Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Июня 2014 в 09:26, курсовая работа
Краткое описание
Абрад - гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека - нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад - прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі - гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.
Содержание
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………..……3 ГЛАВА 1. КУПАЛЛЕ НА БЕЛАРУСІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СВЯТА…………………………………………..…........8 1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле.………………………………...…..…….8 1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі…………...………11 1.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей………………………………….26
ГЛАВА 2. РЭЖЫСЁРСКІ ПРАЕКТ СУЧАСНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ”............................................................................................................35 2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята...……………………....……………….35 2.2.Задума і яе кампаненты.......................................................................................54 2.3. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.............................................…….60 2.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята................................................................78
У Беларусі вядома многа рознаварыянтных
паданняў пра селяніна, які, знайшоўшы
папараць-кветку, станавіўся ўсевядомым,
а згубіўшы яе, траціў гэтую якасць. У сярэдзіне
XIX ст. у павер і аб Сцяпане-селяніне (які
знайшоўшы папараць кветку, а тую адабраў
у яго пан) ужо ўплятаюцца сацыяльныя матывы.
Яшчэ адна легенда - пра купальскага
дзядка, які ходзіць ноччу з кошам і збірае
кветкі папараці. Калі пры сустрэчы з ім
разаслаць белы абрус, то дзядок кіне на
яго адну кветку. Тады застаецца схапіць
яе і хуценька разрэзаўшы далонь правай
рукі, схаваць пад скурай: адтуль нячысцік
не дастане. [10 с. 35]
Сабраныя купальскія кветкі
ў далейшым з'яуляліся сродкам магічных
варожбаў ахоўнай скіраванасці. Купальскія
кветкі выкарыстоўвалі таксама для індывідуальнай
варажбы на ўланы лёс. Напярэдадні Купалля
кветкі, вядомыя пад імем "купалка",
кожны паасобку збіраў, хавау і чакаў:
расцвіце бутон яго кветкі ці не. Калі
зусім не распусціцца, то верылі, што гэты
чалавек хутка памрэ; утыкалі купалку
пад абразы, і калі яна на наступны дзень
аказвалася раскрытай, гэта абазначала
выкананне жадання, і наадварот. Акрамя
практычнага значэння, збор кветак траў
нёс у сабе яшчэ і эстэтычную функцыю:
у час падрыхтоўкі да свята плялі вянкі
і ўпрыгожвалі сябе зелянінай, падпярэзваліся
перавяслам з кветак і зёлак. Вянкі ў далейшым
былі прадметам варажбы аб лёсе, таму кожная
дзяўчына імкнулася сплесці свой вянок
лепей за іншых. Збор кветак і пляценне
вянкоў заўсёды суправаджалася выкананнем
песен.
На Міншчыне ў гэтым фрагменце
свята гучала вельмі паэтычная па змесце
песня-купалка:
Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зеляненькім,
А ў лузе цвітуць цвяточкі,
Там дзяўчаты водзяць таночкі,
Многа песен спета Пра шчодрае
лета,
Толыкі Ганначка не спявае,
У буйных травах кветкі збірае.
Кветкі збірае,
У вянок уплятае.
Пакаціся вяночак у дварочак,
Дзе жыве мой мілы дружочак..
Хай ён знае, знае,
Хто яго чакае,
Хай вячэрняй роснаю парою
У луг зялёны прыйдзе за мною.
Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зеляненькім,
А у лузе цвітуць цвяточкі,
Там дзяўчаты водзяць таночкі.
[7. С. 110]
Другім этапам падрыхтоўчай
часткі свята з'яўлялася збор паліва для
вогнішча, які вызначаўся актыўным удзелам
жыхароў той мясцовасці, дзе святкавалася
Купалле.
У Мінскай губерні арганізацыяй
падрыхоўкі Купалля займаўся спецыяльна
абраны кіраўнік, якога звалі "ураднік"
(ад старасл. "радзіць"- кіраваць,
камандаваць).
У некаторых купальскіх легендах
XIX ст. выразна адчуваецца ўплыў хрысціянскай
ралігіі: ахвотнік знайсці агняцвет павінен
быў знайсці ў глухім лесе мясціну, дзе
расце папараць, акрэсліць вакол сябе
замкнутае кола асвячонай крэйдай, запаліць
грамнічную свечку, асвячоную ў царкве:
чытаць боскую кнігу і чакаць, калі расцвіце
папараць не звяртаючы увагі на перашкоды
нячыстай сілы, ад якой яго абараняла лінія, акрэсліная свянцонай
крэйдай. [7 с. 98]
Сярод легендаў, паданняў, прымет
і павер'яў купальскага свята значная
колькасць належыць вераванням аб нячыстай
сіле. Існавала перакананне, што ў гэты
дзень ведзьмы робяць заломы ў жыце, пасылаюць
чарвякоў у гарлачы, заводзяць людзей
у дрыгву, страшаць дзікім зверам; чараўніцы
напойваюць кароў расой і тым адбіраюць
у іх малако; выпраўляючыся на Лысую гару
на шабаш ведзьмаў, яны забіраюць сялянскіх
коней.
Таму трэба выконваць цэлы шэраг
засцярог. Людзі павінны насіць пры сабе
засцярогі ад ведзьмарак і русалак. Сяляне
ў адтулінах, зробленных у хляве, вешалі
крапіву, дзядоўнік і грамнічныя свечкі
для абароны жывёл ад псавання і хваробы.
Купальскае свята мела масавы
характар і ператваралася не толькі ў
яскравае абрадавае дзейства, на якое
збіралася большасць жыхароў вёскі, але
і ў форму іх творчага самавыяўлення.
Падрыхтоўчая частка свята
ў большасці раёнаў Беларусі пачыналася
зборам кветак, раслін, траў. Гэтай справай
займаліся дзяўчаты і жанчыны. Самым лепшым
перыядам для збірання лекавых раслін
лічылі купальскія дні гэта быў час найвялікшага
росквіту раслін, а значыць і назапашвання
ў іх лекавых рэчываў. [6. С. 50]
У Мінскай губерні пасля поўдня
яшчэ да захаду сонца на вёсцы раздавалася
заклікальная песня - гэта спявалі хлопцы,
запрашаючы дзяўчат "зелле капаць",
і збіраць на лугах кветкі:
Ходзіць Ян па вуліцы,
Да й памалу,
Просіць дзяўчат
Да й на Купалу.
Сягодня Купала,
Заўтра Ян,
Завець ён,
Наш добры пан. [7 с. 101]
Вясёлым гуртом з двароў высыпаюць
на вуліцу прыбраныя дзяўчаты, бяруцца
адна з другой за рукі і шчыльнай доўгай
сцяной у некалькі радоў накіроўваюцца
на лугі, нястомна спяваючы песні... Вось
дабраліся да лугу. Хлопцы і дзяучаты пачынаюць
збіраць кветкі.
На захадзе сонца ў двор "урадніка"
збіраліся хлопцы, якія прыносілі салому,
"май", (бярозкі, якімі былі прыбраны
хаты на Сёмуху), непатрэбныя ў гаспадарцы
дэталі, непатрэбную вопратку, анучы абутак,
прычым збіралі гэтае паліва ва ўсіх жыхароў
вёскі, далучаючы іх тым самым да ўдзелу
ў свяце.
Трэцім падрыхтоўчым фрагментам
свята быў збор удзельнікаў. 3 гэтай мэтай
арганізатары ладзілі масавы карагод
- шэсце па вёсцы. Удзельнікі шэсця спыняліся
каля кожнай хаты, пелі песні, запрашаючы
на ігрышча.
Каго нету на вулщы?
Купала на Івана
А Лукіркі нету на вуліце.
Бадай, легла калодаю дубоваю...
Асаблівасці вячэрніх абходаў
у некаторых мясцінах Беларусі, мяркуючы
па фальклорных зашсах 70-ых гг. ХХ ст., з'яўляліся
не толькі запрашэнне жыхароў на свята,
але і просьбы аб абдорванні купальнікаў:
Добры вечар добрым людзям
Завём мы вас на Купала.
Купаленька ноч маленька,
Ці дарыце, ці адкажыце,
Ты, Женечка-хазяечка,
Выйдзі к нам без спадніцы,
Вынесі ты нам пшаніцы,
Сівалачку-серабраначку,
Хлеба буханку, мяса лапатку
Вынесь ты нам. [7 с.
76]
Яднанне запрашэння і просьбы
аб абдорванні - гэта адзін з найбольш
старажытных фрагментаў купальскага абходу,
які мае свае падабенства ў калядных, валачобных
і куставых абрадах. [13. С 68]
Магчыма, гэта было жаданнем
атрымаць плату за пэўную работу, якую
выконвалі ўдзельнікі абходу, запрашаючы
людзей на свята, дзе яны праз удзел у розных
магічных рытуалах маглі паспрыяць плену
гаспадаркі і сям'і. Каля кожнай хаты купалінкі
раскладалі вогнішчы, ачышчаючы яе ад
"нячысцікаў", абдорвалі гаспадароў
і іх дачок кветкамі, жадаючы ім быць такімі
ж прыгожымі і сакаўнымі.
