Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2014 в 22:13, контрольная работа

Краткое описание

Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.
У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.

Содержание

Уводзіны....................................................................................................................3
1.Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны склад княства...4
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.......................................10
3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гг. Судовая рэформа 1564 – 1566 гг. .........................................................................................20
Заключэнне..............................................................................................................28
Спіс выкарыстанай літаратуры..............................................................................

Прикрепленные файлы: 1 файл

ИБ 6.doc

— 156.00 Кб (Скачать документ)

У 1565 – 1566 гг. у Вялікім княстве Літоўскім была праведзена рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення і ўся тэрыторыя дзяржавы была падзелена на асноўныя тэрытарыяльныя адзінкі: 13 ваяводстваў і 30 паветаў. Аднак захоўваліся больш дробныя папярэднія адзінкі (воласці, дзяржанні і інш.)6.

Нягледзячы на значныя  змены ў сістэме мясцовых дзяржаўных органаў, іх дзейнасць не падвяргалася карэннай перабудове. Па-ранейшаму буйныя землеўласнікі ў кожнай мясцовасці захоўвалі сваё пануючае становішча, і ім была выгадна адасобленасць гэтых земляў, бо гэта ўмацоўвала іх палітычнае панаванне ў той ці іншай мясцовасці. Адначасова ў пэўнай ступені яна была выгадна і ўсяму сацыяльнаму пласту вольных землеўласнікаў, умацоўваючы іх сацыяльныя і палітычныя правы.

Разам з тым занадта  шырокія правамоцтвы мясцовых службовых асобаў і слабы кантроль за іх дзейнасцю з боку вышэйшых дзяржаўных органаў стваралі ўмовы для праявы самаўпраўнасці кіруючай мясцовай эліты, што выклікала незадаволенасць часткі мясцовага насельніцтва. Гэтыя працэсы ўлічваліся кіраўніцтвам дзяржавы. 3 цэнтрысцкіх пазіцый і з мэтай папярэджання самаўпраўнасці і абмежавання паўнамоцтваў мясцовых службовых асобаў у Вялікім княстве выдаецца шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на ўмацаванне пазіцыі цэнтральнай улады і ўпарадкаванне дзейнасці мясцовых органаў.

Тым не менш мясцовыя органы дзяржаўнай улады валодалі даволі шырокімі паўнамоцтвамі ў рашэнні ўсіх мясцовых спраў і мала залежылі ад цэнтральных органаў. У сваёй  дзейнасці яны кіраваліся спачатку мясцовым звычайным правам, а затым і такімі нарматыўнымі актамі, як агульназемскія граматы (прывілеі), што дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама асобнымі, лакальнымі граматамі, адрасаванымі непасрэдна ваяводствам, паветам, валасцям. Мэтай прыняцця апошніх было ўрэгуляванне пытанняў кіравання з улікам мясцовых умоў. Патрэбна звярнуць увагу на тое, што асаблівае кіраванне было арганізавана ў прыватных уладаннях свецкіх і духоўных землеўласнікаў, а таксама ў гарадах. Усё гэта параджала шматлі-касць мясцовых органаў, іх розны колькасны склад, а таксама адрозненне ў паўнамоцтвах нават у аднатыпных па свайму прызначэнню мясцовых дзяржаўных установах. Разам з тым для ўсёй сістэмы мясцовых органаў былі характэрны пэўныя агульныя прыкметы.

Галоўным кіраўніком у сістэме мясцовых органаў, як правіла, з’яўляўся ваявода, які ўзначальваў усю мясцовую адміністрацыю, валодаў гаспадарчымі, ваеннымі, судовымі функцыямі на тэрыторыі ваяводства. Замяніўшы ранейшых васальных князёў, ваяводы працягвалі кіраваць на месцах пры дапамозе старых органаў і службовых асобаў дзяржаўнага апарата, аднак паступова з удзелам ужо мясцовых соймікаў і мясцовых рад, куды ўваходзілі найбольш уплывовыя землеўласнікі.

Прызначаліся ваяводы  вялікім князем і радай пажыццёва  з ліку буйных землеўласнікаў, жыхароў  Вялікага княства Літоўскага. Пры прызначэнні ваяводаў у “прыслухоўваючыя” землі (Полацкае, Віцебскае і некаторыя іншыя ваяводствы) вялікаму князю і радзе неабходна было заручыцца згодай вольных жыхароў (як правіла, мясцовых землеўласнікаў) гэтых зямель адносна той ці іншай кандыдатуры на пасаду ваяводы. Апроч таго, нават пасля прызначэння ваяводы мясцовыя землеўласнікі мелі права запатрабаваць “даць па іх волі” іншага ваяводу. Залежнасць ваяводы ад мясцовых землеўласнікаў была даволі значнай і ў іншых ваяводствах. У пасадзе ваяводы спалучаліся рысы мясцовага дзяржаўнага органа, залежнага ад органаў цэнтральнага дзяржаўнага кіравання, і органа мясцовага самакіравання.

