Статуты ВкЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Февраля 2013 в 13:25, курсовая работа

Краткое описание

У прэамбуле дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб шматвяковай гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, якая ўзнікла ў далёкай старажытнасці і развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай гісторыі.

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………….…………………………….3
ЧАСТКА 1. ГІСТОРЫЯ РАСПРАЦОЎКІ І ПРЫНЯЦЦЯ СТАТУТАЎ ВКЛ…...5
Раздзел 1.1. Статут ВкЛ 1529 года………..…………………………...…………..5
Раздзел 1.2. Статут ВкЛ 1566 года………………………………………………….7
Раздзел 1.3. Статут ВкЛ 1588 года……………………………….……….………..9
ЧАСТКА 2. ХАРАКТЭРНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СТАТУТАЎ ВКЛ…….……….12
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….…27
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..……………29

Прикрепленные файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (2).doc

— 143.50 Кб (Скачать документ)

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ…………………………………………….…………………………….3

ЧАСТКА 1. ГІСТОРЫЯ РАСПРАЦОЎКІ І ПРЫНЯЦЦЯ СТАТУТАЎ ВКЛ…...5

Раздзел 1.1. Статут ВкЛ 1529 года………..…………………………...…………..5

Раздзел 1.2. Статут ВкЛ 1566 года………………………………………………….7

Раздзел 1.3. Статут ВкЛ 1588 года……………………………….……….………..9

ЧАСТКА 2. ХАРАКТЭРНЫЯ  АСАБЛІВАСЦІ СТАТУТАЎ ВКЛ…….……….12

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….…27

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..……………29

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

У прэамбуле  дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб шматвяковай гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, якая ўзнікла ў далёкай старажытнасці і развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай гісторыі.

Феадальная  Беларусь – гэта велізарны гістарычны пласт, якому ўласцівыя цікавыя  з’явы і працэсы. У XV-XVI стагоддзях завяршаецца працэс фарміравання беларускай народнасці, у дзяржаўна-палітычнай сферы складваецца саслоўна-прадстаўнічая манархія з яе характэрнымі рысамі і палітычнымі атрыбутамі, адбываюцца значныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, якія завяршаюцца цэлай серыяй рэформаў, у тым ліку і прававой. Вынікам адзначаных працэсаў з’явілася высокаразвітая прававая сістэма.

Прававая культура беларускага народа фарміравалася  на працягу многіх вякоў. Яе вытокі бяруць пачатак у старажытным  дзяржаўным ладзе і ў звычаёвым праве. Разам з тым, з XІІ – XІІІ стст. пачынаецца развіццё пісанага права ў выглядзе міжнародных дагавароў, пагадненняў народа з князямі і асобных грамат-прывілеяў.

Прававая сістэма, што існавала на тэрыторыі старажытнай  Беларусі, утварылася на аснове звычаёвага права, якое выпрацоўвалася практычнай дзейнасцю ўсяго народа.

У гісторыі права  найбольш акрэслена адлюстроўваюцца  характэрныя рысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця народа і  тыя змены, якія адбываліся ў сувязі з развіццём і ўскладненнем гістарычнага працэсу. Як элемент агульнай культуры грамадства, права таксама адлюстроўвае ўзровень духоўнага жыцця народа, светапогляд грамадства ў той ці іншы перыяд часу, змены ў правасвядомасці народа. Вывучэнне прававой гісторыі дае нам уяўленне не толькі аб стане і характэрных рысах развіцця дзяржавы, але і аб месцы асобы ў ёй.

У дадзенай рабоце зроблена спроба на падставе аналізу  навукова-літаратурнага і заканадаўчага  матэрыялу ахарактарызаваць працэс стварэння і развіцця Статутаў Вялікага княства Літоўскага як асноўных нормаў і інстытутаў права феадальнай Беларусі XVI стагоддзя.

Задачы маёй работы:

  1. Разгледзіць гісторыю ўтварэння, а таксама ахарактэрызаваць асноўныя рысы Статутаў Вялікага княства Літоўскага.
  2. Вызначыць гістарычнае і юрыдычнае значэнне заканадаўчых актаў.

Літаратура  па тэме ў асноўным прадстаўлена энцыклапедычнымі выданнямі, якія даюць змястоўнае апісанне працэсу стварэння і зместу Статутаў, вызначаюць уклад стваральнікаў  заканадаўчых актаў. Асабліва грунтоўнае даследаванне тэкставага зместу даюць энцыклапедыі “Вялікае княства Літоўскае” і “Беларусь у перыд Вялікага княства Літоўскага” пад рэдакцыяй Ю.Бохана.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЧАСТКА 1. ГІСТОРЫЯ РАСПРАЦОЎКІ І ПРЫНЯЦЦЯ СТАТУТАЎ ВКЛ

 

Першай спробай  сістэматызацыі прававых норм у агульнадзяржаўным маштабе было стварэнне Судзебніка Казіміра 1468 года. Рукапісны тэкст закона не быў падзелены на артыкулы. Яго падзялілі пры выданні на 25 артыкулаў. Такое дзяленне прынята і ў сучаснай гістарычнай літаратуры. Судзебнік быў напісаны на старабеларускай мове. У аснову гэтага заканадаўчага акта было пакладзена мясцовае беларускае звычаёвае права ў сукупнасці з новымі прававымі нормамі, выпрацаванымі судзебнай і адміністратыўнай практыкай, у адпаведнасці з новымі сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі.

Развіццё феадальнага права Беларусі праходзіла пад уздзеяннем унутраных і знешніх сацыяльна-эканамічных і палітычных працэсаў. Звычаёвае права, якое існавала ў старажытнасці  на асобных землях Беларусі, было пазбаўлена адзінства, мела асаблівасці ў рэгуляванні праваадносін. Паступова на працягу XIV-XVI стагоддзяў паралельна з працэсам кансалідацыі асобных земляў-княстваў у складзе Вялікага княства Літоўскага, праходзіў працэс уніфікацыі права з актыўнай распрацоўкай новых прававых нормаў, якія адпавядалі больш складаным умовам сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. У гэты перыяд зараджаюцца асновы канстытуцыяналізму.

 

Раздзел 1.1. Статут ВкЛ 1529 года

 

Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 – першы  Статут Вялікага княства Літоўскага, звод законаў феадальнага права, які дзейнічаў у сярэдзіне XVI стагоддзя. Падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, Судзебніка 1468, прывілеяў. Статут склала камісія пад кантролем канцлера Вялікага княства Літоўскага А.Гаштольда. [1, с. 630]

Пры распрацоўцы  Статута 1529 упершыню вырашаны шэраг  складаных тэарытычных і практычных задач: выпрацавана сістэма і  структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, грамадзянскага, адміністрацыйнага і іншых галін права. Праца па падрыхтоўцы першага Статута ВкЛ вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Да 1522 года быў падрыхтаваны праект Статута, але яго не зацвердзілі і праца па яго складанню працягвалася. Статут уведзены ў дзеянне 29 верасня 1529 года. Складаецца з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у яго ўнесены дапаўненні.

Складальнікі  Статута не прытрымліваліся сістэмы  кадыфікацыі, прынятай у рымскім  праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову былі пакладзены прынцыпы суверэннасці дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму  касмапалітызму), адзінства права, прыярытэту пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Гэтыя нормы былі не выключэннем, а састаўной часткай Статута, хаця і не адпавядалі яго асноўным прынцыпам. [ 2, c. 89]

Хто ўдзельнічаў  у падрыхтоўцы першага Статута, цяпер вызначыць немагчыма.  З  вядомых вучоных-юрыстаў, што жылі ў той час у Вільні, дзе вялася асноўная праца па яго складанню, можна вызначыць толькі аднаго беларускага  вучонага-гуманіста Францыска Скарыну, які стварыў у той час першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў выдаваць кнігі на беларускай мове.

