Статуты ВкЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Февраля 2013 в 13:25, курсовая работа

Краткое описание

У прэамбуле дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб шматвяковай гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, якая ўзнікла ў далёкай старажытнасці і развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай гісторыі.

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………….…………………………….3
ЧАСТКА 1. ГІСТОРЫЯ РАСПРАЦОЎКІ І ПРЫНЯЦЦЯ СТАТУТАЎ ВКЛ…...5
Раздзел 1.1. Статут ВкЛ 1529 года………..…………………………...…………..5
Раздзел 1.2. Статут ВкЛ 1566 года………………………………………………….7
Раздзел 1.3. Статут ВкЛ 1588 года……………………………….……….………..9
ЧАСТКА 2. ХАРАКТЭРНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СТАТУТАЎ ВКЛ…….……….12
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….…27
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..……………29

Прикрепленные файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (2).doc

— 143.50 Кб (Скачать документ)

Адначасова  з канчатковым запрыгоньваннем  сялян Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў  перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступленне крымінальнай адказнасці да 16 гадоў. Таксама Статут прызнаваў ільготы і прывілеі для пануючых саслоўяў.

Праз увесь  Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Ідэя прававога парадку была накіравана найперш супраць дэспатызму гасудара, буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы. Адлюстравалася яна ў многіх артыкулах Статута, а таксама была выкладзена Л. Сапегам у яго прысвячэннях Жыгімонту ІІІ і ўсім саслоўям Вялікага княства Літоўскага. Ён пісаў: “… Для таго права суть постановлены, абы можнаму і потужному не все было вольно чынити. Яко Цыцеро поведил, иж естесмо невольниками прав для того, абысьмы вольности уживати могли”. [ 8, c. 47]

Абвяшчэнне  ідэі верхавенства права ў перыяд феадалізму сведчыла аб зараджэнні новай  дзяржаўна-прававой тэорыі, якая найбольш поўна выявілася ў нормах дзяржаўнага права.[ 10, c. 217]

 Статут 1588 года  закончыў кадыфікацыю права ў  Вялікім княстве Літоўскім. У  гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся  не толькі існаваўшыя дзяржаўна-прававыя  ідэі, але і тыя, што апярэджвалі  час, выявілася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў.

У 1614 годзе Статут 1588 года быў выдадзены на польскай мове (перавыдаваўся ў 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819 гг.), у 1811 годзе – на рускай і польскай мовах у Санкт-Пецярбургу. У канцы XVI ст. гэты звод законаў быў выкарыстаны пры кадыфікацыі прускага права, а таксама пры падрыхтоўцы Саборнага ўлажэння 1649 г. у Расіі [ 3, c.12]; у XVІІ ст. быў перакладзены на нямецкую мову; ужываўся ў судах Латвіі і Эстоніі; у 1735 – 1738 гг. перакладзены на ўкраінскую мову, быў асноўнай крыніцай права на Украіне, пра што сведчаць 50 украінскіх рукапісаў Статута. Перакладалі Статут таксама на французскую і лацінскую мовы.

Пасля далучэння  Беларусі і Літвы да Расійскай  імперыі трэці Статут ВкЛ да 1831 года дзейнічаў у Віцебскай і Магілёўскай і да 1840 года – ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

У гісторыі права  Беларусі, Літвы і Украіны першачарговае  значэнне мае Статут Вялікага княства  Літоўскага сямейнага, грамадзянскага, зямельнага, угалоўнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

Стваральнікі  Статута 1529 года, а ў іх ліку быў  і Францыск Скарына, вырашылі цэлы  рад складаных тэарэтычных і  практычных праблем: распрацавалі новую  сістэму  і структуру размяшчэння  прававых норм, уключылі ў яго найбольш тыповыя і абагульненыя нормы, увялі рад новых прававых норм, у якіх адлюстраваны эканамічныя і сацыяльна-палітычныя адносіны таго часу.

Пры распрацоўцы  Статута 1529 года ўпершыню былі вырашаны такія складаныя тэарытычныя  і практычныя пытанні, як раздзяленне норм права па галінам, размяшчэнне іх у пэўнай сістэме. Калі ўлічваць, што падобнага сістэматызаванага зборніка ў той час не было ні ў адной з еўрапейскіх дзяржаў, то яшчэ больш зразумелымі становяцца цяжкасці, якія ўзніклі ў перыяд падрыхтоўкі дадзенага дакумента і болей прадбачнымі заслугі яго стваральнікаў.

У Статуце 1566 года былі замацаваны асноўныя прынцыпы права: адзінства права для ўсіх грамадзян, дзяржаўны суверэнітэт, абмежаванне  ўлады вялікага князя: прыярытэт  пісанага права.

Упершыню вызначылася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Болей поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў для класа феадалаў і саслоўя шляхты; немагчымасць для простых людзей удзельнічаць у дзейнасці органаў кіравання; замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.

Сістэматызацыя  права, на аснове якой ствараўся Статут 1588 года, стваралася на новых прынцыпах, адпавядаючых пераходнай эпохі ад сярэднявякоўя  да новага часу і зараджэнне буржуазных адносін. Гэта праяўляецца перш за ўсё  ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да раздзялення галін; у абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту ў супярэчнасць сярэдневяковаму касімапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоўвалася за соймам, выканаўчая – за вялікім князем і Радай, судовая – за вялікакняжацкімі і галоўнымі судамі, а такжа за мясцовымі.

Статут 1588 года закончыў кадыфікацыю права ў  Вялікім княстве Літоўскім. У  гэтым заканадаўчым акце адлюстроўваліся не толькі дзяржаўна-прававыя ідэі таго часу, але і тыя, што адлюстроўвалі свой час, акрамя таго ў ім праяўлялася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў тыпаграфіі Мамонічаў у Вільні за кошт Льва Сапегі.

Праз увесь  Статут 1588 года праходзіць ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім і  дзяржаўныя асобы абавязаны дзейнічаць у адпаведнасці з правам.

Выданне Статута  Вялікага княства Літоўскага 1588 года сведчыла аб паслядоўных выдатных поспехах беларускай прававой культуры, якая пераўзыходзіць многія еўрапейскія дзяржавы, г.зн. Статуты Вялікага княства Літоўскага былі першымі ў Еўропе зводамі законаў, заснаванымі на мясцовым праве і выдадзенымі на мове, зразумелай большасці насельніцтва.

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус – Яцкевіч /Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мн: БелЭн, 2007.
  2. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн.дап. / А.Ф.Вішнеўскі. – Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. – с. 319.
  3. Лаппо И. И. Литовский Статут 1588 года, Каунас, 1936. Т. І. Ч. ІІ. С. 529; Горский С. Об историческом значении царствования Алексея Михайловича: Речь, произнесенная в торжественном собрании Первой и Второй Казаиских гимназий. Казань, 1857. С. 12.
  4. Любавский М. К. Литовско-Русский сейм. – М., 1901. Прилож. – С. 135.
  5. Статут ВКЛ 1529 года. Мн., 1960.
  6. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года / Т.І.Доўнар, У.М.Сатолін, Я.А.Юхо; Рэдкалегія Т.І.Доўнар і інш. – Мн.: Тэсей, 2003. – 352 с.: іл.
  7. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 / Пераклад на беларускую мову     А. С. Шагун. – Мн.: Беларусь, 2005. – 207 с.: іл.
  8. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. – Мн.,1989. – С. 47.
  9. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. С 78 Камент. / Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І.П.Шамякін (гал.рэд.) і інш. – Мн.: БелСЭ, 1989. – 573с.:іл.
  10. Ю94 Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн.дапам. – У 2 ч. Ч.1.,Мн.: РІВШ БДУ, 2000.- 352 с.

 

 

 

 


Информация о работе Статуты ВкЛ