У сваіх ваяводствах  ваяводы абавязаныя былі праводзіць у жыццё распараджэнні цэнтральных органаў, а таксама выяўляць інтарэсы мясцовага насельніцтва (асабліва буйных землеўласнікаў) і выказваць іх перад цэнтральнымі органамі. Адстойваць мясцовыя інтарэсы ваявода мог на радзе, членам якой ён таксама з’яўляўся, альбо на сойме, на якім ён абавязаны быў прысутнічаць. Усё гэта ставіла ваяводу як намесніка вялікага князя і адначасова кіраўніка органаў мясцовага кіравання ў асаблівыя, часам даволі складаныя адносіны з цэнтральнымі органамі і мясцовымі землеўласнікамі.

Асноўныя абавязкі ваяводы заключаліся ў падтрыманні існуючага правапарадку на тэрыторыі ваяводства, ажыццяўпенні агульнага кіраўніцтва эксплуатацыяй усіх крыніцаў дзяржаўных і вялікакняжацкіх прыбыткаў, арганізацыі ўзброеных сіпаў ваяводства, адпраўленні правасуддзя на тэрыторыі ваяводства. Для падтрымання парадку ваявода мог выкарыстаць падпарадкаваныя яму гарнізоны замкаў, а пры неабходнасці - склікаць шляхецкае апалчэнне. Апроч таго, у яго, як і ў усякага буйнога землеўласніка, быў атрад асабістай аховы і цэлы штат падпарадкаваных яму службовых асобаў  - “вряднікаў” і “слугаў”.

У гаспадарчай дзейнасці  ваявода перш за ўсё клапаціўся аб належным выкананні сельскагаспадарчай працы ў дзяржаўных маёнтках, перададзеных яму ў трыманне (дзяржанне), аб належным і своечасовым паступленні ў дзяржаўную казну даніны і падаткаў з залежных людзей. Ён абавязаны быў ахоўваць дзяржаўны зямельны фонд ад самавольных захопаў. У яго функцыі ўваходзіў абавязак сачыць за тым, каб сяляне не сыходзілі з дзяржаўных земляў на землі прыватнаўласніцкія.

Пры ажыццяўленні правасуддзя ваявода сумесна з мясцовай кіруючай элітай разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы ў дачыненні да ўсіх асобаў, якія пражывалі на тэрыторыі ваяводства, за выключэннем спраў, падсудных земскаму, вялікакняжацкаму альбо духоўнаму судам.

Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы быў падваявода (намеснік ваяводы), які з’яўляўся яго намеснікам па адміністрацыйна-судовых справах і пры адсутнасці ваяводы займаўся ўсімі неабходнымі справамі (старшынстваваў у судзе, кіраваў працай ваяводскай канцылярыі, падпісваў і сведчыў разнастайныя дакументы і г.д.), а таксама кашталян, які кіраваў узброенымі сіламі галоўнага замка ваяводства і апалчэннем ваеннаабавязаных асобаў, прыпісаных да дадзенага замка (ён жа быў “таварышам” ваяводы пры прадстаўленні інтарэсаў ваяводства ў радзе і на сойме).

Акрамя таго, важнымі  службовымі асобамі ў ваяводстве былі: ключнік, у веданні якога знаходзіўся збор падаткаў; стайнік, які ажыццяўляў нагляд за гадоўляй коней для войска і дзяржаўнай стайняй у ваяводстве; гараднічы, галоўным абавязкам якога быў клопат аб рамонце і ўтрыманні замка; скарбнік, які займаўся фінансамі, улікам прыбыткаў і выдаткаў ваяводства; ляснічы і лоўчы, якія ведалі ляснымі здабычамі і паляваннем, а таксама іншыя службоўцы (стольнік, падстолій, чашнік, мечнік і г.д.)7.

Галавой адміністрацыі ў павеце быў стараста. Прызначаўся стараста таксама вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных землеўласнікаў. Пасада гэтая часцей за ўсё разглядалася як дадатковая крыніца прыбыткаў канкрэтнага феадала, а абавязкі па пасадзе вельмі часта здзяйсняў прызначаны ім намеснік - падстараста.

Уладныя паўнамоцтвы  старасты на тэрыторыі павета былі прыкладна такімі ж, як і ў ваяводы, аднак залежылі і ад іншых акалічнасцяў (радавітасці, сямейных сувязяў, спецыфікі сумяшчальных пасадаў і інш.).

