Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2013 в 17:40, курсовая работа
Палітычны курс БССР, дзейнасць органаў улады і кіравання, грамадскі лад жыцця – усё змянілася, было пакалечана ў час вайны. Тэма аднаўлення жыця беларускага народа заўсёды будзе актуальна для нас, таму што веданне нашай гісторыі, таго, як нашы дзяды і прадзеды выйшлі з таго цяжкага становішча, якое склалася пад час вайны і пасля яе, можа быць для нас добрым прыкладам мужнасці і моцнага духу. Таму я выбрала тэму “Палітычная сістэма БССР у 1940-1950 гг.”, з мэтай даследаваць, якім было палітычнае становішча краіны ў 1940-1950 гг., паставіўшы перад сабой наступныя задачы:
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………2
ГЛАВА 1. ДЗЕЙНАСЦЬ ВЫШЭЙШЫХ ОРГАНАЎ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БССР
У 1940-1950 гг………………………………………………….....5
Раздзел 1.1. Дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР…………………………5
Раздзел 1.2. Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР…………..8
Раздзел 1.3. Дзейнасць Савета Народных Камісараў (Урада) БССР…….12
ГЛАВА 2. ДЗЕЙНАСЦЬ МЯСЦОВЫХ ОРГАНАЎ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БССР
У 1940-1950 гг……………………………………………………..19
ГЛАВА 3. БЕЛАРУСКАЯ ССР НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ………….23
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………..27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………………………..29
БССР заўсёды брала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права.
У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту.
Беларуская ССР сумесна з СССР і УССР удзельнічалі ў працы Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе з 21 красавіка па 12 жніўня 1949 г. Канферэнцыя была створана для перагляду Жэнеўскай канвенцыі ад 27 ліпеня 1929 г. аб паляпшэнні долі параненых і хворых у дзеючых арміях, Х Гааргскай канвенцыі ад 18 кастрычніка 1907 г. аб прымяненні да марской вайны пачаткаў Жэнеўскай канвенцыі 1906 г. і Жэнеўскай канвенцыі ад 27 ліпеня 1929 г. аб стаўленні да ваеннапалонных. [ 1, с. 130-131]
Прытрымліваючыся ва ўсіх
пытаннях “узгодненай лініі сацыялізму”,
Беларуская ССР разам з СССР і
УССР дабіліся прыняцця шэрагу актаў
у абарону інтарэсаў працоўных
у капіталістычных і тых
Улічваючы ўсё вышэйсказанае, можна з упэўненасцю сказаць, што БССР атрымала рэальную магчымасць ажыццяўляць знешнепалітычную дзейнасць толькі пасля прыняцця Закона ад 1 лютага 1944 г., хоць права выступаць на міжнароднай арэне яна мела яшчэ ў адпаведнасці з Маніфестам ад 1 студзеня 1919 г. і Канстытуцыяй 1919 г., гэта значыць з дня свайго утварэння.
Аднак трэба адзначыць, што
рэспубліка не была самастойнай у
міжнародных зносінах і ўдзельнічала
ў развіцці эканамічнага, культурнага
і навуковага супрацоўніцтва з іншымі
дзяржавамі толькі фармальна. Нягледзячы
на юрыдычны статус суб’екта міжнароднага
права, БССР заўсёды дзейнічала ў
рамках адзінай палітыка-ідэялагічнай
лініі СССР, намечанай ЦК КПСС.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У ходзе працы над даследаваннем палітычнай сістэмы ў 1940-1950 гг. былі:
На Беларусі, як і па ўсёй
краіне, поўнасцю захавалася старая палітычная
сістэма, у якой адміністрацыйныя функцыі
ажыццяўляла Камуністычная
Саветы як органы дзяржаўнай улады павінны былі займацца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыцця. Аднак яны поўнасцю знаходзіліся пад кантролем партыйнага апарату і рэальнай уладай не валодалі. Вярхоўны Савет БССР дзейнічаў намінальна. Усе заканадаўчыя акты і ўказы, перш чым прымаліся, праходзілі экспертызу ў ЦК КП(б)Б. Парадак работы сесій, пытанні, якія выносіліся на абмеркаванне, працэдура і ход выбараў, кандыдатуры будучых дэпутатаў таксама ўзгадняліся. На адбыўшыхся ў першыя пасляваенныя гады выбарах у Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вярхоўны Савет БССР (1947) і мясцовыя Саветы (1948) амаль поўнасцю змяніўся дэпутацкі корпус. Аднак нават Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР М. Наталевіч (1947-1948) і В. Казлоў (1948-1968) першымі асобамі ў рэспубліцы не з’яўляліся, хоць і займалі пэўнае месца на партыйна-іерархічнай лесвіцы.
Але, я лічу, што такі жорсткі
кантроль над палітыкай нашай
краіны, асабліва пасля вайны, быў
патрэбны. Бо разруха ў краіне, недахоп
палітычных дзеячаў, якія сталі ахвярамі
вайны – усё гэта магло прывесці
да заняпаду дзяржаўнасці, але з
дапамогай таталітарнага
Пасля смерці Сталіна былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы. Ужо ў 1953-1956 гг. было пачата правядзенне лініі на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у дзяржаўным, эканамічным і культурным будаўніцтве.
Пашырылася і дзейнасць рэспублікі на міжнароднай арэне, што паспрыяла умацаванню добрых адносінаў краіны з іншымі дзяржавамі і ў на час.
Такім чынам, можна зрабіць вынік, што палітычная сістэма БССР у 1940-1950 гг., не гледзячы на ўсе цяжкасці, якія сустрэліся пад час і пасля вайны, з цягам часу аднавілася і пачала хуткімі тэмпамі развівацца, як унутры дзяржавы, так і на міжнароднай арэне.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