Шпаргалка по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Июня 2013 в 00:41, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
....
50. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце РБ
52. РБ у сусветным супольніцтве
53. Культурнае жыцце Беларусі у к. 20-п. 21 ст.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Voprosy6666-622.doc

— 496.00 Кб (Скачать документ)

1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі

Навуковае  паняцце  “гісторыя”  выкарыстоўваецца  у  некалькіх  выпадках:  па-першае,  калі  размова   ідзе  аб  мінулым  грамадства,  развіцці дзяржавы  і,  па-другое,  калі  маецца  на  ўвазе  навука,  якая даследуе мінулае  чалавецтва.  Жыццё  чалавека  заусёды  было  звязана  з  грамадствам,   дзяржавай,  эканамічнай  сістэмай,  навукай  і  тэхнікай,  культурай  і  сям’ёй.  Усё  гэта  знаходзіла  адлюстраванне  ў  чалавечай дзейнасці. Жыццё  і  дзейнасць  чалавека  ў  мінулым  складаюць  змест  сусветна-гістарычнага  працэсу  і  з’яўляюцца  прадметам  гістарычнай  навукі.

Самаадданая  праца  беларускага  народа,  матэрыяльныя   і  духоўныя набыткі  бацькаўшчыны,  войны,    рэвалюцыі,  гісторыя  дзяржаўнасці,  развіццё  нацыі - усё гэта  таксама з'яўляецца  прадметам гісторыі  нашай Айчыны.  Адначасова  предметам курсу з'яуляецца  працэс  цывілізацыйнага развіцця  народаў іншых краін.  Бо  без гэтага  немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi  беларусаў у агульнай  гiсторыi  чалавецтва.

Гістарычная  навука адносіцца  да  сістемы  грамадазнаўства   і   выконвае важныя  сацыяльныя  функцыі.  Першай  функцыяй  гісторыі, як  навукі, з'яўляецца  пазнавальная,  альбо інтэлектуальна-развіваючая функцыя. Працэс  гістарычнага  пазнання  грунтуецца  на  тэорыі  гістарычнага  пазнання,  якой уласцівы  такія  якасці  як  сістэмнасць,  упарадкаванасць, доказнасць  і  заканамернасць.  Таму  вывучэнне  гісторыі  развівае  інтэлект  асобы,  яе  здольнасці  да  самаразвіцця  і  самарэалізацыі  ў творчай дзейнасці.  Другая  функцыя  гісторыі  -практычна-палітычная.

Сутнасць  гэтай  функцыі  заключаецца  у  наступным:  гістарычная  навука дапамагае  палітыкам  і  дзяржаве  ў  выпрацоўцы  збалансаванай  палітыкі, накіраванай на  далейшы прагрэс краіны.  Палітыкам трэба памятаць, што гісторыя заўседы шматварыянтна пры выбары чалавекам дзеяння, але яна адзіна магчымая як адбыўшаяся падзея. Гісторыя, вывучаючы заканамернасці выбару, дапамагае палітыкам прымаць рашэнні на карысць усяго грамадства.

Да  ліку  важных можна  аднесці  і  светапоглядную  функцыю  гістарычнай навукі.  Светапогляд асобы -  гэта  сістэма навуковага  асэнсавання свету,  ролі   і месца чалавека  ў гэтым свеце.  Уплыў на  светапогляд аказваюць  усе  навукі,  але  яны  заўседы  абапіраюцца  на  высновы  гістарычнай  навукі,  якая  з'яўляецца  фундаментам  усяго  грамадазнаўства.

Рэалізацыя  гісторыяй  сваіх функцый забяспечваецца  навуковай  метадалогіяй.  Метадалогія  гісторыі  -  гэта навука  аб  спосабах  вывучэння і тлумачэння  мінулага.  Асноўнае  месца ў метадалогіі належыць тэорыі  і прынцыпам гістарычнага  пазнання.  Тэорыя  гістарычнага  пазнання  вырашае праблему  сутнасці  гістарычнага  працэсу,  абгрунтоўвае перыядызацыю  гісторыі,  вывучае  заканамернасці  грамадскага  развіцця.

