Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Января 2014 в 13:52, реферат
У Беларускай савецкай рэспубліцы, утворанай у студзені 1919 года, значны ўплыў мелі прыхільнікі культурнага адраджэння, якія ў 1920-я гады дабіліся ўжывання беларускай мовы ва ўсіх грамадскіх сферах, асабліва ў сістэме школьнай адукацыі і навукі. У лютым 1921 г. у Мінску была ўтворана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая прымала актыўны ўдзел найперш у працы спачатку Народнага камісарыята адукацыі, а потым з 1922-1929 гг. у Інстытуце беларускай культуры і ў 1929-1930-х гадах − у Беларускай акадэміі навук. Першыя вынікі тэрміналагічнай працы як дыскусійны матэрыял былі апублікаваны ў 1921-1922 гг. у Вестнику Народного комиссариата просвещения ССРБ у выглядзе невялікага тэрміналагічнага слоўніка па розных навуковых дысцыплінах.
Уводзіны…………………………………………………………..3
Узнікненне граматыкі Тарашкевіча………………………….....4
Б.Тарашкевіч як стваральнік і кадыфікатар беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі……………………………………….6
Выданні граматыкі Тарашкевіча………………………………..7
Стан даследавання…………………………………………………9
Статыстычныя дадзеныя………………………………………...10
Лексічныя запазычанні…………………………………………..12
Семантычнае запазычанне інтэрлексем……………………….14
Калька………………………………………………………………16
Арыгінальныя беларускія неалагізмы…………………………19
10. Афіксальная дывергенцыя……………………………………...20
11. Канвергентныя працэсы суфіксацыі………………………......21
Заключэнне……………………………………………………....24
Літаратура……………………………………………………….25
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
10. Афіксальная дывергенцыя……………………………………...20
11. Канвергентныя працэсы суфіксацыі………………………......21
Заключэнне……………………………………………………
Літаратура……………………………………………………
Уводзіны
У Беларускай савецкай рэспубліцы, утворанай у студзені 1919 года, значны ўплыў мелі прыхільнікі культурнага адраджэння, якія ў 1920-я гады дабіліся ўжывання беларускай мовы ва ўсіх грамадскіх сферах, асабліва ў сістэме школьнай адукацыі і навукі. У лютым 1921 г. у Мінску была ўтворана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая прымала актыўны ўдзел найперш у працы спачатку Народнага камісарыята адукацыі, а потым з 1922-1929 гг. у Інстытуце беларускай культуры і ў 1929-1930-х гадах − у Беларускай акадэміі навук. Першыя вынікі тэрміналагічнай працы як дыскусійны матэрыял былі апублікаваны ў 1921-1922 гг. у Вестнику Народного комиссариата просвещения ССРБ у выглядзе невялікага тэрміналагічнага слоўніка па розных навуковых дысцыплінах. У адзначаным часопісе (1921, № 1, 11-18) былі зафіксаваны таксама граматычныя тэрміны. У 1922-1930 гг. пад агульнай назвай Беларуская навуковая тэрмінолёгія былі надрукаваны 24 тэрміналагічныя зборнікі ў форме руска-беларускіх слоўнікаў, якія ўтрымлівалі каля 40.000 тэрмінаў розных навуковых галін і былі задуманы як праекты для абмеркавання. Том №15 гэтай серыі за 1927 год утрымлівае Слоўнік граматычна-лінгвістычны. Праект (78 старонак). У тэрміналагічнай рабоце прымалі ўдзел розныя вучоныя, а таксама такія вядомыя пісьменнікі і філолагі, як Янка Купала, Якуб Колас, Язэп Лёсік, Сцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў. Беларускія тэрмінолагі пры складанні тэрміналагічных зборнікаў арыентаваліся на сістэму і паняційныя фонды рускай спецыяльнай тэрміналогіі. Прынцыпамі тагачаснай тэрміналогіі былі выбраны тэрміналагізацыя беларускіх народных сродкаў і сродкаў жывога маўлення, стрыманасць у адносінах да інтэрнацыянальных тэрмінаў, стварэнне неалагізмаў і размежаванне тэрміналагічных прататыпаў рускай мовы. Аўтары тэрміналагічных праектаў ужо тады ўсведамлялі, што толькі частка іх прапаноў будзе станоўча ўспрынята грамадствам і замацуецца ў беларускай навуковай мове, значная ж колькасць тэрмінаў выявіцца як штучная, непрыдатная і чужародная моўнай сістэме. Далейшай распрацоўцы і ўдасканаленню беларускай тэрміналогіі перашкодзілі сталінскія рэпрэсіі ў адносінах да прадстаўнікоў беларускай навукі 1930-х гадоў. Усе выдадзеныя ў 1920-я гады тэрміналагічныя слоўнікі былі забароненыя, аднак многія тэрміны захаваліся, таму што яны ўжо сталі трывалай састаўной часткай розных тэрміналагічных сістэм і да сённяшняга часу выкарыстоўваюцца ў адпаведных спецыяльных дысцыплінах (Шакун 1995, 191-198; Антанюк 1994, 570).
1. Узнікненне граматыкі Тарашкевіча
Б.А.Тарашкевіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў вёсцы Мачулішкі (сённяшняя Літва), вучыўся ў 1910-1916 гг. на гісторыка-філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага універсітэта. Ужо ў 1913 годзе, калі Тарашкевіч быў студэнтам толькі трэцяга курса, паэт Янка Купала ад імя Віленскага беларускага выдавецкага таварыства прапанаваў яму скласці граматыку беларускай мовы. Акадэмік А.А. Шахматаў не толькі падтрымаў свайго вучня, але і кансультаваў яго пры стварэнні граматыкі. Граматычная канцэпцыя Тарашкевіча па апісанні характэрных рыс беларускай літаратурнай мовы грунтавалася, па зразумелых прычынах, на канцэпцыі тэорыі мовы свайго настаўніка (Яновіч 1982, 12). Пры гэтым аўтару таксама дапамагаў заснавальнік беларускай філалогіі акадэмік Я.Ф.Карскі. Сфармуляваная простымі словамі, але складзеная на высокім навукова-метадычным узроўні граматыка адпавядала надзённым патрабаванням беларускай выдавецкай справы і адукацыі. У сваёй працы Тарашкевіч выйшаў за межы традыцыйнага для тагачаснага мовазнаўства ўласна граматычнага вучэння − марфалогіі і сінтаксіса. Яго граматыка складаецца з раздзелаў, прысвечаных фанетыцы, часцінам мовы, словаўтварэнню, арфаграфіі і сінтаксісу. Такім чынам, былі ахарактарызаваны ўсе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту гледжання нормы і правапісу. Пры фармуліраванні фанетычных і граматычных нормаў Тарашкевіч абапіраўся на літаратурныя публікацыі, якія адлюстроўвалі фанетычныя і граматычныя асаблівасці цэнтральнабеларускіх (сярэднебеларускіх) гаворак (Шакун 1994, 81-82). Граматыка Тарашкевіча (Вільна 1918) стала ўзорам для другіх аўтараў, сярод якіх выдзяляецца Практычная граматыка беларускай мовы Я. Лёсіка (1921). Тарашкевіч, які распрацаваў сваю граматыку для школ, на пачатку 1920-х гадоў меркаваўся скласці “больш дасканалую і навуковую граматыку беларускай мовы” (Т 1921, 4; прадмова), але ажыццявіць сваю задуму ён не змог.