Францыск Скарына  меў ступень доктара медыцыны і доктара свабодных навук, у  тым ліку і доктара права, а  значыць, - меў самую высокую для  таго часу юрыдычную адукацыю, і вельмі верагодна, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Статута. З прац, якія апублікаваў Скарына, відаць, што ён ведаў мясцовае звычаёвае беларускае права, гісторыю рымскага права і права іншых дзяржаў. Супастаўляючы некаторыя нормы Статута з прававымі поглядамі Скарыны, можна сказаць, што шмат ідэй, выказаных ім, былі скарыстаны ў Статуце, што дае падставу меркаваць пра ўдзел Скарыны ў падрыхтоўцы праекта Статута. Гэтае меркаванне пацвярджаецца яшчэ і тым, што ўрад меў намер выдаць Статут друкарскім спосабам. [ 10, c. 204]

Статут 1529 года быў напісаны на беларускай мове таго часу. Гэтая абставіна вызначае яго  вялікае значэнне і як лінгвістычнага помніка перыяду адукацыі беларускай народнасці.

У XVI стагоддзі Статут надрукаваны не быў. Спісы яго на працягу першай паловы XVI стагоддзя дапаўняліся новымі артыкуламі. Пераклады тэксту Статуту з беларускай мовы на лацінскую (1530 г.) і польскую (1532 г.) таксама засталіся ў рукапісах.

Упершыню тэкст  Статута 1529 года быў надрукаваны на беларускай мове, але лацінскімі літарамі ў 1841 годзе ў кнізе «Zbior praw Litewskich od roku 1389 do roku 1529», Poznan.

Змены, якія адбыліся ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў сацыяльна-эканамічным і палітычныі жыцці дзяржавы, выклікалі правядзенне аграрнай, судзебнай і адміністратыўнай рэформ, патрабавалі ўдасканальвання прававой сістэмы.

 

Раздзел 1.2. Статут ВкЛ 1566 года

 

Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года – другі  Статут Вялікага княства Літоўскага, звод законаў феадальнага права, які дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566-1588 гадах, а на Правабярэжнай Украіне і ў XVII-XVIII стагоддзях. Асноўныя крыніцы Статута 1566: агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468, Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 і некаторыя нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царкоўнага права. [1,c.632]

У ім былі спалучаны  тэарытычныя распрацоўкі мясцовага  права з практычнай дзейнасцю  і тэарытычнымі асновамі рымскага і  заходнееўрапейскага права. Для  падрыхтоўкі Статута ў 1551 годзе  меркавалася стварыць камісію з 10 чалавек (5 праваслаўных, 5 католікаў), але былі вызначаны імёны толькі 5 католікаў. Невядома, ці была створана такая камісія, бо з тэксту Бельскага прывілея 1564 вынікае, што праект Статута рыхтавала іншая камісія: «особы пивные, рады наши, маршалкове, врадники земские, хоружие и иные особы ряду и народу шляхецкого, доктори прав чужоземских, которые заседши не одно поправили тот старый, але теж новым кшталтом некоторые роздзелы звлаща судовый, за засаженьем новым обычаем суду и порадку судового то становили и написали».

Працай па складанню  Статута 1566 года кіраваў выдатны  беларускі дзяржаўны дзеяч ваявода  віленскі, канцлер Вялікага княства  Літоўскага, маршалак земскі, староста берасцейскі Мікалай Янавіч Радзівіл Чорны. Яго памочнікам у гэтай  справе быў маршалак дворны, пісар, староста магілёўскі Астафей Багданавіч Валовіч. У працы па складанню Статута бралі ўдзел два “докторы прав чужоземскіх” Петр Ронзій і “гішпан з Арагона ” і Аўгусцін Ратондус Мялецкі з Вільні. Значную працу зрабілі ўдзельнікі соймаў і службовыя асобы органаў дзяржаўнага кіравання. Яны выконвалі і ўсе арганізацыйныя справы. [ 10, c. 207]

Той факт, што  праект Статута абмяркоўваўся на соймах пачынаючы з 1561 года, сведчыць пра актыўны ўдзел шляхты ў  яго падрыхтоўцы. Праект Статута аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561 годзе, зацверджаны толькі 1 ліпеня 1564 года, меркавалася ўвесці яго ў дзеянне з 11 лістапада 1564 года. Аднак з-за спрэчак па асобных артыкулах набыў законную сілу з 1 сакавіка 1566 года, некаторыя змены ўнесены ў яго прывілеем 1 ліпеня 1566 года. У Статут былі ўпісаны Віленскі прывілей 1563 года, Бельскі прывілей 1564 года, Віленскі прывілей 1565 года. У Статуце 1566 года захавана з невялікімі зменамі структура Статута 1529 года. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў.

Калі рыхтаваўся другі Статут ВкЛ, некаторыя члены  рэдакцыйнай камісіі ( Аўгусцін Ратундус, Пётр Ронзій) настойвалі на змене “рускай” (старабеларускай) мовы мовай лацінскай. Але супраць гэтага выступілі  патрыятычна настроеныя юрысты. Іх падтрымаў падканцлер ВкЛ Астафей Валовіч, у выніку чаго Статут быў падрыхтаваны на старабеларускай мове. [2, c. 91]

Статут напісаны на старабеларускай мове, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы. Выяўлена 58 спісаў Статута 1566 года, з іх 13 на старабеларускай, 40 на польскай і 5 на лацінскай мовах. Упершыню надрукаваны ў 1855 годзе ў Маскве.

 

Раздзел 1.3. Статут ВкЛ 1588 года

 

Пасля таго, як быў прыняты Статут 1566 года, кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо ў 1566 і 1588 гадах  у яго былі ўнесены папраўкі.

Да канца 1584 года закончана праца над новым Статутам.

Аднак у сувязі з тым, што новы звод ігнараваў  акт Люблінскай уніі 1569 года, Польшча  не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Статут уступіў у закон толькі з 1588 года.

У Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 года была захавана структура папярэдняга Статута. Ён складаўся з 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. Галоўнае значэнне Статута 1588 года заключалася ў тым, што ён юрыдычна замацаваў суверэнныя правы і абасобленасць Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы і тым самым падцвярдзіў канфедэратыўны лад Рэчы Паспалітай.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года – трэці  Статут Вялікага княства Літоўскага, звод законаў феадальнага права, які дзейнічаў у Вялікім княстве Літоўскім з 1589 года. [1, c. 633]

Пасля таго, як быў прыняты Статут Вялікага княства  Літоўскага 1566 года, кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на Берасцейскім сойме 1566 года было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гарадзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на Люблінскім сойме 1569 года. Крыніцы для распрацоўкі Статута 1588 года – Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529 і 1566 гадоў, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580, 1584 гадоў, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Да канца 1584 года работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 года, прадстаўнікі Польшчы не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць вялікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588 года.

Статут 1588 года падрыхтаваны на высокім тэарытычным  узроўні кваліфікаванымі прававедамі  пад кіраўніцтвам канцлера Вялікага княства Літоўскага А.Б. Валовіча і падканцлера Л.І. Сапегі. [ 9, c. 28]

У Статут увайшлі  нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў  заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх  дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. [7, c. 11]

Статут 1588 года закончыў кадыфікацыю права ў  Вялікім княстве Літоўскім. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі  ў канцы XVI стагоддзя прускага права, складанні Саборнага ўлажэння ў 1649 годзе ў Расіі, афіцыйна не зацверджаных украінскіх зборнікаў.

Статут 1588 года, пераважна ў рэдакцыі 1614 года, быў  галоўным пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне. У XVII-XIX стагоддзях перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.

Информация о работе Статуты ВкЛ