Прынцыпы гістарычнага пазнання -  гэта  навуковыя  сродкі, з  дапамогай якіх  распрацоўваюцца  тэорыі  і  канцэпцыі  гістарычнай  навукі.  Асноўнымі  прынцыпамі  метадалогіі  гісторыі  з’яўляюцца  такія  прынцыпы  як аб'ектыўнасць,  гістарызм,  сістэмнасць  і  крытычнасць.

Гісторыя  Беларусі  вывучаецца  на  аснове  разнастайных  гістарычных  крыніц.  Да  ліку  асноўных можна  аднесці  археалагічныя,  пісьмовыя  і этнаграфічныя  крыніцы.  Археалагічныя  крыніцы  даюць  уяўленне  аб  жыцці  чалавека  таго  часу,  калі  не  было  пісьменнасці.  Пісьмовыя  крыніцы -  летапісы  Старажытнай  Русі,  беларускія  летапісы  і  хронікі:  «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец»  «летапіс Аўраамкі»,  «Хроніка  вялікіх  князеў Літоўскіх»,  «Баркалабаўскі  летапіс»,  Літоўская  метрыка; статыстычныя  зборнікі,  матэрыялы  перапісаў і  г.д.  -  з'яуляюцца  асновай  беларускай  гістарычнай  навукі  і  складаюць яе  фундамент.

Да  дадатковых гістарычных  крыніц можна  аднесці  вусную  народную творчасць  -  быліны,  казкі,  песні,  прыказкі   і  прымаўкі,  дзе  змяшчаецца  багаты матэрыял  аб  жыцці  беларусаў; лінгвістычныя  крыніцы  - мову,  назвы  гарадоў  і  паселішч,  мясцовасцей  і  г.д.,  што таксама да дапамагае высветліць многія  старонкі  нашай гісторыі.

Гісторыя  XX  ст.  адлюстравана  ў  пісьмовых  крыніцах  і  дакументах органаў  улады,  у  перыядычным  друку,  мастацкай  літаратуры,  мемуарах, кінафотадакументалістыцы.

 

2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Сучаснае  грамадазнаўства  выкарыстоўвае  дзве  метадалагічныя  канцэпцыі,  якія  тлумацаць  развіццё  сусветнай  гісторыі.  Першая  канцэпцыя была  распрацавана  К.Марксам,  Ф.Энгельсам  і У.Леніным.  Яна  атрымала  назву  тэорыі  фармацыйнага  развіцця  грамадства.  Сутнасць гэтай  тэорыі  заключаецца ў  наступным:  у  сусветнай  гісторыі  чалавецтва  прайшло  наступныя  фармацыі  -  першабытнаабшчынную,  рабаўладальніцкую,  феадальную,  капіталістычную  і  часткова  камуністычную  ў перыяд існавання  сістэмы  сацыялізму.  У  аснову  гэтай  перыядызацыі  К.Маркс паклаў  спосаб  вытворчасці  матэрыяльных  багаццяў,  які  выкарыстоўваўся  грамадствам  на  працягу  цэлай  гістарычнай  эпохі.

Другая  канцэпцыя  была  распрацавана  такімі  даследчыкамі  з  ліку гісторыкаў,  філосафаў   і  сацыёлагаў, як  М.Вебер,  О.Шпенглер,  К.Ясперс, А.Тойнбі,  М.Данілеўскі,  М.Кандрацьеў,  П.Сарокін  і  інш.  Гэтыя  даследчыкі  XІX-  XX стст. у  галіне  грамадазнаўства  даказвалі,  што  гісторыя  грамадства  звязана  найперш  з  развіццём  рэлігіі,  культуры,  духоўнасці;  з індывідуальнасцю і непаўторнасцю  чалавечай  асобы,  такімі нематэрыяльнымі  паняццямі  як  «дух  народа»  ў  той ці  іншы  гістарычны перыяд.  Такі  падыход  да  тлумачэння  гісторыі  атрымаў  назву  цывілізацыйнага.  Паняцце  «цывілізацыя»  звязана  з  паняццем  «грамадзянскі». У  эпоху  антычнасці  гэтае  паняцце  з’явілася  у  філасофіі  Арыстоцеля  і працах  філосафаў-стоікаў,  якія падзялілі прыроду чалавека  на  два пачаткі:  натуральны  /naturalis/  і грамадзянскі  /civilis/.

У эпоху Рэнесансу італьянскія  гуманісты пазначалі тэрмінам «цывілізаванасць»  пераход чалавечай гісторыі ад стану  варварства і дзікунства да культурна-грамадзянскага стану і дзяржаўнага жыцця.

У  XІX ст.  у  навуцы  склалася  наступнае  разуменне  паняцця  «цывілізацыя»:

1.Цывілізацыя   і   цывілізаванасць  -  гэта  такое   развіццё  грамадства, калі «ідэя   Бога»  і  «дух  народа»  складаюць  адзінае  цэлае.

2.Цывілізацыя - гэта гістарычная  стадыя, этап у гісторыі ўсяго  чалавецтва, напрыклад, традыцыйная  , індустрыяльная, постіндустрыяльная  цывілізацыя.

3.Цывілізацыя  -  гэта  канкрэтна-гістарычнае,  этна-культурнае  ўтварэнне,  ўласцівае гісторыі  амаль кожнага народа  і кантынента,  напрыклад,  антычная,  егіпецкая,  усходнеславянская,  заходнееўрапейская, кітайская,   індыйская і г.д.  цывілізацыя

 

3.Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі у 9-11ст.

Палітычны лад славянскіх пляменаў,  якія  засялілі  тэрыторыю сучаснай Беларусі,  Расіі  і Украіны вызначаўся  адсутнасцю моцнага  дзяржаўнага  і  грамадскага  парадку.  Кіруючыя  эліты кожнага  княжэння  лічылі  свае  звычаі  і законы  больш дасканалымі  і  справядлівымі,  а  звычаі  і парадкі  суседзяў  няправільнымі  і  дрэннымі.  На  гэтай  глебе  ўсходнія славяне  вялі  неспынныя  войны ад якіх цярпелі  ўсе.  «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе,  што  ў славян  «паўстаў  род  на  род,  і  была  ў  іх усобіца  вялікая»,  і  пачалі  ваяваць  адно  з  адным».

У канчатковым  выніку ў 862г. частка ўсходнеславянскіх пляменаў  накіравала сваіх прадстаўнікоў да  суседзяў  з  ліку  варагаў.  Гэтая  славянская дэлегацыя  запрасіла  варажскіх князеў узначаліць  палітычную ўладу ва усіх славян з  тым,  каб усталяваць  трывалы палітычны парадак, стварыць моцную дзяржаўную ўладу,  даць мір  і  супакой  народу. «Прыходзьце  і  валодайце  намі»,- закончылі  сваю  прамову  паслы славян перад  варажскімі  князямі.

Варагі  не  заставілі  сябе доўга чакаць.  Яны сабралі свае дружыны і накіраваліся да  славян. Варажскія князі занялі  сталічныя славянскія  гарады  і пачалі  ўладарыць.  Яны пачалі  кіраваць у Ноўгарадзе,  Полацку,  іншых славянскіх цэнтрах.  У 882  г.  варажскі  князь Алег,  які кіраваў у Ноўгарадзе,  захапіў Кіеў.  Алег аб'яднаў большую частку  славянскіх княжэнняў у межах адной дзяржавы са  сталіцай у Кіеве.  Гэтая дзяржава  атрымала  назву Старажытнарускай.

Запрашэнне  варажскіх князеў,  у  якім удзельнічалі  і  прадстаўнікі крывоў,  мела  наступствы  і для Беларусі.  3  гэтага  моманту ўладу ў Полацку ўзначаліла  дынастыя  варажскіх князеў Рагвалодавічаў. Полацкае  княства было  тыповай раннефеадальнай дзяржавай еўрапейскага ладу  жыцця.  Полацкія  князі,  як  і  еўрапейскія  каралі,  насілі доўгія  валасы,  каб  падкрэсліць  ,  што  іх улада  мае  боскі  пачатак, у  той час,  як  астатнім  мужчынам  насіць доўгія  валасы забаранялася.

Рагвалод  кіраваў Полоцкам да 980  года.  У 980 г.  сын  Вялікага  князя Кіеўскага Уладзімір,  які  правіў у  Ноўгарадзе,  захапіў спачатку  Полацк,  а  затым  і  Кіеў.  Такім  чынам  адбылося  аб'яднанне ўсіх усходніх славян у  межах Старажытнарускай дзяржавы.

У  1001  г.  Уладзімір накіраваў  у Полацк свайго  сына  Ізяслава  і  яго маці,  князеўну  Рагнеду.  Пасля Ізяслава  ў  Полацку  ўладарыў яго  сын Брачыслаў  Ізяслававіч /1003-1044/.  Брачыслаў  праводзіў  незалежніцкую  палітыку, ён  пашырыў  тэрыторыю дзяржавы  за кошт  Віцебска  і Усвят.  Росквіт  Полацкага  княства  прыпадае  на  праўленне  князя Усеслава Брачыслававіча /1044-1101/,  які  болыш  вядомы пад прозвішчам  Чарадзей.

Чарадзей паспяхова  бараніў суверэнітэт Полацка  ў  шматлікіх войнах з Кіеўскімі  і  Ноўгарадскімі  князямі.  Так, у  1067г.,  адбылася летапісная  бітва  на  Нямізе,  у  якой палачане  змагаліся  з  кіеўскімі князямі.

Пасля  смерці  Чарадзея  Полацкае  княства  было  падзелена  на  асобныя дробныя  княствы  паміж яго  сынамі.  Усяго  было  створана    шэсць  княстваў,  але  найбольш  буйнымі і моцнымі  сярод  іх  былі  Полацкае  княства, якое  атрымаў  Барыс  і  Менскае  княства,  якое  атрымаў  Глеб.

Адносна самастойную палітыку вяло і Смаленскае княcтва. Пры князю  Расціславе (1125 - 1159) яно фактычна вылучылася з Кіеўскай дзяржавы. У значна большай залежнасці ад Кіева знаходзілася Тураўскае княcтва. Адносную самастойнасць яно набыло толькі ў другой палове ХІІ ст.

У ІХ - ХІІ стст. працягваўся  рух славянскіх перасяленцаў у паўночна-заходнія раёны. У ХІ - пач. ХІІ ст. у Панямонні  вылучыліся Гродзенскае, Ваўкавыскае і Навагрудскае княствы. У другой палове ХІ - пач. ХІІІ стст. Полацкаму княcтву належалі балцкія землі ўздоўж Заходняй Дзвіны - княствы Герцыке і Кукенойс са славяна-балцкім насельніцтвам.

Такім чынам, у  ІX ст.  адбылося  станаўленне  адзінай агульнаславянскай дзяржавы,  у  склад якой уваходзілі  землі  ўсіх усходніх славян. Разам  з  тым,  Полацкае княства  было  першай дзяржавай на  тэрыторыі Беларусі.

 

4. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель Русі у 11-13 ст. Фарміраванне феадалізму

Прыход славян на беларускія землі супаў з пачаткам хуткага разлажэння рода-племянных адносін і фарміравання феадальнага ладу. Прычынамі таму былі ўсё больш імклівы падзел працы, хуткае развіццё эканамічных стасункаў, а таксама войны, якія ўзвысілі магчымасці правадыроў племені - князёў і вузкага кола набліжаных да іх ваяроў - баяр і дружыннікаў. Сваяцкая абшчына паступова саступіла месца суседскай (мір, грамада і г. д.). Мясцовая знаць імкнулася захапіць абшчынныя ці пакуль незанятыя землі ў прыватную ўласнасць. Прыватныя землі насілі назву вотчынаў. У Х ст. ўзгадваюцца княскія вотчыны, у ХІ - ХІІ стст. - баярскія і манастырскія. Працавалі на гэтых землях рабы (халопы) ці залежныя ад гаспадара сяляне - закупы, радовічы і ўдачы. Закупы сяліліся на землях феадала і атрымоўвалі ад яго своеасаблівы крэдыт - купу. Звычайна яна магла складацца з розных прыладаў працы, хатняй жывёлы і г. д. Радовічы заключалі з маёмаснікам зямлі спецыяльны дагавор - рад. Пакуль закуп не выплочваў купу, а радовіч не адпрацоўваў рад, ён залежыў ад феадала. Удачы часова працавалі на гаспадара.

