Шпаргалка по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Июня 2013 в 00:41, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
....
50. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце РБ
52. РБ у сусветным супольніцтве
53. Культурнае жыцце Беларусі у к. 20-п. 21 ст.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Voprosy6666-622.doc

— 496.00 Кб (Скачать документ)

Ужо ў 1562 - 1563 гг. шляхецкія  соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі.

Паводле дамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава “абодвух народаў” - Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа вялікі князь). Кароль выбіраўся пажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны сойм, які складаўся з сената (туды ўваходзілі буйныя магнаты, каталіцкія іерархі і прадстаўнікі караля) і дзвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Мяшчане, сяляне, праваслаўныя і пратэстанцкія святары прадстаўніцтва ў сойме не мелі. У астатнім абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт: асобныя ўрады, войскі, мытні, скарбы, манетныя сістэмы, дзяржаўныя мовы і г. д.

Карыстаючыся сваім прывілеяваным  становішчам, у другой палове XVI- XVIIІ  стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Так званыя кардынальныя правы шляхты ўключалі ў сябе асабістую недатыкальнасць, неабмежаваную вотчынную ўладу, магчымасць удзелу ў выбранні караля і працы сойму, вызвалялі ад большасці падаткаў. Гарантам “залатых вольнасцей” лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы - канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну - рокаш. Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сістэмы было права liberum veto, паводле якога ўсе рашэнні сойма павінны былі прымацца адзінагалосна. У выніку многія соймы проста зрываліся.

Заключэнне Люблінскай уніі дазволіла  ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай  вайне. Рэч Паспалітая была больш  моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам  прыходзілася з ёй лічыцца. Аднак  страта значных тэрыторый, памяншэнне правоў некаталіцкага насельніцтва, умяшальніцтва польскага боку ў справы ВКЛ выклікалі незадаволенасць сярод шырокіх колаў Вялікага княства. Барацьбу супраць уніі ўзначаліў канцлер Леў Сапега (1557 - 1633) Дзякуючы яго намаганням, у 1582 г. быў створаны Трыбунал ВКЛ, які абмежаваў судовую ўладу караля. У 1588 г. пачаў дзейнічаць новы Статут, дзе унія з Польшчай нават не ўзгадвалася. Польскай шляхце забаранялася набываць маёнткі і пасады ў ВКЛ. Разам з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства.

17. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі РП У 17 ст.

Пасля Люблінскай ўніі каралем Рэчы Паспалітай быў абраны Стэфан Баторый. С.Баторый быў здольным палітыкам  і ваеннаначальнікам. Негледзячы на адсутнасць сродкаў у дзяржавы, ён здолеў стварыць моцную армію, у кароткі тэрмін разграміў войскі Івана ІV і вызваліў тэрыторыю ВКЛ. У 1583 г. Рэч Паспалітая і Маскоўскае царства падпісалі мірную дамову, згодна з якой урад Івана IV страціў тэрыторыю Прыбалтыкі.

У 1584 г. маскоўскі цар  Іван IV памер і ў Расіі пачаўся перыяд барацьбы за ўладу, перыяд сялянскіх і казацкіх хваляванняў, якія ахапілі цэлыя рэгіёны. Пашырэнню народнага руху ў Расіі спрыяла і тое, што ў 1597 г. Барыс Гадуноў забараніў сялянам пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога і вызначыў тэрмін пошуку тых сялян, якія кінуліся ва ўцекі. Узмацненне прыгоннага права падштурхнула сялян Расіі да пошуку “справядлівага цара”.

У 1604 г. такі цар з’явіўся. Гэты быў былы манах Грыгорый Атрэп’еў, родам з ВКЛ. Гэты малады манах, які  займаў пасаду памочніка маскоўскага патрыярха, абвясціў сябе сынам цара Івана IV – царэвічам Дзмітрыем. Сапраўдны царэвіч Дзмітрый трагічна загінуў, калі яму было чатыры гады. Таямнічая смерць царэвіча і народныя чуткі, а таксама незадавол расіян уладай былі спрытна выкарастаны Атрэп’евым, які сцвярджаў, што ён і ёсць сапраўдны “царэвіч Дзмітрый”. Ілжэдзмітрый І збег ў Рэч Паспалітую, дзе яго прыняў кароль Жыгімонт Ваза. Яны заключылі дамову, згодна з якой Ілжэдзмітрый І атрымаў войска, ажаніўся на палячцы і абяцаў пасля маскоўскай каранацыі прыняць каталіцтва. Пасля гэтага Ілжэдзмітрый І абяцаў заключыць з Рэччу Паспалітай ўнію па ўзору Люблінскай.

Да распрацоўкі гэтага палітычнага плана мелі адносіны і магнаты ВКЛ, войскі якіх склалі аснову арміі самазванца. У 1605 г. Ілжэдзмітрый І заняў Маскву, але маскоўскае баярства незадаволенае пачаткам польскага панавання, склала змову і забіла самазванца. Пасля гэтага пачалася інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай ў Расію. У 1609 г. войска Рэчы Паспалітай падышло да Масквы. Урад Масквы быў адхілены ад улады і маскоўскім царом быў абвешчаны сын польскага караля Уладзіслаў. Аднак Жыгімонт Ваза не пускаў свайго сына ў Маскву. Ён патрабаваў спачатку падпісаць унію аб аб’яднанні дзяржаў.

Пачатак іншаземнага панавання  выклікаў нацыянальна-патрыятычны  ўздым сярод простага народа. У 1612 г. грамадзяне Расіі стварылі народную армію і захапілі Маскву. Пасля гэтага ў 1613 г. Земскі сабор Расіі выбраў новым царом Міхаіла Раманава.

Такім чынам, палітыка Рэчы Паспалітай, накіраваная на ўсталяванне  панавання ў Расіі, пацярпела крах. Больш таго, з гэтага моманту новая царская дынастыя Расіі пачала праводзіць палітыку, накіраваную на ліквідацыю Рэчы Паспалітай.

18. Беларусь у гады Паночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы РП

У 1700 - 1721 гг. Рэч Паспалітая ўступіла ў Паўночную вайну на баку Расіі і Даніі супраць Швецыі. Але ваенныя дзеянні праходзілі для яе няўдала. На тэрыторыі Беларусі актыўна дзейнічалі расійская і шведская арміі. У 1708 г. у бітве пад Лясной цар Пётр І знішчыў буйны шведскі корпус генерала А. Левенгаўпта. Працягваліся сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі. У вайне Беларусь зноў панесла цяжкія чалавечыя і эканамічныя страты. Пасля заканчэння вайны Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай залежнасці ад магутных суседзяў - Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Соймы пастаянна зрываліся, што выклікала крызіс дзяржаўнага кіраўніцтва. У 1735 і 1764 гг. часткі расійскай арміі гвалтоўна ўрываліся на паўднёвы ўсход Беларусі. Расія і Прусія заключылі таемнае пагадненне аб нязменнасці палітычнай сітуацыі ў Рэчы Паспалітай.

Пагаршэнне эканамічнага стану выклікала сялянскія хваляванні. Самае моцнае з іх адбылося ў 1740 - 1744 гг. у Крычаўскім старостве. Мясцовыя сяляне выступілі супраць адміністрацыі і арандатараў, якія, імкнучыся хутка ўзбагаціцца, няшчадна эксплуатавалі сялян. Адзін з кіраўнікоў паўстання, Васіль Вашчыла, называў сябе патомкам гетмана Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы спрабавалі дамовіцца з уладальнікам зямлі Г. Радзівілам. У 1743 г. яны рашыліся на адкрытае ўзброенае выступленне. Сяляне нападалі на шляхецкія маёнткі, дамы купцоў і ліхвяроў, палілі судовыя і даўгавыя кнігі. Іх падтрымлівалі бяднейшыя гараджане. Але ў 1744 г. войскі Г. Радзівіла разбілі паўстанцаў. Захопленыя ў палон сяляне былі жорстка пакараны. Пасля задушэння паўстання Г. Радзівіл пайшоў на некаторыя саступкі. Але поўнасцю задаволіць патрабаванні сялян ён не жадаў. Падзелы Рэчы Паспалітай

У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які лічыўся стаўленікам  суседніх дзяржаў. Вакол караля аб’ядналіся  магнаты і шляхта, якія марылі аб адраджэнні Рэчы Паспалітай. Улады пачалі паступовыя эканамічныя рэформы: адчыняліся дзяржаўныя і прыватныя мануфактуры, будаваліся каналы, арганізоўваліся кірмашы, падтрымліваўся міжнародны гандаль. Соймы працавалі ў рэжыме канфедэрацыі, калі права libеrum veto не дзейнічала. Але ў 1767 г. щнутрыпалітычная сітуацыя зноў пагоршылася. Дзякуючы падтрымцы Расіі і Прусіі, дысідэнты (пратэстанцкая і праваслаўная шляхта) стварылі Слуцкую і Торуньскую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з католікамі. Пад націскам Расіі вальны сойм у 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю, якая пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена толькі ў 1771 г. расійскімі войскамі. У 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па якой Расіі перадаваліся ўсходняя і паўночная часткі Беларусі.

Урад С.А. Панятоўскага працягваў  рэформы па паляпшэнні становішча Рэчы Паспалітай. Была створана Адукацыйная камісія. Чатырохгадовы сойм 1788 - 1791 гг. прыняў Канстытуцыю 1791 г., першую ў Еўропе і другую ў свеце пасля ЗША. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, захавала шляхецкія правы, улада караля перадавалася па спадчыне. Разам з тым, палепшылася становішча мяшчан, гарады маглі мець сваё прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, дзяржава абяцала клапаціцца пра прыгонных сялян, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад агульнай арміі.

Прыняцце Канстытуцыі было сустрэта ў суседніх дзяржавах з прахалодай. Расійская імператрыца Кацярына ІІ лічыла гэты акт асабліва небяспечным. Пры падтрымцы Расіі ў 1792 г. была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая разам з расійскімі войскамі выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла цэнтральная Беларусь. Канстытуцыя 1791 г. была адменена. У 1793 г. апошні сойм Рэчы Паспалітай ў Гродне прыняў новую Канстытуцыю, якая захавала федэратыўны характар дзяржавы і ўзнавіла выбарнасць караля.

24 сакавіка 1794 г. у Польшчы  пачалося патрыятычнае паўстанне,  якое ўзначаліў генерал Т. Касцюшка. У красавіку паўстанне перакінулася  на ВКЛ. Тут яго ўзначальваў  радыкальна настроены палкоўнік  Якуб Ясінскі. Паўстанцы стварылі  рэвалюцыйны ўрад. Прыняты імі ў маі Паланецкі універсал фактычна адмяняў прыгоннае права. Сяляне, расплаціўшыся з панамі за даўгі, станавіліся вольнымі. У ВКЛ тэрмінова былі ўведзены расійскія войскі. Спрэчкі паміж паўстанцамі і аб’ектыўная немагчымасць адначасова змагацца з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй прывялі да паражэння паўстання. У кастрычніку 1795 г. адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай - яна канчаткова была падзелена паміж суседнімі дзяржавамі. У склад Расіі перайшла заходняя частка Беларусі, акрамя Беластоцкага рэгіёна, які ўвайшоў у склад Прусіі і ў 1807 г. быў перададзены Расіі Напалеонам Банапартам.

19. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у 17-18 стст.

20. Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва

Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная унія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.

У беларускай літаратуры таго перыяду летапісны жанр саступае месца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі, гісторыка-мемуарнай літаратуры. Пад уплывам рэфармацыі і контррэфармацыі з’яўляюцца публіцыстычныя творы С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Скаргі, І. Пацея, М. Сматрыцкага, Л. Карповіча, братоў Зізаніяў. Адметнымі ўзорамі мемуарнай літаратуры становяцца дыярыушы - свецкія дзённікі. Прыкладам можа служыць “Дзённік” наваградскага падсудка Федара Еўлашоўскага (1546 - 1616), “Дыярыуш” А. Філіповіча (1597? - 1648), якія ярка апісваюць скандальныя і трагічныя падзеі гісторыі Бацькаўшчыны. У другой палове XVII - ХVIII стcт. мемуарыстыка становіцца шматмоўнай. Вялікую цікавасць выклікаюць уласныя ўспаміны аб шматлікіх падарожжах наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай (Русецкай). Да ранняй эпісталярнай спадчыны адносяцца “Допісы” аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага (1530 - 1587), у якіх аўтар піша аб пагранічным жыцці, аб планах Івана ІV у адносінах да ВКЛ.

З канца ХVІ ст. ў еўрапейскай  літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта праяўляецца ў з’яўленні “высокай” паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі (1629 - 1680). Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў “Ветроград многоцветный” і “Рифмологион”. Новай для беларускай паэзіі стала палітычная сатыра (“Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”), якая высвятляе заганы тагачаснасга грамадства.

Значную ролю ў культурным жыцці  грамадства ў гэты час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых на Беларусі стала батлейка - народны лялечны  тэатр, вядомы яшчэ з ХVІ ст. Яе рэпертуар складаўся з 2 частак - кананічнай і свецкай. Прадстаўленне гэтага своеасаблівага “тэатра аднаго акцёра” складалася з песень, танцаў, дыялогаў і маналогаў. У ХVІІ ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнага зместу, так і інтэрмедыі - кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове, пантамімы, танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля. Вядомы 24 дэкламацыі С. Полацкага, напісаныя ім для тэатраў брацкіх школ. Галоўным героем інтэрмедый стаў разумны і дасціпны беларускі селянін. У 1787 г. на змену традыцыйнай школьнай інтэрмедыі прыходзяць першыя драмы, напісаныя на беларускай народнай мове - “Камедыя” К. Марашэўскага і “Лекар міжволі” М. Цяцерскага.

У ХVІІІ ст. адметнай з’явай культуры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складалася пераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх - Нясвіжскага - складаўся першапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Уршулі Францішкі Радзівіл. У другой палове ХVІІІ ст. з’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове, Ружанах і інш. Пры іх утрымліваліся музычныя капэлы, аркестры. Для падрыхтоўкі артыстаў оперы і балета ствараліся балетныя школы (у Слоніме, Слуцку). На сто год раней, чым на Захадзе, на Беларусі пачалі скарыстоўваць у афармленні спектаклей павільёны. У 70-я гады ХVІІІ ст. працаваў “плавучы тэатр” на Агінскім канале. Беларускія акторы складалі аснову труп сталічных, у тым ліку Варшаўскага, тэатраў.

У другой палове ХVІ ст. барочны  стыль пачынае ўсталёўвацца ў беларускай архітэктуры. Першым творам гэтага стылю стаў нясвіжскі касцёл езуітаў (архітэктар - італьянец Я.М. Бернардоні (1554-1593)), прататыпам якога стаў рымскі храм Іль Джэзу.

Значны ўплыў на развіццё беларускага  іканапісу аказала уніяцтва. У  дэкоры абразоў ужываўся раслінны арнамент фону, залачэнне, серабрэнне і часам аздабленне эмалямі; адчуваецца ўплыў рэнесансу і барока (“Ушэсце Хрыста” са Случчыны). Манументальны жывапіс таксама характарызуецца значным уплывам народных традыцый: пры роспісах храмаў выкарыстоўваўся мясцовы пейзаж, разнастайная палітра колераў, простанородныя персанажы (роспісы Богаяўленскага манастыра і Мікалаеўскай царквы ў Магілёве). У ХVІІ ст., з распаўсюджваннем у жывапісе барока, для храмавых роспісаў становяцца характэрнымі багаты ўзор, дынамізм кампазіцыі, прасторавасць, характарнасць і канкрэтнасць персанажаў (“Варвара пакутніца” з Лунінца, “Святая сям’я” з Гарадзеншчыны). Манументальны жывапіс не стаў традыцыйным для замкавай архітэктуры; праўда, некаторыя княжацкія палацы ўпрыгожваліся фрэскамі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"