Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Января 2013 в 11:16, курсовая работа
Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца даследаванне станаўлення фальваркава-панскай гаспадаркі і масавага запрыгоньвання сялян. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты намі былі вылучаны наступныя задачы:
Разгледзець асаблівасці зямельнай уласнасці месных феадалаў у 16-17 стст.;
Даследаваць формы феадальнай эксплуатацыі і асаблівасці залежнасці сялян;
Вывучыць асаблівасці правядзення “Валочнай памеры” 1557 г. і яе ўплыў на становішча сялян;
Вызначыць асноўныя этапы юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян.
Уводзіны…………………………………………………………..1
ГЛАВА І. Пашырэнее зямельнай уласнасці феада-
лаў на Беларусі ў ХVI-XVII ст.ст…………………………3
1.1. Земляробства і іншыя віды сельскай
гаспадаркі…………………………………………………3
1.2. Дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія землі…….5
1.3. Пашырэнее зямельнай уласнасці свецкіх і
царкоўных феадалаў…………………………………..6
1.4. Склад пануючага класу ў Беларусі……………….8
ГЛАВА ІІ. Формы феадальнай эксплуатацыі і асаб-
лівасці залежнасці сялян…………………………………11
ГЛАВА ІІІ. “Валочная памера” 1557 г. і яе ўплыў на
становішча становішча сялян…………………………14
3.1. Арганізацыя фальваркаў……………………………14
3.2. Катэгорыі залежнасці сялян………………………17
ГЛАВА IV. Асноўныя этапы юрыдычнага афарм-
лення запрыгоньвання сялян…………………………22
Заключэнне……………………………………………………25
Крыніцы і літаратура………………………………………27
Уводзіны
Аграрнае пытанне з’яўляецца адной з найважнейшых праблем вывучэння гісторыі Беларусі. Нягледзячы на ўсе дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, зямля па-ранейшаму застаецца найважнейшым сродкам вытворчасці, і ад вырашэння аграрнай праблемы залежыць забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а прамысловасці – сыравінай.
Актуальнасць вывучэння дадзенай тэмы заключаецца ў тым, што даследаванне гісторыі беларускага сялянства мае вялікае навуковае значэнне, дазваляе пашырыць разуменне дзеяння агульных заканамернасцяў, уласцівых феадальнаму спосабу вытворчасці, а з іншаа боку зразумець у чым выяўлялася своеасаблівасць феадальнага ладу ў канкрэтна-гістарычных умовах Беларусі, што своеасаблівага ўнесла беларуская эканоміка ў агульны працэс станаўлення і развіцця феадальнага спосабу вытворчасці.
У 20 — 80-я гг. ХХ стагоддзя ў беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і плённа распрацоўваліся праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага. Добра распрацаванымі ў гістарыяграфіі Беларусі з’яўляюцца праблемы становішча сялян, іх павіннасцяў і падаткаў. Таксама на высокім узроўні разгледжаны пытанні запрыгоньвання сялянства ў XIV-XVI ст. (М.Ф.Спірыдонаў), зменаў, якія адбываліся ў іх становішчы ў наступныя часы (З.Ю.Капыскі, В.І.Мялешка, П.А.Лойка, У.А.Сосна). На жаль, некранутай засталася тэма сялянаў, якія жылі на землях, што належалі гарадам ці асобным мяшчанам.
Розныя феадальныя павіннасці
сялян аналізуюцца М.Ф.
З тэмай землеўладання і павіннасцяў цесна звязаны сюжэты па аграрных рэформах. Выразнасць, з якой выкладзены сутнасць рэформы сярэдзіны XVI ст. і асаблівасці яе правядзення выкладаецца ў працах У.І. Пічэты і М.Ф. Спірыдонава.
Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца даследаванне станаўлення фальваркава-панскай гаспадаркі і масавага запрыгоньвання сялян.
Дзеля дасягнення пастаўленай мэты намі былі вылучаны наступныя задачы:
Прадметам даследавання з’яўляецца развіццё гістарычных падзей сярэдзіны XVI - XVII стагоддзяў.
Аб’ектам даследавання - станаўленне фальваркава-панскай гаспадаркі і масавага запрыгоньвання сялян.
Глава І. Пашырэнне зямельнай уласнасці феадалаў на Беларусі ў XVI - XVII стагоддзях.
1.1. Земляробства і іншыя віды сельскай гаспадаркі.
У разглядаемы перыяд на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці — зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі — борніцтва, паляванне, рыбалоўства.
Прылады земляробчай працы — драўляная двурогая саха, плуг, барана — па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі – нарогі – ў сахі).
Агратэхніка – двухполле
і архаічнае трохполле
Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках – сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён, каноплі. Прысядзібныя агароды – неад’емная частка сялянскай, а так сама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніку.
Жывелагадоўля. З умацаваннем
ворнага земляробства ўзрастала
гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы.
У якасці цяглавай сілы на захадзе
Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў,
на ўсходзе – коней. Але акрамя
гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная,
што звязвала менавіта ворнае земляробства
з жывелагадоўляй – гэта ўгнаенне,
якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная
жывёла і птушка вырошчваліся для
харчавання і атрымання сыравіны
для хатніх промыслаў і рамяства:
свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д..
Жывёлагадоўля давала так сама мяса
і малочныя прадукты. Значную ролю
ў гаспадарчым жыцці па-
Не гледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарке краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Амаль усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак – выраблялася ў сям’і.
Разам з сельскай гаспадаркай шпаркімі тэмпамі развіваліся рамяство і гандаль. Іх цэнтрамі сталі гарады і мястэчкі (паселішчы гарадскога тыпу). Падзяляліся гарады на дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія. Самымі буйнымі з іх былі Вільня, Полацк, Магілёў, Смаленск, Мсціслаў, Віцебск, Слуцк, Бярэсце і інш. Так, Магілёў упершыню ўзгадваецца ў канцы XIVст. Ужо ў XVIст. ён займаў адно з першых месц пасля Вільні. Сама сталіца ВКЛ уяўляла сабой буйную метраполію. Акрамя выхадцаў з беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх зямель тут жылі немцы, яўрэі, палякі, венгры і інш. Сярод іншых гарадоў вылучаўся Полацк. Гэта быў важны гандлёвы цэнтр і порт на рацэ Заходняя Дзвіна.
Актыўнае развіццё рамяства прывяло да таго, што толькі ў металаапрацоўцы вылучылася больш 20 спецыяльнасцей. Славіліся сваім майстэрствам беларускія ювеліры, ткачы, цесляры, будаўнікі, збройнікі. У іншыя краіны з ВКЛ вывозілі збожжа, прадукцыю лясной гаспадаркі, лён, пяньку, попел і інш. Значную ролю адыгрываў рээкспарт. Напрыклад, полацкія купцы куплялі больш таннае збожжа і воск у Ноўгарадзе і Маскве, каб з выгодай перапрадаць гандлярам з Рыгі. У ВКЛ увозілі металічныя вырабы, тканіны, соль, селядцоў, коней і г. д. Грашова-фінансавая сістэма ВКЛ была нават больш стабільнай, чым у суседзей.
1.2. Дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія землі.
Зямля галоўны сродак вытворчасці і галоўнае багацце феадальнага грамадства належала вялікаму князю літоўскаму (гаспадару). Ён быў вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Ва ўласным дамене (гаспадарскім дамене) князь цераз сваіх эканомаў вёў гаспадарку, увесь прыбытак якой належаў яму, вялікаму князю, і дзяржаве. Гэтыя землі атрымалі статус дзяржаўных. Гаспадар меў таксама прыбытак ад маёнткаў феадалаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваеннаслужылыя саслоўі.
У канцы XIV ст. з пашырэннем межаў дзяржавы і ліквідацыі буйных удзельных княстваў дзяржаўныя землі значна павялічыліся. Аднак у XV – XVI стст. вялікая колькасць зямель была перададзена феадалам за службу. Буйныя ўгоддзі атрымала таксама царква. Вялікі князь мог даць землі ў часовае карыстанне (“да волі і ласкі гаспадарскай”, “да жывата”), на вечнасць ці перадаць у залог. У 1528 г. магнатам належала 46,4 % зямельных уладанняў. Дробная шляхта карысталася зямлёй на правах лена: калі шляхціц адмаўляўся ад службы, ён губляў свой надзел. Статуты 1529 і 1566 гг. гарантавалі перадачу зямлі не толькі мужчынам, але і жанчынам.
Яшчэ з канца XIV ст. побач з велікакняжацкай пачала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя землі раслі за кошт вольных зямель, а таксама скарачэння гаспадарскага дамена. Паступова ўся зямля ў ВКЛ падзялілася на тры наступныя катэгорыі: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане [16, с. 96].
Прыватнаўласніцкія землі належалі князям і зямельным магнатам, якія валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага ўтрымання), а таксама баярам, што валодалі зямлёй пры ўмове нясення вайсковай службы князю ці буйным магнатам. Баярства ў ВКЛ атрымала польскую назву “шляхта”. Руская назва “баярства” паступова выйшла з ужытку. Буйным зямельным уласнікам з’яўлялася царква. Феадальныя ўласнікі зямлі складалі каля 10 % усяго насельніцтва.
Зямельная маёмасць сярэднiх i дробных феадалаў знаходзiлася ў залежнасцi ад вялiкага князя і насіла першапачаткова ўмоўны i абмежаваны характар. Князь рэгуляваў iх уладаннi ў сваiх ваенна-палiтычных i фiнансавых мэтах. Сваiмi памесцямi гэта катэгорыя феадалаў валодала толькi пры ўмове службы вярхоўнаму ўласнiку зямлi - вялiкаму князю. Памесце адбiралася ад уладальнiка, калi ён не з'яўляўся на службу або выконваў яе нядобрасумленна. Такое становiшча не задавальняла феадалаў. Яны вялi барацьбу за перадачу iм зямлi ў безумоўнае валоданне. Першымi такога права дамаглiся ад Ягайлы католікі. Праваслаўныя феадалы атрымалi такі прывілей толькi ў 1432 г. У сярэдзіне ХVI ст. колькасць шляхты, якая валодала зямлёй у ВКЛ, складала каля 162 тыс. чалавек (9% усяго насельніцтва).
1.3. Пашырэнне зямельнай уласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў
Побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Аднак да ХVІ ст. (1588 г.) не існавала дакладнага падзелу на асабістыя ўладанні вялікага князя і іншыя дзяржаўныя землі. Прыватныя ж землі падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.
Раслі гарады і паселішчы гарадскога тыпу - мястэчкі. Яны ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Каля 40 % гарадоў належылі феадалам. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Насельніцтва дзяржаўных ці вялікакняжацкіх гарадоў лічылася асабіста вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з'явіліся так званыя “юрыдыкі” - уладанні свецкіх і духоўных феадалаў, якія не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання. Гарады з'яўляліся цэнтрамі культурнага жыцця, рамёстваў і гандлю. Большую частку іх насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. 3 канца XIV ст. літоўскія князі пад націскам гараджан сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, так званае “магдэбургскае права”.
Разам з прыватнаўласніцкімі былі і дзяржаўныя, ці велікакняжацкія гарады. Іх насельніцтва лічылася асабіста вольным. Аднак у ХVІ ст. у гэтых гарадах з’явіліся ўладанні свецкіх і духоўных феадалаў разам з залежным ад іх насельніцтвам. Прыватныя ўладанні ў велікакняжацкіх гарадах атрымалі назву “юрыдык”. Яны складалі адасобленую частку горада і не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання. Да другой паловы ХVІ ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Беларусі.
Што да ўласнасці царкоўных феадалаў, то варта прывесці словы даследчыка Вашнеўскага А.Ф.: “Даволі прывілеяванае становішча працягвала займаць духавенства, хаця правы яго былі некалькі абмежаваныя. Напрыклад, закон не дазваляў завяшчаць царкве нерухомую маёмасць, юрысдыкцыя царквы таксама абмяжоўвалася” [1; с. 118].
Феадал-землеўласнік не мог абысцiся без сялян. Зямлю трэба было апрацоўваць, каб атрымаць ад яе карысны прадукт. Апрацоўвалi яе сяляне. Пазбаўленыя права ўласнасцi на зямлю, яны атрымлiвалi яе з рук феадала, але не ва ўласнасць, а ў карыстанне. За карыстанне зямлёй селянін заўсёды, пры любых умовах павiнен быў несцi на карысць уласнiка розныя павiннасцi. Гэта i вызначыла розныя формы залежнасцi сялянства. Яны складвалiся ў працэсе эвалюцыi памешчыцкай гаспадаркi.
Атрыманне ўсімі катэгорыямі феадалаў зямлі ў вотчыннае ўладанне стварыла ў іх зацікаўленасць у тым, каб мець на сваёй зямлі пастаянную рабочую сілу ў выглядзе ўжо не толькі эканамічна, але і асабіста залежных ад пана сялян. Таму згаданыя прывілеі стварылі перадумовы для пачатку наступу феадалаў на асабістую волю сялян.
1.4. Склад пануючага класу ў Беларусі
Да XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання.
Зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане. Уласнікі зямлі склалі пануючы клас феадальных уладальнікаў. Ён быў невялікім колькасна і складаў каля 10% насельніцтва. Асноўная частка грамадства была прадстаўлена прадукцыйным класам - сялянствам, якое карысталася зямлёй і стварала феадальную рэнту. Класы не былі аднародныя па сваім складзе. Яны падзяляліся на групы паводле маёмаснага і прававога становішча.
На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі (гаспадар), які з'яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржа-ве, а. таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). Усе феадалы дзяліліся з вялікім князем часткай феадальнай рэнты. 3 гаспадарскага дамена ўвесь прыбытак збіраўся на карысць велікакняжацкай улады і выкарыстоўваўся як на прыватныя мэты князя, так і на дзяржаўныя. Гэтыя землі атрымалі статус дзяржаўных.
Прыступкам ніжэй на іерархічнай
лесвіцы стаялі буйныя феадалы - князі
і зямельныя магнаты, што валодалі
зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага
ўтрымання). Далей ішлі баяры, самая
шматлікая група пануючага
Информация о работе Станаўленне фальварка-панскай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян