Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2014 в 22:13, контрольная работа
Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.
У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.
Уводзіны....................................................................................................................3
1.Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны склад княства...4
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.......................................10
3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гг. Судовая рэформа 1564 – 1566 гг. .........................................................................................20
Заключэнне..............................................................................................................28
Спіс выкарыстанай літаратуры..............................................................................
Статут 1566 г. складаўся з 14 разделаў і 367 артыкулаў14. У першым раздзеле ўтрымліваліся нормы, якія абвяшчалі галоўныя прынцыпы права Вялікага княства, а таксама нормы, якія можна аднесці да канстытуцыйнага права і крымінальнага права - важнейшых дзяржаўных злачынстваў. Другі раздзел уключаў нормы, якія адносяцца да ваеннага права (абароны земскай); трэці - аб правах шляхты; чацвёрты - аб суддзях і судах; пяты - аб шлюбна-сямейным праве; шосты - аб апеках; сёмы - аб запісах і продажах (аб праве адчужэння маёнткаў пад умовай закладу і продажу); восьмы - аб завяшчаннях; дзевяты - аб правах на зямлю і зямельных спрэчках; дзесяты - аб лясных угоддзях і правілах карыстання імі; адзінаццаты - аб злачынствах супраць асо-бы і супраць шляхты; дванаццаты - аб злачынствах супраць простых людзей; трынаццаты - аб маёмасных злачынствах; чатырнаццаты - аб злачынствах іншага роду і, у прыватнасці, аб “вывадзе” (збегах і дапамозе ў гэтым) залежных сялян або чэлядзі нявольнай.
Да ліку йайболей важных нормаў Статута, бясспрэчна, належаць нормы канстытуцыйнага права, якія замацоўвалі суверэнітэт дзяржавы, вызначалі дзяржаўную тэрыторыю, парадак утварэння і дзейнасці розных дзяржаўных органаў і інш. Важнае значэнне мелі нормы, якія абмяжоўвалі ўладу вялікага князя і рэгулявалі парадак прыняцця новых законаў.
Статут рэгламентаваў забарону на ўжыванне звычайнага права. Аднак у закон былі ўключаны і некаторыя нормы, якія ўжо не адпавядалі новым эканамічным і палітычным адносінам, а з’яўляліся свайго роду данінай старасветчыне. У сувязі з чым адразу ж пасля ўвядзення ў дзеянне Статута прыйшлося ўносіць у яго пэўныя змяненні.
Статут утрымліваў палажэнні, якія дэкляравалі некаторыя палітычныя правы простых людзей. Так, у другім артыкуле 3-га раздзела гаварылася, што будуць захоўвацца правы ўсіх землеўласнікаў, а таксама мяшчан і «всих людей посполитых у Великом князстве Литовском и во всих землях того панства... в которых они, яко люде вольные, вольно обираючи из стародавна из вечных своих предков собе панов и господарей Великих князей Литовских»15.
Звяртае на сябе ўвагу таксама змешчанае ў Статуце палажэнне аб тым, што ў выбарах вялікага князя ўдзельнічаюць і простыя людзі- “мяшчане і ўсе людзі паспалітыя”, хоць вядома, што яны не толькі вялікага князя, але нават дэпутатаў на сойм не абіралі. Наяўнасць гэтай нормы, можна меркаваць, з’явілася, з аднаго боку, водгаласам даўно мінулай старасветчыны, калі народ удзельнічаў у вечавых зборах і запрашаў або выганяў сваіх князёў, а з другога - прагрэсіўнай для свайго часу ідэяй у выглядзе пажадання-абяцання заканадаўцы, якое закладвала падставу для будучага раўнання ў палітычных правах усяго вольнага і залежнага насельніцтва дзяржавы.
Шмат увагі ў Статуце надавалася прыватнаму праву, галоўным чынам рэгуляванню дагаворных адносінаў - куплі-продажу, найманню (маёмаснаму і асабістаму), пазыцы, дарэнню, падраду, арэндзе і інш. Статут рэгламентаваў і форму здзяйснення дагавораў: вусную, пісьмовую (на суму звыш 10 коп грошай) і фактычна натарыяльную, бо здзелкі з нерухомасцю павінны былі з гэтага часу рэгістравацца ў земскіх судах. Больш дэталёва, у параўнанні са Статутам 1529 г., рэгуляваліся адносіны ў галіне наследавання маёмасці.
Шмат новых палажэнняў было ўведзена адносна злачынства і пакарання. Новым і важным у крымінальным праве з’явілася спроба заканадаўцы сфармуляваць паняцце прэзумпцыі невінаватасці, аднак гэтыя палажзнні тычыліся толькі саслоўя шляхты. Упершыню ў законе вызначаўся ўзрост крымінальнай адказнасці асобы - з 14 гадоў. Упершыню Статут замацаваў прынцыпы аддзялення суда ад адміністрацыі, выбарчасці суддзяў. Замацоўваліся прынцыпы галоснасці і спаборнасці судовага працэсу з удзелам адвакатаў, перш за ўсё адносна дзейнасці земскіх судоў. Агаворваліся правы і абавязкі суддзяў і патрабаванні, якія прад’яўляліся да кандыдатаў на судовыя пасады. Аднак патрэбна адзначыць, што ўсе гэтыя прагрэсіўныя палажэнні Статута галоўным чынам адносіліся да шляхецкага саслоўя.
Важным было тое, што, як і папярэдні збор законаў, Статут 1.566 г. быў напісапы на беларускай мове. Больш таго, паколькі асноўную частку цэнтральных зямель Вялікага княства (Літвы) складалі бела-рускія землі, беларуская мова была прызнана дзяржаўнай на ўсёй тэ-рыторыі княства. Статут неаднаразова перакладаўся на лацінскую, рускую, польскую і нямецкую мовы. Зараз вядомапрыкладна 60 спісаў Статута, 40 з іх - на польскай мове, 13 - на беларускай, астатнія - на лацінскай мове.
Такім чынам, спробай сістэматызацыі прававых нормаў у галіне абароны права ўласнасці і іншых маёмасных правоў з’явіўся закон, выдадзены ў 1468 г., які атрымаў у гісторыка-прававой літаратуры назву Судзебнік Казіміра. Прыняццем Судзебніка быў пакладзены пачатак кадыфікацыі нормаў у адносінах крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права, а таксама закладзсна аснова для далейшай сістэматызацыі пісанага права, здзейсненай у Статутах 1529, 1566, 1588 гг. - сістэматызаваных зборах законаў, у якіх утрымліваліся нормы ўсіх галінаў тагачаснага права (канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, зямельнага, крымінальнага, працэсуальнага і інш.).
Заключэнне
Зробім наступныя вывады. Палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага - тыповая абмежаваная феадальная манархія на чале з вялікім князем. Ролю найвышэйшага заканадаўчага органа выконваў Галоўны з’езд (Сойм) шляхты, на які дэпутатаў абіралі праз дэмакратычныя выбары.
Паводле прынцыпаў дзяржаўнага
і адміністрацыйнага
Своеасаблівы феадальны “
З другой паловы ХV стагоддзя цэнтралізацыйныя працэсы яшчэ больш паскорыліся, бо набылі вагу агульнагаспадарскія законы.
Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае - гэта спецыфічнае дзяржаўнае ўтварэнне, што існавала ў ХІІІ-ХVІІІ стагоддзях у геаграфічным цэнтры Еўропы, пераемніцай якога - пасля працяглага знаходжання нашых земляў у складзе Расійскай імперыі - была Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года, у пэўнай меры ўтвораная ў 1919-1920 гадах Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, і, нарэшце, сёння пераемніцай гістарычных і культурных традыцый Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца суверэнная Рэспубліка Беларусь.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1 Доўнар-Запольскі, М.В. Гісторыя Беларусі. - Мн.: Беларусь, 1994. - С. 78.
2 Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі /А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.: Экаперспектыва, 2000. – С. 49.
3 Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі /Я.А. Юхо. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. - С. 78.
4 Довнар, Т.Л.Государство и право Беларуси в XIV - XVI вв. /Т.Л. Довнар, В.А. Шелкопляс. - Мн.: Выш. шк., 1993. - С. 13.
5 Вішнеўскі, А.Ф. Указ. сач. – С. 50.
6 Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі /Т.І. Доўнар. – Мн.: Амалфея, 2008. – С. 45.
7 Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – С. 48.
8 ЮхоЯ.А.. Указ. сач. – С. 112.
9 Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – С. 52.
10 Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – С. 90.
11 Юхо Я.О. Указ. сач. – С. 163.
12 Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – С. 92.
13 Там жа.
14 Вішнеўскі, А.Ф. Указ. сач. – С. 89.
15 Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. /Т.І. Доўнар, У.М. Сатолін, Я.А. Юхо. - Мн.:Беларусь, 2003. - С. 77-78.
Информация о работе Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага