Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Июня 2014 в 09:26, курсовая работа
Краткое описание
Абрад - гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека - нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад - прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі - гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.
Содержание
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………..……3 ГЛАВА 1. КУПАЛЛЕ НА БЕЛАРУСІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СВЯТА…………………………………………..…........8 1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле.………………………………...…..…….8 1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі…………...………11 1.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей………………………………….26
ГЛАВА 2. РЭЖЫСЁРСКІ ПРАЕКТ СУЧАСНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ”............................................................................................................35 2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята...……………………....……………….35 2.2.Задума і яе кампаненты.......................................................................................54 2.3. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.............................................…….60 2.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята................................................................78
Варыянт песні для "хлопцаў"
- "Сягоння Купала, заўтра Ян"
Сягоння Купала, заўтра Ян,
Будзець хлопчыкі, ліха вам.
Ай, будзе ліха ліхое,
Пагоняць сучак у поле. (па 2
разы)
А тых сучак трыццаць шэсць.
Ды ўсе яны ў адну шэрсць.
Адна сучка падласа.
Гэта хлопчык вам на мяса. [7
с. 90]
Самой Купалцы прысвечаны цэлы
цыкл песень. Сярод іх песня, у якой Купалка
паўстае ў вобразе маці, якая купае свае
дзіця ў сонечных прамяннях - "злоце".
Ішла Купалка на плоце ,
Купала сына ў злоце.
Ой, сынку, сынку мілейшы.
Прасі ў Бога пагоды.
Будуць дзевачкі хадзіці,
Будуць песенкі піяці.
Будуць хлопчыкі іграці,
Будуць унучкі слухаці. [7 с.
90]
У полі ідуць па мяжы і, аблюбаваўшы
месца як мага далей ад вёскі і засеянай
нівы, раскладваюць вялікае вогнішча.
Кідаюць у яго пудзіла, пяюць пра Івана
Купалу.
Купала на Івана, Купала!
Дзе Купала, начавала?
Купала на Івана, Купала!
Упала у Пятра, у Паўла.
Як, Купала ўжывала?
Ужывала кашку з перцам,
Рыбку з перцам...
Прыкладам больш позняй купальскай
песні, ужо гарадскога раманскага складу,
можа служыць "Купалінка", запісаная
Г.І. Цітовічам. Мелодыя яе вылучаецца
гібкасцю, прыгажосцю, выразнасцю. [8. С.
98]
Купалінка, купалінка,
Цёмная ночка,
Цёмная ночка,
А дзе ж твая дочка?
Мая дочка ў садочку Ружу, ружу
поліць,
Ружу, ружу поліць,
Белы ручкі коліць.
Кветачкі рвець, кветачкі рвець,
Вяночкі звівае,
Вяночкі звівае,
Слёзкі пралівае.
Вогнішчы былі настолькі звязаны
з самой сутнасцю купальскага свята, што
іх таксама называлі "Купалай".
Хадзі Іван на вулку к нам,
Лажы, Іван, купалку нам.
Распальванне купальскіх кастроў
з'яўлялася грамадскай справай усёй вёскі
ці горада. Пляцоўка для вогнішчаў мела
свае канструктыўныя асаблівасці. У асобных
месцах (Барысаўскі, Ігуменскі, Мінскі,
Слуцкі, Мінскай губерні.) старое кола,
аблітае дзёгцем, насаджвалі на жэрдку,
якую убівалі ў зямлю так, каб кола высока
гарэла. Калі адно кола згарыць, запальвалі
іншае.
Падобны факт усталёўвання
і спальвання колаў адзначаны мноімі этнографамі,
якія тлумачаць, што кола адлюстроўвае
салярны культ, сімвалізуе сонца ў старадаўніх
уяўленнях людзей.
У асноўным, у раёнах Беларусі
ўдзельнікі купальскага свята, акрамя
падрыхтоўкі вогшнішча, яшчэ і ўпрыгожвалі
месца дзеяння зелянінай. Само месца, дзе
збіраліся абгароджвалі, абсаджвалі зялёнымі
дрэўцамі, часцей бярозкамі, кіёчкамі
накшталт зялёнага тыну, плятня... Гэта
быў тып месца свяшчэннага, запаветнага.
У непагадзь загадзя рабілі шатры з зялёных
свежых дрэў, а ў добрае надвор'е закопвалі
ў зямлю некалькі зялёных дрэў, якія потым,
на заканчэнне свята, выкарыстоўвалі ў
якасці паліва. [11. с 78]
Падобнае афармленне стварала
прыгожую паэтычную атмасферу ўспрымання
дзеі з эстэтычнага пункту гледжання.
Разам з тым падобная планіроўка была
ідэальнай формай прасторавага вырашэння
самой ілэі свята, таму што бярозкі, пастаўлены
наўкруг, і касцёр з колам ці бочкай на
жэрдцы з'яўляліся вобразным адлюстраваннем
сонца, сімвалічнай выявай галоўнага культу
свята летняга сонцастаяння.
1.3 Гульнёвыя дзеі
Семантыка i сімволіка дзей
Экспазітыйная частка свята
пачыналася варажбой з вянкамі, святочнай
вячэрай i танцамі.
Варажба з вянкамі на воднай
паверхні возера або ракі мела разнастайныя
прыметы i асаблівасці ўвасаблення: дзяўчаты
вечерам кідалі на валу вянкі, а раніцай
прыходзілі гдядзець, у які бок ён паплыў:
гэта азначала, што ў тым баку дзяўчыну
чакаюць шчасце, замужжа.
Ва Усходняй Беларусі дзяўчаты
кідалі вянкі на бярозу, загадваючы пэўнае
жаданне. Калі вянок зачэпіцца ці павісне
на галінцы дрэва - то, згодна з павер'ям,
загаданае збудзецца.
Разам з калектыўнымі варожбамі
на Купалле бытавала індывідуальная варажба
шлюбнай накіраванасці.
Адметнай асаблівасцю экспазіцыйнай
часткі свята ў некаторых раёнах Беларусi
- абрад развівання вянкоў. Гэты абрад
пададзены ў купальскай песні, якая даволі
выразна адлюстроўвае рытуальны атрыбут
Купалля - варажбу на вянках - i закранае
свет чалавечых перажыванняў:
Дзеўкі на Тройцу вянкі вялі,
А на Купалле развівалі,
На Дунай-рэчку пускалі
Сваю долю загадвалі:
-Ой, калі доля, дык зялён
сад,
А калі бяздолле - дык ccoxні, звянь.
[7 с. 16]
Пасля варажбы з вянкамі ў многіх
мясцінах беларускай зямлі пачыналіся
танцы. У Мінскай гyбeрні ўсе прысутныя
выбіралі з грамады лепшую дзяўчынку i
лепшага хлопца, якіх называлі Галоўнай
Купалінкай i Галоўным Купалішам, г. зн.
галоўнымi рапарадчыкамі танцаў. Выбраныя
арганізатары ставілі ўсіх удзельнікаў
па парах i распачыналі танцы, якія суправаджаліся
масавым выкананнем песен. Танцы часцей
працягваліся ўсю ноч пад акампанемент
дуды, скрыпкі, i іншых інструментаў, насілі
масавы характар, у ix прымалі ўдэел моладзь
i сталыя людзі. Разам з парнымі танцамі
на Купалле ладзілі карагоды.
У пераважнай болышасці раёнаў
Беларусі пасля варажбы ладзілі вячэру,
якая з'яўлялася абавязковай часткай Купалля
ва ўсіх рэгіенах. Даследчыкі адзначылі,
што купальская калектыўная вячэра складалася
галоўным чынам з раслінных страў: каша,
цыбуля, часнок, халаднік-квас, сочні-скавароднік,
а таксама варэннікі. Выключэннем з расліннага
меню купальскай вячэры былі сыр i тварог,
якія ўжывалі паўсюль, а таксама яечня,
верашчака ў якой ужывалі сала i мяса. Пералік
нскаторых страў купальскай вячэры упамшаецца
i ў купальскай песні:
Купала на Івана...
Што Купала ўжывала?
Купала на Івана,
Купала на Івана,
Ужывала варэнішча ў алеішчы.
Купала на Івана,
Купала на Івана.
Рыбку з перцам, часнок з алейцам.
Купала на Івана і г.д.
У в. Лошыца Мінскага павета,
як згадвае ў сваей паэме "Купала"
В. Дунін-Марцінкевіч, на свяце ўжывалі
смажанага парсючка, кілбасу, парсючковую
шыйку. Агульным напоем купальскай вячэры
была гарэлка. У XIX ст. на свяце ўжывалі
“выключна гарэлку у магчымым мностве.
Звычайна цвярозымі некаторае выключэнне
складалі толькі беларусы i літоўцы. А
так, як збіраюцца натоўпы людзей, то, безумоўна
рэшткі i ідуць у дадатак кастроў”, - адзначаў
П. Бяссонау.
Раскладаць Купалу пачынаюць
з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі палiва,
збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча,
якое засталося з зялёных святак, бо спальваючы
гэта, быццам можна была дагадзіць продкам.
Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная
вяршыня росквіту природы, бо хутка прыйдзе
Пятрок. Але гэтае свята вызывала i самую
актыўную дзейнасць варожых чалавеку
сіл .Але дзяды i спрыяльныя сілы прыроды,
часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак,
дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы.
Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць
васілкі, руты, купаленку i спяпалі песні.
Гэта павінна было перадаць збіральцам
цудадзейную купальскую сілу зёлак.
Першым рытуалам Купалля было
ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае
запрашэнне праходзіла з дапамогай песень.
3 гэтымі песнямі i карагодамі абыходзілі
хаты, запрашаючы да свята. У час абыхода
кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых
хлопцаў i незамужніх дзяўчат. Потым з
музыкай i танцамі каргодамi купальскі
гурт з Купалай выходзіў з сяла пад песню.
Затым грамада падыходзіла да месца дзе
было раскладзена вогнішча, якое заўсёды
было на высокім месцы ля ракі ці возера.
Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне
"жывога" агню, трэннем дрэва аб дрэва.
[8 с. 19]
Усю ноч гучалі песні, вадзіліся
карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча,
каб ачысціцца ад злых сіл i асцярагчыся
ад ix, спальвалі ix антрапаморфную выяву.
А ў гонар сонца на шастах або спускаючы
з гары падпальвалі прасмаленае кола.
Запальванне купальскага вогнішча
з'яўлялася адным з галоўных момантаў
свята, яго завязкай, пачаткам дзеяння.
Развіццём купальскіх гульбішчаў былі
народныя забавы, змест якіх вельмі разнастайны.
Агульнанацыянальным структурным
кампанентам Купалля з'яўляліся скокі
праз вогнішча, якія ладзілі пасла таго,
як касцёр ярка разгарыцца. Праз касцёр
людзі скакалі каб ачысціцца перад пачаткам
красавіцы і жніва (пазбавіцца ад нячыстай
сілы).
Дзеі вакол вогнішча:
падпальванне кастра - у старажытныя
часы падпальвала старэйшая жанчына, затым
- найбольш паважаныя i сталыя жыхары вўскі.
A калі гэта набыло забаўны характер - Купаліш
i Купалінка.
вогнішча запальвалася ў поўнай
цішыні. Пакуль агонь да вяршыні не дабярэцца
- людзі рабілі магічныя дзянні i загаворы
(кідалі што-небудзь: ахвяравалі ў гонар
дабрабыту).
калі вогнішча даўшло да вяршыні
- усе запявалі песню “Ой, рана на Івана”.
спальвалі воз са смеццем, спявалі
песні.
пачыналі cкокі праз касцёр
(ачышчэнне): спачатку дзяўчаты. Затым
на першае месца выўшла шлюбная функцыя:
пераскоквалі ў пары, узяўшыся за pyкі, калі рукі ў час скока не разнялі - будуць у пары.
Кульмінацыя абрадавых вогненных
дзей:
абрад спальвання чэрапа каня
ці каровы: чэрап быў на шасце, калі збілі
з шаста ў касцёр, значыць знішчылі нячыстую
сілу (Пружанскі р-н).
скачвалі пылаючыя колы ў раку
- сонца ідзе на ўбыль: лета паварочвае
на зіму (цэнтральная паўночная Беларусь).
Існавала абрадавае знішчэнне антрапаморфнай
лялькі - або спальвалі або тапілі.
У Пружанскім i Кобрынскіх паветах
(Гродзенскай вобл.) даследчыкамі быў зафіксаваны
абрад спальваня конскага чэрапа. Семантыка
гэтага абраду ідэнтычная некаторым абрадавым
дзеяннем, якія бытавалi ў дзень летняга
сонцастаяння. Там спальвалі горных казлоў,
лісіц, паколькі верылі, што ў гэтых істот
пераўтвараецца ведзьма. Конь, ва ўяўленні
продкаў таксама мог сімвалізаваць сілу,
варожаю галаву. [9 с. 37]
На беларускіх купальскіх ігрышчах
захаваліся i вогненныя тэатралізаваныя
дзеянні.