Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2014 в 22:13, контрольная работа
Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.
У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.
Уводзіны....................................................................................................................3
1.Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны склад княства...4
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.......................................10
3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гг. Судовая рэформа 1564 – 1566 гг. .........................................................................................20
Заключэнне..............................................................................................................28
Спіс выкарыстанай літаратуры..............................................................................
Тэма 6
Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага
Змест
Уводзіны......................
1.Арганізацыя дзяржаўнага
2. Сістэма мясцовага кіравання.
Магдэбургскае права...........
3. Фарміраванне агульнай
Заключэнне....................
Спіс выкарыстанай літаратуры....................
Уводзіны
Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.
У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.
Мэта дадзенай работы: разглядзець палітычную сістэму Вялікага княства Літоўскага.
У рабоце характарызуюцца вышэйшыя органы ўлады і кіравання: князь, паны-рада, сойм. Вызначаюцца пытанні, што тычыліся іх кампетэнцыі; названы пасады вышэйшых асоб у дзяржаве, указаны іх паўнамоцтвы і механізм прызначэння. Разглядаецца сістэма мясцовага кіравання; раскрываецца сутнасць адміністрацыйнай рэформы 1565 – 1566 гг. Таксама ў рабоце вызначаюцца палажэнні магдэбургскага права, даецца характарыстыка асноўных органаў гарадскога самакіравання; раскрыты наступныя тэрміны: магістрат, рада, лава, ратуша, войт, бурмістр, юрыдыка.
У рабоце разгледжаны пачатак кадыфікацыі права, вызначана роля статутаў 1529 і 1566 гадоў у фарміраванні прававой сістэмы ВКЛ. Раскрыта сутнасць судовай рэформы (стварэнне судовых паветаў і разгалінаванай сістэмы судоў).
1.Арганізацыя дзяржаўнага
кіравання і сацыяльна-палітычны склад
княства
Пытанне дзяржаўнага ладу ВКЛ, у склад якога ўваходзіла Беларусь, - адно з найбольш складаных, асабліва ў раскрыцці праблемы дзяржаўнага ўладкавання.
У XIV — XVI стст. Вялікае княства Літоўскае па форме праўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспада-ром або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Але ж найбольш важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з Радай Вялікага княства Літоўскага1.
Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.
Прававое становішча Рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506 гг. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыходжан-ня ў Радзе меркаванняў вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконваць тое, што параяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў далейшым было заканадаўча замацавана і ў Статуце 1529 г.
Рада як вышэйшы орган дзяржаўнай улады набыла сваё самастойнае значэнне ў 40-я гг. XV ст. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (ваяводы, кашталяны, старасты, гетман, канцлер, маршалак земскі), каталіцкія епіскапы і найбуйнейшыя феадалы, якія называліся панамі-радай. Сябрамі Рады не маглі быць іншаземцы і простыя людзі.
Рада з’яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленых паўнамоцтваў і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у кампетэнцыю Рады ўваходзілі выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш. У вырашэнні бягучых спраў прымалі ўдзел 2 — 3 сябры Рады і гаспадар. Пры разглядзе асабліва важных дзяржаўных спраў Рада збіралася ў поўным саставе2.
Такім чынам, Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам. Яе галоўнае прызначэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку манарха — вялікага князя, а таксама ахоўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.
Сойм — вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган — бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст.
Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся звычаёвым правам. Спачатку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з’яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай, а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі прысутнічалі, інакш кажучы, валодалі дарадчым, а не рашаючым голасам. Таму соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі3.
У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага ператварыўся ў прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з’яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымалі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў.
Некаторыя гісторыкі права адзначаюць, што на сойме не мелі права прысутнічаць прадстаўнікі мяшчан і сялян4, але гэта не зусім дакладныя звесткі. На самой справе ў 1568 г. мяшчане сталічнай Вільні атрымалі месца на сойме па прыкладзе Кракава. Ім было даравана права пасылаць на вальны сойм двух— трох бурмістраў, якія маглі выказвацца толькі тады, калі зойдзе размова аб горадзе Вільні5.
Ад саслоўнага прадстаўніцтва залежаў і характар дзяржаўна-прававых актаў, якія прымаліся на сойме і адлюстроўвалі вузкакласавыя інтарэсы свецкіх і духоўных феадалаў.
Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, яны збіраліся па меры патрэбы. У другой палове XVI ст. была зроблена спроба заканадаўча вызначыць кампетэнцыю сойма. Ен перш за ўсё разглядаў пытанні выбрання вялікага князя; аб вайне і міры; узаемаадносін з іншымі краінамі; прыняцця заканадаўчых актаў; устанаўлення новых падаткаў; разгляду крымінальных спраў, у якіх закраналіся інтарэсы дзяржавы наогул, вялікага князя ці знат-ных асоб.
Усе пытанні на сойме фактычна вырашаліся гаспадаром і панамі-радай, а прадстаўнікі павятовай шляхты толькі прысутнічалі пры гэтым. Аднак удзел шляхты ў рабоце сойма садзейнічаў прапагандзе ў паветах яго рашэнняў і выкананню прынятых пастаноў на месцах.
У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам. Маршалак земскі, напрыклад, з’яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсё размешчаных пры граніцы, і знаходзіўся з імі ў полі. Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам — падканцлерам — удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні заканадаўчых актаў.
Дзяржаўнымі фінансамі і скарбам загадваў падскарбій земскі. Яго намеснікам быў падскарбій дворны, а памочнікамі — скарбнікі і скарбавыя пісары.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.
Найбольш прывілеяваная частка насельніцтва – гэта феадалы (шляхта), яе моц апіралася на выключнае права валодання зямлёй. Гэтае саслоўе не было аднародным. Вялікімі багаццямі валодалі былые ўдзельныя князі (Рурыкавічы, Рагвалодавічы, Альгердавічы) і некаторыя баяры, што ўзвысіліся пры папярэдніх вялікіх князях. Гэтыя феадалы стварылі праслойку магнатаў – найбольш уплывовых асоб ў княстве, што займалі галоўныя дзяржаўныя пасады ў княстве. Астатнія феадалы – нашчадкі баяр – на працягу XVI ст. сталі звацца шляхтай. Кансалідацыі гэтага саслоўя паспрыяла ўзвышэнне ролі сейма ў дзяржаўным кіраванні, у паседжаннях якога прымалі ўдзел выбранцы з шляхты кожнага павета і ваяводства.
Саслоўе сялян да сярэдзіны XVI ст. так сама было неаднародным. Асабіста свабодные заможные сяляне, што выконвалі ваенную службу (зваліся баярамі, баярамі путнымі, баярамі панцырнымі ці баярамі слугамі) па статусу былі найбольш набліжаны да дробнай шляхты. Але разам з імі існавалі шматлікія катэгорыі феадальна-залежнага сялянства. Прававое становішча сялян – гэта поўная палітычная бяспраўнасць, абмежаваная грамадзянская праваздольнасць, павышаная крымінальная адказнасць. Па сутнасці, сяляне існавалі для забеспячэння патрэб феадалаў і дзяржавы.
Мяшчане – жыхары гарадоў, падзяляліся на тры групы згодна маёмаснаму становішчу. Вярхі складалі заможныя купцы і цэхмайстры, яны часта валодалі зямельнай маёмасцю, што набліжала гарадскі набілітэт да шляхты. Сярэднюю групу складалі дробныя гандляры і рамеснікі. Часта яны валодалі нерухомай маёмасцю ў горадзе і маглі ўдзельнічаць у працы органаў гарадскога самакіравання. Ніжэйшая група – чэляднікі, вучні, “чорныя людзі” не мелі аніякіх праў.
Прававое становішча мяшчан залежыла ад таго, у якім горадзе яны пражывалі. Значнымі правамі карысталіся жыхары Вільні, Полацка, Бярэсця, Мінска і іншых буйных дзяржаўных гарадоў з правам на самакіраванне і даравальнымі ільготнымі граматамі. Меньшымі правамі валодалі жыхары мястэчак і гарадоў, што не мелі права на самакіраванне. Жыхары прыватнаўласніцкіх гарадоў з’яўляліся феадальна залежным насельніцтвам.
Духавенства не змагло ўтварыць адзіную карпаратыўную грамаду. Да таго было некалькі ўмоў. Крыніцамі папаўнення саслоўя былі – феадальнае асяроддзе, мяшчанства, заможнае асабіста свабоднае сялянства. Да таго, на тэрыторыі княства дзейнічалі прадстаўнікі некалькіх рэлігій – каталіцтва, праваслаўя, уніяцтва (з 1596 г.), пратэстанцкіх цэркваў, было яўрэйскае і магаметанскае духавенства. Часта духавенства прызнавала ўладу замежных царкоўных устаноў, што наносіла шкоду дзяржаўным інтарэсам княства.
Сталіца дзяржавы – гэта
галоўны горад, дзе месціліся
органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя
кіраўніка дзяржавы – вялікага князя.
Тут збіраліся
Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270-1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВКЛ. Кожнае ваяводства і павет павінны былі мець пячатку з “Пагоней”. Дзяржаўны герб меў наступны выгляд – на шчыце барочнай формы пурпуровага колеру ў сярэдзіне месціўся белы коннік з мячом і шчытом.
На працягу XIV-XVII стст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ВКЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усе тры Статуты ВКЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага. На беларускай мове вялося справаводства ў гарадскіх магістратах, земскіх і замкавых судах, яна выкарыстоўвалася пры правядзенні рэвізій і інвентарызацый не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на ўласна літоўскай тэрыторыі. Пасля заключэння Люблінскай уніі ўмовы для далейшага развіцця беларускай мовы як мовы дзяржаўнай, значна пагоршыліся. Справаводства паступова пераводзілася на польскую мову. Спецыяльнай сеймавай пастановай 1696 г. беларуская мова была забаронена для ўжывання ў справаводстве на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Такім чынам, У XIV — XVI стст. Вялікае княства Літоўскае па форме праўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. Улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты. У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам.
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права
Большасць старажытных беларускіх дзяржаў-княстваў і пасля ўваходжання іх у склад Вялікага княства Літоўскага захоўваліся як адносна самастойныя адміністрацыйныя адзінкі са сваімі ўласнымі органамі кіравання. Паступова на працягу ХІV-ХV стст. гэтыя княствы пераўтвараюцца ў намесніцтвы, ваяводствы, паветы, воласці, дзяржанні, а мясцовыя князі замяняюцца больш залежнымі ад вярхоўнай улады службовымі асобамі - намеснікамі, ваяводамі, старастамі, дзяржаўцамі.
Информация о работе Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага