Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2013 в 17:40, курсовая работа
Палітычны курс БССР, дзейнасць органаў улады і кіравання, грамадскі лад жыцця – усё змянілася, было пакалечана ў час вайны. Тэма аднаўлення жыця беларускага народа заўсёды будзе актуальна для нас, таму што веданне нашай гісторыі, таго, як нашы дзяды і прадзеды выйшлі з таго цяжкага становішча, якое склалася пад час вайны і пасля яе, можа быць для нас добрым прыкладам мужнасці і моцнага духу. Таму я выбрала тэму “Палітычная сістэма БССР у 1940-1950 гг.”, з мэтай даследаваць, якім было палітычнае становішча краіны ў 1940-1950 гг., паставіўшы перад сабой наступныя задачы:
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………2
ГЛАВА 1. ДЗЕЙНАСЦЬ ВЫШЭЙШЫХ ОРГАНАЎ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БССР
У 1940-1950 гг………………………………………………….....5
Раздзел 1.1. Дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР…………………………5
Раздзел 1.2. Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР…………..8
Раздзел 1.3. Дзейнасць Савета Народных Камісараў (Урада) БССР…….12
ГЛАВА 2. ДЗЕЙНАСЦЬ МЯСЦОВЫХ ОРГАНАЎ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БССР
У 1940-1950 гг……………………………………………………..19
ГЛАВА 3. БЕЛАРУСКАЯ ССР НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ………….23
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………..27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………………………..29
Арганізацыя кіравання народнай наспадаркай па тэрытарыяльным прынцыпе праз саўнаргасы некалькі пашырыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах эканамічнага раёна. Аднак потым у СССР было прызнана, што такая сістэма не адпавядае ўзрозшым патрэбнасцям краіны па той прычыне, што кіраванне галінамі вытворчасці было раздроблена па шматлікіх эканамічных раёнах, у сувязі з чым кіраўніцтва народнай гаспадаркай аслабела.
Законам СССР “Аб змяненні сістэмы органаў кіравання прамысловасцю і ператварэнні некаторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання” ад 2 кастрычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.
У сувязі з прадастаўленнем права выдаваць кодэксы ў 1957 г. у БССР была створана спецыяльная ўрадавая камісія, якая кіравала распрацоўкай крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага, грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага кодэксаў. Галоўнымі крыніцамі, на базе якіх распрацоўваліся дадзеныя кодэксы БССР, з’яўляліся Асновы крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік, Ановы крымінальнага судаводства СССР і саюзных рэспублік, прынятыя ў 1958 г., Асновы грамадзянскага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік і Асновы грамадзянскага судаводства СССР і саюзных рэспублік, прынятыя ў 1961 г. На падставе іх потым былі распрацаваны адпаведныя кодэксы БССР.
Кампетэнцыя Савета Міністраў БССР, таксама як і Вярхоўнага Савета БССР, была вельмі абмежаванай, бо ён падпарадкоўваўся Савету Міністраў СССР і кіраваўся ў сваёй рабоце пастановамі Дзяржплана ССР і Міністэрства фінансаў, іншых агульнасаюзных і саюзнарэспубліканскіх Міністэрстваў СССР.
ГЛАВА 2. ДЗЕЙНАСЦЬ МЯСЦОВЫХ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БССР У 1940-1950 гг.
Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР на апошнім пасяджэнні 2 лістапада 1939 г. прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб’яднанні з БССР. Працэс юрыдычна-прававога афармлення прыняцця Заходняй Беларусі ў склад БССР быў завершаны 12 лістапада 1939 г. на нечарговай трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета БССР.
Тэрыторыя, якая ўвайшла ў склад БССР, складала амаль 100 тыс. км2 з насельніцтвам 4,7 млн. чалавек.
Але разам са станоўчымі момантамі ў жыцці жыхароў краю паявіліся некаторыя праблемы. У шэрагу выпадкаў накіраваныя на працу ў Заходнюю Беларусь работнікі мясцовых органаў улады і кіравання ігнаравалі мясцовы лад жыцця, традыцыі насельніцтва. Здаралася неабаснаванае адхіленне ад працы спецыялістаў польскай нацыянальнасці, прымусовая рэарганізацыя польскіх школ у беларускія ці рускія, ігнараванне патрэб гаспадарак аднаасобнікаў.
[5, с. 443-446]
Працэс ўзнаўлення дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР меў пэўныя асаблівасці. Да вайны ў БССР налічвалася 10 абласных, 279 гарадскіх і раённых, 2 939 сельскіх і пасялковых саветаў. Падчас вайны пераважная большасць дэпутатаў мясцовых саветаў знаходзіліся ў дзеючай арміі або ў партызанскіх атрадах на акупіраванай немцамі тэрыторыі змагаліся з фашыстамі, некаторыя з дэпутатаў эвакуіраваліся на ўсход. За перыяд вайны звыш 70% дэпутатаў выбылі са складу саветаў, многія загінулі.
Так сама справа ў тым, што ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі абласных Саветаў. Па гэтай прычыне склад выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў зацвярджаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.
Падчас паступовага вызвалення тэрыторыі Беларусі дзейнасць выканкамаў мясцовых саветаў узнаўлялася шляхам даўкамплектавання іх складу. У сувязі з гэтым ужо ў 1943 г. пачынаюць працаваць спецыяльныя курсы па падрыхтоўцы кіруючых партыйных і савецкіх кадраў. З ліку партызан высоўваюцца кандыдатуры на кіруючыя пасады.
У верасні 1943 г. ЦК КПБ пачынае зацвярджаць абласныя, раённыя, гарадскія аператыўныя групы. Так, у склад абласных аператыўных груп уваходзілі сакратар абкама партыі, старшыня аблвыканкама, 3-4 загадчыкі аддзелаў абкамаў і аблвыканкамаў, начальнік абласнога ўпраўлення дзяржбяспекі, рэдактар абласной газеты і інш. Перад імі ў першую чаргу ставілася задача аб неадкладным узнаўленні дзейнасці савецкіх органаў, даўкамплектаванні іх адразу ж пасля вызвалення той ці іншай часткі тэрыторыі рэспублікі. Выбары ў саветы ў той перыяд не праводзіліся, а паўнамоцтвы ўсіх мясцовых саветаў былі падоўжаны.
У гэты перыяд на работу ў Беларусь было накіравана шмат расіян. Фактычна многія кіруючыя органы ў значнай ступені фарміраваліся з ліку асоб, якія накіроўваліся з Расіі для работы ў рэспубліку. Так, толькі ў канцы 1943 г. і ў 1944 г. з РСФСР у БССР было накіравана 2 124 кіруючых асоб (з іх 9 сакратароў абкамаў, 64 сакратары райкамаў, 23 старшыні райвыканкамаў і г. д.). [13, с. 229]
Першыя пасляваенныя выбары ў мясцовыя Саветы адбыліся ў студзені 1948 г. У іх прынялі ўдзел розныя мясцовыя саветы ад 99,89% да 99,97% (лічбы амаль не мяняліся) зарэгістраваных выбаршчыкаў. Тое ж самае наглядалася і ў наступныя гады.
Дзейнасць мясцовых Саветаў
дэпутатаў працоўных і іх выканаўчых
камітэтаў ажыццяўлялася пад
непасрэдным кіраўніцтвам і кантролем
адпаведных абласных, гарадскіх і
раённых камітэтаў
Галоўнай формай працы мясцовых Саветаў былі іх агульныя сходы-сесіі, якія павінны былі збірацца: абласнога Савета – не радзей чатырох разоў у год; сесіі гарадскіх, пасялковых і сельскіх Саветаў – не радзей шасці разоў у год. Кожная сесія доўжылася, як правіла, адзін-два дні.
Пастаянна дзейнымі выканаўча-распарадчымі органамі мясцовых Саветаў былі іх выканаўчыя камітэты. Яны ажыццяўлялі кіраўніцтва на сваёй тэрыторыі гаспадарчай і сацыяльна-культурнай дзеёнасцю. Выканаўчыя камітэты Саветаў абласцей, гарадоў і раёнаў у сваім складзе мелі шэраг галіновых аддзелаў: фінансаў, прамысловасці, аховы здароўя, асветы, культуры, сацыяльнага забеспячэння і інш. Дзейнасць аддзелаў будавалася на прынцыпе двайнога падпарадкавання. Кожны камітэт падпарадкоўваўся кіраўніцтву свайго выканаўчага камітэта і аднаймённага аддзела вышэйшага выканкама і міністэрства.
5 сакавіка 1953 года памёр Сталін. Пленум ЦК КПСС, які адбыўся ў верасні 1953 года, выкрыў сур’ёзныя недахопы ў рабоце мясцовых партыйных і савецкіх органаў па кіраўніцтву народнай гаспадаркай. На новы ўзровень уздымалася работа Саветаў. Былі пашыраны правы абласных, гарадскіх і раённых Саветаў. Пастановай ад 31 жніўня 1955 года Савет Міністраў БССР даў ім права накіроўваць значныя сродкі на фінансаванне жыллёвага будаўніцтва, камунальнай гаспадаркі і сацыяльна-культурных мерапрыемстваў, на добраўпарадкаванне населеных пунктаў за кошт дадаткова атрыманых даходаў і звышпланавых накапленняў прамысловых і камунальных прадпрыемстваў. На вырашэнне мясцовых Саветаў быў перададзены шэраг іншых пытанняў, якія ўваходзілі раней у кампетэнцыю рэспубліканскіх органаў. Аднак ні ў 50-я, як, дарэчы, і ў наступныя гады не ўдалося забяспечыць сапраўднае поўнаўладдзе Саветаў, пераадолець практыку падмены іх партыйнымі органамі, узняць ролю і адказнасць дэпутатаў.
Адміністрацыйна-камандная сістэма скоўвала ініцыятыву Саветаў, якія не выступалі паўнамоцнымі органамі народа, не мелі прыярытэту ў вырашэнні многіх пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Да таго ж яны не мелі дастатковых праў, каб весці барацьбу з ведамасным дыктатам.
Масавымі органамі Саветаў былі пастаянныя камісіі. Але раскрыць свае магчымасці камісіі не маглі, таму што рэальная ўлада знаходзілася ў руках апарату выканаўчых камітэтаў. Работнікі выканкамаў, якія не з’яўляліся дэпутатамі, мелі права даваць указанні народным выбраннікам, а то і патрабаваць ад дэпутатаў справаздачы аб іх дзейнасці. Але дзейнасць мясцовых Саветаў заўсёды была ў цэнтры ўвагі ўлады.
У 1957 годзе была прынята пастанова ЦК КПСС “Аб паляпшэнні дзейнасці Саветаў дэпутатаў працоўных і ўзмацненні іх сувязі з масамі”. У пастанове падкрэслівалася неабходнасць усямернага развіцця савецкай дэмакратыі, паляпшэння работы ўсіх звенняў дзяржаўнага апарату, умацавання іх сувязі з масамі.
Паляпшэнню работы мясцовых Саветаў садзейнічала праведзенае ў 1954 годзе ўзбуйненне сельскіх Саветаў БССР. Гэта было выклікана галоўным чынам тым, што калгасы аказваліся часта на тэрыторыі некалькіх Саветаў, а гэта не ішло на карысць савецкім органам улады.
Але праца мясцовых Саветаў была накіравана галоўным чынам на выкананне дырэктываў партыі. У дзейнасці дэпутатаў Саветаў сталі практыкавацца такія формы працы з насельніцтвам, як правядзенне дэпутатамі справаздач перад выбаршчыкамі аб сваёй рабоце і рабоце Саветаў; растлумачванне пастановаў партыі і ўрада і рашэнняў мясцовых Саветаў выбаршчыкам; сустрэчы і гутаркі са сваімі выбаршчыкамі і г.д. [18, с. 37-38]
ГЛАВА 3. БЕЛАРУСКАЯ ССР НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ
Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР, хоць канстытуцыі БССР і СССР не змяшчалі якіх-небудзь палажэнняў, што преашкаджалі наладжванню і развіццю непасрэдных дыпламатычных сувязей БССР з замежнымі дзяржавамі.
У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, такія, як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржавамі.
На першым месцы ў гэты момант стаяла задача ўрэгулявання ўзаемаадносінаў з суседняй Польшчай. З гэтай мэтай былі пачаты беларуска-польскія перамовы ў Любліне. Дэлегацыю БССР узначальваў СтаршыняСавета Народных Камісараў БССР П. К. Панамарэнка, дэлегацыю Польшчы – Старшыня Польскага Камітэту Нацыянальнага Вызвалення Э. Б. Асубка-Мараўскі.
Пад час перамоў, якія праходзілі ў дзелавых і сяброўскіх абставінах, бакі абмеркавалі праблемы, якія ўзніклі ў сувязі са змяненнем лініі дзяржаўнай мяжы, якая падзяляла Польшчу і БССР. Было вырашана эвакуяваць на падставе поўнай добраахвотнасці ў Беларусь грамадзян беларускай, украінскай, рускай і русінскай нацыянальнасцей, якія пражываюць у Польшчы. Палякам і яўрэям, якія з’яўляліся грамадзянамі Польшчы да 17 верасня 1939 г. і пражывалі ў заходніх абласцях, было дадзена права выехаць у Польшчу.
Вынікі перамоў былі зафіксаваны ў пагадненні, якое было падпісана па ўпаўнаважанню Урадаў БССР і Польшчы 9 верасня 1944 г.
У далнейшым бакі яшчэ не раз праводзілі перамовы для вырашэння розных прыватных патанняў. Натуральным завяршэннем мерапрыемстваў па ўрэгуляванню тэрытарыяльных і іншых праблем паміж Польшчай і БССР з’явіліся перамовы паміж урадамі СССР, УССР, БССР і Літоўскай ССР, з аднаго боку, і Урадам Польшчы, з другога боку, якія адбыліся ў Маскве летам 1952 г.
21 чэрвеня 1952 г. было
падпісана пагадненне аб
На канферэнцыі Аб’яднаных нацый, якая адкрылася 25 красавіка 1945 г., савецкая дэлегацыя паставіла пытанне аб запрашэнні для ўдзелу ў ёй Беларусі і Украіны. Прапанова была падтрымана. Рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік дзяржаў-заснавальніц ААН было прынята адзінагалосна. Прадстаўнікі БССР і УССР былі запрошаны на канферэнцыю ў Сан-Францыска.
6 мая 1945 г. паўнамоцная
дэлегацыя БССР на чале з
наркамам замежных спраў К.
В. Кісялёвым прыбыла ў Сан-
26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаваў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. [13, с. 234]
Удзел у рабоце ААН паклаў пачатак новаму этапу знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў розных міжнародна-прававых формах. Органы знешніх зносін выступалі з дэкларацыямі, заявамі і адозвамі па агульных і асобных пытаннях міжнародных зносін. З цягам часу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з уладамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.
Беларуская дэлігацыя ўдзельнічала ва ўсіх чарговых і нечарговых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Яе члены вылучаліся на розныя кіруючыя пасты ў ААН, уключаючы пасады намесніка старшыні Генеральнай Асамблеі, старшынь, намеснікаў і дакладчыкаў галоўных камітэтаў Генеральнай Асамблеі, а таксама выбіраліся ў склад розных камісій ААН. [17, с. 405]
Немалаважным з’яўлялася
членства БССР у спецыялізаваных
установах ААН, створаных на аснове
міжурадавых пагадненняў, - Сусветнай
метэаралагічнай арганізацыі (СМА),
Міжнароднай арганізацыі працы (МАП),
Міжнародным саюзе
Пастаяннае прадстаўніцтва
нашай дзяржавы пры ААН і цяпер
садзейнічае абароне
Пэўныя функцыі
Асобае месца ў дыпламатычнай
практыцы займае заключэнне многабаковых
дагавораў з замежнымі
Удзел БССР у кадыфікацыі
міжнароднага права ажыццяўляўся ў
ходзе дыпламатычных