Экспресивный синтаксис

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2014 в 20:40, автореферат

Краткое описание

Праблема функцыянавання сінтаксічных адзінак знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сучаснай лінгвістыкі. Асаблівую значнасць набывае даследаванне экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый - сінтаксічных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у перадачы эмоцый, пачуццяў, ацэнак, надаюць паведамленню вобразнасць і выразнасць, дазваляюць эстэтычна і псіхалагічна ўздзейнічаць на рэцыпіента. Розныя аспекты гэтай праблемы сталі аб'ектам увагі вядомых вучоных беларускай і замежнай лінгвістыкі (Г.М. Акімавай, Ш. Балі, Э.М. Берагоўскай, В.У. Вінаградава, В.А. Маславай, Р.Я. Салганіка, А.П. Скавароднікава, Б. Тошавіча, А.І. Яфімава і інш.). Разам з тым многія пытанні застаюцца нявырашанымі: недастаткова даследаваны спосабы і прыёмы стварэння экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый, не раскрыты функцыі, якія могуць выконваць экспрэсіўныя сінтаксемы рознага тыпу ў мастацкім тэксце. У сувязі з гэтым аналіз спосабаў выражэння і функцыянавання сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ў мове твораў асобных пісьменнікаў уяўляецца актуальным. Ён дае магчымасць раскрыць ролю і месца сінтаксічных сродкаў у сістэме сэнсава-эмацыянальнай арганізацыі тэксту, вылучыць і ўлічыць дадатковыя значэнні, якія могуць набываць сінтаксічныя адзінкі рознай структуры ў беларускай мове, назапашвае матэрыял пра стылістычныя рэсурсы мовы, дае каштоўныя звесткі для выяўлення спецыфікі нацыянальнай мовы на сінтаксічным узроўні.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Русак Аўтарэферат.doc

— 135.00 Кб (Скачать документ)

Адметнасць стылю .Янкі Сіпакова - шырокае выкарыстанне парантэтычных канструкцый, якія перадаюць "чужое" маўленне (25% зафіксаваных выпадкаў). У творах пісьменніка выразна вылучаюцца два віды ўставак з чужаслоўем. Па-першае, канструкцыі з простай мовай (са словамі аўтара і без іх): Яны [хлопцы -B.P.] былі вельмі ж ужо валасатыя (Андрэй жартаваў: "Як дзеўкі - і вушэй не відно"), галодныя і дужа стомленыя ("Усе мы з хат"). Па-другое, канструкцыі з няўласна-простай мовай, якія, як правіла, перадаюць перажытае, але нявыказанае і такім чынам дапамагаюць атрымаць больш поўнае ўяўленне пра думкі герояў у той ці іншы момант: Таня пачырванела да вушэй - ёй ад гэтага стала аж горача, із сораму - яе, бачыце, купляюць! -яна не ведала, куды падзець вочы ("Знаёмыя жнівеньскія сны").

Парантэза - гэта і сродак, які дазваляе пісьменніку ў межах аднаго сказа выступіць адначасова і як суб'ект маўлення, і як назіральнік-аналітык, паколькі ўстаўкі - гэта ацэнкі-характарыстыкі да аднаго з кампанентаў асноўнага паведамлення: Тут жа, нібы на імправізаваным канцэрце мастацкай самадзейнасці,  я праслухаў на беларускай мове  (цудоўныя  пераклады!)«Інтэрнацыянал» і «Марсельезу» ("Па зялёную маланку").

Стылістычна матываванае выкарыстанне ў творах Янкі Сіпакова выяўляюць выказванні, у структуру якіх уваходзіць адразу некалькі дадатковых паведамленняў, а таксама ўстаўкі развітай і складанай будовы: Нават у сям'і пляменніцы - той, якая яшчэ дзіцём ехала з ім [Алегам - B.P.J тады, калі ён пазнаёміўся з Тоняю, і якая, ён і не заўважыў калі, вырасла, спгала дарослаю (гэтак жа, як і пляменнік - раней Алег прыязджаў да сястры, браў электрабрытву, што заўсёды ляжала на адным месцы, а тады неяк прыехаў, цап — а брытвы няма. "Дзе яна?" — "Коля ўзяў". Во яно што! Аказваецца, і Коля ўжо вырас: голіцца!) - дык вось, гасцюючы неяк у гэтай пляменніцы, ён падумаў пра тое ж ("Жыві як хочацца"). Такія канструкцыі падкрэсліваюць сэнсавую значнасць дадатковай інфармацыі, даюць пісьменніку магчымасць зрабіць адступленне ў апісанні падзеі, надаюць апавяданню натуральнасць, ствараючы ўражанне "жывой" гутаркі, калі аўтар ці яго героі адступаюць ад асноўнага паведамлення, каб падзяліцца з чытачом-субяседнікам успамінамі, выкліканымі самім выказваннем.

Трэці падраздзел прысвечаны даследаванню экспрэсіўных магчымасцей падзелу звышфразавых адзінстваў на невялікія сказы-абзацы. Выяўлена, што дробнае абзацавае чляненне ўжываецца для павышэння эмацыянальнасці кантэксту, яно высвечвае ўзрушэнне пісьменніка, выяўляе эмацыянальны настрой апавядальніка:

Прыгожа, хораша і спакойна...

Здавалася б толькі радавацца. Ты займаешся любімаю працаю, пра якую марыш увесь год, - косіш. Радуйся!

Каля цябе рупліва бегаюуь па пракосах плісіцы, якіх ты пахаваў яшчэ вясною.

Радуйся! ("Птушкі").

Ланцужкамі міні-абзацаў Янка Сіпакоў карыстаецца пры афармленні разважанняў, як уласных, аўтарскіх, так і сваіх герояў. Суб'ектыўнае чляненне адлюстроўвае паступовае фарміраванне думак, стварае ілюзію глыбока роздуму, надае кантэксту філасофскае гучанне:

Хто ж ты ёсць, чалавек? Як з 'явіўся і для чаго існуеш?

Ты ўпрыгожанне зямлі ці, наадварот, -яе ганьба і цвіль?

Маленькі ў макракосмасе і вялізны ў мікракосмасе? ("Узятак з маўчання").

Шэрагам аднасказавых абзацаў пісьменнік карыстаецца і пры апісанні пэўных падзей і дзеянняў. Раздзяленне падзеі на асобныя этапы дазваляе дасягнуць разнастайных стылістычных эфектаў. У залежнасці ад характару зместу можа ўзнікаць уражанне паступовага перанясення ўвагі апавядальніка з аднаго дзеяння на другое ці, наадварот, уражанне рэзкай змены "кадра":

Паранены мамант, якога злавала, раздражняла, непакоіла гэтая рана, еельмі жвава, што нязвыкла для такой гары, павярнуўся да Хуткіх Ног...

I вось  тады лаеец выразна зразумеў, што не паспее ўцячы.

I тады  маланкава кінуўся да мамантавай  нагі і вяроўкай з крапіўных  валокнаў прывязаўся да яе.

I тады  крамянёвым нажом распароў яму жывот.

1 тады, калі вяроўка парвалася, спінаюўпаў  велікану пад ногі ("Хуткія Ногі").

Вылучэнне асобных сказаў у звышфразавым адзінстве ў самастойныя абзацы павышае выразнасць маўлення, узмацняе кантрастнаць з'яў пры супрацьпастаўленні, падкрэслівае нечаканасць ці значнасць дзеяння:

Якраз тут, у Друцку, князь Вітаўт каралю Ягаіілу жонку сватаў. Яны, едучы са Смаленска <...>, заехалі ў Друцк da князя Сямёна Дзмітравіча. На абедзе ў князя яны ўбачылі дзвюх яго пляменній - Васілісу Бялуху і Соф 'ю. Ягаіілу спадабаліся дзяўчаты, і ён папрасіўмалодшую, Соф 'ю, за сябе замуж <...>.

Было тады каралюЯгайлу семдзесят гадоў ("Паміж сонцам і дажджом").

Заслугоўваюць увагі сінсемантычныя монакампанентныя абзацы ў абсалютным пачатку твора: 3 ёю нешта рабілася ("Паморак"); Яго вачалі зрабілася раптам светла-светла ("Пыл пад нагамі"). Такое "адхіленне" ад правіл пабудовы паведамлення (бо звычайна ў зачыне тэксту ці ЗФА знаходзіцца аўтасемантычны сказ) адносіцца да стылістычнай фігуры, якая называецца ілеізм. У спалучэнні з суб'ектыўным абзацавым чляненнем ілеізм -эфектыўны сродак актуалізацыі ўвагі чытача.

У чацвёртым падраздзеле вызначаецца функцыянальная накіраванасць сегментаваных канструкцый. Адзначаецца, што ў якасці сегмента ў прозе Янкі Сіпакова часцей за ўсё выступае назоўны тэмы: Талент кіраўніка і талент творцы. Яны шмат дзе супадаюць, але часам і ўзаемавыключаюцца: або той, або гэты ("Як птушкі ў лёце"). Іншы раз ў пазіцыі назоўнага тэмы пісьменнік ужывае інфінітыў ці інфінітыўнае словазлучэнне: Умець слухаць чалавека... Які гэта патрэбны, неабходны пісьменніку таіент! ("Як птушкі ў лёце").

Сегментаваныя канструкцыі ўжываюцца аўтарам як сродак актуалізацыі ўвагі чытача (сегментаваньш адрэзкі маўлення набываюць пэўную структурную самастойнасць і разам з гэтым вылучаюць тыя аб'екты паведамлення, якія ўяўляюцца пісьменніку найбольш значнымі): Агрэсіўнасць. Выходзіць, яна можа існаваць не толькі сама па сабе, а яшчэ як адна з магчымасцей атрымаць радасць <...> ("Узятак з маўчання") і як прыём, пры дапамозе якога перадаецца суб'ектыўнае стаўленне аўтара да інфармацыі, выяўляецца пазіцыя апавядальніка: Сляды на пяску. Якія гэта дзівосныя ўзоры! I як прыемна іх разглядаць. чытаць! ("У сабакі на хвасце").

10

У прозе Янкі Сіпакова вылучана два тыпы назоўнага тэмы: прадметны і слоўны. Пры дапамозе першага пісьменнік прыцягвае ўвагу чытача да таго, што абазначана словам (да з'яў, прадметаў, паняццяў, асобы чалавека): Мутацыя... Яна спараджае гігантызм у дрэў і жывёл ("Одзіум"); пры дапамозе другога - засяроджвае чытацкую ўвагу на самім слове (яго гучанні, напісанні, лексічным значэнні): Абарона і забарона. Усёй розніцы між імі — адна літара. Але затое якая яна магутная і бязлітасная, гэтая літара! ("Узятак з маўчання").

Назоўны тэмы пісьменнік звычайна аддзяляе ад наступнага сказа кропкай. Аднак калі аўтару неабходна стварыць уражанне ўзрушанасці, перадаць свой роздум, надаць сегментаванай канструкцыі асаблівую выразнасць, ён ужывае шматкроп'е, вылучае назоўны тэмы ў самастойны абзац:

Крокі... Крокі... Крокі...

Раніцаю, у яшчэ не растрывожанай цішыні, яны гучалі асабліва выразна ("Ціхая Акіянія").

Раздзел 2.2 "Фігуры павелічэння аб'ёму выказвання ў сістэме экспрэсіўных сінтаксічных сродкаў празаіка" прысвечаны аналізу тыповых для аўтара экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый, пабудаваных на аснове паўтору разнастайных адзінак маўлення, і ўключае два падраздзелы.

У першым падраздзеле даследуюцца структура і функцыянаванне канструкцый з сінтаксічным паралелізмам. У прозе пісьменніка шырока прадстаўлены паралельныя часткі складанага сказа (25% ад агульнай колькасці паралельных канструкцый): Без сэрца, хоць рэч і будзе напісана, яна нікога не зможа ўсхваляваць; хоць героі і будуць народжаны, яны ніколі не змогуць стаць жывымі ("Наталенне смагі"); паралельныя простыя сказы (25%): Літаратура -папіклініка, a we бальніца. Пісьменнік - доктар, але не хірург ("Як птушкі ў лёце") і структурна аднатыпныя складаныя сказы (40%): Ішоў час, а яны не бачылі часу. Вакол віравала жыццё, а яны не заўважалі яго ("Лета з мятлушкай").

Выяўлена, што 80% сінтаксічна паралельных канструкцый у творах Янкі Сіпакова - гэта канструкцыі з т.зв. частковым паралелізмам (з рознай колькасцю членаў). Пры гэтым у асобныя канструкцыі або ўключаюцца члены, якія не маюць адпаведнікаў у іншых канструкцыях (няпоўны паралелізм з развіццём), або некаторыя члены апускаюцца (няпоўны паралелізм з усячэннем): He пашанцавала нам з гэтай цудоўнай зятёю. He пашанцавала нам і з гэтымі працалюбівымі, клапатлівымі, добрьші, спагадлівымі людзьмі ("Наталенне смагі").

У празаічным кантэксце пісьменніка паралелізм выражае эмацыянальнасць аўтарскага паведамлення: Мой народ - гэтю ж, як іўсе іншыя народы на зямлі. Мая мова — такая ж, як і ўсе тры тысячы даследаваных моў на планеце ("Наталенне смагі"); ужываецца для інтэнсіфікацыі пытання: Ці не цябе гэта папярэджвалі: "Кахсшне ў нас забаронена "? Ці не цябе гэта перасцерагалі: "He ажадай жонкі бліжняга свайго"? ("Клетка"); выступае як прыём інтымізацыі маўлення пісьменніка: Гаварыць з незнаёмым чалавекам, які разумее цябе, -асалода. Маўчаць з блізкім чалавекам, які таксама разумее цябе, - яшчэ большая асалода ("Як птушкі ў лёце"); выкарыстоўваецца для пераканання і доказу: Дрэнна мне ў жыцці, горды мужчына. Няўтульна і няўпэўнена мне ў жыцці, горды мужчына. Адзінока і непрыкаяна мне ў жыцці, горды мужчына ("Лета з мятлушкай"); з'яўляецца дадатковым сродкам выражэння працяглага дзеяння: Міналі дні і ночы, а ён не заўважаў іх. Міналі тыдні і месяцы, а ён не адчуваў гэтага ("Яма"); ужываецца пры параўнанні, паколькі на фоне сінтаксічна паралельных канструкцый падабенства і адрозненні апісаных з'яў праяўляюцца больш яскрава: А вось мой сімвал — ясень. Сімвал жа тваёй поўначы - елка. Бачыш, якія мы розныя, якія ў нас розныя сімвалы. Твае лясы -яловыя, цвмныя. А мае - ясеневыя, светлыя ("Лета з мятлушкай"); садзейнічае аб'яднанню асобных частак выказвання ў кантэкстах з разгорнутымі характарыстыкамі фактаў, прадметаў, з'яў: Купала - гэта яшчэ непаўторны нацыянальны тэатр <...>. Купала - гэта яшчэ своеасаблівая школа перакладу <...>. Купала-гэтаяшчэ і сімвал дружбы народаў <...> ("Пашана").

Своеасаблівую экспрэсію ў творах Янкі Сіпакова набывае камбінаванае спалучэнне сінтаксічнага паралелізму з іншымі стылістычнымі фігурамі (анафарай, эпіфарай, сімплакай, паліптотам, рытарычным пытаннем): Хіба можна бачыць, т гледзячы? Хіба можна чуць, не слухаючы? Хіба можна гаварыць, не адкрываючы рота? ("Узятак з маўчання").

У другім падраздзеле аналізуецца індывідуальна-аўтарскае выкарыстанне перыяду. У творах Янкі Сіпакова перыяд найчасцей (у 60% выпадкаў) уяўляе сабой складаназалежны сказ, у якім галоўнай часцы падпарадкоўваюцца некалькі даданых аднаго віду: Праўда, ён [Верасоўскі — B.P.J з самага пачатку разумеў, што гнаць гэтулькі жывёлы - каля васьмісот галоўі - па абрабаванаму, разбуранаму, галоднаму, толькі што вызваленаму краю, дзе яшчэ шныраць розныя банды, дзе па дарогах бадзяюцца паліцаі і іншыя прыслужнікі гітлераўцаў, дзе ў лясах хаваюцца астаткі нямецкіх армій. дзе табуняцца і гайнямі шастаюць асмялелыя і ачмурэлыя ад чалавечыны ваўкі, -зусім не лёгкая прагулка, а цяжкая і нават небяспечная праца ("Пыл пад нагамі").

Для індывідуальнай творчай манеры пісьменніка характэрна ўжыванне перыяду як своеасаблівага ўступу да развіцця сюжэта. У абсалютным пачатку твора такія разгорнутыя канструкцыі паказваюць на час, месца і разнастайныя ўмовы развіцця асноўнай сюжэтнай лініі, ствараюць фон, на якім адбываецца завязка асноўнага дзеяння: Калі разышліся нарэшце госці, калі з музыкаю паышоў дадому, у суседнюю вёску, Мяходзька-гарманіст <...>; калі вярнуўся назад Дзіма і, смеючыся, расказаў, як Грыша не пазнаў свае хаты <...>; калі айшла нарэшцг і Мішчыха <...>, яны засталіся траіх - Дзіма, Андрэы Паўлавіч і яна, баба Вера, ці, як усе яе завуць тут, у вёсцы, Лётчыха -віноўніца сённяшняга свята ("Трава ў pace").

Рытмічнасць, меладычнасць перыядаў, якая з'яўляецца вынікам своеасаблівага, аднатыпнага афармлення іх кампанентаў, у многіх творах Янкі Сіпакова садзейнічае перадачы паэтычнага настрою: I якая б сабе на вуліцы ні была непагадзь, і які б сабе дождж ні барабаніў у тваё цёмнае і заплаканае восеньскае акно, і які б у цябе ні быў паганы настрой, і хто б цябе ні шкрыўдзіў так, што, здаецца, ад абразы зненавідзіш усю зямлю і ўсіх людзей на ёй, але ўсё роўна, як трывожна і радасна заб'ецца сэрца, калі ты пасля доўгай ростані са сваім пісьмоеым сталом, зноў сядзеш за яго і ўзрадуешся, што навокал цябе, як і раней, - твае любімыя кнігі, пачатыя рукапісы, ручкі, алоўкі <...> ("Як птушкі ў лёце").

У большасці зафіксаваных выпадкаў (60%) перыяды пісьменніка адпавядаюць такому тыпу маўлення, як апавяданне. Яны дазваляюць сцісла пераказваць вялікія эпізоды, у эканомнай форме перадаваць колькасна значны змест, тым самым характарызуюць пэўны прамежак часу з пазіцыі яго насычанасці падзеямі, падкрэсліваюць дынамічнае ці, наадварот, запаволенае працяканне падзей: Пакуль я шукаў брыгадзіра, аднаногага Дзямідзьку <...>; пакуль ён <...> дазволіў узяць нарэшце кульгаеага Шнэля, адбітага ў немцаў жарабка <...>; пакуль я дачакаўся Халадзёнка, які загадеаўусёю вупражжу; пакуль запрагаў; пакуль, пад'ехаўшы пад Рагатунову хату, чакаў Рамана <■■■>, - pcmhja троху пасвятлела, але пакуль не саступіла дарогу дню: снег, хоць і белы, яшчэ цьмяна, нібы воблакі, нашатырыўшыся ад марозу, шарэў на вуліцы, на стрэхах...("Крыпо цішыні").

Трэцяя глава "Адгерэнтныя экспрэсіўныя сродкі сінтаксісу ў прозе Янкі Сіпакова" складаецца з двух раздзелаў.

У раздзеле 3.1 "Экспрэсіўнае функцыянаванне кантэкстуальнай групы простых сказаў" адзначаецца, што ў творах Янкі Сіпакова стылістычна матываванае выкарыстанне характэрна для груп кароткіх, часта няпоўных, аднасастаўных сказаў. Выяўлена, што кантэкстуальныя групы простых сказаў найчасцей (у 70%) ужываюцца для сціслага, фактаграфічнага паведамлення, аднак яны могуць выступаць і як адзінкі экспрэсіўнага сінтаксісу. Так, ланцужкі нескладаных, мінімальна развітых сінтаксічных канструкцый ужываюцца як сродак актуалізацыі настраёвай танальнасці кантэксту: Раніца. Шалёнасць колераў. Ласка сонца. Перазеоньванне ручаёў. Мяккі туман над дальняй ракою. I ранішняя шматгалосая малітва птушак. А небяспечных звяроў (розных там дыназаўраў) паблізу няма. Ну, як тут не заспяваць! ("Па зялёную маланку"); выяўляюць канататыўны аспект выказвання. перадаюць эмацыянальнае ўражанне, узрушэнне апавядальніка: Яны [брацкія магілы -BP.] бачылі, як разлучалі фашысты матак з дзецьмі. На край магілы клалі дзяцей. За імі выстройвалі матак. I на матчыных вачах уздзявалі на штыкі блакіт наіўных дзіцячых вачэй, званочкі іхняга колішняга смеху ("ІДіхая Акіянія"). У асобных выпадках ампліфікацыяй простых сказаў аўтар карыстаецца, каб актывізаваць думку чытача і каб дакладна перадаць вобразы-ўспаміны: Раніца. Агарод. Агурэчнік. I ты ў ім, росным, — чакаеш нейкага цуду, усхвалявана заглядваючы пад шырокае, халаднаватае з начы лісцё... А яшчэ пад табой такое сіняе, глыбокав-глыбокае неба ("Такое сіняе неба"). Ланцужок кароткіх сказаў перадае фрагментарнасць таго, што засталося ў памяці, дае апісанне рэчаіснасці пункцірам, асобнымі вехамі, называе дэталі, выхапленыя як асобныя факты рэчаіснасці, і тым самым засяроджвае ўвагу на найбольш істотным і важным.

Информация о работе Экспресивный синтаксис