Шпаргалка по "Истории"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Июня 2013 в 00:41, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, функцыі і задачы гістарычнай наукі
2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
....
50. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце РБ
52. РБ у сусветным супольніцтве
53. Культурнае жыцце Беларусі у к. 20-п. 21 ст.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Voprosy6666-622.doc

— 496.00 Кб (Скачать документ)

Гуманісты даказвалі, што ступень  грамадскага прызнання і ўшанавання павінна вызначацца не паходжаннем  чалавека, а асабістымі дзеяннямі  і заслугамі. Гуманісты па-новаму вызначылі праблему багацця. Яны апраўдвалі багацце, лічылі, што яно прыносіць карысць грамадству і з’яўляецца асновай дастойнага жыцця чалавека.

Калі гуманісты паставілі ў  цэнтр светапогляду чалавека, а не Бога, то яны па-новаму пачалі пісаць гісторыю. Такія італьянскія гісторыкі як Леанарда Бруні і Франчэска Гвіччардзіні стварылі новую метадалогію гісторыі. Тлумачэнне гістарычных падзей яны шукалі ў прыродзе чалавека, а не правідэнцыялізме. Гісторыкі-гуманісты стварылі “новую гісторыю” чалавечай цывілізацыі. Яны вылучылі тры перыяды ў гісторыі: а/ старажытны/антычны/, б/ сярэднявечны/варварскі/, в/ новы перыяд, перыяд пераходу грамадства да новага часу.

Такім чынам, палітыка і ідэалогія  еўрапейскага Рэнесансу была накіравана на перамогу новай сістэмы грамадскіх каштоўнасцей, на выхаванне чалавека індустрыяльнай цывілізацыі. Рэнесанс і Рэфармацыя як агульнацывілізацыйныя з’явы пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі. Аднак гэтыя з’явы для Беларусі былі не столькі сацыяльна-палітычнымі, сколькі духоўна-культурнымі. Гэта тлумачыцца некалькімі прычынамі:

1/ гэтыя з’явы не вынікалі  з сацыяльна-палітычнага развіцця  Беларусі і тых грамадскіх  працэсаў, якія адбываліся ў той  час; 

2/ яны не вынікалі з заканамернасцяў  агульнага ўнутранага жыцця беларусаў;

3/ беларуская культура не мела амаль ніякага дачынення да культуры антычнай цывілізацыі. Светапогяд беларусаў не грунтаваўся на антычнай мадэлі ўспрыняцця свету і чалавека ў гэтым свеце;

4/ у Беларусі не было такіх  важных перадумаў, як наяўнасць  ВНУ, не было попыту на адукаванасць, на інтэлектуальныя веды і мастацкія творы.

Асноўным накірункам Рэнесансу  ў Беларусі стала асветніцтва. Асветніцкая  плынь Рэнесансу ў Беларусі грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай  яшчэ Е.Палецкай і К.Тураўскім. Гэтая  традыцыя была связана з развіццём літаратуры, кніжнай справы, развіццём ідэй асветніцтва ў асяроддзі беларускай шляхецкай і бюргерскай інтэлігенцыі.

Цэнтральнае месца ў распаўсюджанні ідэй Адраджэння належыла кнігадрукаванню  і літаратурнай дзейнасці такіх  асветнікаў, як Ф.Скарына, М.Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, М.Літвін, А.Валян, Я.Казакевіч, А.Рымша, Ф.Градоўскі. З’яўленне скарынавага перакладу Бібліі на зразумелай для беларусаў мове – гэта працяг агульнацывілізацыйнай тэндэнцыі, што ахапіла Еўропу ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі. У “Прадмове да ўсёй Бібліі” Ф.Скарына пісаў: “Тут галоўнае навучанне сямі навук вызваленых. Жадаешь ведаць Граматыку, ці па-нашаму кажучы грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць – звяртайся да Бібліі, чытай кнігу Псалтыр. Наважышся асвоіць логіку, што вучыць праз аргументы адрозніваць праўду ад хлусні,-чытай кнігу святога Іова або пісанне святога апостала Паўла. Задумаешь авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, чытай кнігі Саламонавы”.

Прадаўжальнік скарынавай справы Васіль Цяпінскі таксама выступаў за выданні Слова Божага на беларускай мове. Яскравы след у беларускім Адраджэнні пакінуў С.Будны. На працягу амаль 30 гадоў С.Будны выдаў такія ўнікальныя кнігі як “Катэхізіс”,”Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”, “Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры”,”Аб свецкай уладзе”.

У творчасці айчынных літаратараў-гуманістаў закраналіся самыя розныя сацыяльна-палітычныя тэмы, што хвалявалі грамадства. Абапіраючыся на творы Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона, Сенэкі, беларускія гуманісты зрабілі шэраг адкрыццяў у сферы грамадазнаўства. Яны прыйшлі да ўсведамлення таго, што найвышэйшай каштоўнасцю для кожнага чалавека з’яўляецца свабода. “З усіх рэчаў людскіх,-пісаў А.Валян,-найпершая ёсць вольнасць. Няволя ж горшая нават за смерць”.

Айчынныя асветнікі выказалі думку  пра першачарговую неабходнасць стварэння прававой дзяржавы,”дзе пануюць законы, а не асобы”. Законы павінны рэгламентаваць дзейнасць  людзей, гарантаваць іхнія правы  і свабоды, стрымліваць злачынства. “И вчинены суть права или закон для людей злых, …абы добрии межи злыми в покои житии могли”,-пісаў Скарына.

Вялікую трывогу ў гуманістаў выклікала  становішча прыгонных сялян. Да ліквідацыі ў ВКЛ жудасных формаў рабства  заклікаў Міхалон Літвін.

Такім чынам карані беларускай нацыянальнай ідэі, звязаныя з барацьбой за свабоду і сацыяльную справядлівасць, фарміраваліся на глебе рэнесансна-гуманістычнай традыцыі. Гэтая традыцыя з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай духоўнасці, яна спрыяла фарміраванню беларускай народнасці.

 

14. Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія

У канцы ХV - пачатку ХVІ стст. рымская каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе ўступіла ў паласу працяглага крызісу, вынікам якога стаў другі  вялікі раскол у хрысціянстве (першы адбыўся ў 1054 г. як афіцыйны падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную) - рэфармацыя (шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар). Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі. Яны заклікалі веруючых да барацьбы са злоўжываннямі ў царкве, вяртання да ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Гэты рух быў падтрыманы ў Еўропе найшырэйшымі коламі грамадства: ад збяднелых сялян да кіруючых колаў свецкай улады.

Першыя ідэі рэформы каталіцтва з'явіліся ў ВКЛ у 1521 г., з прыдворным прапаведнікам Жыгімонта І італьянцам Францыскам Лісманіні. Але афіцыйна пачаткам рэфармацыі лічыцца заснаванне ў 1553 г. першай кальвінскай суполкі (збору). Лютэранства ў ВКЛ было распаўсюджана пераважна сярод гараджан іншаземнага паходжання.

Шырокімі коламі насельніцтва на нашых  землях быў падтрыманы кальвінізм. Ён вабіў людзей патрабаваннямі адмены царкоўных падаткаў і землеўладання, таннай царквой, суполкамі з самакіраваннем. Магнаты ў кальвінізме бачылі царкву, незалежную ад каталіцкай Польшчы і праваслаўнай Масковіі. Патронам кальвінісцкага руху на Беларусі стаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565). Ён ператварыў сваю рэзідэнцыю ў Нясвіжы ў цэнтр кальвінізму ў ВКЛ. Тут працавалі гімназія, друкарня, выдаваліся кнігі на старабеларускай і польскай мовах. Прыхільнікамі кальвінізму былі выдатныя дзеячы беларускай культуры Сымон Будны, Астафей Валовіч і Васіль Цяпінскі. Буйнейшымі цэнтрамі кальвінізму на беларускіх землях сталі Вільня, Брэст, Заслаўе, Навагрудак, Слуцк і іншыя гарады. Кальвіністы засноўвалі школы (у тым ліку для дзяўчатак), друкарні. Таленавітая моладзь на грошы мецэнатаў выязджала вучыцца ва універсітэты Заходняй Еўропы.

Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літаратурай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі. У канцы 1569 г. па запрашэнні віленскага біскупа В. Пратасевіча езуіты з’явіліся ў Вільні. Манархі Рэчы Паспалітай, асабліва Стэфан Баторый, горача падтрымалі іх дзейнасць. У 1570 г. імі ў Вільні быў заснаваны калегіум, ператвораны ў 1579 г. у акадэмію - першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі ВКЛ. Яе першым рэктарам стаў выдатны прамоўца і пісьменнік Пётр Скарга. Езуіцкая адукацыя адрознівалася высокім узроўнем, да таго ж яна была бясплатнай. Езуіцкі калегіум (а яны з цягам часу былі адкрыты ў Брэсце, Пінску, Наваградку, Гародні, Мінску, Віцебску, Слуцку, Магілёве і іншых гарадах; пры калегіумах працавалі друкарні і бібліятэкі) маглі наведваць дзеці, якія належалі да розных канфесій, але ў яго сценах яны рабіліся шчырымі прыхільнікамі каталіцызму. Езуіты кіравалі будаўніцтвам новых кляштароў і касцёлаў, займаліся дабрачыннасцю і аказвалі медыцынскую дапамогу насельніцтву (заснавалі першую на Беларусі аптэку ў Гародні). Свае красамоўныя пропаведзі яны часта прамаўлялі на беларускай мове, на ёй жа вялося выкладанне ў Полацкім калегіуме, перакладаліся свяшчэнныя кнігі. За пяць гадоў дзейнасці езуітаў толькі ў Вільні да каталіцызму вярнулася 6 тысяч чалавек.