Большасць сялян (смерды), пакуль захоўвалі асабістую свабоду, працавалі  на абшчынных землях і плацілі  раз у год князю даніну толькі прадуктамі лясной гаспадаркі (палюддзе). Сяляне вырошчвалі жыта (яравое і азімае), пшаніцу, лён, каноплі і іншыя культуры. У некаторых землях паша знаходзілася недалёка ад паселішчаў. Але таксама былі распаўсюджаны лясныя аблогі і высекі.

У немалой ступені развіццю вытворчасці садзейнічаў гандаль. Праз тэрыторыю Беларусі па рэках Заходняя Дзвіна і Днепр ішоў буйны гандлёвы шлях са Скандынавіі ў Візантыю («з вараг да грэкаў»), па рэках Сож і Прыпяць - з Каспія ў Заходнюю Еўропу. Гандляры карысталіся грошамі - арабскімі, пазней заходнееўрапейскімі срэбранымі манетамі і срэбранымі ці залатымі зліткамі -грыўнямі. З Захаду на беларускія землі паступалі срэбра, металы і металічныя прылады працы, а таксама якасная зброя. З Усходу і Поўдню - тканіны, віно, соль, ювелірныя вырабы і г. д. З мясцовых зямель вывозіліся рабы, прадукты лясной гаспадаркі, асабліва пушніна, рамесныя тавары.

 

5. Барацьба беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі у к. 12-п. 13 ст.

Станаўленне  і  развіццё маладой Старажытнарускай дзяржавы адбывалася  ў  неспыннай  барацьбе  са  знешняй  агрэсіяй.  Геапалітычнае  становішча дзяржавы,  якая  межавала  з Заходняй Еўропай  і  краінамі  Азіі, абумовіла  шматлікія  войны супраць  крыжакоў і  мангола-татараў. У  ІХ-ХІ  стст.  пад уплывам  каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы ўтварыліся  шматлікія  агрэсіўныя  воінскія  арганізацыі,  якія аб'ядноўвалі  службовае  рыцарства, прагнае да  зямлі і багацця.  Афіцыйна  гэтыя  рыцарскія ордэны  змагаліся  за «вызваленне  труны   божай», супраць мусульман і язычнікаў.  Але  іх сапраўднай мэтай  было рабаванне іншых дзяржаў,  захоп чужых тэрыторый,  пашырэнне ўплыву  каталіцкай царквы ў Еўропе  і свеце.  Каталіцкі Рым карыстаўся  рыцарскімі  ордэнамі як  сродкам палітычнай барацьбы супраць сваіх ворагаў.

У  1201г.  каталіцкія манахі  пабудавалі  ў  вусці  Дзвіны сваю  хрысціянскую місію  і гандлевую факторыю, на  што  атрымалі  дазвол ад полацкага  князя.  Гэтая  факторыя  атрымала  назву  Рыгі. Але ўжо  ў 1202г. немцы ператварылі Рыгу  ў  вайсковую  крэпасць  і арганізавалі  тут орден мечаносцаў.

У 1203г.  палачане  зразумелі  сваю памылку і  паспрабавалі  ліквідаваць  іншыя  крыжацкія  крэпасці - Ікскюльм  і  Гольм.  Але  немцы дзейнічалі вельмі  хітра  і адкупіліся  ад палачан  золатам.  У  1205-1207г.  гераічную  барацьбу  з  крыжакамі  веў  кукенойскі  князь Вячка.  Але  ён  не  атрымаў  падтрымкі  ад палачан  і  пацярпеў  паражэнне,  яго  княства  крыжакі захапілі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"