Пераказ на уроках беларускай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Марта 2014 в 13:04, курсовая работа

Краткое описание

Яшчэ да школы дзеці валодаюць першапачатковымі маўленчымі навыкамі, але, як справядліва адзначае Л. П. Федарэнка, у адрозненні ад іншых сістэм арганізма (крывяной, дыхальнай, стрававальнай і інш.) “маўленчая сістэма ўтвараецца пасля нараджэння дзіцяці, яно нараджаецца толькі з умовай развіцця маўленчай сістэмы, якая праходзіць этап станаўлення і развіцця”. Станаўленне і развіццё маўлення адбываецца ў сацыяльным асяроддзі, у суразмоўніцтве з іншымі людзьмі. Калі дзіця пазбаўлена гэтага, яго маўленчая сістэма не працуе, а яно само асуджана на бязмоўе. Згубленыя магчымасці маўленчага развіцця дзіцяці нельга аднавіць. Найважнейшай задачай школы на сучасным этапе з’яўляецца развіццё маўлення, што азначае авалодванне ўменнем успрымаць разнастайную інфармацыю і перадаваць свае думкі, уражанні, пачуцці ў вуснай і пісьмовай форме.

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсовая - копия - копия.docx

— 36.82 Кб (Скачать документ)

          У працэсе  падрыхтоўкі і правядзення пераказаў  у вучня выпрацоўваецца  ўменне  рабіць лагічны аналіз тэксту, вылучаць ў ім галоўнае і  другараднае, складаць план выказвання, дакладна перадаваць змест пачутага (прачытанага), звязна выказваць  думкі, захоўваючы лексічныя і  стылістычныя асаблівасці тэксту. Акрамя таго, такі від працы  дазваляе развіваць арфаграфічню  і пунктуацыйную пісьменнасць. Пераказы  ўзбагачаюць вучняў новымі паняццямі  і словамі, узорамі пабудовы мовы  і навыкамі самастойнага пісьмовага  выказвання думкі. Пры напісанні  пераказу вучань павінен правільна, лагічна, паслядоўна і граматна  перадаць змест тэксту  [5, с. 19].          

          Тэксты  для пераказаў павінны адпавядаць  патрабаванням праграмы для адпаведнага  класа, быць каштоўнымі ў выхаваўчых  і пазнавальных адносінах, пашыраць  кругагляд вучняў, быць цікавымі  і даступнымі ў кампазіцыйным  плане.

           Пераказ  як від творчай працы праводзіцца  на ўроках развіцця мовы. Праграма  школьнага курса беларускай мовы  патрабуе, каб на кожным уроку  пры вывучэнні ўсіх раздзелаў  праводзіліся практыкаванні па  выпрацоўцы камунікацыйных уменняў, а гэтаму будзе садзейнічаць  комплексны аналіз звязных тэкстаў.

 

                            

 

                            1.3. Структура ўрока напісання пераказаў

       Кожны від пераказу мае свае асаблівасці ў яго падрыхтоўцы і правядзен- ні. Сучасная  методыка  вылучае вельмі многа этапаў работы  надпадрабяз- ным пераказам.

        Урок,  на  якім  дзеці  працуюць  над  пераказам,  можа  мець  наступную  структуру : [2, с. 65].                                                                                                                               1. Падрыхтоўчая работа.                                                                                                            2. Азнаямленне вучняў з тэмай і задачамі ўрока. Уступная гутарка пра зыход- ны тэкст і яго аўтара.                                                                                                                  3. Выразнае чытанне тэксту.                                                                                                 4. Тлумачэнне і ўдасканаленне значэння новых і малазразумелых слоў.                    5. Гутарка і  аналіз тэксту.                                                                                                     6. Складанне і запіс плана.                                                                                                    7. Вусны пераказ тэксту.                                                                                                       8. Работа па правапісе.                                                                                                                    9. Паўторнае чытанне тэксту настаўнікам.                                                                     10. Напісанне пераказу.                                                                                                            11. Праверка пераказу і падрыхтоўка да яго аналізу ў класе.                                      12. Аналіз пераказаў.

        Падрыхтоўка  вучняў  да пераказу любога  віду  ажыццяўляецца  з  улікам наступных  момантаў:  работы над зместам зыходнага тэксту;  работы над яго пабудовай; работы над яго мовай.  

        Работа над зместам зыходнага тэксту звычайна пачынаецца з уступнай гутаркі. Вельмі важна, каб у гутарку былі ўключаны праблемныя пытанні, якія б ставілі клас перад неабходнасцю самастойнага выказвання наконт таго, што  хацеў сказаць  аўтар у прапанаваным тэксце. Такая  гутарка  разам з тым

рыхтуе да складання плана пераказу, а на этапе яго напісання садзейнічае ўсвядомленасці і сабранасці думкі [4, с. 125].               

       Таксама важным этапам работы над пераказам з’яўляецца само знаемства з тэкстам . Чытанне павінна быць выразным, такім, каб вучні добра зразумелі тэкст, зацікавіліся ім. Калі настаўнік чытае, то ён павінен голасам выдзяляць найбольш важныя месцы ў тэксце.   

        Тэкст лепей засвойваецца, калі  рабяты прачытаюць яго самі. Спачатку  вучні чытаюць яго моўчкі, а  затым яго чытае настаўнік. Пасля чытання мэтазгодна зрабіць паўзу, каб вучні “перажылі” прачытанае, асэнсавалі яго. Два-тры пытанні дапамогуць настаўніку высветліць, як вучні зразумелі змест тэксту. Незразумелыя словы можна растлумачыць перад чытаннем, у працэсе яго або ў канцы.      

         Дзеці добра запамінаюць пачатак тэксту, але ня часта прапускаюць істотныя сэнсавыя моманты, якія раскрываюцца ў асноўнай частцы. Таму трэба вучыць школьнікаў вылучаць, заўважаць узаемасувязь фактараў, прычынна-выніковыя адносіны падзей, іх абумоўленасць і часавую паслядоўнасць.   

         У час  праверкі пераказаў увага звяртаецца  на наступныя моманты:               1) паўната перадачы зыходнага  тэксту;                                                                             2) дакладнасць ці скажэнні фактычнага  характару;                                                           3) паслядоўнасць зыходнага тэксту;                                                                                       4) лагічнасць падачы матэрыялу;                                                                                              5) уменне арыентавацца і ўлічваць заўвагі, зробленыя настаўнікам;                       6) захаванне граматычных норм, правіл арфаграфіі і пунктуацыі;                                 7) знешняе афармленне работы [4, с. 125].

         Улічваючы  гэтыя  моманты,  настаўнік робіць пэўныя  паметы  ці кароткі запіс у канцы пераказу.

         Галоўная задача гэтага этапу  заключаецца ў тым, каб аналіз  правераных пераказаў быў па-сапраўднаму  глыбокім. Настаўнік павінен выказаць  свае адносіны да таго, як працаваў клас ў цэлым, адзначыць лепшыя работы. Да ацэнкі работ трэба строга індывідуальна і да кожнай з іх пастарацца знайсці добрае слова. Размову аб недахопах настаўнік павінен прадумаць, каб у класе атрымалася сур’ёзная таварыская работа па іх пераадоленні.

           Разглядаючы розныя віды пераказаў, этапы работы над імі, мы бачым, што навучанне ідзе ад простага пераймання ўзораў праз пераходныя ступені да самастойнасці і творчасці.                 

 


Информация о работе Пераказ на уроках беларускай мовы