У 1915-1918 гг., фактычна ў час першай сусветнай вайны, узніклі першыя граматыкі і падручнікі (прафесар-славіст Р. Абіхт і беларускі філолаг Я.Станкевіч надрукавалі сумесна школьную граматыку Prosy sposab stacca й karotkim čace hramatnym (Breslau 1918), у якой была зроблена спроба сістэматызацыі прынцыпаў фанетыкі, арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы) беларускай літаратурнай мовы: рукапісная Biełaruskaja hramatyka (Č. I. Fonetyka i etymologija. Гэтая яшчэ не апублікаваная граматыка стала для аўтара асновай для яго заняткай беларускай мовай на настаўніцкіх курсах у Вільні ў 1915-1916 гг. Публікацыя гэтага рукапісу рыхтуецца К. Гутшмітам (Берлін). А. Луцкевіча (Вільна, 1916), Hramatyka biełaruskaj mowy Б. Пачобкі (Вільна, 1918), Biełaruskaja hramatyka dla szkoł/ Беларуская граматыка для школ (Вільна, 1918) Б.Тарашкевіча. Гэтыя першыя беларускія граматыкі маюць шмат агульнага, паколькі ўсе яны былі задуманы як школьныя падручнікі, былі напісаны лацініцай і апублікаваны ў Вільні. Абедзьве надрукаваныя граматыкі Тарашкевіча і Пачобкі былі выдадзены, уласна кажучы, з дазволу тагачаснай нямецкай ваеннай адміністрацыі (Gutschmidt 1999, 193). Усе тры граматыкі напісаны ў польска-чэшскай графічнай сістэме, якая склалася ў лацінамоўных публікацыях перыяду газеты “Наша ніва” (1906 – 1915). Выкарыстоўваючы традыцыю двухалфавітнага друкавання “Нашай нівы”, і Тарашкевіч першае выданне сваёй граматыкі ажыццявіў на лацініцы і кірыліцы (пазнейшыя выданні выйшлі толькі на кірыліцы). Школьныя граматыкі адразу ж сталі выкарыстоўвацца на практыцы, таму што прыхільнікамі нацыянальнага і культурнага адраджэння Беларусі ўдалося ў час першай сусветнай вайны арганізаваць каля 300 школ з беларускай мовай навучання (У 1863 −1917 гг. у Расійскай імперыі беларуская мова ў школе і афіцыйным справаводстве была забаронена. Таму і публікацыя беларускай граматыкі перад першай сусветнай вайной не магла ажыццявіцца) (Gutschmidt 1999, 194).
У спецыяльнай літаратуры існуе адзіная думка, што граматыка Тарашкевіча ў параўнанні з іншымі тагачаснымі працамі была самай значнай і ўдалай. Каштоўнасць гэтай працы была ў тым, што аўтар яе меў салідную навукова-моўную адукацыю; агульная сістэма беларускай літаратурнай мовы (у тым ліку арфаграфія і пунктуацыя) грунтавалася на тагачаснай літаратурна-моўнай традыцыі і такім чынам садзейнічала замацаванню і развіццю нормаў беларускай літаратурнай мовы. Значэнне і папулярнасць гэтай граматыкі пацвярджаецца тым, што яна ў першыя гады адраджэння вытрымала пяць выданняў (Вільна 1918-1929), і нават у час другой сусветнай вайны выйшла шостае выданне (Мінск 1943) (У Савецкім Саюзе граматыка Тарашкевіча ў 1930-я гады, а таксама ў перыяд 1944-1989 гг. была забаронена, да 1939 г. яна выкарыстоўвалася ў Заходняй Беларусі. Беларуская эміграцыя ў Заходняй Еўропе і Амерыцы кіруецца граматыкай Тарашкевіча і ў нашы дні. Нават у час кароткага культурнага адраджэння 1989-1994 гг. у Беларусі граматыка Тарашкевіча для нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі выкарыстоўвалася як сімвал і напрамак беларускай літаратурнай мовы). Акрамя таго, пятае выданне граматыкі (1929) было апублікавана факсімільна ў Мінску ў 1991 г.
2. Б.Тарашкевіч як стваральнік і кадыфікатар беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі
У навуковай літаратуры Тарашкевіч лічыцца не толькі складальнікам грунтоўнай граматыкі беларускай мовы, але і адначасова важнейшым кадыфікатарам і прапагандыстам беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі. Сярод спецыялістаў няма адзінства аб тым, ці былі ім ужыты для апісання сістэмы беларускай літаратурнай мовы ўласныя тэрміны, ці ён мог карыстацца іншымі тэрміналагічнымі ўзорамі. Як правіла, у навуковай літаратуры Тарашкевіч лічыцца стваральнікам сучаснай беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі. Аднак такое разуменне далёка не поўнасцю раскрывае спецыфіку ўтварэння беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі. Адзін з такіх тэзісаў ігнаруе ўсе іншыя фактары, якія змаглі аказаць уплыў на ўтварэнне і развіццё тэрміналагічнай сістэмы беларускай граматыкі. Гэта: выдавецкая і публіцыстычная традыцыя нашаніўскага перыяду (пасля выдання слоўніка “Мова “Нашай нівы” (Т.1: Мінск 2005) стаў магчымым аналіз тагачаснай беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі), навукова-папулярныя філалагічныя публікацыі таго часу, практыка перакладу ў асяроддзі беларускай інтылігенцыі, магчымыя кантакты Тарашкевіча з іншымі аўтарамі граматык і падручнікаў па беларускай мове, а таксама навуковая праца і аўтарытэт акадэміка Я. Ф. Карскага. З-за моўна-палітычных прычын наўрад ці мог Карскі у перадваенны час апублікаваць свае асноватворныя працы па беларускаму мовазнаўству на рускай ці польскай мовах. Можна меркаваць, што ў вусным і спецыялізаваным асяроддзі з прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, найперш выдаўцамі, філосафамі, публіцыстамі і настаўнікамі, Карскі мог выпрацаваць асновы беларускай навукова-лінгвістычнай тэрміналогіі. Так, у прадмове да сваёй граматыкі (Т 1921, 3) Тарашкевіч узгадвае, што яго спагадлівы зямляк, член Акадэміі Я. Карскі... “прагледзіў маю працу і даў вялікшую частку беларускай граматычнай тэрміналёгіі”. Гэтая заўвага ў тэксце прадмовы можа сведчыць аб тым, што Тарашкевіч самастойна распрацаваў толькі пэўную частку беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі для першага выдання сваёй граматыкі, а большую частку спецыяльных тэрмінаў мог пераняць у ранейшых і тагачасных філолагаў. Высвятленне гэтага пытання пакуль што застаецца нявырашанай праблемай даследавання. Гэткім жа чынам усё яшчэ не зусім зразумела, хто з беларускіх граматыстаў першым ужываў сённяшнія агульнапрынятыя лінгвістычныя тэрміны.
3. Выданні граматыкі Тарашкевіча
Граматыка Тарашкевіча
вытрымала шэсць выданняў, прычым першае выданне
выйшла ў дзвюх графічных версіях. Выкарыстаныя
для даследавання два выданні − чацвёртае
(Мінск / Вільна / Берлін 1921) і пятае (Вільна
1929. У тэксце скарочана цытуюцца Т 1921 і
Т 1929) − значна адрозніваюцца па свайму
аб’ёму, будове і тэрміналогіі, хоць змест
гэтых выданняў амаль аднолькавы. Пятае
выданне граматыкі мае два вучэбныя раздзелы,
пры гэтым у першым раздзеле толькі паведамляюцца
граматычныя асновы, у другім жа раздзеле
палажэнні граматыкі падаюцца больш паглыблена.
Чацвёртае выданне (Т 1921) − гэта невялічкі
школьны даведнік (62 старонкі), у якім прыводзяцца
толькі асновы беларускай граматычнай
тэрміналогіі. Пятае, перапрацаванае і
дапоўненае выданне (Т 1929), апошняе рэдагаванае
самім аўтарам, наадварот, мае больш чым
падвоены памер (132 старонкі) і ўтрымлівае
адпаведна большы аб’ём тэрміналагічнай
лексікі. У прадмове да пятага выдання,
на вялікі жаль, няма ніякага ўказання
аўтара наконт таго, ці стварыў ён сам
шматлікія новыя тэрміны, ці ён абавязаны
іншым крыніцам, і чаму ён многія тэрміны
чацвёртага выдання замяніў эквівалентнымі
новымі выразамі. Адсюль не зусім зразумела,
які ўклад у развіццё беларускай лінгвістычнай
тэрміналогіі (на думку В. Вячоркі і С.
Шупы (1994, 531), значны ўклад у станаўленне
і развіццё беларускай лінгвістычнай
тэрміналогіі ўнёс таксама Я. Станкевіч)
унеслі іншыя вядомыя філолагі 1916-1929 гадоў,
граматысты і лексікографы, і наколькі
істотна адрознівалася лінгвістычная
тэрміналогія асобных аўтараў (апублікаваны
К. Гутшмітам артыкул “Хто напісаў першую
граматыку беларускай літаратурнай мовы?”
(1999, 193-199) і яго прачытаны на Міжнародным
кангрэсе беларусістаў (Мінск, 7-8 чэрвеня
2005 г.) даклад Граматычная тэрміналогія
ў граматыцы Антона Луцкевіча ў параўнанні
з сучаснымі граматыкамі беларускай, польскай,
украінскай і расійскай моў засведчылі
той факт, што лінгвістычная тэрміналогія
ў Тарашкевіча і Луцкевіча істотных адрозненняў
не мае). Некаторыя тагачасныя філолагі,
як А. Лёсік, А. Смоліч і М. Байкоў, у падрабязных
рэцэнзіях выказалі крытычныя заўвагі
па беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі.
Шматлікія перавыданні і новыя выданні
работ тагачаснага пакалення філолагаў
(у гэтай сувязі можна прывесці наступныя
публікацыі: Я. Лёсік. Граматыка беларускае
мовы. Фонэтыка. (Менск 1926; перавыд. 1995);
М. Байкоў. Беларуска-расійскі слоўнік.
(Менск 1926; перавыд. 1993); В. Ластоўскі. Падручны
расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік.
(Коўна 1924; перавыд. 1991); Выбраныя навуковыя
працы С. М. Некрашэвіча. Да 120-годдзя з
дня нараджэння. (Мінск 2004); Я. Станкевіч.
Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі)
слоўнік. (Нью-Йорк і інш.); Я. Станкевіч:
Збор твораў у двух тамах. Т.1-2. (Менск 2002)
маглі б сёння даць надзейную аснову для
разумення як праблем пачатковага этапу
развіцця беларускай тэрміналогіі, так
і спецыфікі лінгвістычных тэрмінаў Тарашкевіча
ў рэчышчы функцыянавання сучаснай беларускай
лінгвістычнай тэрміналогіі.
4. Стан даследавання
У нешматлікіх навукова-тэрміналагічных манаграфіях можна знайсці толькі агульную інфармацыю аб спецыяльнай тэрміналогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы адносна яе храналагічнай і генетычнай дыферэнцыяцыі, граматычнай і семантычнай спецыфікі, а таксама інтэрнацыяналізацыі і уніфікацыі (Антанюк 2002). Па беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі няма спецыяльных манаграфій, акрамя некаторых аўтарэфератаў філалагічных дысертацый і шматлікіх артыкулаў. Гэтыя публікацыі з’яўляюцца галоўным чынам кантрастыўнымі даследаваннямі па тыпалогіі, структуры, выкарыстанню, семантыцы, марфалогіі і словаўтварэнню сучаснай рускай і беларускай граматычнай тэрміналогіі (Гвоздович 1984, 1985а, 1985b, 1986; Власов 1988), або ў іх разглядаюцца пытанні рэгулявання, мадэрнізацыі і сістэматызацыі сённяшняй беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі (Антанюк 1984). Тагачасныя крыніцы і сацыялінгвістычныя праблемы ўтварэння беларускай лінгвістычнай тэрміналогія першых дзесяцігоддзяў 20 стагодзя разглядаюцца толькі ў некаторых публікацыях (Красней 1969а, 1969b; Плотнікава 1995; Дарафеева 1997; Запрудскі 2005). Спецыяльных публікацый па тэме нашага даследавання да гэтага часу няма.
Мэтай дадзенага
даследавання з’яўляецца параўнанне
беларускай лінгвістычнай лексікі
Тарашкевіча з эквівалентнай
тэрміналогіяй рускай, украінскай,
польскай і лацінскай моў, вызначэнне прынцыпаў,
якімі кіраваўся Тарашкевіч пры распрацоўцы
беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі,
і якія галоўныя механізмы і тэндэнцыі
дзейнічалі пры яе станаўленні і развіцці
ў 1920 –х гадах. Даследаванне беларускай
граматычнай тэрміналогіі ажыццяўляецца
адносна храналогіі, статыстыкі і этымалогіі,
а таксама ў дачыненні да моўнай сістэмы
(дыферэнцыяцыя лексікі і семантыкі, словаўтварэнне,
сінтаксіс, марфалогія, акцэнтуацыя). Асаблівая
ўвага пры гэтым надаецца даследаванню
працэсаў лексічных запазычанняў, калькіраванню
і семантычнаму запазычанню, а таксама
афіксальнаму і сінтаксічнаму афармленню
тэрмінаў.
5. Статыстычныя дадзеныя
У чацвёртым выданні аналізуемай граматыкі (Вільна 1921) зафіксавана ў агульнай колькасці 192 лінгвістычныя тэрміны, з якіх 90 адносяцца да марфалогіі, 39 − фанетыкі і акцэнталогіі, 29 − сінтаксісу, 18 − арфаграфіі і пунктуацыі, 9 − словаўтварэнню, 7 – мове ў цэлым, і толькі 3 − лексікалогіі. Гэты падзел тэрмінаў на моўныя субсістэмы выразна паказвае, што Тарашкевіч адносна дакладна распрацаваў тэрміналогію ў галіне марфалогіі, фанетыкі і сінтаксісу, і менш поўна − у дачыненні да словаўтварэння і лексікалогіі. У раздзелах па марфалогіі сустракаюцца назвы часцін мовы (прымета ‘прыметнік’, дзеяслоў ‘дзеяслоў’, злуч ‘злучнік’), у вучэнні аб флексіях − скланеньне ‘скланенне’, спражэньне ‘спражэнне’, прыраўнаваньне ‘параўнанне’, такія граматычныя катэгорыі, як трываньне ‘дзеяслоўная форма’, стан дзеяслова ‘стан дзеяслова’, лік ‘лік’, тэрміны, звязаныя з марфемнай будовай слова − канчатак ‘канчатак’, устаўка ‘суфікс’. У раздзелах па фанетыцы і акцэнталогіі сустракаюцца абазначэнні, якія датычацца падзелу гукавой сістэмы, класіфікацыі зычных і яе карэляцыі (гук ‘гук’, зычны ‘зычны гук’, сычачы зычны ‘шыпячы зычны’), акцэнтнай і складовай сістэмы (націск ‘націск’, склад ‘склад’), а таксама спецыфікі беларускага вымаўлення (прыдыханьне ‘пратэза’, аканьне, дзеканьне, цеканьне). Уведзеныя Тарашкевічам сінтаксічныя тэрміны датычацца найперш вучэння аб тыпах сказа (сказ ‘сказ’, незалежны сказ ‘галоўны сказ’, сказ азначэньня ‘атрыбутыўны сказ’) і членаў сказа (дзейнік ‘дзейнік’, сказьнік ‘выказнік’, акалічнасьць ‘акалічнасць’). У раздзеле па арфаграфіі і пунктуацыі Тарашкевіч прыводзіць галоўным чынам арфаграфічныя правілы і знакі прыпынку (працяжнік ‘працяжнік’, клічнік ‘клічнік’, чужаслоў ‘кавычкі’). Да нешматлікіх тэрмінаў па словаўтварэнню і лексікалогіі адносяцца паняцці дэрывацыі і кампазіцыі (дзеяслоўнае імя ‘аддзеяслоўны назоўнік’, складанае чысло ‘складаны лічэбнік’). Сярод 192 тэрміналагічных адзінак 12 з’яўляюцца лексічнымі дублетамі (зык/гук ‘гук’, зычны/сугалосны ‘зычны’, залежны/пасыўны стан ‘залежны стан’) і 3 − полісемныя тэрміны (прыймя ‘прыназоўнік; прэфікс’.