Статуты ВкЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Февраля 2013 в 13:25, курсовая работа

Краткое описание

У прэамбуле дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб шматвяковай гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, якая ўзнікла ў далёкай старажытнасці і развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай гісторыі.

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………….…………………………….3
ЧАСТКА 1. ГІСТОРЫЯ РАСПРАЦОЎКІ І ПРЫНЯЦЦЯ СТАТУТАЎ ВКЛ…...5
Раздзел 1.1. Статут ВкЛ 1529 года………..…………………………...…………..5
Раздзел 1.2. Статут ВкЛ 1566 года………………………………………………….7
Раздзел 1.3. Статут ВкЛ 1588 года……………………………….……….………..9
ЧАСТКА 2. ХАРАКТЭРНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СТАТУТАЎ ВКЛ…….……….12
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….…27
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..……………29

Прикрепленные файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (2).doc

— 143.50 Кб (Скачать документ)

Статут упершыню надрукаваны на старабеларускай  мове ў 1588 годзе ў Віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам падканцлера  Сапегі. Выданне яго двойчы паўторна ( каля 1592-1593-х і каля 1600-га гадоў) з выхадной датай “1588”. У 1614-м, 1619-м  і каля 1623-га гадоў ( з датай “1619”) Л.Мамоніч выдаў Статут на польскай мове. У 1648 годзе Статут на польскай мове надрукаваў у Варшаве каралеўскі друкар П.Элерт.

Наступныя польскамоўныя  выданні выйшлі ў Віленскай акадэмічнай  друкарні ў 1693-м, 1744-м, 1786-м гадах і ў друкарні А.Марціноўскага ў Вільні ў 1819 годзе. У 1811 годзе Статут у перакладзе на польскую і рускую мовы выдадзены ў Санкт-Пецярбургу, у 1854-м – у Маскве і ў 1938 годзе ў Каўнасе на старабеларускай мове.

Гэта выдатны  помнік беларускай мовы і юрыдычнай думкі феадальнай эпохі. [1, c. 634]

Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала  распрацоўка і прыняцце сусветна вядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага – Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюемых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдыных актаў у Еўропе. Да таго ж напісаны яны былі не на традыцыйных лацінскай або царкоўнаславянскай мове, а на мове, шырока вядомай народным масам, - старабеларускай. Базавай асновай Статутаў былі мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заходнееўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага права. Як бачна, Статуты Вялікага княства Літоўскага з’яўляліся змястоўнымі помнікамі прававой думкі, праца над іх складаннем вялася грунтоўная. Дасканаласць дадзеных прававых дакументаў пацвярджаецца іх шматлікімі перакладамі і перавыданнямі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЧАСТКА 2. ХАРАКТЭРНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СТАТУТАЎ ВКЛ

 

Статут 1529 года – разгорнуты кодэкс феадальнага права, які ўяўляе вялікую навуковую цікавасць. Ён дае багаты матэрыял для вывучэння эканамічных, грамадскіх і прававых адносін у XV - пачатку XVI стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі.

Статут 1529 года складаецца з 13 раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на артыкулы. Першапачаткова ў Статуце было 244 або 245 артыкулаў. У 30-х гг. XVI ст. ён быў дапоўнены, у выніку чаго колькасць артыкулаў павялічылася да 283, а па Слуцкаму спісе – да 278. Розніца ў колькасці артыкулаў тлумачыцца тым, што афіцыйны тэкст Статута не быў надрукаваны і не ва ўсе спісы яго былі своечасова ўнесены дапаўненні.

Складальнікі  Статута не прытрымліваліся сістэмы  кадыфікацыі, прынятай у рымскім  праве, а выпрацоўвалі сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы, адзінства права, прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Гэтыя нормы былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута 1529 года, хоць і супярэчылі яго аснойным прынцыпам.

У І – ІІІ  раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы  дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні  іншых галін права, у ІV – V – шлюбна-сямейнага і спадчынага, у VI – працэсуальнага, VII – крымінальнага, VIII – зямельнага, IX – ляснога і паляўнічага, X – цывільнага і ў XI – XIII – крымінальнага і крымінальна-працэскальнага права. [ 5]

Аналіз нормаў паказвае, што за асноўную крыніцу  яго была ўзята звычаёвае права  беларускіх земляў, якія скаладалі  цэнтр Вялікага княства Літоўскага, а таксама нормы пісанага права, што былі ў раней выдадзенных прывілеях. У Статуце былі запісаны асноўныя прававыя ідэі таго часу, адлюстравана праваўсведамленне насельніцтва, акрэслена воля пануючага класа, накіраваная на ўсталяванне і замацаванне парадкаў, выгодных і пажаданых феадалам. [ 10, c. 204]

Пры распрацоўцы  Статута ўпершыню былі вырашаны вельмі складаныя тэарытычныя і практычныя пытанні, такія, як размежаванне нормаў права паміж асобнымі галінамі, размяшчэнне  іх у пэўнай сістэме. Было ўведзена шмат новых палажэнняў, раней невядомых праву Вялікага княства Літоўскага. Калі ўлічыць, што падобных сістэматызаваных зводаў мясцовых законаў у той час не было ні ў адной з еўрапейскіх дзяржаваў, дык яшчэ больш  зразумелыя будуць цяжкасці, якія ўзнікалі пры падрыхтоўцы Статута, і больш відавочныя заслугі яго складальнікаў.

Паводле свайго зместу, Статут 1529 года не быў кодэксам (як яго памылкова называюць многія гісторыкі), бо кодэкс – гэта заканадаўчы  акт, у якім сістэматызавана выкладзены нормы права, што належаць да якой-небудзь адной яго галіны. У Статуце ж сабраны і размеркаваны ў пэўным парадку нормы дзяржаўнага, зямельнага, адміністрацыйнага, цывільнага, сямейнага, крымінальнага,працэсуальнага і іншых галін права, што ўласціва зводу законаў. Скласці ж яго нават у наш час куды цяжэй, чым асобны кодэкс па якой-небудзь галіне права. [ 10, c. 205]

У прэамбуле да Статута  вялікі князь літоўскі і кароль польскі  Жыгімонт аб’яўляе аб тым, што жадае  даць правы ўсім жыхарам дзяржавы – “подданым а тубылцом”, свецкім і духоўным, праваслаўным і католікам, усім тым, хто меў правы ад папярэдніх князёў (Казіміра, Аляксандра і інш.). Гэта тычыцца маёмасных правоў і шляхецкіх вольнасцей, калі адносна іх былі выдадзены адпаведныя граматы на лацінскай ці рускай ( у сэнсе тагачаснай беларускай) мовах. Князь адзначае, што правы гэтыя Статутам пацвярджаюцца і павялічваюцца на вечныя часы.

У Статуце юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага  ладу, прававое становішча класаў, саслоўяў і сацыяльных груп насельніцтва, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы павінны былі судзіцца паводле норм, выкладзеных у Статуце. Князь абавязаўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады Вялікага княства Літоўскага, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасці без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў. Асаблівая ўвага ў Статуце аддавалася судова-працэсуальнаму праву. Абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе. Адначасова ў Статуце абвяшчалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей і захоўвала паўнату правоў толькі для феадалаў. Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы крымінальнага і цывільнага права. Так, у Статуце 1529 года (раздзел 1, артыкул 7) абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначыць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом.

У Статуце 1529 года даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў. Шмат увагі аддавалася шлюбна-сямейнаму  праву. Абвяшчалася абяцанне вялікага князя не выдаваць замуж прымусова, а толькі з іх згоды. Падрабязна рэгламентаваўся  парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Асаблівая ўвага ў Статуце  надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў  ахову правапарадку і дзейнасць  якога была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, правы абвінавачанага на абарону з удзелам адваката. Аднак у перыяд  феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад. [ 2, c. 89]

Нормы дзяржаўнага права, выкладзеныя ў Статуце, у сваёй  сукупнасці складалі своеасаблівую  феадальную канстытуцыю. Гэты Статут паслужыў базай і крыніцай для распрацоўкі  наступных Статутаў.

