Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Января 2014 в 13:52, реферат
У Беларускай савецкай рэспубліцы, утворанай у студзені 1919 года, значны ўплыў мелі прыхільнікі культурнага адраджэння, якія ў 1920-я гады дабіліся ўжывання беларускай мовы ва ўсіх грамадскіх сферах, асабліва ў сістэме школьнай адукацыі і навукі. У лютым 1921 г. у Мінску была ўтворана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая прымала актыўны ўдзел найперш у працы спачатку Народнага камісарыята адукацыі, а потым з 1922-1929 гг. у Інстытуце беларускай культуры і ў 1929-1930-х гадах − у Беларускай акадэміі навук. Першыя вынікі тэрміналагічнай працы як дыскусійны матэрыял былі апублікаваны ў 1921-1922 гг. у Вестнику Народного комиссариата просвещения ССРБ у выглядзе невялікага тэрміналагічнага слоўніка па розных навуковых дысцыплінах.
Уводзіны…………………………………………………………..3
Узнікненне граматыкі Тарашкевіча………………………….....4
Б.Тарашкевіч як стваральнік і кадыфікатар беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі……………………………………….6
Выданні граматыкі Тарашкевіча………………………………..7
Стан даследавання…………………………………………………9
Статыстычныя дадзеныя………………………………………...10
Лексічныя запазычанні…………………………………………..12
Семантычнае запазычанне інтэрлексем……………………….14
Калька………………………………………………………………16
Арыгінальныя беларускія неалагізмы…………………………19
10. Афіксальная дывергенцыя……………………………………...20
11. Канвергентныя працэсы суфіксацыі………………………......21
Заключэнне……………………………………………………....24
Літаратура……………………………………………………….25
У пашыраным пятым выданні граматыкі (Вільна 1929) да 192 тэрмінаў чацвёртага выдання далучаюцца яшчэ 136 новых тэрмінаў, з галіны марфалогіі (60), сінтаксіса (24), фанетыкі і акцэнталогіі (16), арфаграфіі і пунктуацыі (15), семантыкі і лексікалогіі (12), словаўтварэння (6) і 3 агульнамоўных тэрміны. У пятым выданні многія тэрміны былі ўдакладнены і дыферэнцыраваны. Напрыклад, некаторыя часціны мовы і тыпы сказаў былі не толькі прыведзены, але і дэталёва класіфікаваны (лічэбнік: колькасны, зборны, дробавы, неазначальны; сказ: абвяшчальны ‘апавядальны’, пытальны, клічны, зложана-злучаны ‘складаназлучаны’ зложана-залежны ‘складаназалежны’). Сярод новаўведзеных 136 тэрмінаў выдзяляюцца 47 лексічных дублетаў (імя прадметнае/прадметнік ‘назоўнік’, замена/чарадаваньне ‘чаргаванне’, недаказ/многакроп’е ‘шматкроп’е’) і нават трыплеты (азбука/альфабэт/абэцэда). Чатыры новыя тэрміны выступаюць як полісемныя (прыслоўе ‘прыслоўе, часціца’, клічнік ‘выклічнік, клічнік). Пры дапрацоўцы чацвёртага выдання у 36 выпадках Тарашкевіч унёс тэрміналагічныя змены, якія стала замацаваліся ў пятым выданні граматыкі (займя > займеньнік, сказьнік >выказьнік, скобкі >дужкі, дзеяслоўная прымета >дзеяслоўны прыметнік/дзеяпрыметнік).
Пры параўнанні абодвух выданняў граматык 1921 і 1929 гг. выяўляюцца розныя тэрміналагічныя змены: тэрмін замяняецца іншым спецыяльным выразам (вымова >выгавар ‘вымаўленне’; бяссуфіксныя тэрміны становяцца суфіксальнаўтворанымі (займя>займеньнік; тэрмін замяняецца дублетам той жа асновы (злуч> злучнік/злучнае слова; два тэрміналагічныя дублеты замяняюцца адным тэрмінам (літара/буква>літара; дэрыват замяняецца іншым дэрыватам (частка>дапаможнік ‘часціца’); сінтагма замяняецца дэрыватам (неазначальная форма/неазначальны лад дзеяслова> неазначальнік ‘інфінітыў’), рускі тэрмін саступае месца беларускаму эквіваленту (чысло >лічэбнік)і наадварот, беларускі неалагізм замяняецца рускім тэрмінам (прыймя> прадлог). Пры гэтым у новых тэрмінах назіраецца змена родавай прыналежнасці (дзеяслоў м.р. >дзеяслова н.р.), змяняецца месца націску (карэнь >корань).
Аналіз тэрміналагічных
адзінак абодвух выданняў граматыкі
Тарашкевіча сведчыць аб розных працэсах
утварэння беларускай лінгвістычнай
тэрміналогіі на ўсіх структурных узроўнях
яе: лексікі, семантыкі, словаўтварэння,
сінтаксісу і марфалогіі, а таксама фанетыкі,
акцэнталогіі, арфаграфіі і пунктуацыі.
Гэтыя працэсы ўтварэння тэрміналогіі
ў далейшым будуць прааналізаваны больш
дэталёва (з-за недахопу месца прыводзіцца
толькі невялікая частка зарэгістраванага
матэрыялу).
6. Лексічныя запазычанні
У абодвух выданнях
даследуемай граматыкі
Як несумненныя
лексічныя русізмы можна
7. Семантычнае запазычанне інтэрлексем
Агульная моўная спадчына і інтэнсіўныя моўныя кантакты прывялі да таго, што ў дзвюх і больш славянскіх мовах выкарыстоўваюцца лексічныя запазычанні прыблізна аднолькавага значэння, якое перадаецца дзякуючы ідэнтыфікацыі каранёвай марфемы і адпаведнай словаўтваральнай структуры. Тэрміналагізаваныя славянскія інтэрлексемы, зразумела, істотна палягчаюць перадачу граматычнага значэння адпаведнай беларускай інтэрлексеме ў працэсе ўтварэння тэрмінаў. У даследаванай граматыцы выяўлена каля 15 прыкладаў, дзе і ўстаноўлена тэрміналагізацыя інтэрлексемы ў адной ці іншых славянскіх мовах, што дазваляе ўключыць яе (інтэрлексему) у беларускую тэрміналагічную сістэму. Параўн.: бел. аснова =руск., укр. основа; польск. osnowa (тэрміналагічны эквівалент: польск. temat); бел. род =руск. род, укр. рід, польск. rόd (тэрміналагічны эквівалент: польск. rodzaj gramatyczny). Прыведзеныя беларускія тэрміны паказваюць, што граматычнае запазычванне адбываецца з рускай і ўкраінскай мовы, а не з польскай мовы. У другім выпадку тэрміналагічнае запазычанне адбываецца з польскай , а не з украінскай мовы. Параўн.: бел. згода= польск. zgoda (адпаведна rekcja zgody, укр. згода − эквівалентны тэрмін узгоджэння). Дзякуючы такога роду мульцілатэральнаму ўнутрыславянскаму моўнаму параўнанню, можна даволі дакладна вызначыць, з якой славянскай мовы на беларускую паралельную інтэрлексему было перанесена канкрэтнае тэрміналагічнае значэнне.
У граматыцы для школ Тарашкевіча выяўляецца каля 20 усходнеславянскіх-польскіх інтэрлексем, якія толькі ў беларускай мове тэрміналагізаваліся. Беларускае лексічнае адзінства з’яўляецца полісемным, таму што яно мае агульнае і прафесійна-моўнае значэнне, астатнія славянскія інтэрлексемы, у прынцыпе, наадварот, − монасемныя: яны выкарыстоўваюцца толькі ў агульналітаратурнай мове, а не як спецыяльныя тэрміны. У такім выпадку адбываецца тэрміналагізацыя інтэрлексемы як арыгінальны працэс утварэння беларускай тэрміналогіі без семантычнай падтрымкі паралельных славянскіх інтэрлексем. Абмежаванне беларускіх тэрмінаў фармальна ідэнтычнай лексікай іншых славянскіх моў, значыць, дасягаецца на семантычным узроўні, а не на словаўтваральным (напрыклад, з дапамогай дывергентных афіксаў).
Эквівалентнае лінгвістычнае тэрміналагічнае значэнне выражаецца ў іншых славянскіх тэрміналогіях або праз асноваканвергентны, ці афіксальна-дывергентны дэрыват (параўн. польск. okoliczność ‘акалічнасць’ (як стан) і okolicznik ‘акалічнасць (як тэрмін), або ўвогуле іншымі лексічнымі адзінкамі (г.зн. іншай асновай слова або іншымі суфіксамі). Напрыклад: бел. гук, польск. huk, укр. гук (параўн. тэрміналагічныя эквіваленты: польск. dźwięk, укр., руск. звук); бел. лад, руск., укр. лад, польск. ład (параўн. эквівалентны тэрмін: руск. наклонение, укр. спосіб, польск. tryb); бел. націск, руск., укр. натиск, польск. nacisk (параўн. эквівалентны тэрмін: руск.ударение,. укр. наголос, польск. akcent).
Як вядома, тэрміны губляюць сваё лінгвістычнае значэнне, калі яны выкарыстоўваюцца ў агульнальналітаратурнай мове ці ў вузкаспецыяльных кантэкстах іншых навуковых дысцыплін. У сваім тэрміналагічным значэнні былыя тэрміны замяняюцца новымі спецыяльнымі выразамі, якія адрозніваюцца ад былых тэрмінаў або асноўнай марфемай (марфемай асновы) і афіксальнымі элементамі, або толькі афіксамі. Тарашкевіч ужо сам дэтэрміналагізаваў некаторыя тэрміны ў чацвёртым выданні сваёй граматыкі, якія ён у далейшым не ўнёс у пятае выданне: частка > дапаможнік, прымета > прыметнік, злуч > злучнік. З 1930-х гадоў у выніку дзеяння розных унутраных і знешніх фактараў былі дэтэрміналагізаваны і іншыя беларускія лінгвістычныя тэрміны.
8.Калька
Вядома, што
калька − працэс і вынік дакладнай
структурнай копіі іншамоўнага выразу, перакладу
яго на родную мову. У выпадку шматслоўных
тэрміналагічных канструкцый калька адрозніваецца
або ўсімі членамі сінтагмы, або адным
з членаў. Моўныя кантакты могуць прывесці
да калек з адной або многіх моў, так што
можна гаварыць аб білатэральных і мульцілатэральных
кальках. У граматыцы Тарашкевіча зафіксаваны
шматлікія тэрміны як бі-/ мульцілатэральныя
калькі з лацінскай, грэчаскай, нямецкай,
рускай, польскай, украінскай і паралельна
з іншых славянскіх моў. Беларускія спецыяльныя
калькаваныя выразы можна разглядаць
як семантычныя эквіваленты да рускіх,
польскіх і ўкраінскіх тэрмінаў, якія
ў сваю чаргу капіруюць тэрміны іншых
моў (напрыклад, класічных) − т.зв. апасродкаваная
калька, або як прамая калька з адпаведных
моўных крыніц. Неабходна ўлічваць верагоднасць
неапасродкаванага калькавання беларускіх
тэрмінаў з класічных моў, паколькі Тарашкевіч
з’яўляўся не толькі славістам, але і
філолагам-класікам. Пасля вучобы ва ўніверсітэце
ён працаваў дацэнтам лацінскай і грэчаскай
мовы Петраградскага універсітэта (1916-1918)
і Мінскага педагагічнага інстытута (1919)
(Германовіч 1994, 559).
● Славістычная мульцілатэральная
калька з латыні
Прыкладна 37 лінгвістычных
тэрмінаў і асноўных абазначэнняў паняццяў
моўнай сістэмы, выкарыстаных Тарашкевічам, можна ідэнтыфікаваць
як калькі семантычна эквівалентных рускіх,
польскіх, украінскіх спецыяльных выразаў,
якія зноў жа ўзыходзяць да лацінскай
тэрміналогіі: бел. час прошлы = польск.
czas przeszły, руск. прошедшее время, укр. минулий
час<="" lat.="" pars="" orationis;=""
займеньнік="займенник" pronomen;=""
цяперашні="" час="укр." теперішний=""
praesens;="" давальны="" склон="укр."
давальний="" відмінок="" dativus.=""
Некаторыя="" тагачасныя="" беларускія=""
навукоўцы,="" як="" географ-мовавед=""
П.="" А.="" Бузук,="" які=""
вучыўся="" Украіне,="" працавалі=""
над="" беларуска-ўкраінскімі=""
моўнымі="" кантактамі="" падтрымлівалі=""
цесныя="" сувязі="" украінскімі=""
калегамі,="" таму="" раней=""
утвораныя="" ўкраінскія="" граматычныя=""
маглі="" паслужыць="" прыкладам=""
беларускіх="" філолагаў="" стварэнні=""
ўласнай="" лінгвістычнай=""
тэрміналогіі.
● Мульцілатэральная калька
з грэчаскай мовы
Пэўная колькасць
беларускіх граматычных тэрмінаў, асабліва
назваў часцін мовы, сістэмы скланення і членаў сказа, з’яўляецца
ў асноўным калькамі з іншых славянскіх
моў, якія ў сваю чаргу ўзыходзяць да лацінскіх
або грэчаскіх тэрмінаў. Параўн. бел. назоўны
склон < укр. називний відмінок, руск.
именительный падеж < лац. nominativus < грэч.
оnomastike ptosis; бел. выказьнік < руск. сказуемое,
польск. orzeczenie < лац. praedicatum, адпавядае
грэч. rhema; бел. правапіс< укр. правопис,
руск. правописание < грэч. orthographia; бел.
гартанны< руск. гортанный, укр. гортанний,
польск. krtaniowy < параўн. грэч. larynx.
● Мульцілатэральная
калька з нямецкай мовы
Некаторыя беларускія тэрміны можна растлумачыць унутрыславянскім (польскім, украінскім) пасрэдніцтвам пры калькаванні з нямецкай мовы, таму што яны маюць такую ж матывацыю наймення, як і некаторыя эквівалентныя нямецкія спецыяльныя выразы, што першапачаткова ўжываліся ў ненавуковых публікацыях і не тлумачацца тэрмінамі класічных моў. Развіццё польскай лінгвістычнай тэрміналогіі ў 19 стагоддзі адбывалася пад уплывам нямецкай мовы, тэрміналогія заходняга (галіцка-букавінскага) варыянта ўкраінскай літаратурнай мовы была пад уплывам польскай і нямецкай тэрміналогіі. Параўн. бел. акалічнасьць < польск. okolicznik, руск. обстоятельство, укр. обставина; бел. дзеяслова < укр. діеслово; бел. прадметнік < польск. rzeczownik; бел. прымета/прыметнік < польск.przymiotnik, укр. прикметник < ням. Eigenschaftswort.
● Білатэральная калька з нямецкай мовы
Некаторыя беларускія
спецыяльныя выразы паводле сваёй
структуры або семантыкі з’
● Білатэральная калька са славянскіх моў
Некаторыя беларускія
лінгвістычныя тэрміны
Пры параўнанні беларускіх тэрмінаў са славянскімі эквівалентнымі адзінкамі іншым разам распазнаецца дывергентная матывацыя наймення параўноўваемых лексем, што сведчыць аб розных лінгвістычных падставах і іншамоўных уплывах пры фарміраванні лінгвістычнай тэрміналогіі ў славянскіх мовах. Параўн. бел. прыймя/прыйменьнік < укр. прийменник, польск. przyimek, руск. предлог < лац. praepositio; бел. імя агульнае< польск. imię pospolite, укр. загальне ім’я, руск. нарицательное имя < лац. nomen appellativum. Гэтыя розныя матывацыі наймення тэрмінаў дазваляюць дакладна дыферэнцыраваць беларускія калькі з польскай, рускай і ўкраінскай моў.