Поспехі Рэфармацыі выклікалі  заклапочанасць і сярод праваслаўных святароў. Але праваслаўная царква ВКЛ у той час знаходзілася ў заняпадзе. Таму дзеячы каталіцкага кліру, у першую чаргу П. Скарга і А. Пасевіна, выступілі за унію дзвюх хрысціянскіх цэркваў. На іх думку, гэта магло паспрыяць не толькі барацьбе з пратэстантамі, але і пашырэнню каталіцкага ўплыву ва ўсім свеце. Наогул, ідэі царкоўнай уніі ў Еўропе мелі даволі доўгую гісторыю: рабіліся неаднаразовыя захады да аднаўлення страчанага ў 1054 г. адзінства. У ВКЛ гэтаму ў немалой ступені садзейнічала геапалітычнае становішча паміж светам Захаду (Рым) і Усходу (Масква). Некалькі стагоддзяў на беларускіх землях суіснавалі праваслаўная і каталіцкая канфесіі, нярэдкай з’явай былі міжканфесійныя шлюбы. Прэстыж праваслаўнай царквы ў грамадстве ў гэты час падаў, што было звязана, з аднаго боку, з пракаталіцкай палітыкай вышэйшай улады, а з другога - з нізкім узроўнем адукацыі і маралі праваслаўнага духавенства. У 1589 г. была ўтворана незалежная ад Канстанцінопаля Маскоўская патрыярхія, якая хутка стала прэтэндаваць на ўладу над праваслаўным насельніцтвам ВКЛ, што магло пацягнуць за сабой і палітычную залежнасць ад Масквы. Многія праваслаўныя іерархі імкнуліся з дапамогай уніі атрымаць роўныя правы з вышэйшым каталіцкім духавенствам.

Ідэолагамі царкоўнай уніі з праваслаўнага боку сталі ўладзімірскі і брэсцкі епіскап Іпацій Пацей і брэсцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Унія была падпісана 8 кастрычніка 1596 г. на царкоўным соборы ў Брэсце кіеўскім мітрапалітам Міхаілам Рагозай. Па ўмовах пагаднення новая царква захоўвала праваслаўныя абрады, але было прынята каталіцкае веравучэнне, і на чале уніяцкай царквы стаў папа рымскі. Трэба асобна падкрэсліць, што на той час толькі ва уніяцкай царкве мовай набажэнства стала зразумелая простаму насельніцтву старабеларуская мова. Для ўмацавання пазіцый грэка-каталіцкай царквы ў 1617 г. на тэрыторыі ВКЛ быў створаны манаскі ордэн базыльян, які кіраваў школамі, друкарнямі і бібліятэкамі.

Прыняцце уніі выклікала  незадаволенасць сярод значнай  часткі праваслаўнага насельніцтва. Праціўнікі уніі правялі ў Брэсце антысабор і абвясцілі уніятам анафему. Многія магістраты адмаўляліся прымаць уніяцкіх святароў. Сваю незадаволенасць праваслаўныя дзеячы выкрывалі ў палемічнай літаратуры. Значную ролю ў развіцці культуры ў гэты час адыгрывалі таксама праваслаўныя брацтвы. Яны адкрывалі пачатковыя і сярэднія школы і друкарні (самая вядомая - братоў Мамонічаў у Вільні - выпусціла першыя кірылічныя прававыя выданні - «Трыбунл ВКЛ» (1586) і «Статут ВКЛ» (1588)). На працягу ХVІ ст. брацтвы ўзніклі ва ўсіх буйных беларускіх гарадах. Для супрацьстаяння каталіцкай царкве 168 праваслаўных і пратэстанцкіх магнатаў у 1599 г. стварылі ў Вільні канфедэрацыю. У 1623 г. праваслаўныя вернікі Віцебска забілі апантанага прыхільніка уніі, полацкага арцыбіскупа Ясафата Кунцэвіча. Але на баку каталікоў і уніятаў стаялі ўлады Рэчы Паспалітай. На працягу ХVІІ - ХVІІІ стст. уніяцтва становіцца на Беларусі самым масавым веравызнаннем і ахоплівае да 80% сялянства, мяшчан, дробнай і сярэдняй шляхты. Увогуле ў канцы ХVІІІ ст. на тэрыторыі Беларусі склаўся наступны канфесійны малюнак: уніяты - 39 %; католікі - 38 %; іўдзеі - 10 %; праваслаўныя - 6,5 %; рускія стараверы - 4 %; пратэстанты - 1 %; мусульмане - 0,8 %.

 

15. Фарміраванне беларускай народнасці.

Асноўнымі цывілізацыйнымі фактарамі, якія рашаючым чынам уплывалі на этна-нацыянальныя працэсы, якія праходзілі ва ўсім свеце былі:

а/ наяўнасць адзінай мовы;

б/ наяўнасць дзяржаўнага суверынітэту;

в/ наяўнасць адзінай  нацыянальнай ідэалогіі;

г/ наяўнасць нацыянальна-культурных каштоўнасцей і іх носьбітаў.

Тэрыторыя, на якой адбывалася эвалюцыя старажытнага беларускага  этнаса ў народную супольнасць была тая ж, што і ў IX-XIII стст. Гэта Віцебшчына, Віленшчына, Гродзеншчына, Мінска-Слуцкі рэгіён, Гомельшчына, Берасцейшчына. На працягу 400 гадоў на адзначанай тэрыторыі склалася самастояная мова, якая была адметнай прыкметай супольнасці. Сусветная практыка сведчыць, што без мовы няма ні народнасці, ні нацыі. Таму ўсе сусветныя народнасці склаліся на аснове моўнага адзінства. І беларусы тут не былі выключэннем. Колькасны склад насельніцтва быў таксама сярэдняеўрапейскім: у XIII-XVI стст. у Беларусі пражывала каля 1,5-2 млн. чалавек.

Асноўная частка беларускага  насельніцтва пражывала ў вёсках. Нацыянальнае пачуццё і нацыянальная ідэалогія былі ў першую чаргу звязаны з малай радзімай, павагай да свайго народа і дзяржавы. Як пісалі летапісцы, беларусы захоўвалі “обычаи древлии”, таму што гэта забяспечвала сацыяльную стабільнасць грамадства і дзяржавы.

Нацыянальная ідэалогія  фарміравалася на грунце незалежнасці і сувернітэту дзяржавы. Аднак гэтага было недастаткова, таму што ідэалогія павінна была стаць часткай самасвядомасці кожнага беларуса. Гэта знаходзіла адлюстраванне і ў барацьбе Вялікага княства Літоўскага са знешняй агрэсіяй і ў  развіцці культуры. Барацьба з варожай агрэсіяй мацавала Полацкае княства, яна стала адным з фактараў утварэння ВКЛ. У гэтых адносінах нацыянальная ідэалогія была замацавана ў дзяржаўным гербе ВКЛ – “Пагоня”. Лёсавызначальныя перамогі ВКЛ у 1362 г. ў бітве на Сініх водах, бітве 1410 г. над Грунвальдам і бітве 1514 г. пад Оршай надхняліся нацыянальнай ідэалогіяй. Ідэалагічныя фактары мацавалі нацыянальную палітычную эліту, якая была падмуркам беларускай народнасці.

Моўна-культурныя фактары  таксама спрыялі фарміраванню беларускай народнасці. У ВКЛ беларуская мова была агульным і адзіным сродкам межнацыянальных зносін, таму дзяржаўнасць гэтай мовы была толькі адлістраваннем гістарычнай рэчаіснасці, якая склалася ў дзяржаве. Кнігадрукаванне садзейнічала развіццю пісьмовасці беларускай мовы. Дзякуючы дзейнасці Ф.Скарыны, беларуская мова стала мовай Бібліі і несла Слова божае кожнаму беларусу. Таму імя Скарыны, яго творы, твороы іншых беларускіх гуманістаў духоўна аб’ядноўвалі ўсіх беларусаў у адзін народ. Без кнігадрукавання немагчыма было з’яўленне Статутаў ВКЛ. Гэтыя дзяржаўна-прававыя акты садзейнічалі развіццю агульнай прававой свядомасці, як сярод палітычнай эліты так і сярод ніжэйшага класа – сялянства і гараджан.

Фарміраванне народнасці забяспечвалася і развіццём эканомікі. Унутраны таварны абмен, развіццё гарадской гаспадаркі, спагнанне падаткаў садзейнічалі больш цеснаму аб’яднанню беларускіх рэгіёнаў у адно цэлае. Рэформа 1557 г. дала магчымасць сялянству атрымаць зямлю ва ўласнае карыстанне. Яна садзейнічала эканамічнаму ўздыму гаспадаркі, дзяржавы, вёскі і горада.

Сацыяльна-палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі з’яўляюцца даказам таго, што беларуская народнасць паспяхова складвалася як адзінае  целае, як адзін народ.

16. Пачатак новага часу у сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай

З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці  цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 - 1494, 1500 - 1503, 1507 - 1508, 1512 - 1522, 1534 - 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 - 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"