Пад уплывам ідэй гуманізму  ў Статут 1529 года былі ўпершыню ўнесены  нормы, якія некалькі абмяжоўвалі самавольства магнатаў, абвяшчалася правіла, згодна з якім, людзі, як убогія, так і  багатыя, павінны былі судзіцца згодна з гэтым Статутам. Вялікі князь абавязаўся захоўваць тэрытаряльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць іншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, земляў, чыноў, захоўваць існуючыя законы і выдаваць новыя толькі з панамі раднымі. Больш дакладным павінна было стаць судаводства, абмяжоўваліся судовыя пошліны, рэгламентаваўся ўдзел адвакатаў у працэсе.

Гаворачы пра станоўчае  ў Статуце, трэба адзначыць, што  з пункту гледжання юрыдычнай  тэхнікі ў ім можна знайсці  шэраг недахопаў – нормы крымінальнага  права размешчаны ў некалькіх раздзелах, не вылучаны ў асобныя раздзелы нормы цывільнага права і г.д. Але трэба мець на ўвазе, што ў пачатку XVI ст. ні ў тэорыі, ні ў практыцы не было выразнага размежавання права на асобныя галіны і складальнікі не зрабілі ніякага парушэння, змясціўшы ў першыя раздзелы Статута нормы, якія вызначалі характар зямельных праваадносін, правы і абавязкі класа феадалаў, некаторыя нормы крымінальнага і цывільнага права.

На нормы крымінальнага  і цывільнага права паўплывалі ідэі гуманізму. Так, у артыкуле 7 раздзела І абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У артыкуле 7 раздзела ХІ зроблена спроба абмежаваць халопства. Так, вольнага чалавека за злачынства не павінны былі аддаваць у вечную няволю. [ 2, c. 90]

Статут 1529 года мае важнае значэнне і як помнік культуры і  мовы беларускага народа. Напісаны на беларускай мове, ён дае магчымасць паўней вывучыць літаратурны стыль, лексіку і лад дзяржаўна-прававой  тэрміналогіі і мовы таго часу. Выданне Статута было велізарным якасным скачком у справе кадыфікацыі і сістэматызацыі заканадаўства. Разам з тым Статут з’явіўся трывалай асновай для далейшага развіцця заканадаўства, ён быў галоўнай крыніцай, асновай пры падрыхтоўцы Статута 1566 года.

Новыя сацыяльна-эканамічныя  змены ў княстве ўжо ў сярэдзіне  XVI ст. патрабавалі і змен у заканадаўстве. Рост і павелічэнне феадальнай уласнасці ўзмацнялі феадальны прыгнёт, абеззямельванне сялянства (ствараліся фальваркі, павялічваліся панскія ўгоддзі). У палітычным жыцці аслаблялася роля знатнай арыстакратыі і ўзмацнялася значэнне “новых” буйных феадалаў, такіх, як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Пацы і інш.

Змены, якія адбываліся ў  сацыяльна-палітычным жыцці ў 40-50- х  гг. (правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэфрмаў), патрабавалі ўдасканалення права.

Недахопы права адчуваў  і сам урад, таму ён неаднойчы  спрабаваў абнавіць заканадаўства. Найбольш істотныя захады па падрыхтоўцы  праекта новага Статута былі зроблены  ў 1551 г., калі была створана адпаведная камісія. Меркавалася, што камісія будзе складацца з дзесяці чалавек – пяць католікаў і пяць праваслаўных, але дакладна сказаць, які сапраўды быў яе склад і ўвогуле, ці была яна створана, нельга. З тэксту Бельскага прывілея 1564 г. бачна, што ў камісіі па падрыхтоўцы праекта Статута былі і іншыя асобы. «…Обраны на то были через них же самых и с посродку тых же станов особы пекные, рады наши, маршалкове, врядники земские, хоружие и иные особы ряду и народу шляхетъского и доктори прав чужоземских». [ 4, c. 135]

Праца па ўдасканаленню Статута  1566 працягвалася і пасля яго ўвядзення ў дзеянне. Так, 1 ліпеня 1566 года на Берасцейскім сойме былі ўнесены змены ў артыкул 1 раздзела 7, які прадугледжваў поўную свабоду распараджэння маёнткамі. [ 6, c. 15]

Статут 1566 года падзяляўся на раздзелы і артыкулы. Усяго было 14 раздзелаў. У першым былі сабраны артыкулы, што абвяшчаюць асноўныя прынцыпы права Вялікага княства, а таксама нормы, што належаць да дзяржаўнага права і дзяржаўных злачынстваў. У другім раздзеле змешчаны нормы, якія рэгулююць абарону земскую. У трэцім выкладзены правы шляхты і, ў прыватнасці арт. 12 абавязвае вялікага князя не прымаць новых законаў без сойма. У чацвёртым гаворыцца пра суддзяў і суды, асноўныя нормы працэсуальнага права; у пятым – нормы шлюбна – сямейнага права; у шостым – аб апеках; у сёмым – аб запісах і продажах, г.зн. аб праве адчужэння маёнткаў пад умовай закладу і продажу; у восьмым – аб тэстаментах ( завяшчаннях); у дзевятым – аб лясных промыслах. У адзінаццатым, дванаццатым, трынаццатым і чатырнаццатым раздзелах выкладзены нормы крымінальнага права аб гвалтоўніцтвах і злачынствах супраць шляхты, аб злачынствах супраць простых людзей, аб маёмасных злачынствах і іншых злачынствах, - у прыватнасці аб дапамозе збеглым феадальна-залежным сялянам або чэлядзі нявольнай. [ 10, c. 208]

Статут 1566 года замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт, абмежаванне  ўлады гаспадара, прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкоморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнне льгот  і перавага для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнне простых людзей у органы кіравання. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналогію (беларускую), зразумелую для большасці насельніцтва, што спрыяла ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан павагі да закона і дзяржавы.

Кіраўніком  дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся  вялікі князь, які ў Статуце называецца “господарем”. Яго прававое становішча тыповае для абмежаванага феадальнага манарха, але былі і некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы вялікага князя грунтаваліся на выбарным пачатку, яны рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута 1566 года. Ён не меў права без рашэння сойма пачынаць вайну, устанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы (раздзел 2, артыкул 2), выдаваць законы (раздзел 3, артыкул 12). Важнае значэнне меў артыкул, які забараняў даваць маёнткі, пасады, чыны і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы (раздзел 3, артыкул 9). Дзіўна, улічваючы тое, што ў 1569 годзе была створана Рэч Паспалітая, Статут 1566 года заканадаўча замацаваў прывілеі і галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.

Да найбольш важных нормаў, выкладзеных у Статуце, належаць нормы дзяржаўнага права, што вызначылі склад тэрыторыі дзяржавы, парадак утварэння і дзейнасць дзяржаўных органаў, правы і прывілеі пануючага класа.

Тэрыторыя дзяржавы ў час выдання Статута 1566 года ў адміністрацыйна-прававых адносінах  падзялялася на дзве часткі: цэнтральную (не ў геаграфічным, а ў дзяржаўна-прававым сэнсе) і землі “прыслухоўваючыя да таго панства”. Цэнтральная частка дзяржавы ў помніках права называлася Вялікім княствам Літоўскім, таксама, як і ўся дзяржава цалкам, ці проста Літвой. [10, c. 208]

Дамінуючае  становішча ў дзяржаве займалі цэнтральныя землі. На іх была найбольшая колькасць маёнткаў, найбольш тут было і маёнткаў уплывовых феадалаў: Радзівілаў, Гальшанскіх, Слуцкіх, Друцкіх, Сапегаў, Глебавічаў, Глінскіх, Хадкевічаў, Кішкаў і інш. Гэтая тэрыторыя была параўнаўча густа заселена, адсюль збіралася асноўная частка арміі, з насельніцтва гэтых земляў браліся і галоўныя сродкі ў дзяржаўную казну. Феадалы гэтых земляў займалі пануючае становішча ў дзяржаве, у іхніх руках былі найбольш важныя органы дзяржаўнага кіраўніцтва і дзяржаўнай ўлады.

Информация о работе Статуты ВкЛ