Станаўленне фальварка-панскай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Января 2013 в 11:16, курсовая работа

Краткое описание

Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца даследаванне станаўлення фальваркава-панскай гаспадаркі і масавага запрыгоньвання сялян. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты намі былі вылучаны наступныя задачы:
Разгледзець асаблівасці зямельнай уласнасці месных феадалаў у 16-17 стст.;
Даследаваць формы феадальнай эксплуатацыі і асаблівасці залежнасці сялян;
Вывучыць асаблівасці правядзення “Валочнай памеры” 1557 г. і яе ўплыў на становішча сялян;
Вызначыць асноўныя этапы юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………..1
ГЛАВА І. Пашырэнее зямельнай уласнасці феада-
лаў на Беларусі ў ХVI-XVII ст.ст…………………………3
1.1. Земляробства і іншыя віды сельскай
гаспадаркі…………………………………………………3
1.2. Дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія землі…….5
1.3. Пашырэнее зямельнай уласнасці свецкіх і
царкоўных феадалаў…………………………………..6
1.4. Склад пануючага класу ў Беларусі……………….8
ГЛАВА ІІ. Формы феадальнай эксплуатацыі і асаб-
лівасці залежнасці сялян…………………………………11
ГЛАВА ІІІ. “Валочная памера” 1557 г. і яе ўплыў на
становішча становішча сялян…………………………14
3.1. Арганізацыя фальваркаў……………………………14
3.2. Катэгорыі залежнасці сялян………………………17
ГЛАВА IV. Асноўныя этапы юрыдычнага афарм-
лення запрыгоньвання сялян…………………………22
Заключэнне……………………………………………………25
Крыніцы і літаратура………………………………………27

Прикрепленные файлы: 1 файл

КОНЕЧНЫЙ ВАРИАНТ.docx

— 56.67 Кб (Скачать документ)

Трэба адзначыць, што шляхецкае  саслоўе не з’яўлялася аднастайным. На вяршыні піраміды знаходзіліся князі, паны радныя (буйныя феадалы, якія ўваходзілі ў склад рады), і паны харугоўныя (у час збору апалчэння выязджалі са сваімі атрадамі і пад сваімі сцягамі харугвамі). Яны складалі 1,1 % усіх феадалаў Беларусі і валодалі ў 1568 г. 48,4 % сялянскіх гаспадарак. Часта ім належалі цэлыя паветы і нават княствы. Напрыклад, князі Алелькавічы валодалі вялікім Слуцкім княствам, Радзівілы Нясвіжскім паветам і многімі іншымі землямі па ўсёй Беларусі і Літве, Сапегі Ружанамі, Лепелем і інш.

На прыступцы ніжэй  знаходзілася сярэдняя шляхта, у склад  якой уваходзіла 650 феадалаў. Яны складалі 16 % пануючага класа. Дробная шляхта (3 тыс. чалавек) складала 70 % пануючага  класа, пешая шляхта налічвала 142 шляхціца, складала 3,6 % пануючага класа і  не мела сялянскіх гаспадарак. Ваенная служба лічылася ганаровым абавязкам шляхціцаў, а рамяство і гандаль, як сцвярджаў літоўскі Статут 1588 г., іх ганьбяць [9, с. 9].

Пануючы стан класа зямельных  уласнікаў, феадалаў, быў замацаваны законам. Характэрна, што ў Вялікім княстве Літоўскім доўгі час не было адзінага заканадаўства. Прывілеі, што давалі вялікія князі асобным землям і саслоўям, грунтаваліся на Рускай Праўдзе і мясцовых звычаях. Судзебнік 1468 г. Казіміра (1440-1447 - вялікі князь літоўскі, 1447-1492 - і кароль польскі) хоць і пашыраўся на ўсю тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, але кадыфікаваў толькі феадальнае права. Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які потым меў другую (1566) і трэцюю (1588) рэдакцыі [16, с. 98].

Роля ў палітычным жыцці  розных груп феадалаў не заставалася  нязменнан. Адбывалася пэўная эвалюцыя з развіццём палітычных працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава ІІ. Формы феадальнай эксплуатацыі і асаблівасці залежнасці сялян.

 

Асноўнай часткай насельніцтва краіны было сялянства, якое падзялялася  на дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і  царкоўных у залежнасці ад таго, на чыіх землях сядзелі. Дзяліліся сяляне і ў адпаведнасці са сваім маёмасным  і падатковым становішчам.

Поўнай уласнасцю феадалаў была чэлядзь нявольная. Крыніцы  набору гэтага саслоўя былі такія  ж, што і ў Маскоўскай дзяржаве: купляпродаж, палон, шлюб з нявольным  чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне  за злачынства. Чэлядзь нявольная  не вяла ўласнай гаспадаркі. Яна  працавала на зямлі феадала, рабіла агароды, даглядала сады, пасвіла  статкі і г. д. Жанчыны ткалі лён. Жыла чэлядзь пры гаспадарскім двары  і на сяле. У некаторых былі свае дамы, рухомасць, нават невялікія  надзелы "прыробкі" на пустой зямлі. За працу феадал плаціў "месячыну", у асноўным хлебам, за кошт якой і  жыла чэлядзь. Гэта група насельніцтва была малалікай, пазбаўленай права  пераездаў і ўладкавання свайго лёсу, абароны асобы і маёмасці.

Другую, асноўную частку сялянскага насельніцтва складалі цяглыя сяляне. Яны карысталіся зямельнымі надзеламі, якія складаліся з сядзібнай і  агароднай зямлі, ворнай зямлі ў  полі, сенажаці, часам бабровых і  рыбных угоддзяў. Для сялянскага землекарыстання  была характэрна цераспалосіца, якая склалася гістарычна ў выніку свабоднай заімкі і распрацоўкі пустых зямель і  палеткаў цэлым шэрагам сялянскіх  пакаленняў.

Трэцюю катэгорыю насельніцтва складалі людзі служэбныя, ці служкі. Па эканамічным становішчы яны былі блізкія да цяглых сялян, карысталіся  зямлёй, мелі вотчыны. Галоўнай іх павіннасцю з’яўлялася вайсковая служба ў ваенны час. У мірны час яны раз’язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі. Папаўнялася гэта катэгорыя насельніцтва за кошт найбяднейшага цяглага сялянства і вольных землеўладальнікаў [16, с. 99].

Велікакняжацкая ўлада да другой паловы XVI ст., за малым выключэннем, не прымала ўдзелу ў землеўпарадкаванні сялянства, не выдзяляла і не адмярала ім землі. Яна толькі абкладала іх падаткамі і павіннасцямі ў залежнасці ад велічыні і якасці зямель і колькасці падатнага насельніцтва з “дыма” (так называлася сялянская гаспадарка).

Уся зямля і тая, якой карысталася асобная сям’я, ці “дым”, і тая, якой карысталіся ўсе жыхары сяла (лясы, выганы, балоты, азёры, рэкі і г. д.),лічылася маёмасцю складаных сялянскіх згуртаванняў, што называліся абшчынай, а пазней грамадой. дбшчына несла адказнасць за своечасовас выкананне сялянскіх павіннасцей, а потым стала браць удзел і ў землеўпарадкаванні сялянства. У сялянскай абшчыне вытокі калектывізму, калектывісцкай традыцыі ўсходнеславянскай вёскі. Сяляне збіраліся і выконвалі талокі (агульныя сезонныя бязвыплатныя сельскагаспадарчыя работы), гвалты, ці згоны (агульныя тэрміновыя работы пабудова дарог, запруд, аблавы на дзікіх звяроў, пераадоленне наступстваў стыхійных бедстваў і г. д.).

За карыстанне зямлёй сяляне плацілі ўласніку рэнту, якая дзялілася  на тры асноўныя віды. Першы від  адработачная рэнта, ці баршчына, паншчына, якую селянін адрабляў у гаспадарскім маёнтку, часцей за ўсё ў полі. Акрамя працы ў полі сяляне выконвалі  спецыяльныя работы на паншчыне. У  залежнасці ад віда працы яны называліся конюхі, пастухі, свінары, бортнікі, пташнікі, рыбаловы і г. д. У маентках працавалі  пекары, півавары, кавалі, ганчары, ткачы, кажамякі і інш.

Другі від рэнты, рэнты  грашовай, аброк, чынш. Сяляне, якія плацілі  чынш, называліся асаднымі, аброчнымі  ці чыншавымі. Аброчная, чыншавая, форма  рэнты была больш развітая ў заходняй частцы Беларусі, адработкі ва ўсходняй.

Трэці від рэнты дзякло, даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, зерневай, сянной, піўной і г. д. Паступова дзякло пераходзіла  ў разрад дадатковых павіннасцей  і замянялася чыншам. Часцей за ўсё рэнта была змешанай [4, с. 129].

Сяляне дзяліліся таксама  ў залежнасці ад ступені асабістай  свабоды. Згадваецца 6 катэгорый эксплуатуемага насельніцтва:

1) людзі “пахожыя”, або вольныя, з правам пераходу да другога феадала. Але перш чым пакінуць феадала, “пахожыя” людзі павінны былі з ім разлічыцца за даўгі, а сродкаў для гэтага ў многіх сялян не было;

2) людзі “непахожыя”,  або “отчычы”, без права пераходу да Другога феадала. Адным з асноўных юрыдычных прынцыпаў Пазбаўлення сялян права пераходу служыла даўнасць праЦяглы час пражывання сялян у адным і тым жа маёнтку.

3) чэлядзь нявольная, або  прыслуга ў панскіх дварах (трапіўшыя ў палон падчас войн, самапродаж у няволю крымінальныя злачынцы, якім пакаранне смерцю замянялася выдачай у няволю і інш.);

4) закупы сяляне, закладзеныя  ў часовую няволю да адработкі  або выплаты ўзятай пазыкі (купы);

5) закладнікі сяляне, якія  ўцяклі ад сваіх ранейшых гаспадароў. Новыя феадалы выдавалі іх за сваіх “отчызных людзей” і не адпускалі ад сябе нават тады, калі ранейшыя гаспадары выступалі з іскам;

6) найміты сяляне, якія  не мелі сваёй гаспадаркі і жылі за той “задаак”, які яны атрымлівалі ад гаспадара.

У сярэдзіне ХVІ ст. велікакняжацкі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці гаспадаркі. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад шляхты, бо толькі з яе згоды зараз можна было ваціраваць надзвычайныя падаткі на ўтрыманне наёмнага войска. Гаспадарскія маёнткі аддаваліся ў заставу пад вялікія грашовыя заклады. Выкупліваць іх удавалася далёка не заўсёды. Гэта прывяло да моцнага скарачэння велікакняжацкага дамену.

 

Глава ІІІ. “Валочная памера” 1557 г. і яе ўплыў на становішча сялян.

 

3.1. Арганізацыя  фальваркаў.

Эканамічная сітуаўцыя ў  першай палове XVI ст. у ВКЛ была вельмі напруджанай. Грошай у скарба амаль не было. Гаспадарскія двары прыбыткаў прыносілі мала, а грошы патрабаваліся ў асноўным на вядзенне ваенных дзеяннеў з усё больш мацнеючым Вялікім княствам Маскоўскім (не лічачы іншых разнастайных унутранных і міжнародных патрэбаў). Пастаянныя экстраардынарныя зборы, у першую чаргу серабшчына, выклікалі незадавальненне шляхты. Спробы павялічыць паступленні ў скарб, заснаваныя на нязменнасці асноў землекарыстання і павіннаснага і падатковага абкладання залежнага насельніцтва, поспеху не прыносілі. І таму менавіта ў гэты час “урад задумаў грандыёзную аграрную рэформу”[7, с. 9-35].

Каб павялічыць даходы з  дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву “валочная памера”. Асноўны дакумент рэформы – інструкцыя “Уставы на валокі”, які датаваны 1 красавіка 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.

Асноўныя прынцыпы рэформы:

  • дакладны ўлік зямель;
  • абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі;
  • вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі;
  • за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.

Праект рэформы быў  распрацаваны ўпраўляючымі каралевы Боны, мацi караля, якая ажыццявiла гэтую рэформу  ў сваiх уладаннях (Кобрынская i Пiнская  эканомii) яшчэ ў 30-40-я гг. XVI ст. Вынікам  рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспадарання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з’яўляліся на беларускіх землях з другой паловы ХV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага большыя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі [16, с. 100].

Пад час рэформы ўся  зямля ў маёнтку дзялілася  на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся  пад вялікакняжацкія гаспадаркі – фальваркі. Астатнія раздаваліся  сялянам у падворнае землекарыстанне. Суадносіны велічыні фальваркавага  і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маентку вызначаліся 1:7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок. Сялянская сям’я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці. Сялянскі надзел падзяляўся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці. Рэформа спрыяла распаўсюджванню перадавой агракультуры.

Згодна з “Уставай на валокі” (дакумент аб правядзенні рэформы), праводзілася новае землеўпарадкаванне. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока, чаму рэформа называецца яшчэ “валочная памера”. Лепшая зямля адводзiлася пад гаспадарскi двор (фальварак). Памеры фальваркаў былi рознымi - ад 8 да 15 валок (ад 200 да 400 гектараў) зямлi i больш. Сялянскi надзел складала валока памерам у 33 маргi (морг раўняўся 0,71 га), або 23,43 га. Нягодная для ворыва зямля, калi яна сустракалася ў надзеле, кампенсавалася адпаведнай дабаўкай. Таму на практыцы валокi былi розных памераў - ад 33 да 46 маргоў, але лiчылiся адной падатковай адзiнкай. Моцныя сялянскiя гаспадаркi бралi i па дзве валокi, малыя - палову, 1/3 валокі - тады прапарцыянальна памяншаўся і памер сялянскіх павіннасцяў. На адну валоку фальварковай зямлi наразалася сем сялянскіх валок. Акрамя падворнага надзелу, сялянам адводзiлiся землi агульнага карыстання: сенажацi, выганы, лясы, азёры.

У першую чаргу фальварачнапаншчынныя гаспадаркі з’явіліся ў басейнах рэк Нёмана, Буга і Заходняй Дзвіны, што было звязана з развіццём таварнаграшовых адносін, павелічэннем попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў гарадах і на знешнім рынку, а таксама з магчымасцю вывозіць зерне па гэтых рэках у порты Прыбалтыкі. У большасці фальваркаў на захадзе і ў цэнтры Беларусі плошча ворных зямель дасягала 50 80 га, а ў буйных феадалаў некалькі соцень гектараў. Тут фальварак стаў асноўнай формай феадальнай гаспадаркі як у дзяржаўных, так і ў прыватнаўласніцкіх маёнтках на працягу другой паловы XVI ст. Ва ўсходняй частцы Беларусі арганізацыя фальварачнапаншчыннай гаспадаркі зацягнулася да сярэдзіны XVII ст. і нават тады не ахапіла значнай часткі маенткаў  [4, с. 130].

Валочныя надзелы падзяляліся  на цяглыя (паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся  ад спецыфічных павіннасцей сялян  іншых катэгорый). Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі. Асадныя сяляне павінны былі плаціць  чынш па 30 грошаў з кожнай валокі, адбываць за год 12 талок, або плаціць за іх 12 грошаў, замест гвалтоў даваць 10 грошаў. Кошт сялянскіх павіннасцяў з  валокі сярэдняй якасці глебы складаў значную суму.

Пры правядзенні рэформы  не было рэгламентацыі або абмежаваіняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская  гаспадарка магла ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя”  і “вельмі дрэнныя”. Агульны  памер павіннасцяў упершыню быў  абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.

Вынікі правядзення рэформы:

  • сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні;
  • іх палеткі ў большасці сталі меншымі – сем’і не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў;
  • асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на ўсходзе – грашовы чынш;
  • з’явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі рэзервовы зямельны фонд;
  • павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу;
  • прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі;
  • на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.

Информация о работе Станаўленне фальварка-панскай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян