінгвістычнай
тэрміналогіі не прадстаўлены. У цэлым
з 328 тэрміналагічных адзінак з двух выданняў
граматыкі Тарашкевіча ў наш час выкарыстоўваецца
толькі 205.
Тэрміналагічныя змены з 1921 або 1929 да 1977
г. вызначаюцца шматстайнасцю: замена
ўласнабеларускіх тэрмінаў інтэрнацыяналізмамі
(неазначальнік > інфінітыў), замена беларускіх
тэрмінаў запазычаннямі з рускай мовы
(сычачы> свісцячы), і, наадварот, выцясненне
рускіх запазычанняў беларуска-ўкраінскімі
запазычаннямі (чарадаваньне >чаргаванне),
замена аднаго беларускага тэрміна другім
беларускім тэрмінам (дзейны стан > незалежны
стан), дэтэрміналагізацыя каля 15 тэрміналагічных
адзінак (выгавар> вымова), выцясненне
польскіх калек рускімі калькамі (самастойнае
слова > знамянальнае слова), хістанні
ў семантыцы (прыдыханьне), канкурэнцыя
беларускіх ад’ектыўных суфіксаў (скланяны
> скланяльны), замена рускіх дзеепрыметнікаў
беларускімі прыметнікамі (ацьвярдзеўшы
> зацвярдзелы), уніфікацыя ўтварэння
дзеепрыметнікаў залежнага стану (падоўжны
> падоўжаны). У некаторых тэрмінах змянялася
месца націску (радоў замест родаў; выгаварваць
замест выгавόрваць). Нарэшце, нельга не
адзначыць арфаграфічныя адрозненні ў
перыяд паміж 1929 і 1977 г. Арфаграфічныя
змены датычацца акання (дзеяпрыметнік
> дзеепрыметнік), графічная перадача
рэгрэсіўнай палаталізацыйнай асіміляцыі
(займеньнік > займеннік), перадача сярэдне-еўрапейскага
плаўнага [л] (этымолёгія >этымалогія),
неабазначэнне дысіміляцыі зячных гукаў
(мягкі >мяккі), спрашчэнне збегу зычных
стн > сн (абвестны /лад/ > абвесны /лад/).
Нарэшце, магчыма зрабіць наступныя вынікі - развіццё беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі ў 1920-х гадах − вынік інтэнсіўнага ўзаемадзеяння тэрміналагічных сістэм славянскіх і неславянскіх моў. Фарміраванне беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі−шматстайны канвергентны і дыферэнцыяльны феномен моўных кантактаў, якія ахопліваюць усе ўзроўні моўнай сістэмы.