Этнаграфічнай асаблівасцю
і спецэфічнай рысай купальскіх абходаў
з'яулялася абрад ваджэння куста, звязаны
ў сваёй аснове з культам расліннасці.
Гэты абрад, які мае падабенства з украінскім
"таполя", рускай "бярозкай"
і славянскімі "краліцамі" (Югаславія),
быў адметнай рысай святкавання Сёмухі
на Піншчыне.
Але ў раёнах Цэнтральнай і
Паўночна-Усходняй Беларусі абрад "ваджэнне
куста" быў перанесены на Купалле, што
можна вытлумачыць геаграфічным размяшчэннем
пазначаных тэратарыяльных зон, дзе значна
пазней зацвітае расліннасць. На ролю
"куста"-сімвала квітнеючай прыроды
- выбіралі дзяўчыну, якую ўпрыгожвалі
галінкамі дрэў, лісцем і кветкамі. У народных
уяўленнях раслінасць, якой упрыгожвалі
выканаўцу ролі "куста", надзялялі
гаючымі, ахоўнымі і імітацыйнымі якасьцямі.
[11 с. 56]
У XX ст. абрад "куста" страціў
сваю мапчную скіраванасць і ператварыўся
ў яскравае тэатралізаванае купальскае
дзеянне, у якім дзяўчаты і падлеткі запрашалі
жыхароў вёскі на свята.
Вячэрнія купальскія абходы
хат завяршаліся зборам у загадзя вызна-
чанным месцы. У Мінскай губерні такім
месцам быў падворак распарадчыка свята.
Шэсце да места святкавання ўяўляла яскравую,
маляўнічую працеію. У святочных уборах
галоўную ўвагу звярталі на жаночыя галавы
і абутак. Мужчыны ў лапцях ці ботах, а
жаночы пол выхваляецца яшчэ панчохамі
і падвязкамі. Удзельнікі шэсця ўпрыгожвалі сябе зелянінай,
вянкамі, падпяразваліся палыном, запалвалі
доўгія кіі. Пачыналі шэсце юнакі, якія
неслі на доўгіх жэрдках, густа абмазанных
дзёгцем ці смалой, палаючыя калёсы. За
імі шумным гуртом - дзяўчаты з карабкамі
і чыгункамі ежы, бабы з кулагай, мужчыны
з патрэбнымі запасамі гарэлкі.
Паўсюль у Беларусі шэсце суправаджалася
масавым выкананнем купальскіх песень,
напрыклад:
Ішла Купала сялом, сялом,
Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
На Івана Купале (Паўтараецца
пасля кожных двух радкоў)
Закрыушы вочкі пяром, пяром,
Вітала хлопцаў чалом, чалом,
Вітала хлопцаў чалом, чалом,
Свяціла ночкі агнём, агнём,
Пляла вяночкі шаўком, шаўком,
Слыла Купала цяплом, дабром,
Слыла Купала цяплом, дабром,
Славу Купале пяём, пяём. [7. С.
59]
Важным момантам падрыхтоўкі
свята з'яўлялася мастацкае афармленне
месца дзеяння і раскладванне вогнішча.
Пляцоўку для будучага кастра
спецыяльна падрыхтоўвалі. Касцёр павінен
быў быць вялікі, бачны здаля, таму што,
згодна з павер'ямі, чым большую плошчу
асвеціць яго полымя, тым больш шчодра
сонца будзе саграваць і асвятляць зямлю.
Полымя вогнішча павінна быць "да нябёсаў".
Таму ў славян здаўна быў звычай распальваць
агонь на пагорках або на вяршынях гор;
у в. Лошыца Мінскага павета - на лузе за
вясковай карчмой. [11 с. 76]
Купальскія песні арганічна
ўплецены ў абрады і складаюць яго неад'емную
частку. Іх пачыналі пець ужо напярэдадні
абраду, калі днём ці пад вечар дзяўчаты
і жанчыны ішлі збіраць купальскія зёлкі.
Самай першай песняй, якая адкрывала купальскі
абрад, была "Сягоння Купале, заўтра
Ян". Напеў гэтай песні і яе ладавая
арганізацыя вылучаюцца значнай старажытнасцю.
Ён імправізацыйны і архаічны: