Беларускае купаллле

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Июня 2014 в 09:26, курсовая работа

Краткое описание

Абрад - гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека - нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад - прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі - гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.

Содержание

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………..……3
ГЛАВА 1. КУПАЛЛЕ НА БЕЛАРУСІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СВЯТА…………………………………………..…........8
1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле.………………………………...…..…….8
1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі…………...………11
1.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей………………………………….26

ГЛАВА 2. РЭЖЫСЁРСКІ ПРАЕКТ СУЧАСНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ”............................................................................................................35
2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята...……………………....……………….35
2.2.Задума і яе кампаненты.......................................................................................54
2.3. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.............................................…….60
2.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята................................................................78

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………….…………….111
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС........................................................................114

Прикрепленные файлы: 1 файл

купалье курсач.docx

— 115.75 Кб (Скачать документ)

Гіпотыза этымалогіі тэрміна “Купала”:

  1. “купель” (ад грэч.), хрысціцель (Ф. Бандке, М. Кастамараў);
  2. “купацца” (А. Цярэшачка, Я. Карскі);
  3. “ярыцца, злавацца, ускіпаць” (Ф. Буслаў, А. Афанасьеў, П. Бяссонаў, А. Патабня);
  4. “кіпець, гарэць, тлець” (І. Дуброўскі, В. Мартынаў, В. Іваноў, В. Топараў);
  5. “савакупляцца” (П. Мельнікаў-Пячэрскі);
  6. “падавальнік дароў і ежы” (Е. Анічкаў, Н. Гусева);
  7. “зборы людзей на язычнецкае святкаванне” (Б. Рыбакоў).

І негледзячы на тое, што пытанне генезісу слова “Купала” нельга лічыць вырашаным да канца, ўсё ж пошукі яго рашэння не супярэчыць асноўнай думцы: Купалле - гэта старажытнае земляробчае свята ў гонар летняга сонцастаяння, свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі

Першае ўпамінанне пра Купалле знаходзім у Цвярскім летапісу пад 1175 г., у Іпацьеўскім жа летапісу ў запісе 1262 г. гэта свята ўжо ўпамінаецца пад яго сучаснай назвай: «Литва изгнаша ездов на каноун Ивана дни на сама Коупаль”. Як каляндарная дата сустракаецца назва Купалы ў старажытнабеларускіх граматах ХІV ст. пасля прыняцця хрысціянства царква вяла жорсткую барацьбу з язычніцкім святам Купалля. Так, у Гусцінскім летапісу яно называецца д'ябальскім заняткам, а ўдзельнікі свята - вар'ятамі: «Сему Купалу, бъсу, еще и донынъ... безумный память совершають, наченше іюня 23 дня... съ вчера собираются простая чадь обоего полу, и препоясавшеся былием вознетают огонь, индъ же поставляют зеленую ветвь, и емшеся за руць около обращаются оного огня, поюще своя песни, преплетающие Купаломъ, потом через оный огонь прескакують» [3 с. 5]. Хрысціянская царква з мэтай знішчэння Купальскай абраднасці прымеркавала да гэтага дня - дзень Іаана Хрысціцеля, у выніку свята атрымала назву Івана Купалы. Тых, хто хадзіў на Купалле не дапускалі да прычашчэння, да шлюбу. У Вільне у г. Роса было язычніцкае капішча, дзе адзначалі Купалле, хрысціянскія служкі зняслі капішча, паставілі храм і зрабілі могілкі, увялі святкаванне кірмашоў і фэстаў - рэлігійных храмавых святаў у гонар Іаана Прэдцечы, і складаліся яны з богаслужэння, гандлю кветкамі і застолля. Але ўсё роўна знішчыць Купалле не ўдалося. [12 с. 32]

На маю думку, найбольш бліжэй да ісціны стаяць тыя даследчыкі, якія тлумачаць генезіс абрадаў і назвы Купалля наяўнасцю салярных уяўленняў у старажытнага чалавека, што былі ў далёкім мінулым асноўнымі ў свяце летняга сонцастаяння. Свяшчэнны купальскі агонь і звязаныя з ім прыметы, павер'і, абрадава-магічныя дзеянні былі ў цэнтры купальскай урачыстасці. Гэты агонь, паводле ўяўленняў старажытнага чалавека, увасабляў само сонца, якое абагаўляў і якому пакланяўся старажытны чалавек і пазней у вачах земляроба, на думку А.Патэбні, «купальскі і іншыя агні мелі моц даваць ураджай і праганяць смерць не самі па сабе, а таму, што ўвасабляюць сонца». У святкаванні Купалля сляды салярнага культа ўпляталіся ў адзіны комплекс першабытных уяўленняў і дзеянняў. Асноўныя з іх -- распальванне кастроў, але разам з тым заўважаюцца звязаныя з рытуальнымі агнямі ачышчальныя абрады, вера ў прадуцыруючыя ўласщвасці агню. Іван-Купала з'яўляецца адным з самых ушанаваных свят у беларусаў і ў наш час.

Падчас летняга сонцастаяння росквіт прыроды дасягае свайго апагею: каласаваць на палях пшаніца, грэчка і проса, заквітнелі лён і бульбачка, скончыўся прыплод ў жывёл. Таму нашы продкі ў гэтыя дні імкнуліся аддзячыць Матухну-Прыроду за добры ўраджай, паляванне, удой і цяленне ў хатніх жывёл. Людзі здзяйснялі ахвярапрынашэнні і імпрэзай Івана-Купалы паказвалі яднанне з прыродай.

Яшчэ з раніцы дзязўчыны і жанчыны з песнямі накіроўваліся ў поле, на сенажаць з мэтай збору купальскай травы. Падчас збору спявалі.

А на Купалу

Рана сонца йграла,

На добрыя гады,

На цеплыя восы,

На хлебы-ўраджаі..

Ой, рана-рана на Яна

Ды хораша сонейка шпацыравала,

I зямля стагнала з Купала,

Дарожка звінела пекла песень...

Па народных павер'ях, неабходнасць выканання песень падчас збору травы і кветак была выклікана імкненнем перадаць ім лекавую і цудадзейную моц. Аднак купальскае свята было злучаны не толькі з культам раслін. Важнае значэнне спрадвеку надавалася агню, і менавіта купальскі агонь з'яўляўся своеасаблівым абаронча-магічным ачышчальным сродкам. На купальскае вогнішча зносіліся старыя рэчы, спальванне якіх сімвалізавала вечнае абнаўленне жыцця. Агонь атрымлівалі ад трэння драўляных брусоў. Як знак сонца паднімалі на шчасце запаленае кола. Адным з важных момантаў былі скачкі хлопцаў і дзяўчын праз вогнішча, агонь якога валодаў цудадзейнай уласцівасцю ачышчэння. Таксама дзяўчыны займаліся варажбой: апускалі вянкі ў раку і, сочачы за рухам вянка, рабілі высновы пра свой далейшы лёс. [4 с. 21]

3 Купальем злучаюць дзіўную  легенду пра кветку папараці (папараць-кветка), на які сыходзщь агонь Пяруна, і роўна апоўначы папараць  заквітае на некалькі імгненняў  агністым колерам. Трэба злавіць  гэты момант, і тады ўсе жаданні  ўладальніка кветкі папараці  спраўдзяцца, ён будзе ведаць  аб усім, што адбываецца ў свеце. У легендах гаворыцца, што ў  купальскую ноч расліны размаўляюць  паміж сабой, дрэвы пераходзяць  з месца на месца, а рэкі  свецяцца чароўным святлом. Ёсць  павер'е, што ў гэту ноч праводзяць  гулі разнастайныя чараунікі  і ведзьмы, крадучы канёў, адбираючы  малако ў кароў. Каб абараніцца  ад нячыстай сілы, гаспадары вешалі  над уваходам ў хату крапіву  ці вострыя прадметы, пра якія  нячыстая сіла магла б парэзацца: іголкі, сярпы [10 с. 45].

У XIX - пачатку XX ст. напярэдадні свята, вечарам моладзь наладжвала масавае шэсце па вуліцах вёскі. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты - вянкамі, падпярэзваліся палыном, запальвалі доўгія шасты і з песнямі, крыкамі падыходзілі да кожнай хаты, запрашаючы ўсіх на Купалле. У сваім асяроддзі моладзь выбірала распарадчыка свята, так званага ўрадніка, якога ўпрыгожвалі зелянінай больш за іншых і які займаўся падрыхтоўкай: загадваў хлопцам і дзяўчатам ісці па вёсцы, збіраць усялякую ўсячыну - старыя чобаты, анучы, лахмоцце, рыззё, луб, сасновую кару, лапці і г.д. Пасля таго, як гэтага ламачча была назбірана цэлая вялгзная куча, тады бралі на адной сядзібе каня, на другой - колы, на трэцяй - аглоблі і вывозілі за некалькі разоў сабраныя непатрэбныя рэчы ў поле для распальвання вечарам купальскага вогнішча. У іншых населеных пунктах на Беларусі гурт дзяўчат і хлопцаў нёс старое кола, якое, прыйшоўшы за вёску, на скрыжаванне дарог, абмазвалі дзёгцем, абмотвалі саломай і, прымацаваўшы да шаста, запальвалі. Перакрыжаванне дарог вельмі семантычна значны локус у сістэме архаічнага светапогляду славян. Тут, паводле народных вераванняў беларусаў, у купальскую ноч збіраліся ведзьмы. Паводле вераванняў беларусаў-палешукоў, «Ведзьмы ж да ведзьмары ў гэтую ноч пасюдаюць з сябе ўсюсенькую адзежу да так голыя й ходзяць па палёх да па сенажаці, збіраюць там розныя зёлкі, робяць у збожжы закруткі ці перажоны, або зажоны, збіраюць з травы росу, каб цягнуць сабе спор з тых кароў, якія тут пройдуць, ці робяць якія-небудзь іншыя чары» [9 с. 39].

На Гродзеншчыне адну з дзяўчат упрыгожвалі кустом (так як на Палессі на Троіцу) і перад купальскай ноччу з песнямі вадзілі яе ад хаты да хаты, а хлопцы аблівалі іх вадой. А калі недалёку была рэчка або возера, то куста кідалі ў ваду.

Да раніцы моладзь купалася ў рэках, пампавалася па ранішняй расе, сустракала ўзыход сонца, у гонар якога і святкавалася Купалъе. Казалі, што ў купальскую раніцу сонца "гуляе" - двоіцца, троіцца і пераліваецца рознымі кветкамі.

Салярны культ

Аснову звычаяў Іванава дня складалі магічныя дзеі, генетычна звязаныя з культам сонца. 3 Сонцам быў звязаны будучы ўраджай, багацце траў і раслін, прыплод скаціны, шчаслівае жыццё людзей. Агонь увасабляў сабою Сонца.

Як пісаў Пётр Хмара ў сваіх сказах аб багах крывіцкіх: «Старажытныя сказы крывічаў, данеслі да нас паданні пра купальскі агонь. Слухайце людзі легенды зямлі нашай: Па начах калі сонейка ў вырай хавалася хадзілі па зямлі моцы злыя, слугі чарнабогавыя, чарты хвастатыя, ведзъмы пачыналі гул чорныя, з людзей здзекваліся, безабаронных страшылі. I запальвалі крывічы агонь, што прынёс ім бог Ярыла і разганяў той агонь сцені чорныя, людзей цешачы, цеплыню даючы». [9. С. 57],

Агонь выконваў цэлы шэраг функцый, якія заключалі ў сабе: а) урадлівае; б) засцерагальнае; в) ачышчальнае; г) гаючае значэнні. Вось чаму такімі важнымі ў купальскім абрадзе з'яўляюцца кастры. Як правіла яны былі вялікіх памераў, каб жыта ўдалося высокім, а ўраджай багатым. Купальскі агонь запальвалі спосабам трэння драўляных брускоў адзін аб другі. У тых месцах, дзе было мала дроў, касцёр імітавала вялізная куча крапівы.

Ачышчальная і гаючая функцыя вогнішча заключалася ў спальванні ў ім старых рэчаў, адзежы хворых дзяцей. Рытуальным было спальванне "мая"- засохлай зеляніны, якою ўпрыгожвалі хаты на Троіцу. Дымам ад "мая", а таксама спецыяльна спаленных лекавых раслін акурвалі дзяцей, хворых. Часта вакол вогнішча абводзілі жывёлу.

Культ вады

Побач з культам Сонца ў купальскім абрадзе вельмі важны культ вады. У беларусаў вада складае прадмет асобага шанавання, асабліва крынічная. На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купаніе ў рэках, азёрах, вадаёмах, таму што вада валодае ў гэтую ноч магутнай гаючай, жыватворнай, жыццёвай і пладаноснай сілай. Яна, па паданню робіць людзей прыгожымі. Аналагічны сэнс носіць на Купалле Умыванне ранішняй расою (24 чэрвеня) і качанне па расе ў жыце. З культам вады звязана і гаданні на вянках - вянкі пускаюць на ваду і глядзяць: куды яны прыплывуць, у той бок дзяўчына пойдзе замуж. Калі ж вянок патоне, гэта прадвяшчае няшчасце ці нават смерць. [9 с. 51]

Агонь і вада - гэта стыхіі-антаганісты, дыяметральна супрацьлеглыя па свайму зместу і функцыях. Таму на Купалле з мэтай іх прымірэння часта сумяшчаюць абодва культы. Вогнішчы распальваюць на плытах, якія плывуць на рэках ці азёрах. У вянкі, што пускаюць на ваду, устаўляюць запаленныя свечкі.

Культ расліннасці

Напярэдадні купальскай ночкі, пад вечар дзяўчаты і жанчыны адпраўляюцца на луг, у поле, лес збіраць купальскія травы і кветкі - зёлкі, якія к гэтаму часу дасягалі асобай гаючай сілы.

Збіралі лекавыя расліны. Імі, пасля асвячэння ў царкве, лячылі на працягу года членаў сям і жывёлу. Цэлы шэраг раслін валодаў магічнай, прыварожваючай сілай. Яны называліся "прываротным зеллем". 3 іх дапамогай дзяўчына прыварожвала да сябе жаніха. Кветкі яна ўплятала у вянок, аздабляла імі валасы, вопратку.

Раслінны культ на Купалле цесна пераплятаецца з салярным. Аб гэтым сведчаць такія абрады, як перакідванне вянкоў паміж дзяўчатамі і хлопцамі праз вогнішча; акурванне жывёл спаленнымі на кастры гаючымі травамі спальванне чучала з салом, упрыгожванне дрэва "Марэны".

Расліны і травы ў купальскую ночку валодалі не толькі гаючай, але і чароўнай сілай. Крапіва бараніла ад злых сіл і чар, увасабляла сабою агонь (сонца) і надзяляла тымі ж уласцівасцямі, што і яны. Яна таксама з'яўлялася раслінай, звязанай з аграрнай магіяй. Крапіву дабаўлялі ў хлеб. Купальскія травы кідалі ў печ у час навальніцы для таго, каб у міласцівіць бога грому Перуна.

У беларусаў, як і ў іншых еўрапейскіх народаў, існавала мноства павер'яу, звязанных з купальскай ноччу. Анімістычныя ўяўленні аб свяце адлюстроўваліся ў павер і, што ў гэты дзень у прыродзе адбываецца нейкі пераварот: па зямлі ходзяць ведзьмы, духі, звяры, і ў вогуле ўсё жывое вядзе між сабой размовы, дрэвы пераходзяць з месца на месца і размаўляюць паміж сабой. [12 с. 47]

Асабліва многа павер'яў, легендаў і паданняў захавалася аб папараці-кветцы. Яны былі занатаваны этнографамі і фалькларыстамі мінулага стагоддзя ў раёнах Беларусі. У народзе папараць лічылі Перуновай кветкай. Паводле падання на яе зыходзіў агонь Перуна і яна загараецца прыгожай кветкай. Людзі надзялялі яе чарадзейнай сілай, верылі, што ўладальнік яе можа зрабіцца нябачным, адамкнуць і замкнуць любыя замкі, зразумець размовы звяроў і птушак, знайсці скарб, які з'яўляецца ў выглядзе агеньчыкаў на кустах, кветках, папараці.

Информация о работе Беларускае купаллле