Статуты ВкЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Февраля 2013 в 13:25, курсовая работа

Краткое описание

У прэамбуле дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб шматвяковай гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, якая ўзнікла ў далёкай старажытнасці і развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай гісторыі.

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………….…………………………….3
ЧАСТКА 1. ГІСТОРЫЯ РАСПРАЦОЎКІ І ПРЫНЯЦЦЯ СТАТУТАЎ ВКЛ…...5
Раздзел 1.1. Статут ВкЛ 1529 года………..…………………………...…………..5
Раздзел 1.2. Статут ВкЛ 1566 года………………………………………………….7
Раздзел 1.3. Статут ВкЛ 1588 года……………………………….……….………..9
ЧАСТКА 2. ХАРАКТЭРНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СТАТУТАЎ ВКЛ…….……….12
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….…27
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………..……………29

Прикрепленные файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (2).doc

— 143.50 Кб (Скачать документ)

У гістарычнай  літаратуры феадалы гэтых земляў называліся “літоўскімі” (ад назвы  цэнтральнай часткі дзяржавы, а не паводле этнаграфічнай прыналежнасці), і некаторыя гісторыкі спрабавалі гісторыю Беларусі гэтага перыяду паказаць так, нібы беларускі народ прыгняталі не беларускія феадалы, а “чужыя” – літоўскія. Беларускі ж народ яны паказвалі як бяскласавы, з адных толькі сялян, таму  адмаўлялі і існаванне беларускай дзяржавы. Памылковасць і шкоднасць такога пункту гледжання даказалі шмат якія вучоныя.

У Статуце 1566 года акрэслены пераход ад феадальнага да буржуазнага права ўласнасці. Усе феадалы маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права. Так, суб’ектам злачынства прызнаваўся толькі сталы чалавек, непаўналетнія маглі ж быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэзумпцыя невінаватнасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінівачаны ёю. [ 2, c. 92]

Класавае і  саслоўнае дзяленне грамадства ў XVI ст. выразна праявілася і ў помніках права – перш за ўсё ў Статутах. Адзін з ідэолагаў беларускіх феадалаў Леў Іванавіч Сапега пісаў: «…владзу і вольность у руках своих маем, а права сами сабе творачы яко найбольшей можем вольности своее во всем постерегаем, бо не только сусед а сполный наш обыватель в отчизне, але и сам господар пан наш жадное звирхности над нами заживати не можеть, одно только колько ему право допущаеть ». [ 8, c. 47]

Словы Сапегі аб тым, што самі феадалы твораць  пажаданае ім права і што нават  вялікі князь абавязаны падпарадкоўвацца іх волі, не былі пустым выхваленнем, яны адлюстроўвалі сапраўдныя суадносіны класавых сіл у дзяржаве. У адпаведнасці з воляй феадалаў быў выдадзены і Статут 1566 года.

Паколькі асноўную частку ядра дзяржавы складалі беларускія землі, беларуская мова была прызнана за дзяржаўную на ўсёй тэрыторыі княства, а нормы права, пажаданыя і выгодныя беларускім феадалам, зрабіліся абавязковымі для ўсіх.

У арт. 2 раздз. 3 абвяшчалася захаванне ўсіх ільгот і прывілеяў, атрыманых шляхтай  у ранейшыя часы. Важнае значэнне займелі  нормы, што рэгулявалі парадак прыняцця новых законаў. Так у арт. 2 раздз. 2 гаварылася, што гаспадар ні сам, ні сумесна з Радай не правамоцны вырашаць пытанні аб вайне і падатках. Іх мог вырашаць толькі сойм. Потым у гэтым жа артыкуле вызначаўся і склад сойма. У арт. 1 раздз. 3 гаспадар даваў абяцанне захоўваць Вялікае княства Літоўскае ва ўсёй яго славе, уладзе і « в границах ни в чом не вменшати и о вшем примножить».

Больш поўна  і выразна была паўторана норма, раней выкладзеная ў Статуце 1529 года, якая забараняла даваць маёнткі і пасады “чужаземцам” і суседзям Вялікага княства Літоўскага.

У Статут ўвайшлі  некаторыя ўстарэлыя нормы, якія не адпавядалі новым эканамічным  і палітычным адносінам. Яны былі своеасаблівай данінай мінуўшчыне, таму адразу ж пасля ўвядзення Статута ў дзеянне давялося ўносіць у яго некаторыя змены. Так, ужо ў чэрвені 1566 года быў зменены арт. 1 раздз. 7. Паводле старой рэдакцыі гэтага артыкула права землеўладальніка-шляхціца распараджацца сваімі маёнткамі было абмежавана ў адносінах спадчынных (фамільных) маёнткаў. Уладальнік такога маёнтка меў права адчужаць, мінаючы сваіх родзічаў, толькі адну трэцюю частку сваіх маёнткаў, астатнія ж дзве трэція часткі можна было перадаць у заклад за суму, што не перавышала іх кошту, з правам выкупіць родзічам. Згодна ж з новай рэдакцыяй землеўладальнікі  атрымалі поўнае права вольна распараджацца сваімі маёнткамі.

Наяўнасць некаторых  архаічных нормаў у першапачатковай  рэдакцыі  Статута 1566 года ніколькі не паніжала значэння гэтага гістарычнага помніка права.

Пасля прыняцця Статута 1566 года кадыфікацыя і сістэматызацыя ўласнага заканадаўства, заснаванага  на звычаёвым праве, нашмат апярэдзіла падобную працу ў іншых феадальных дзяржавах. Гэта таксама сведчыць аб тым, што ў Вялікім княстве  Літоўскім у той час грамадскія адносіны стаялі на даволі высокім узроўні і былі юрысты, падрыхтаваныя тэарытычна і практычна, каб адлюстраваць і замацаваць гэтыя адносіны ў заканадаўстве, стварыўшы другі звод законаў.[ 10, c. 212]

Вялікія сацыяльныя і палітычныя змены, выкліканыя правядзеннем у жыццё аграрнай рэформы 1557 года і далучэннем беларускага Падляшша і Украіны да Польшчы, ажыццёўленым паводле незаконнага распараджэння вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Жыгімонта Аўгуста, а потым прымусовае падпісанне акта Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 года выклікалі неабходнасць унесці новыя змены ў заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. Дзеля гэтага ў 1569 годзе была створана камісія, якая павінна была прывесці яго ў адпаведнасць з актам Люблінскай уніі і канчаткова аформіць ліквідацыю княства як дзяржавы. Аднак гэтая камісія ніякіх слядоў працы не пакінула.

Пасля смерці караля Жыгімонта Аўгуста ў 1572 годзе  артыкулы акта Люблінскай уніі, накіраваныя  на ліквідацыю Вялікага княства Літоўскага, былі фактычна забыты і не выконваліся. Гэтая дзяржава заставалася самастойнай, звязанай з Польшчай толькі тым, што быў адзін кароль і агульны сойм. У Вялікім княстве былі захаваны асобны ўрад, асобная армія і асобнае заканадаўства. Таму гэты ўрад і не лічыў патрэбным узгадняць нормы Статута з польскім правам адпаведна з пастановай Люблінскага сойма.

Пасля смерці Жыгімонта  Аўгуста ўзаемаадносіны паміж феадаламі  Польшчы і Вялікага княства Літоўскага былі настолькі непрыязныя, што нават  не выключалася магчымасць разрыву  саюза з Польшчай. Таму польскія феадалы, далучыўшы да Польшчы Украіну і Падляшша, былі згодны ў той час з новым тлумачэннем акта Люблінскай уніі як саюзам дзвюх раўнапраўных дзяржаваў. Вядома, пры такім становішчы адпала і неабходнасць змяняць канстытуцыйныя нормы Статута. Тое ж, што камісія не пакінула ніякіх слядоў працы, можа сведчыць толькі аб тым, што і сама камісія пасля 1572 года перастала існаваць. [ 10, c. 213]

Разам з тым  вядома, што ў 1574 і 1578 гг. у Статут уносіліся змены і дадаткі  згодна з пажаданнямі феадалаў Беларусі і Літвы, насуперак патрабаванням польскіх феадалаў. Яны не датычылі нормаў канстытуцыйнага права, а толькі судовага, крымінальнага і цывільнага.

У сувязі з барацьбой  кіруючых колаў Беларусі і Літвы  супраць зліцця з Польшчай вялікае  значэнне надавалася захаванню свайго самастойнага права. Таму амаль на ўсіх соймах Вялікага княства абмяркоўваліся пытанні паляпшэння заканадаўства. Так, у 1579-1580 гг. быў падрыхтаваны і ў 1581 годзе прыняты закон аб утварэнні Галоўнага суда – Галоўнага трыбунала. У гэты ж час пачалася праца па падрыхтоўцы новага праекта Статута. [6, c. 214]

Але самым моцным усплескам дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага было прыняцце Статута 1588 года, які, па сутнасці, скасоўваў  многія пастановы Люблінскай уніі. Паказальна ўжо тое, што ў Статуце ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. Па зместу гэтага заканадаўчага помніка, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі аж да 1840 года, Вялікае княства Літоўскае паўставала самастойнай дзяржавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і са сваёй тэрыторыяй, апаратам, войскам, фінансамі. Артыкул 12 раздзела 3 Статута 1588 года адмяняў звышпрынцыповы для палякаў пункт пастановы Люблінскага сейма 1569 года аб дазволе ім набыць зямельную ўласнасць у межах княства. Пасля ўвядзення Статута 1588 года ў якасці галоўнага заканадаўчага акта шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім.

Статут 1588 года заканадаўча аформіў захаванне  Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі. У гэтым галоўнае значэнне яго дзяржаўна-прававых нормаў. Складальнікі Статута не ўнеслі ў яго аніводнай нормы, якая б магла быць скарыстана на шкоду дзяржаўнай самастойнасці. Нормы дзяржаўнага права са Статута 1566 года былі поўнасцю перанесены ў Статут 1588 года, яны былі толькі крыху ўдакладнены і дапоўнены. Складальнікі новага Статута нібы не заўважылі ці не зразумелі акта Люблінскай уніі аб уключэнні Вялікага княства ў склад Польшчы. І такія адносіны да рашэння Люблінскага сойма 1569 года – яскравае сведчанне таго, што шляхта княства, якая ўдзельнічала ў працы соймаў, варожа ставілася да зліцця з Польшчай. Шляхта хацела толькі такога злучэння, пры якім Вялікае княства Літоўскае заставалася б самастойным, г. зн. яна пагаджалася на цесны саюз дзвюх раўнапраўных дзяржаваў, а не на ліквідацыю апошняга. Статут 1588 года быў падрыхтаваны ў час панавання вялікага князя і караля Стэфана Баторыя (1576-1586) на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі правазнаўцамі, працай якіх кіравалі А. Б. Валовіч і Л. І. Сапега. Яны займалі ў той час адпаведна пасады канцлера і падканцлера Вялікага княства Літоўскага.

[ 10, c. 214]

У раздзелах I – IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V – X і часткова ў XIII – шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у XI – XII, XIV і часткова ў XIII – крымінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 года з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 года. [ 2, c. 93]

У Статуце 1588 года знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу  ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь), судовую (Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, земскія і падкаморскія суды, выбраныя і незалежныя ад адміністрацыі). Статут юрыдычна замацоўваў тыя фактычныя адносіны, якія склаліся паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай пасля 1569 года, але абавязаў урад вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначыць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй “чужаземцаў і загранічнікаў”, у тым ліку падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў Вялікага княства Літоўскага. Многія поўнамоцтвы вялікага князя былі абмежаваны і выконваць іх ён мог толькі са згоды сойма, вышэйшых дзяржаўных службовых асоб. Статут замацаваў феадальны грамадскі лад, наяўнасць 2 асноўных класаў: феадалаў і феадальназалежных сялян. Асабліва былі вылучаны князі, паны радныя і паны харугоўныя, якія мелі права судзіць не толькі простых людзей, але і залежную ад іх шляхту, даваць ёй у часовае карыстанне землі, маёнткі, а таксама адбіраць гэтыя маёнткі, негледзячы на даўнасць уладання імі (раздзел 3, артыкул 30). Статут рэгламентаваў таксама некаторыя правы і абавязкі простых людзей і прадстаўнікоў этнічных груп (сялян, слуг, мяшчан, рамеснікаў). Для шляхты Статут прадугледжваў адказнасць за забойства простага чалавека, забараняў перадачу ў няволю простага чалавека за даўгі або злачынства, абмяжоўваў пакаранне непаўналетніх да 16 гадоў.

Сістэма Статута  была складзена так разумна, што  ў яго былі ўключаны нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той  час не было ні ў адной еўрапейскай  дзяржаве, - адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага, апякунскага, цывільнага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага.

У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся дзяржаўна-прававыя ідэі таго часу і нават тыя, што  апярэджвалі час, выявілася багатая  прававая культура беларускага народа, бо складзены ён быў на беларускай мове і прававая лексіка была пакладзена ў яго аснову. Мовай Статута ганарыліся яго сучаснікі. Леў Іванавіч Сапега пісаў: « Так кождый обыватель годен ест наганенья, который вольностью се фалить и прав своих умети и розумети не хочеть, которым правом усю вольность свою абварованную маеть. А если которому народу встыд прав своих не умети, поготовю нам, которые необчым яким языком, але своим власным права списаные маем и кождого часу, чого нам потреба ку отпору всякое кривды, ведати можем ».[ 8, c.47-48]

Зацвярджэнне  Статута адбылося пры незвычайных  абставінах. Пасля смерці караля і  вялікага князя Стэфана Баторыя, які памёр 12 снежня 1586 года, кандыдатамі  на прастол у Рэчы Паспалітай былі рускі цар Фёдар Іаанавіч, якога падтрымлівалі праваслаўная шляхта Беларусі і Украіны, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза, за якога стаялі каталіцкае духавенства і значная частка федалаў-католікаў, і аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян. Але рускі цар хутка адмовіўся ад вылучэння сваёй кандыдатуры на трон, і галоўная барацьба разгарнулася паміж прыхільнікамі Жыгімонта Вазы і Максіміліяна. Прадстаўнікі Вялікага княства, скарыстаўшы гэтую барацьбу і першымі даведаўшыся аб перамозе прыхільнікаў Жыгімонта, прапанавалі сваю падтрымку, калі толькі ён зацвердзіць Статут, на што Жыгімонт згадзіўся. 28 студзеня 1588 года, не ведаючы яшчэ аб перамозе сваіх прыхільнікаў, Жыгімонт сваёй граматай зацвердзіў Статут і абавязаўся « право вольности и свободы их не только цело и непорушно держати, але што бы наболей примножати, справедливость и оборону чынити. Статут Великого князства Литовского новоправленый сим привильем нашим ствержаем и всим станом Великого князьства Литовского ку уживанью на вси потомные часы выдаем. Водле которого вже якосмы сами, господар, так и вси станы, обыватели Великого князьства Литовского, заховатися  маем». [ 8, c. 43]

Гэтай жа граматай Статут уводзіўся ў дзеянне з 6 студзеня 1589 года. А для таго, каб  хутчэй можна было ім карыстацца, было загадана яго «письмом польским и русским друковати» з прыкладаннем да яго агульнадзяржаўных прывілеяў.

Аднак Статут быў  выдадзены без грамат, бо, на думку  Льва Сапегі, не ўсе яны былі на карысць  Вялікаму княству: у адных добрым быў пачатак, а сярэдзіна –  кепскай, у другіх сярэдзіна – добрая, а пачатак або канец –дрэнныя.

Сістэматызацыя  права, на аснове якой ствараўся Статут 1588 года, рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохі  ад Сярэднявякоўя да Новага часу і  зараджэння буржуазных адносін: абмежаванне  ўлады гасудара; намячаўся падзел ўлады, з-за чаго заканадаўчая ўлада замацоўвалася за соймам, выканаўчая – за вялікім князем і Радай, судовая – за вялікакняскім і галоўным судамі, а таксама за мясцовымі судамі; абвяшчэнне неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму царкоўнаму касмапалітызму, адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. [ 2, c. 93]

Прызнанне розных ільгот  і прывілеяў для пануючых саслоўяў і асобных груп феадалаў падрывала агульны прынцып адзінства  права. Гэтыя прывілеі – не выключэнне, яны былі састаўной часткай усяго феадальнага права, хоць і не адпавядалі новым прынцыпам, у чым і заключалася ўнутраная супярэчнасць феадальнай сістэмы права. Побач з тыпова феадальнымі нормамі права ў Статут 1588 года былі ўключаны і некаторыя нормы, народжаныя распаўсюджваннем ідэй Рэфармацыі і гуманізму.

Информация о работе Статуты ВкЛ