Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Февраля 2014 в 22:13, контрольная работа

Краткое описание

Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.
У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.

Содержание

Уводзіны....................................................................................................................3
1.Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны склад княства...4
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.......................................10
3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гг. Судовая рэформа 1564 – 1566 гг. .........................................................................................20
Заключэнне..............................................................................................................28
Спіс выкарыстанай літаратуры..............................................................................

Прикрепленные файлы: 1 файл

ИБ 6.doc

— 156.00 Кб (Скачать документ)

Гарадскі войт ведаў  пытаннямі агульнага кіравання  справамі горада, сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, зборам сродкаў  у дзяржаўную казну і на агульнагарадскія патрэбы, здзяйсняў правасуддзе (як правіла, па найбольш цяжкіх крымінальных злачынствах) і інш.

Бурмістры займаліся  рашэннем бягучых спраў гарадскога кіравання, ведалі пытаннямі гандлю, рамёстваў, гарадскога добраўпарадкавання, клапаціліся аб гарадскіх абарончых збудаваннях, нясенні вартавай службы насельніцтвам і выкананнем іншых павіннасцяў, ажыццяўлялі правасуддзе па менш важных справах.

Колькасць службовых  асобаў залежыла ад ліку гарадскіх жыхароў. Гарадская рада ў большасці беларускіх гарадоў складалася прыкладна з 6-20 чалавек. У некаторых гарадах рада абіралася мяшчанамі, у іншых - сам войт камплектаваў раду. Як правіла, у раду ўваходзілі найбольш багатыя купцы, цэхмістры (кіраўнікі рамесных цэхаў) і багатыя майстры-рамеснікі.

Гарадская рада вызначала  агульны напрамак развіцця гарадской  гаспадаркі, займалася пабудовай і рамонтам абарончых збудаванняў, прымала рашэнні аб зборы з насельніцтва неабходных сродкаў на гарадскія патрэбы, здзяйсняла кантроль за іх выдаткоўваннем. Рэгуляванне адносінаў у гандлёвай і рамеснай сферах з’яўлялася адным з важных напрамкаў дзейнасці паноў-раднікаў. Апроч таго, сябры гарадской рады сумесна з войтам або бурмістрамі займаліся судовай дзейнасцю.

Соцкія, дзесятнікі, “слугі местскія” знаходзіліся ў падначаленні ў войта і бурмістраў. Яны ажыццяўлялі функцыі па зборы падаткаў, падтрыманні парадку ў горадзе, кантролю за дзейнасцю гандляроў і рамеснікаў.

Нараўне з пазначанымі органамі працягвалі захоўваць значэнне ў вырашэнні гарадскіх спраў агульныя сходы гараджан - старажытныя соймы, веча, копы, аднак іх статус і значэнне значна змяніліся. На гэтых сходах выпрацоўваліся скаргі і чалабітныя ўраду, разглядаліся пытанні выдаткоўвання гарадскіх грошай, маглі даваць справаздачы бурмістры, выносіліся пастановы аб зборы сродкаў на гарадскія патрэбы, выказваліся патрабаванні аб пазбаўленні пасадаў тых ці іншых службоўцаў гарадскога кіравання, часам разглядаліся неадкладныя крымінальныя справы.

Магдэбургскае права  ўнесла значныя змяненні ў прававое становішча мяшчан, удакладніла і палепшыла яго. Замест шматлікіх натуральных павіннасцяў гараджане плацілі адзін грашовы падатак, памер якога быў дакладна вызначаны. Таксама яны перадавалі ў дзяржаўную казну вызначаную колькасць вырабляемых рамеснікамі тавараў. Памеры гандлёвага і рамеснага мытаў рэгуляваліся самімі гарадскімі органамі, што ў значнай меры ўмацоўвала эканамічнае становішча гарадоў і садзейнічала свабодзе эканамічнай дзейнасці.

Такім чынам, паступова на працягу ХІV-ХV стст. беларускія княствы пераўтвараюцца ў намесніцтвы, ваяводствы, паветы, воласці, дзяржанні, а мясцовыя князі замяняюцца больш залежнымі ад вярхоўнай улады службовымі асобамі - намеснікамі, ваяводамі, старастамі, дзяржаўцамі.

У 1565 – 1566 гг. у Вялікім княстве Літоўскім была праведзена рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення і ўся тэрыторыя дзяржавы была падзелена на асноўныя тэрытарыяльныя адзінкі: 13 ваяводстваў і 30 паветаў. Аднак захоўваліся больш дробныя папярэднія адзінкі (воласці, дзяржанні і інш.).

Магдэбургскае права на Беларусі ўяўляла сабой сукупнасць прававых нормаў як уласнага звычайнага гарадскога права, так і запазычанага (рэцыпіраванага) заходнееўрапейскага магдэбургскага права, што рэгулявалі жыццядзейнасць гарадскога насельніцтва ў гарадах, атрымаўшых адпаведныя гарадскія граматы (лісты). Пашырэнне магдэбургскага права на Беларусі было абумоўлена павелічэннем ролі гарадоў у грамадскім жыцці дзяржавы.

Паступова большасць  гарадоў Беларусі і нават некаторыя мястэчкі атрымалі магдэбургскае права, прычым прыкладам ім служылі ўжо тыя беларускія гарады, якія да гэтага часу атрымалі такое права і карысталіся ім на працягу доўгага перыяду.

Асаблівай сацыяльнай і палітычнай з’явай у Вялікім княстве Літоўскім сталі юрыдыкі - адміністрацыйна аддзеленыя часткі тэрыторыі гарадоў, якія знаходзіліся пад уладай і юрысдыкцыяй якога-небудзь землеўласніка або царкоўнай установы. Юрыдыкі былі выключэннем з магдэбургскай сістэмы гарадскога кіравання. Яны ствараліся на частцы той гарадской тэрыторыі, якая была ва ўласнасці канкрэтнага феадала-землеўласніка альбо царквы. На жыхароў юрыдык не распаўсюджвалася адміністрацыйная і судовая ўлада га-радскіх органаў кіравання.

 

 

3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гг. Судовая рэформа 1564 – 1566 гг.

 

3 больш інтэнсіўным  развіццём заканадаўства Вялікага  княства Літоўскага ўзнікла неабходнасць сістэматызацыі разрозненых прававых нормаў, якія ўтрымліваліся ў шматлікіх прававых актах, дзейнічаўшых у розных землях дзяржавы - ваяводствах, паветах, валасцях, абласцях і княствах. Апроч таго, землеўласнікі былі зацікаўленыя ў запрыгоньванні залежных людзей і юрыдычным афармленні сваіх прывілеяў. Землеўласнікі клапаціліся таксама аб абароне сваёй уласнасці і шматлікіх правоў, на якіх засноўвалася іх эканамічнае і палітычнае панаванне.

Фактычна першыя агульназемскія граматы ўжо ставілі мэтай  звесці разнастайныя прававыя нормы, якія дзейнічалі ў розных мясцовасцях дзяржавы, у адзіныя для ўсёй дзяржавы нарматыўныя акты. Асабліва гэта наглядаецца ў граматах Казіміра 1447 г. і Аляксандра 1492 г. Аднак гэтыя законы засяроджвалі ўвагу на важнейшых нормах, якімі часцей за ўсё былі канстытуцыйныя нормы (аб суверэнітэце дзяржавы, правах шляхты і інш.).

Спробай сістэматызацыі прававых нормаў у галіне абароны права ўласнасці і іншых маёмасных правоў з’явіўся закон, выдадзены ў 1468 г., які атрымаў у гісторыка-прававой літаратуры назву Судзебнік Казіміра. У ім у большасці ўтрымліваліся нормы крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага права, якія ўсталёўвалі крымінальную адказнасць за крадзёж і рэгулявалі парадак судаводства па гэтых справах, а таксама нормы адміністрацыйнага права. Апроч таго, у Судзебнік быў уключаны закон аб падатку з сахі (аб пасошчыне).

Першапачатковы, сапраўдны  тэкст Судзебніка 1468 г. не быў падзелёны  на артыкулы (як і іншыя першыя законы дзяржавы), а прававыя нормы вылучаліся толькі загалоўнымі літарамі або абзацамі. Гісторыкі-юрысты ў XIX ст. падзялілі тэкст Судзебніка на артыкулы. Зараз часцей за ўсё выкарыстоўваецца падзел тэкста гэтага закона на 25 артыкулаў10.

Самыя першыя артыкулы Судзебніка ўсталёўваюць парадак пакрыцця шкоды, прычыненай крадзяжом маёмасці, і  адказнасць членаў сям’і злодзея. Так, гаварылася аб вызваленні ад адказнасці дарослых членаў сям’і злодзея (жонкі, дзяцей) у тым выпадку, калі яны не ведалі аб крадзяжы і не карысталіся крадзенай маёмасцю.

Артыкулы Судзебніка сведчаць, што асноўна ймэтай пакарання становіцца застрашванне. Асноўнымі відамі пакарання па Судзебніку былі: смяротная кара шляхам павешання, грашовыя спагнанні і цялесныя пакаранні. Пакаранне па Судзебніку прызначалася ў залежнасці ад суб’екта і прадмета злачынства, а таксама ад наяўнасці адпаведных доказаў. Злодзей, дастаўлены ў суд з рэчавымі доказамі, падвяргаўся больш жорсткаму пакаранню, чым злачынец, абвінавачаны на судзе пры дапамозе іншых доказаў.

Артыкулы Судзебніка рэгулявалі крымінальна-працэсуальныя  ад-носіны. Згодна старадаўняму звычайнаму праву ў выпадку, калі злачынец быў злоўлены з крадзенымі рэчамі, гэтыя рэчы ішлі ў прыбытак суддзі як плата за працу, а пацярпелы атрымліваў кампенсацыю ў памеры двухразовай вартасці выкрадзенага, якая спаганялася з маёмасці злачынцы і яго сям’і.

Прыняццем Судзебніка быў  пакладзены пачатак кадыфікацыі нормаў у адносінах крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права, а таксама закладзсна аснова для далейшай сістэматызацыі пісанага права, здзейсненай у Статутах 1529, 1566, 1588 гг. - сістэматызаваных зборах законаў, у якіх утрымліваліся нормы ўсіх галінаў тагачаснага права (канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, зямельнага, крымінальнага, працэсуальнага і інш.).

Праца па падрыхтоўцы  Статута 1529 г. праводзілася амаль што на працягу першай чвэрці XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны першы праект Статута, але ён не быў зацверджаны, і праца па яго ўдасканаленні працягнулася да 1529 г.

Я.А. Юхо адзначае, што  зараз немагчыма вызначыць, хто менавіта прымаў удзел у падрыхтоўцы першага Статута. 3 вядомых навукоўцаў-юрыстаў, якія жылі ў той час у Вільні, дзе вялася асноўная праца па падрыхтоўцы праекта Статута, можна назваць толькі аднаго - знакамітага беларускага навукоўца-гуманіста Францыска Скарыну. Працы Ф. Скарыны сведчаць, што ён ведаў мясцовае (беларускае) звычайнае права, гісторыю рымскага права і замежнае права іншых дзяржаў. Супастаўляючы палажэнні Статута з прававымі поглядамі Ф. Скарыны, можна прыйсці да высновы, што шэраг выказаных ім ідэй знайшоў увасабленне ў Статуце. На карысць здагадкі аб удзеле Ф. Скарыны ў падрыхтоўцы праекта Статута можа служыць таксама той факт, што ўрад меў намер выдаць Статут у скарынінскай тыпаграфіі11.

Першы Статут 1529 г. узнік  не на голым месцы. У яго аснове ўсё тое, што было назапашана папярэдняй тэорыяй і практыкай юрыспрудэнцыі. Асноўнымі крыніцамі Статута былі: звычайнае права беларускіх земляў, якія складалі аснову Вялікага княства Літоўскага; адміністрацыйная і судовая практыка дзяржаўных органаў; нормы пісанага права, выкладзеныя ў Судзебніку 1468 г. і раней прынятых граматах. Апроч таго, пры падрыхтоўцы Статута выкарыстоўваліся нормы царкоўнага права (як праваслаўнага, так і каталіцкага).

Статут 1529 г. складаўся  з 13 раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляліся на артыкулы. Першапачаткова ў Статуце было 244 (або 245) артыкулаў, затым у 30-я гг. XVI ст. у яго былі ўнесены дапаўненні і рэдакцыйныя папраўкі, у выніку чаго колькасць артыкулаў павялічылася да 285 (па Слуцкім спіску - 278). Такое адрозненне ў колькасці артыкулаў тлумачыцца тым, што афіцыйны тэкст Статута 1529 г. не быў апублікаваны ў ХVІ ст., а ў шматлікія рукапісныя спісы ўносіліся дапаўненні дзяржаўнымі пісарамі ці самімі ўладальнікамі рукапісаў12.

Статут 1529 г. па сваім  змесце быў першыму Еўропе сістэматызаваным зборам (зводам) прававых нормаў розных галінаў права (у сучаснай тэрміналогіі - збор законаў). У яго першых трох раздзелах утрымліваліся, у асноўным, нормы канстытуцыйнага права і прынцыповыя палажэнні іншых галінаў права; у чацвёртым і пятым - шлюбна-сямейнае і спадчыннае права, у шостым - працэсуальнае, у сёмым - крымінальнае, у восьмым - зямельнае, у дзевятым - лясное і паляўнічае, у дзесятым - грамадзянскае, у адзінаццатым, дванаццатым і трынаццатым - крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права. Аднак ва ўсіх гэтых раздзелах можна знайсці і нормы іншых галінаў права, таму што ў гэты перыяд галіновая структура права толькі яшчэ зараджалася13.

Стварэнне Статуту 1529 г. з’явілася важнай падзеяй у развіцці не толькі праватворчасці, але і правапрымяняльнай дзейнасці. Пасля яго прыняцця галоўнае значэнне ў развіцці права стала належыць неграматам (прывілеям), а статутам і соймавым пастановам. Статут спрыяў умацаванню правапарадку ў дзяржаве, некалькі абмяжоўваў самаўпраўнасць адміністрацыі і судовых органаў. У ім абвяшчалася правіла, па якому ўсе асобы павінны былі судзіцца па нормах, выкладзеных у Статуце. Больш упарадкаванымі сталі судовая сістэма і судаводства. У судах замест намеснікаў ваяводаў, старастаў і дзяр-жаўцаў уводзіліся прысяжныя шляхецкія засядацелі, абмяжоўваўся памер судовых мытаў, дапускаўся ўдзел у судзе адвакатаў, абвяшчалася прававая абарона інтарэсаў простых людзей, хоць на практыцы яна была ў большасці намінальнай. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць замежнікаў на дзяржаўныя пасады і не надзяляць іх маёнткамі і прыбыткамі, не адымаць пасадаў і маёмасці без суда, выконваць усе старыя законы і новыя выдаваць толькі сумесна з панамі-радай.

Не толькі шматлікія  статутныя нормы сведчылі аб значным  развіцці заканадаўства Вялікага княства  Літоўскага. Упершыню была прапанаваная арыгінальная структура размяшчэння нарматыўнага прававога матэрыялу ў адпаведнасці з галіновым прынцыпам. Артыкулы Статута былі размешчаны ў сістэмным парадку ў адпаведных галінам права раздзелах, што з’яўляецца сведчаннем не толькі высокага ўзроўню юрыдычнай тэхнікі стваральнікаў закона, але і ўвогуле сведчаннем развіцця прававой навукі ў дзяржаве. Калі яшчэ ўлічыць, што падобных сістэматызаваных збораў законаў у той час не было ні ў адной з еўрапейскіх дзяржаў, заслугі складальнікаў Статута яўныя.

Кожны наступны Статут паслядоўна ўносіў свой уклад у працэс развіцця ўсіх прававых інстытутаў і ўсяго феадальнага права. Першы Статут 1529 г. стаў трывалай асновай для належнага наступнага развіцця заканадаўства і паслужыў галоўнай крыніцай пры падрыхтоўцы Статута 1566 г., чаму садзейнічалі значныя сацыяльна-эканамічныя змяненні, якія адбыліся ў дзяржаве. У сярэдзіне XVI ст. адбываліся змены, да ліку якіх, у першую чаргу, варта аднесці ў эканамічнай сферы - рост і ўмацаванне права ўласнасці на зямлю, актывізацыю таварна-грашовых адносінаў, у палітычнай - узмацненне ўплыву “новых сем’яў” буйных магнатаў і інш. Усё гэта выклікала неаб-ходнасць унясення змяненняў у заканадаўства, таму і ўзнікае шляхецкая ініцыятыва “паправы” Статута 1529 г. У 1551 г, ствараецца статутавая камісія для распрацоўкі праекта новага закона.

У 50-60-я гг.у Вялікім  княстве Літоўскім праводзіцца  шэраг буй-намаштабных рэформаў, у тым ліку аграрная, звязаная з  узмацненнем залежнасці сялян, павелічэннем шляхецкіх землеўладанняў і стварэннем фальваркаў. У адпаведнасці з законам (“Уставай на валокі”) 1557 г. была ўведзена новая сістэма падаткавага абкладання зямельных надзелаў, дзе ў аснову быў пакладзены ўчастак зямлі ў адну валоку (трошкі больш за 21 гектар зямлі), усталявана больш дакладная сістэма гандлёвых і рамесных мытаў, зменена сістэма павіннасцяў. На падставе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы былі ўнесены значныя змены ў тэрытарыяльнае ўладкаванне дзяржавы і сістэму мясцовых органаў дзяржаўнай улады.                      У адпаведнасці з судовай рэформай на больш прагрэсіўных прынцыпах будуецца сістэма судовых органаў і судаводства дзяржавы і г.д.

У выніку працы статутавай камісіі ў 1561 г. быў падрыхтаваны і пададзены на абмеркаванне сойма  праект новага Статута, аднак у сувязі са шматлікімі заўвагамі ён не быў прыняты. У 1564 г. на Бельскім сойме праект быў адобраны і меркавалася ўвесці яго ў дзеянне з 11 лістапада 1564г., аднак працэс зацягнуўся. Статут быў уведзены ў дзеянне толькі з сакавіка 1566 г.             У якасці дадатка да Статута 1566 г. былі дадзены агульназемскія прывілеі 1563, 1564 і 1565 гг.

Информация о работе Палітычная сістэма Вялікага княства Літоўскага