Стараста, як і ваявода, абавязаны быў сачыць за падтрыманнем правапарадку на падведамнай тэрыторыі, здзяйсняў нагляд за гаспадарчай дзейнасцю дзяржаўных маёнткаў і за паступленнем у дзяржаўны скарб прыбыткаў, клапаціўся аб стане баявой гатоўнасці замкаў, збіраў ваеннае апалчэнне ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы, сачыў за выкананнем судовых рашэнняў і шмат іншае.

         Адміністрацыйна-судовыя функцыі ў павеце выконваў намеснік старасты - падстараста, які пры неабходнасці замяшчаў старасту, кіраваў працай павятовай канцылярыі, дзейнасцю павятовага гродскага (замкавага) суда і інш.

У паветах захоўваліся  старажытныя пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна, а таксама  харунжага - павятовага сцяганосца, які ведаў улікам і зборам усіх ваеннаабавязаных людзей дадзенага павета ў выпадку ваеннай небяспекі. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які кіраваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка - агульнага схода павятовай шляхты. Павятовыя і ваяводскія соймікі, якія ўзнікалі ў дзяржаве паступова ў працэсе складвання саслоўна-прадстаўнічай манархіі, з’яўляліся палітычнымі прадстаўнічымі органамі шляхты ў паветах і ваяводствах, на якіх абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. На павятовых сойміках, якія склікаліся ў галоўных павятовых гарадах штогод або некалькі разоў на год, маглі прысутнічаць усе шляхцічы дадзенага павета. Старшынстваваў на сойміку, як правіла, найбольш паважаны па пасадзе пан альбо павятовы маршалак. На павятовых сойміках разглядаліся розныя пытанні агульна-дзяржаўнага і мясцовага значэння, абіраліся кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры падаткаў на патрэбы павета і г.д.

         Ніжэйшым звяном у сістэме органаў мясцовага дзяржаўнага кіравання былі кіраўнікі дзяржаўнымі і вялікакняжацкімі маёнткамі (дварамі і замкамі) - дзяржаўцы, якія ў больш старажытны час менаваліся цівунамі. Дзяржаўцы гэтак жа, як ваяводы і старасты, неслі адказнасць за сваю дзейнасць непасрэдна перад цэнтральнай уладай.

           Для ажыццяўлення нагляду над сялянамі старасты і дзяржаўцы прызначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесяцкіх, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў сёлах і выкананнем сялянамі абавязковых павіннасцяў. Сотнікі сачылі за выкананнем тых павіннасцяў, якія абавязаныя былі несці ўсе сяляне адносна павятовага замку або цэнтральнага двара павета. Сельскія войты і сарочнікі ведалі павіннасцямі сялян у воласці, а дзесяцкія — у асобных вёсках8.

Пасля правядзення зямельнай  рэформы 1557 г. у шэрагу мясцовасцяў сотнікі і сарочнікі былі заменены сельскімі войтамі. За сваю службу сельскі войт вызваляўся ад усякіх плацяжоў і павіннасцяў з адной валокі землі. У яго абавязкі ўваходзіла: адпраўленне сялян на паншчыну, нагляд за працай сялян свайго войтаўства, збор даніны з сялян і яе вываз у гаспадарскі двор, клопат аб захаванні зямельнага фонду і межавых знакаў, недапушчэнне сама-вольнага захопу дзяржаўных земляў, прысутнасць на судзе па сялянскіх справах дадзенай воласці і аказанне садзеяння ў вынясенні правільнага рашэння па гэтых справах і інш.

У тых мясцовасцях, дзе пражывалі  дзяржаўныя сяляне і не было замкаў або дзяржаўных маёнткаў (вялікакняжацкіх двароў), дзейнічалі органы сялянскага самакіравання - сялянскія сходы і абраныя імі старцы. На сялянскіх сходах раскладвалі даніну на сялянскія двары, разбіралі спрэчкі паміж сялянамі, абмяркоўвалі мясцовыя справы. Старцы назіралі за выкананнем грамадскіх працаў па будаўніцтву і рамонту замкаў, мастоў і дарогаў, зборам даніны і перавозам яе ў вызначанае ўладамі месца. Яны з’яўляліся членамі копнага суда, гэта значыць удзельнічалі ў ажыццяўленні правасуддзя на старажытным сялянскім сходзе- капе. 

У перыяд узнікнення і станаўлення  Вялікага княства Літоўскага кіраванне ў гарадах дзяржавы было разнастайным. У вялікакняжацкіх гарадах кіравалі ад імя княая яго службовыя асобы. У гарадах “прыслухоўваючых” земляў доўгі час захоўваліся старажытныя органы пад кіраўніцтвам мясцовых князёў. Паступова складаўся статус і прыватнаўласніцкіх гарадоў, у якіх усе справы знаходзіліся пад кантролем канкрэтнага феадала-землеўласніка.

Актывізацыя эканамічных адносінаў прыводзіла да таго, што гарады-крэпасці з ваенна-адміністрацыйных цэнтраў усё больш пераўтвараліся ў цэнтры рамёстваў, гандлю і культуры. Усё гэта выклікала неабходнасць рэфармавання органаў гарадскога кіравання, надання большай волі ў гаспадарчай дзейнасці самім гарадскім жыхарам. Ужо на этапе кансалідацыі асобных княстваў у Вялікае княства Літоўскае некаторыя беларускія гарады сталі дабівацца права на большую самастойнасць і самакіраванне. Прыкладам ім служылі заходнееўрапейскія гарады з магдэбургскім правам (першапачатковатакая сістэма прававых нормаў, якія спецыяльна і асобна рэгулявалі жыццядзейнасць горада, была ўведзена ў XII ст. у г. Магдэбургу).

Падставай распаўсюджвання  магдэбургскага права на беларускіх землях стаў шэраг сацыяльна-палітычных, эканамічных і прававых перадумоў. Нормы мясцовага звычайнага права ўжо не маглі задавальняць патрэбы гараджан у рэгуляванні ўсё больш складаных эканамічных адносінаў. Запатрабавалася дапаўненне ў выглядзе магдэбургскага права, якое запаўняла пэўны прабел у тагачасным заканадаўстве. У некаторых мясцовасцях Вялікага княства гэта права атрымала найменне як права хелмскае (хелмінскае) - ад горада Хелмна, які атрымаў магдэбургскае права ў сярэдзіне XIII ст.

Спачатку магдэбургскае  права было ўведзена ў заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага, адкуль яно пачало распаўсюджвацца далей на ўсход. Першымі атрымалі граматы на магдэбургскае права ў канцы XIV ст. беларускія гарады Вільня, Бярэсце (Брэст) і Гародня. Ініцыятыва па ўвядзенні ў горадзе магдэбургскага права магла зыходзіць ад насельніцтва горада або ад самога князя ў вялікакняжацкіх (дзяржаўных) гарадах. У прыватнаўласніцкіх гарадах ініцыятарам часцей за ўсё выступаў сам феадал-уласнік.

Граматы на магдэбургскае  права выдаваліся гарадам паступова  на працягу некалькіх стагоддзяў, прычым часам у сілу шматлікіх прычын такое права давалася часткова. Праз пэўны час некаторым гарадам даваліся паўторныя граматы, якія дапаўнялі ранейшыя правы горада і гараджан, тым больш што часам у перыяд шматлікіх войнаў яны страчваліся.

Граматы на магдэбургскае права прадугледжвалі абмежаванне ўлады мясцовых дзяржаўных органаў і стварэнне ў горадзе ўласньіх органаў кіравання і самакіравання, адносна самастойную арганізацыю і рэгуляванне рамеснай і гандлёвай дзейнасці, а таксама замацоўвалі права гараджан на свой уласны гарадскі суд і інш. У гэтых гарадах уводзілася асаблівая форма гарадскога кіравання, падобная ў некаторых рысах да формы кіравання ў гарадах Нямеччыны і Польшчы, якія мелі магдэбургскае права.                                     У адпаведнасці з граматамі гарадское насельніцтва вызвалялася ад адміністрацыйнай і судовай улады мясцовай адміністрацыі - ваяводаў, старастаў і іх намеснікаў, а ў горадзе ствараліся ўласныя органы кіравання (гарадскі магістрат), на чале якіх стаялі войт і гарадская рада. 3 наданнем магдэбургскага права горад атрымоўваў і права на свой уласны герб9.

Спачатку галава горада - войт - прызначаўся цэнтральнай  ад-міністрацыяй, як правіла, з ліку землеўласнікаў. Затым ён падбіраў сабе намесніка (лентвойта), бурмістраў, членаў гарадской рады і лаўнікаў (судовых засядацеляў), з якімі сумесна здзяйсняў адміністра-цыйныя і судовыя функцыі. Пазней у шэрагу гарадоў насельніцтва абірала радцаў і лаўнікаў, а часам і войта, выкупіўшы гэтую пасаду ў дзяржавы, што сведчыць аб пэўных усё большых рысах самакіравання ў такіх гарадах.

Информация о работе Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага