Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2013 в 17:40, курсовая работа
Палітычны курс БССР, дзейнасць органаў улады і кіравання, грамадскі лад жыцця – усё змянілася, было пакалечана ў час вайны. Тэма аднаўлення жыця беларускага народа заўсёды будзе актуальна для нас, таму што веданне нашай гісторыі, таго, як нашы дзяды і прадзеды выйшлі з таго цяжкага становішча, якое склалася пад час вайны і пасля яе, можа быць для нас добрым прыкладам мужнасці і моцнага духу. Таму я выбрала тэму “Палітычная сістэма БССР у 1940-1950 гг.”, з мэтай даследаваць, якім было палітычнае становішча краіны ў 1940-1950 гг., паставіўшы перад сабой наступныя задачы:
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………2
ГЛАВА 1. ДЗЕЙНАСЦЬ ВЫШЭЙШЫХ ОРГАНАЎ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БССР
У 1940-1950 гг………………………………………………….....5
Раздзел 1.1. Дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР…………………………5
Раздзел 1.2. Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР…………..8
Раздзел 1.3. Дзейнасць Савета Народных Камісараў (Урада) БССР…….12
ГЛАВА 2. ДЗЕЙНАСЦЬ МЯСЦОВЫХ ОРГАНАЎ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БССР
У 1940-1950 гг……………………………………………………..19
ГЛАВА 3. БЕЛАРУСКАЯ ССР НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ………….23
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………..27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………………………..29
З восені 1943 г. пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі, і органы дзржаўнай улады БССР узнаўляюць сваю дзейнасць непасрэдна ў рэспубліцы. Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр.
Як было ўжо сказана раней, 14 лютага 1944 г. быў выдадзены ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета аб скліканні шостай сесіі Вярхоўнага Савета БССР – першай ад часу пачатку вайны. Пасля заканчэння работы шостай сесіі Вярхоўнага Савета дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР істотна актывізавалася. У яго склад уваходзілі аддзелы: інфармацыйна-статыстычны, юрыдычны, па ўліку і рэгістрацыі ўзнагароджаных, па падрыхтоўцы да разгляду хадатайніцтваў аб памілаванні, фінансава-гаспадарчы, а таксама канцылярыя Прэзідыума і прыёмная Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі.
26 сакавіка 1946 г. указам
Прэзідыума Вярхоўнага Савета
БССР у адпаведнасці з
З 1947 г. па 1956 г. Прэзідыум
Вярхоўнага Савета БССР кіруе арганізацыйна-масавай
працай мясцовых Саветаў і іх выканкамаў,
зацвярджае палажэнні аб выбарах, прымае
ўказы аб парадку правядзення
выбараў, вырашае пытанні
25 снежня 1951 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымае Указ “Аб Дзяржаўным сцягу БССР”, у якім быў апісаны яго знешні выгляд, памеры, а таксама будынкі, сродкі руху, на якіх можа быць усталяваны сцяг; мерапрыемствы і тыя дні, у якія сцяг падымаецца на ўсіх будынках:
“Государственный флаг Белорусской ССР поднимается на зданиях всех государственных и общественных учреждений, организаций и предприятий, а также на жилых домах — 8 марта, 22 апреля, 1 и 2 мая, 9 мая, 7 и 8 ноября и 5 декабря. [2]
24 верасня 1955 г. – Указ “Аб Дзяржаўным гімне БССР”
Згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 мая 1959 г. быў вызначаны парадак апублікавання і уступлення ў дзеянне законаў БССР, пастаноў Вярхоўнага Савета БССР, указаў і пастаноў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У сувязі з гэтым страціла сілу пастанова ЦВК і СНК БССР ад 14 мая 1927 г. “Аб апублікаванні і часе ўступлення ў сілу законаў і распараджэнняў Урада БССР, а таксама распараджэнняў Народных Камісарыятаў БССР”.
У мэтах належнага ўладкавання справы апублікавання законаў БССР і ўказаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і ўдакладнення тэрмінаў уваходжання іх у сілу Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР указам ад 30 мая 1959 г. пастанавіў, што ўсе нарматыўныя акты БССР належаць апублікаванню ў “Собрании законов, указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР, постановлений и распоряжений Совета Министров БелорусскойССР” не пазней двухтыднёвага тэрміну пасля іх прыняцця. Важнейшыя з іх належылі таксама шырокаму і тэрміноваму абнародаванню шляхам публікацыі ў газетах “Звязда”, “Советская Белоруссия”. У неабходных выпадках нарматыўныя акты маглі быць абнародаваны па радыё або тэлеграфе. Указы і пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, якія не мелі агульнага значэння або не насілі нарматыўнага характару, па рашэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР маглі не публікавацца.
Законы БССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета БССР, указы і пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР агульнанарматыўнага характару ўваходзілі ў сілу на ўсёй тэрыторыі рэспублікі адначасова па сканчэнні дзесяці дзён пасля іх апублікавання, калі ў саміх актах не быў указаны іншы тэрмін. Усе іншыя акты, якія не мелі агульнанарматыўнага характару, уваходзілі ў сілу адразу з моманту іх прыняцця, калі ў саміх актах не быў указаны іншы тэрмін увядзення ў дзеянне.
Ужо пасля ХХ з’езда КПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. у Маскве, актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай ўлады БССР. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР стаў склікаць сесіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі – не радзей за 2 разы ў год.
Раздзел 1.3. Дзейнасць Савета Народных Камісараў (Урада) БССР
Згодна з артыкулам 38 Канстытуцыі БССР 1937 г. Вярхоўны Савет БССР утварае Урад БССР – Савет Народных Камісараў БССР, які з’яўляўся Вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады БССР. Савет Народных Камісараў БССР адказны перад Вярхоўным Саветам БССР і яму падсправаздачны, а ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета БССР – перад Прэзідыўмам Вярхоўнага Савета БССР.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй 1937 г. Савет Народных Камісараў БССР:
1) аб'ядноўвае і накіроўвае працу рэспубліканскіх і саюзна-рэспубліканскіх Народных Камісарыятаў БССР і іншых падпарадкаваных яму, гаспадарчых, адміністрацыйных і культурных устаноў, аб’ядноўвае і правярае працу ўпаўнаважаных агульнасаюзных Народных Камісарыятаў;
2) складае народнагаспадарчы план БССР, уносіць яго на зацвярджэнне Вярхоўнага Савета БССР і прымае меры па ажыццяўленні народнагаспадарчага плану;
3) складае дзяржаўны бюджэт БССР і збор мясцовых бюджэтаў БССР, уносіць дзяржаўны бюджэт на зацвярджэнне Вярхоўнага Савета БССР і прымае меры па ажыццяўленні дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў;
4) прымае меры па забеспячэнні грамадскага парадку, абароне інтэрасаў дзяржавы і ахове правоў грамадзян;
5) кіруе і правярае працу выканаўчых камітэтаў акруговых, раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў працоўных;
6) утварае, у выпадку неабходнасці, спецыяльныя камітэты і Галоўныя Кіраванні пры Савеце Народных Камісараў БССР па справах гаспадарчага і культурнага будаўніцтва.
Савет Народных Камісараў БССР выдаваў пастановы і распараджэнні на аснове і ў выкананне дзейсных законаў СССР і БССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Народных Камісараў СССР і правяраў іх выкананне.
У пачатку вайны дзейнасць Урада вызначалася арганізацыйна-гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту з улікам ваеннага становішча, эвакуацыяй матэрыяльных сродкаў і насельіцтва ў савецкі тыл. Дзейнасць СНК не перапынялася і пасля яго эвакуацыі, хаця члены наркаматаў лічыліся адкамандзіраванымі ў адпаведныя наркаматы СССР, дзе і працягвалі сваю работу.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага
Савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 года быў
устаноўлены жорсткі рэжым
У мэтах наладжвання
і ўмацавання сувязі з
З цягам часу, калі фашысцкія войскі пачалі здаваць пазіцыі, СНК БССР у вызваленых ад акупацыі раёнах адразу пачаў разгортваць работу па належнай арганізацыі дзейнасці органаў мясцовага кіравання і ўзнаўленні парушанай вайной народнай гаспадаркі. Для гэтага пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад акупацыі ў маі 1942 г. была створана аператыўная група Дзяржплана пры СНК. Праводзіцца пералік і пошук службовых асоб партыйнага і савецкага апарата БССР. Яны адзываюцца з дзеючай арміі, месцаў эвакуацыі, партызанскіх атрадаў і г. д. На працягу 1943-1945 гг. беларускі Урад вырашыў шматлікія пытанні адносна аднаўлення дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў у тых ці іншых вызваленых ад акупацыі раёнах і шляхоў хутчэйшай ліквідацыі наступстваў акупацыі. Так, калі ў 1943 г. па розных пытаннях СНК прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944 г. – 990, то ў 1945 г. іх было прынята ўжо каля 2 тысяч. [9, с. 255]
Урад накіроўваў і
пастаянна кантраляваў не
У лістападзе 1943 г. СНК БССР упершыню за ваенныя гады пачаў займацца планам развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі. Быў складзены план дзяржаўнага бюджэта на 1944 г. У 1943-1945 гг. пры СНК БССР ствараецца шэраг упраўленняў, камітэтаў, бюро: Упраўленне па дзяржаўнаму забеспячэнню і бытавому ўладкаванню сем’яў ваеннаслужачых і партызан; Галоўнае ўпраўленне лесахімічнай прамысловасці; Камітэт па справах культурна-асветніцкіх устаноў; Упраўленне па транспартнаму асваенню малых рэк; Галоўнае энергетычнае ўпраўленне; Бюро па ўліку і размеркаванню рабочай сілы і інш.
26 чэрвеня 1945 г. старшыня
СНК БССР , які з’яўляўся сакратаром
ЦК КП(б) Беларусі П. К.
“…Советская Белоруссия за три года гитлеровской оккупации подверглась огромному разорению. Разрушены промышленность, сельское хозяйство, учреждения культуры, науки, искусства, погибло более половины национальных богатств, уничтожены плоды многолетнего труда белорусского народа. Захватчики разорили колхозы, разграбили или уничтожили их имущество…
Захватчики разрушили и сожгли тысячи сел и деревень, превратили районы Белоруссии в пустыню. Только в сельской местности гитлеровцы сожгли или разрушили свыше 1200 тыс. жилых домов, хозяйственных построек и культурных учреждений. Многие районы уничтожены целиком. Жизненный уровень населения в результате немецко-фашистской оккупации резко понизился…
Немецко-фашистскими захватчиками замучены сотни тысяч сынов и дочерей белорусского народа. Память о них взывает о возмездии, о суровом наказании гитлеровских палачей и преступников войны” [8, с.420 ]
З 1946 г.Вышэйшым дзяржаўным органам з'яўляўся Савет Міністраў БССР, ранейшы СНК БССР, які Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 г. быў рэарганізаваны. Склад Саўміна фармаваўся зноўку на кожнай першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР новага склікання. Аднак на самай справе, ён прызначаўся Бюро ЦК КП(б) Беларусі, а старшыня Савета Міністраў рэспублікі зацвярджаўся ў ЦК ВКП(б) (з 1952 г. ЦК КПСС). У склад Савета Міністраў БССР уваходзілі: старшыня Савета Міністраў, яго намеснікі, старшыня дзяржаўнай планавай камісіі, ад 5 да 35 міністраў, упаўнаважаныя агульнасаюзных міністэрстваў. [5, с. 189-190] Лік членаў Савета Міністраў пастаянна павялічваўся (з 35 да 50 чалавек),і толькі ў сувязі з прынятым ад 23 мая 1957 г. Законам аб стварэнні аднаго адміністрацыйна-эканамічнага раёна на тэрыторыі БССР, у выніку якога было скасавана дзевяць міністэрстваў, склад Савета Міністраў паменшыўся. [14, с. 134]
У пасляваенны час большасць у Савеце Міністраў БССР складалі не беларусы, а ўраджэнцы іншых савецкіх рэспублік. Напрыклад, у 1951 годзе ва Урадзе БССР беларусы складалі толькі трэць усіх міністраў. Такая ж прыкладна сітуацыя была ў абласных і гарадскіх партыйных і савецкіх органах. Усё гэта ў рэшце рэшт і прывяло да таго, што ў пасляваенны час беларуская мова была пазбаўлена рэальнага дзяржаўнага статуса, а ўсе дзяржаўныя і партыйныя ўстановы сталі фактычна галоўнымі русіфікатарамі на Беларусі.
Выканаўча-распарадчая
Задачы па аднаўленню і далейшаму развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі абомоўлівалі вялікую арганізацыйную і нарматыўна-прававую дзейнасць урада. Гэта знайшло адлюстраванне ў пастановах Савета Міністраў БССР, колькасць якіх у 1946 г. дасягнула 2300, а ў наступныя 12 гадоў – 1500-1600.
У адпаведнасці з пастановай
ДКА ад 27 жніўня 1944 г. у апараце
Савета Міністраў БССР 29 жніўня 1944 г.
быў створаны аддзел па прыёме і
працаўладкаванні савецкіх грамадзян,
якія вяртаюцца з нямецкага
Са студзеня 1946 г. аддзел павінен быў кіраваць эвакуацыяй, рассяленнем і гаспадарчым уладкаваннем беларускага насельніцтва, якое перасялялася з Польшчы ў БССР, эвакуацыяй польскага і яўрэйскага насельніцтва з БССР у Польшчу, рэпатрыяцыяй і працоўным уладкаваннем савецкіх грамадзян, якія вяртаюцца з нямецкага рабства, рээвакуацыяй і ўладкаваннем грамадзян, якія вяртаюцца з усходніх абласцей СССР.
У выніку правядзення рада мерапрыемстваў да канца 1945 г. было ўстаноўлена, што з рэспублікі было ўведзена савецкіх грамадзян 399 374 чалавека, у тым ліку дзяцей – 33 244 чалавека. У Рэспубліку вярнулася 214 971 чалавек. [10, с. 596]
У сувязі з перабудовай
кіравання прамысловасцю і
У сувязі з прыняццем закона СССР ад 10 мая 1957 г. “Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам ” у БССР быў створаны адзіны Саўнаргас, які выступаў як агульны орган дзяржаўнага кіравання народнай гаспадаркай, надзелены пэўнымі выканаўча-распарадчымі паўнамоцтвамі. У прыватнасці ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі яму ў падначаленне прадпрыемствамі і рознымі арганізацыямі. У межах сваёй кампетэнцыі, на падставе і ў кантэксце выканання законаў СССР і БССР, а таксама пастаноў Саветаў Міністраў СССР і БССР Саўнаргас рэспублікі выдаваў пастановы і распараджэнні, якія станавіліся абавязковымі для выканання ўсімі падначаленымі яму прадпрыемствамі і арганізацыямі на тэрыторыі БССР. Пастановы і распараджэнні Саўнаргаса БССР маглі быць змененыя, скасаваныя або дапоўненыя Саветам Міністраў БССР. Саўнаргас БССР з’яўляўся калегіяльным органам, а яго структурныя падраздяленні (упраўленні і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля.
У 1958 г. у Беларускай ССР
на падставе агульнасаюзных нарматыўных
актаў быў праведзены шэраг мерапрыемстваў,
накіраваных на паляпшэнне дзейнасці
калгасаў і рэарганізацыю машынна-