Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Января 2013 в 11:16, курсовая работа
Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца даследаванне станаўлення фальваркава-панскай гаспадаркі і масавага запрыгоньвання сялян. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты намі былі вылучаны наступныя задачы:
Разгледзець асаблівасці зямельнай уласнасці месных феадалаў у 16-17 стст.;
Даследаваць формы феадальнай эксплуатацыі і асаблівасці залежнасці сялян;
Вывучыць асаблівасці правядзення “Валочнай памеры” 1557 г. і яе ўплыў на становішча сялян;
Вызначыць асноўныя этапы юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян.
Уводзіны…………………………………………………………..1
ГЛАВА І. Пашырэнее зямельнай уласнасці феада-
лаў на Беларусі ў ХVI-XVII ст.ст…………………………3
1.1. Земляробства і іншыя віды сельскай
гаспадаркі…………………………………………………3
1.2. Дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія землі…….5
1.3. Пашырэнее зямельнай уласнасці свецкіх і
царкоўных феадалаў…………………………………..6
1.4. Склад пануючага класу ў Беларусі……………….8
ГЛАВА ІІ. Формы феадальнай эксплуатацыі і асаб-
лівасці залежнасці сялян…………………………………11
ГЛАВА ІІІ. “Валочная памера” 1557 г. і яе ўплыў на
становішча становішча сялян…………………………14
3.1. Арганізацыя фальваркаў……………………………14
3.2. Катэгорыі залежнасці сялян………………………17
ГЛАВА IV. Асноўныя этапы юрыдычнага афарм-
лення запрыгоньвання сялян…………………………22
Заключэнне……………………………………………………25
Крыніцы і літаратура………………………………………27
Правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяспошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558-1583 гг.) і землі спусташаліся войскамі Івана Жахлівага, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства межавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.
3.2. Катэгорыі залежнасці сялян.
Мэтай рэформы было павелічэнне прыбыткаў госудаства шляхам змены і парадкаванні пазямельных адносін: пераходу ад сістэмы збірання падатку з сям’і, якая складвалася стыхійна, да сістэмы збірання падатка з зямлі ў залежнасці ад яе колькасці і якасці.
Павялічыць прыбытак з дзяржаўных земляў меркавалася шляхам дакладнага іх уліку, азначэнні памеру павіннасцяў сялян прапарцыйна занятым землям. Пазямельнай мерай, за карыстанне якой падняліся вызначаныя павіннасці, стала валока.
Усе дзяржаўныя землі ў адпаведнасці з рэформай дзяліліся на валокі. Лепшыя з іх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі - фальваркі. Астатнія раздаваліся сялянам у подворное землекарыстанне. “Устава на валокі” прадугледжвала суадносіны фальваркавых і сялянскіх земляў як 1:7. Гэта значыць, што апрацоўку адной фальваркавай валокі павінны былі забяспечыць трымальнікі сямі сялянскіх валок.
Сялянская сям’я магла ўзяць валоку або яе частку ў залежнасці ад колькасці пашні ў той або іншай мясцовасці, колькасці працоўных рук у сям'і, наяўнасці цяглавой жывёлы, прылад працы і магчымасцяў забяспечыць выкананне павіннасцяў за карыстанне зямлёй прапарцыйна велічыні надзелу. Надзел сяляне атрымлівалі на трох палях, што забяспечвала прымусовае трохполле і спрыяла росту ўраджайнасці.
У гаспадарскіх уладаннях зямля вымяралася на валокі не па 30 моргаў, а па 33 (23,5 га), а іншы раз і больш. Нягледзячы на тое, што сяляне маглі атрымаць па валоцы, яны звычайна бралі толькі па паўвалокі зямлі на гаспадарку.
Усе валокі вёскі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характеру галоўных павіннасцей размяркоўваліся на “цяглыя”, “асадныя” і “вольныя” (для сялян-слуг, якія вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей, сялян іншых катэгорый). Мяркуючы па даных рэестраў валочнай памеры, у гаспадарскіх маёнтках пераважалі асадныя, або чыншавыя, валокі, што сведчыць аб выключна шырокім распаўсюджванні ў гэтых уладаннях грашовай рэнты.
3 кожнай валокі зямлі
былі ўстаноўлены дакладна
Гэта значыць, што ўпершыню
ўлічвалася розная эфектыўнасць працы
на землях рознай якасці. Такім чынам,
агульны памер павіннасцей
Галоўнай павіннасцю з асаднай валокі была «асада» — плацяжы грашамі — па 30 грошаў. Разам з галоўнай асадныя сяляне абавязаны былі выконваць і іншыя асноўныя павіннасці: плаціць па 12 грошаў за талокі і па 10 грошаў за “гвалты”, г. зн. тэрміновыя работы ў надзвычайных выпадках (пажары, паводкі і да т. п.). Вартасць гэтых асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складае 52 грошы.
Галоўнай павіннасцю з цяглай валокі была паншчына па два дні на тыдзень на працягу 49 тыдняў. Замест шасці дзён паншчыны на працягу трох тыдняў зімовых і вясновых рэлігійных святаў цяглыя сяляне абавязаны былі выконваць чатыры дні талок улетку. Значыць, яны хадзілі на працу ў фальварак 102 дні на год.
Віды астатніх асноўных павіннасцей як з асадных, так і з цяглых валок былі аналагічнымі, але нормы іх залежалі ад якасці зямлі. Чынш: 21 грош — з валокі добрай зямлі, 12 — з сярэдняй, 8 — з дрэннай і 6 — з вельмі дрэннай. Дзякла аўсом: 2 бочкі (або 10 грошаў) і 10 грошаў за дастаўку — з валокі добрай і сярэдняй зямлі; бочка (або 5 грошаў) і 5 грошаў за дастаўку — з валокі дрэннай зямлі; дзякла аўсом з вельмі дрэннай зямлі не бралася. Дзякла сенам (па возу альбо 3 грошы і 2 грошы за дастаўку) спаганялася ў аднолькавых памерах, але толькі з зямель трох першых катэгорый па якасці. Нормы дзякла гусямі (па аднаму або 1,5 гроша), курамі (па дзве або 1,6 гроша), яйкамі (па 20 або 0,4 гроша), а таксама невадоўшчыны (па 2 грошы), стацыі грашамі (па 2,5 гроша), або натурай (па ялавіцы з 30 валок, па барану з 15 валок, па курыцы і па 10 яек з валокі) не залежалі ад якасці зямлі.
Агульная вартасць асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складала, напрыклад, з асаднай валокі добрай зямлі 106 грошаў, сярэдняй —97, дрэннай — 83 і вельмі дрэннай — 66.
Акрамя асноўных, сяляне
абавязаны былі выконваць і шэраг
дадатковых павіннасцей: скошваць фальварачныя
сенажаці, перавозіць грузы, будаваць,
рамантаваць і вартаваць
Рэарганізацыя ў 1560 г. сістэмы землекарыстання і абкладання сялянства павіннасцямі ў гаспадарскіх валасцях заключалася ў вымярэнні ворыва на «службы» — участкі на 30 салянак (бочак) высеву зерневых, што адпавядае 30 моргам, або валоцы зямлі. Служба была ўведзена замест дыма ў якасці новай адзінкі абкладання. Пры гэтым вызначалася і якасць зямлі кожнай службы: “добрая”, “сярэдняя” і “дрэнная”. А дну службу зямлі бралі, як правіла, дзве сялянскія гаспадаркі. Адначасова таксама высвятлялася наяўнасць сенажацяў (у вазах сена), рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў. Удакладняліся і апісваліся знешнія межы ўсіх зямель вёсак.
За карыстанне службамі і
іншымі ўгоддзямі былі ўстаноўлены
дакладна вызначаныя віды і нормы
павіннасцей. Нормы іх былі дыферэнцыраваны
ў залежнасці ад якасці зямлі, плошчы
сенажацяў і наяўнасці
Такім чынам, адным з важных вынікаў аграрнай рэформы ў гаспадарскіх Падняпроўскіх валасцях было канчатковае пераўтварэнне сялян-даннікаў у сялян-чыншавікоў. Гэта таксама ўскосна сведчыць аб значнай ролі сувязей гаспадарак такіх сялян з унутраным рынкам.
Істотныя змены ў сістэме землекарыстання і абкладання сялян адбыліся ў тых маёнтках свецкіх і духоўных феадалаў, у якіх была праведзена валочная памера. Пры значным у цэлым падабенстве відаў і нормаў асноўных павіннасцей з валокі зямлі ў розных уладаннях яны ўсё ж многімі дэталямі прыкметна адрозніваліся ад адпаведных устанаўленняў Уставы на валокі 1557 г. Так, напрыклад, нормы паншчыны вызначаліся ад 2 да 5 дзён на тыдзень, чыншу — ад 20 да 50 грошаў, асады — ад 60 да 120 грошаў, талок — ад адсутнасці да 12 дзён на год.
Мяркуючы па даных інвентароў маёнткаў свецкіх і духоўных феадалаў, у другой палове XVI ст. у іх звычайна пераважалі цяглыя сяляне.
Сумуючы вынікі і наступствы рэформы, можна вылучыць наступныя:
1) рост прыбыткаў казны і феадалаў;
2) пераход да пазямельнага падаткаабкладання сялян;
3) укараненне перадавой
агратэхнікі - трохполлі і падвышэнне
прадукцыйнасці
4) разбурэнне сялянскай
абшчыны на захадзе і ў цэнтры
Беларусі, пераход сялян у гэтым
рэгіёне да подворнага
5) занявольванне сялян;
6) канчатковае афармленне
феадальнай саслоўнай
7) развіццё гандлю і таварна-грашовых адносін.
Глава ІV. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян.
Па словах даследчыка Спірыдонава М.Ф., “XVI ст. з’яўлялася часам інтэнсіўнага запрыгоньвання сялянства ў ВКЛ. У гістарыяграфіі склалася трывалае ўяўленне аб завяршэнні дадзенага працэсу, нягледзячы на існаванне розных меркаванняў адносна яго датавання. Адны гісторыкі звязвалі завяршэнне запрыгоньвання сялян з выданнем Статута ВКЛ 1588 г., другія - з аграрнай рэформай, трэція - з заключэннем Люблінскай уніі [14, с. 127].
Развіццё фальваркова-
Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе – прыгоннае сялянства.
Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўча на працягу некаторага часу. У якасці этапаў занявольвання сялян можна вылучыць наступныя:
Прывілей 1447 г., пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.
Першы Статут ВкЛ 1529 г. адмаўляў
сялянам у праве ўласнасці
на зямлю. Яны страчвалі права
ёю распараджацца без згоды
Другі Статут ВкЛ 1566 г. замацоўваў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян у гарадах.
Трэці Статут ВкЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, канчаткова пазбаўляў сялян права пераходу ад феадала і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы 10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.
Пасля дзяржаўных маёнткаў “Валочная памера” была праведзена і ў маёнтках феадалаў. К канцу ХVІ ст. яна ўжо скончылася ў заходніх і цэнтральных абласцях Беларусі, некалькі пазней – ва ўсходніх і паўднёвых.
Зараз уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім ВКЛ.
Пагаршэнне сацыяльна-
У канцы XVI – першай палове XVII ст. у ВКЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў аб’ектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.
Па словах даследчыка Вішнеўскага В.Ф., “У канцы 16 стагоддзя у Вялікім княстве Літоўскім канчаткова аформілася прыгоннае права. Распрацаваная сістэма юрыдычных нормаў абараняла права ўласнасці феадалаў на прыгонных сялян, якія былі пазбаўлены магчымасці свабодна распараджацца асабістай маёмасцю, без дазволу пана ісці ў наймы. Прыгонны стаў аб’ектам закладу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна. Такім чынам, сяляне, асноўныя вытворцы грамадскага багацця, апынуліся на самай нізкай ступені феадальнага грамадства” [1; с. 119].
Такім чынам, у другой палове XVI - першай палове XVII ст. на беларускіх землях завяршаецца працэс фарміравання і юрыдычнага замацавання асноўных рыс феадальнай сістэмы: выключнае права феадалаў на валоданне зямлёю, асобыя саслоўныя прывілеі і абавязкі феадалаў, пазбаўленне сялян права ўласнасці на зямлю і замацаванне іх да зямлі, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы і іх поўная залежнасць.
Заключэнне.
Да сярэдзiны XVI ст. значна ўзрасла зямельная ўласнасць сярэднiх i дробных феадалаў. Пры гэтым сталi пашыраць уласную запашку зямель, што суправаджалася ўзмацненнем прыгоннiцтва. Адбывалася скарачэнне дзяржаўнага зямельнага фонду, што дрэнна сказвалася на прыбытках дзяржаўнай казны.
Адначасова з правядзеннем валочнай памеры на дзяржаўных землях, феадалы праводзiлi яе ў сваiх маёнтках. З аднаго боку гэта садзейнiчала асваенню новых зямель, замацаванню больш прагрэсiўнай трохпольнай сiстэмы земелеўладання i стварэнню ўмоў для развiцця таварна-грашовых зносiн у сельскай гаспадарцы. З другога – прывяло да рэзкага скарачэння сялянскага землекарыстання, станаўлення фальваркава-паншчыннай сiстэмы гаспадарання. Валочная памера паскорыла завяршэнне юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян, пачатак якому быу пакладзены прывiлеем 1447 г. Статут 1529 г. замацаваў за феадаламi манаполiю на валоданне зямлёй, узаконiў пазбаўленне сялян права ўласнасцi на зямлю, усталяваў 10-гадовы тэрмiн пошуку беглых сялян.
Аграрная рэформа галоўным чынам у выніку ўвядзення больш поўнага і дакладнага ўліку і абкладання асноўных рэсурсаў сялянскай гаспадаркі прывяла да значнага павелічэння даходаў феадалаў за кошт далей шага ўзмацнення эксплуатацыі сялянства. Асноўныя прынцыпы землекарыстання і абкладання сялянства, якія былі ўведзены аграрнай рэформай, вызначылі істотныя рысы аграрнага ладу Беларусі на працягу далейшых двухсот гадоў яго развіцця. Тым самым яна паклала пачатак новаму этапу эвалюцыі сістэмы феадальнай эксплуатацыі беларускага сялянства.
Информация о работе Станаўленне фальварка-панскай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян