Беларускае купаллле

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Июня 2014 в 09:26, курсовая работа

Краткое описание

Абрад - гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека - нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад - прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі - гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.

Содержание

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………..……3
ГЛАВА 1. КУПАЛЛЕ НА БЕЛАРУСІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СВЯТА…………………………………………..…........8
1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле.………………………………...…..…….8
1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі…………...………11
1.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей………………………………….26

ГЛАВА 2. РЭЖЫСЁРСКІ ПРАЕКТ СУЧАСНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ”............................................................................................................35
2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята...……………………....……………….35
2.2.Задума і яе кампаненты.......................................................................................54
2.3. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.............................................…….60
2.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята................................................................78

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………….…………….111
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС........................................................................114

Прикрепленные файлы: 1 файл

купалье курсач.docx

— 115.75 Кб (Скачать документ)

Сувенірная прадукцыя - 500.000

Аплата транспартных затрат - 600.000

Выпуск друкаванай прадукцыі - 600.000

Набыцце абсталяванне для музычнага афармлення - 400.000

Харчаванне ўдзельнікаў і гасцей свята - 1.000.000

Усяго: - 4.000.000 (чатыры мільена рублеў)

2.2 Рэжысерская  задума і яе кампаненты

Тэма: Захаванне рэгіянальных купальскіх традыцый.

Ідэя - звышзадача: Заклік да моладзі: за павагу і захаванне гістарычнай культуры продкаў.

Месца правядзення свята і яго архітэктурна - ландшафныя асаблівасці.

Забалоцкі Дом культуры выдатнае месца для масавых гулянняў, размешчаны ў цэнтры аграгарадку. Плошча каля Дома культуры вельмі вялікая, якую можна выкарыстаць для размяшчэння розных пляцовак, а таксама размясціць вогнішча. Засажана вялікая колькасць дрэў, што дае магчымасць для рэалістычнага ўвасаблення многіх эпізодаў свята. Дадатак да ўсяго гэтага,прадугледжаны месцы для адпачынку пасіўных удзельнікаў свята.

Падзея, якую адзначае свята.

Дзень летняга сонцастаяння

Форма ўвасаблення свята.

Трансфармацыя свята “Купалле”на аснове

Адрас свята:Свята”Купалле” разлічана на рознаўзроставую аўдыторыю.

Ідэя:Адраджэнне свята Купалле на сучасным этапе.

Праграма свята

20:00-21:30

Частаванне беларускімі народнымі стравамі.Праспяваешь купальскую прыпеўку, атрымаешь цукерку.

Выстава продаж купальскіх кветак, букетаў і вянкоў з кветак.

Майстр клас па пляценню купальскіх вянкоў для дзяцей

Гульнёвыя пляцоўкі:

1. Асілак

2. Жартоўная купальская  латарэя(грашовая)

Пляцоўка. Свята пачалося. Прыступкі СДК. Галоўная пляцоўка

20:30-22:00 - тэатралізавана гульнёвая праграмма Купалінка ноч маленька

22:30 -23:30 - канцэрт з удзелам народных калектываў і студэнтаў БДУКіМ

Пляцоўка. Разгарайся купальскі агонь . Стадыён каля СДК

22:00-22:10 - запальванне купальскага вогнішча

22:10-22:30

· Купальскі карагод

· Скокі праз вогнішча

· Гульні

· Варожбы

Плошча каля СДК

23:30-3.00 - Начная купальская этнадыскатэка.

Сцэнарна рэжысёрскае ўвасабленне свята

Сцэнарны план

Ш 20:00-21:30 - Да пачатку свята працуе пляцоўка гасцінны двор. Адпраўленне хлопцаў збіраць жабрацкі воз. Дзяўчынкі плятуць вянкі і збіраюцца на купалле. Тут наладжаны продаж вянкоў, букетаў з кветак. Таксама ўсе госці частуюцца беларускімі народнымі стравамі. Праводзіцца гульнёвая праграмма “Шалаш варожбаў”;

Ш 20:30-22:00 - тэатралізавана-гульневае прадстаўленне “Купалінка ноч маленька”;

Ш 20:30-20:35 - з'яўленне Дзеда і Бабы .Гульнёвы блок дзеда і бабы.

· Прыпеўкі.

· Лаўкач (накідавання вянка на палку).

· Калодка (катанне калодкі).

Ш 21:05-21:10 - Купалінка разам з дзяўчатамі выконваюць харэагрфічную кампазіціыю “Купалінка”;

Ш 21:10:21:20 - Купалінка і сяброўкі праводзяць варожбы;

Ш 21:20-21:25 - Купаліш разам з сябрамі выконваюць музычны нумар;

Ш 21:25-21:30 - Купалінка, Купаліш і сябры праводзяць танец -гульню. Святочная полька з усімі гасцямі свята;

Ш 21:35-21:45 - Купаліш адпраўляецца шукаць папараць-кветку шчасця. Выступленне калектыву;

Ш 21:45-21:55 - Купаліш сустракаецца з нячысцікамі. Яны не хочуць аддаваць папараць-кветку. Купаліш праводзіць гульню “Перацягванне каната”;

Ш 21:45-22:00 - Купаліш з сябрамі прыходзяць да Купалінкі, дорыць ёй Кветку-папараць. Усе ідуць запальваць купальскае вогнішча. Музычны нумар;

Ш 22:00-22:10 - Запаліванне купальскага вогнішча;

Ш 22:10-22:30 - Усе дзеючыя асобы праводзяць гульнёвую праграмму;

Гульнёвы блок:

· Карагодная гульня”Выбар пары”;

· Гульня”Скокі праз вогнішча”;

· Гульня”Цалаванне праз вянок”;

Ш 22:30-23:30 - канцэрт фальклёрных калектываў і студэнтаў БДУКіМ у іх ліку Вераніка Сахоўская, Кацярына Малькевіч, Шарапа Юрый, Ганна Паўленка;

Закрыццё свята

Ш 23:30-3.00 - Начная купальская этна дыскатэка для гасцей свята.

Сцэнарна-рэжысёрскі ход: Імкненне стварыць свята паводле традыцый у сучаснасці праз дзеянне персанажаў: Купаліш, Купалінка, Баба, Дзед, Варажэя і Нячысцік.

2.3 Літаратурны  сцэнарый

Эпізод 1: пралог “Гасцінны двор”

(Гучыць беларуская народная  песня “Як на Йвана”)

1 Дзяўчына: Пойдзем, дзевачкі, кветкі рваці, ды вяночкі сплятаці!

2 Дзяўчына: Каб вяночкі прыгожыя былі, каб хлопцы нас любілі.

3 Дзяўчына: Я сёння кветкі на вянок буду рваці з чатырох дарог.

Купалінка: А навошта з чатырох?

3 Дзяўчына: Маці казала, тады хлопцы з весак, дзе гэтыя дарогі ляжаць, будуць бегаць за мной як шаленыя

2 Дзяўчына: А я багата нарву вечрам, у хаце торкну, раніцай пагляджу, калі распусцяцца - жыць буду добра, багата.

3 Дзяўчына: А мой вянок будзе з рамонкамі

1 Дзяўчына: А мой з ружамі

2 Дзяўчына: А у цябе, Купалінка, які вянок будзе?

Купалінка: Яшчэ не ведаю… Дзяўчаткі пойдзем разам ды ў поле, зёлачкі-кветачкі збіраць, добры песенькі спяваць. Усіх дзяўчат мы запрашаем, пойдзем разам паспяшаем.

(Купальская аўтэнтычная  дзявочая песня “Ой, пойдзем, сястрыцы”, воз з хлопцамі пад'язджае да  варот)

1 Хлопец: Тррр сляпая, прыехалі!!!

2 Хлопец: Ну вось спазніліся, дзяўчат не пабачым…

3 Хлопец: Нічога вечар не далёка, яшчэ пагуляем.

4 Хлопец: Зараз трэба ехаць воз жабрацкі ладзіць, па хатам лазіць, дзе чаго да вогнішча знайсці.

Купаліш: Ну ці ёсць сярод вас хлопцы спрытныя ды дужыя?.. Ёсць, тады разам паехалі непатрэбшчыну па вёсцы збіраць. А ўсіх астатніх запрашаем на наш “Гасцінны двор”, тут вас ўжо чакаюць. Паехалі!!!

(Хлопцы з песнямі народная  “Лайдакі” ад'яжджаюць у вёску. Гледачы праходзяць у двор)

Эпізод 2: “Гасцінны двор”

Майстра: Дзевачкі мілыя, падыходзьце сюды, будзем разам вяночкі плясці… Я ў гэтым сапраўдная майстра, хто не ўмее хутка навучу.

Кветачніца: Госцікі даражэнькія, запрашаю вас сюды да мяне. Калі ласка, вось кветачкі-букецікі купальскія, можна купіць па танный цане. Хлопчыкі і мужчыны набывайце сваім каханым, не цурайцеся.

Купалінка: А я вас запрашаю бліжэй да мяне атрымоўваць падарункі, хто прыпеўку праспявае, ці весялушку раскажа, той падарунак і атрымае.

Варажэя: Дзяўчынкі, а хто хоча ведаць будучыню сваю?.. Калі ласка сюды ў “Шалаш варожбаў”. Ды не думайце, не падману, толькі праўду скажу…

Латарэйшчыца: Людзі добрыя, набывайце бязпройгрышную латарэю, прызы нікога не заставяць без усмешкі, усяго тры рублі і добры настрой гарантуецца.

Асілак: А ці ёсць сярод вас мужчыны сапраўдныя, спрытныя, удалыя? Падыходзьце да мяне, мы гэта праверым…

(Разыходзяцца па месцам  дзеяння гульневых пляцовак)

Эпізод 3: Шалаш варожбаў

Вядучая: Купальскія варожбы. Яшчэ адзін паэтычны штрых да духоўнага жыцця нашых дзядоў i прадзедаў. Яны былі ўцехаю i забаваю, бо заўседы неслі чалавеку надзею. Згадзіцеся, каму з маладых не хацелася б пранікнуць у будучыню, даведацца пра суджанага-раджанага, сямейны лес? Ці не так?

(Гледачы адказваюць).

Вядучая: Вось i мы зараз з вамі паварожым. Паспрабуем акунуцца ў гэтыя таямнічыя скарбы мінулага! Пачынаем.

(Запальвае яшчэ адну  свечку).

Вось гэту свечку вы перадавайце хуценька адзін аднаму. І ў каго яна па заканчэнні музыкі застанецца -- той самы шчасны сённяшнім свяце.

(Гледачы перадаюць свечку. У каго яна засталася па  заканчэнні музыкі, той падыходзіць  да Вядучай).

Вядучая: Вось наша першая удзельніца варожбы -- самая шчасная дзяўчына на нашым свяце. Давайце зараз выберам самую прыгожую і самую вясёлую дзяўчыну. І зробім мы гэта пры дапамозе чароўнай свечачкі.

(Гледачы зноў перадаюць  свечку адзін аднаму. Дзяўчаты  выходзяць да Вядучай).

Вядучая: Вось нашая самая шчасная, самая прыгожая i самая вяселая дзяўчына. Выберыце сабе, калі ласка, яшчэ па адной сяброўцы, і мы пачнем варажыць.

(Дзяўчаты яшчэ запрашаюць  з гледачоу трох удзельніц, усе падыходзяць да Вядучай).

Вядучая: Вось нашы першыя ўдзельніцы. На купала ўсе дзяўчаткі вось як варажьлі: выходзілі на двор, набіралі галінкі у фартух i беглі ў хату. А ў хаце лічылі галінкі, іх колькасць прадказвала будучыню. Дзяўчаткі зараз хуценька выбягайце з шалаша, пакуль мы лічым да дзесяці, збірайце невялічкія галінкі… (пасля) цотны ix лік -- хутка быць у пары, а калі няцотны - у гэтым годзе яшчэ не стрэнецца з суджаным.

(Ідзе варожба з галінкамі)

Ну, вось мы i спазналі, хто ў гэтым годзе будзе ў пары. Але згадзіцеся, кожнай дзяўчыне цікава ведаць, ці раней яна за свaix сябровак замуж пойдзе. І вось што для гэтага рабілі: скінуўшы чаравік, мералі iм дарогу ад покуці да парога. Чый першы ля парога апынецца, тая напярод замуж пойдзе.

Зараз i мы паспрабуем так паваражыць. Хто хоча ведаць, здымайце чаравікі і мерайце ўздож усланага пакрывала.

(Дзяўчаты здымаюць па  чаравіку, мераюць iм дарогу).

Вядучая: Мы даведаліся, каму ў гэтым годзе ў пары быць, i хто раней замуж пойдзе. Але ж яшчэ цікава ведаць, якога нораву будзе ваш суджаны.

А дастанешся хлопцу браваму,

Хлопцу браваму, кучараваму,

Хлопцу зграбнаму i высокаму,

Хлопцу смеламу i разумнаму.

Вось у мяне, дзяўчаткі, -- чароўны яшчычак, па чарзе кожная з вас хай выцягвае сабе рэч, і мы даведаемся, якога нораву суджанны будзе.

Информация о работе Беларускае купаллле