Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Марта 2014 в 13:04, курсовая работа
Яшчэ да школы дзеці валодаюць першапачатковымі маўленчымі навыкамі, але, як справядліва адзначае Л. П. Федарэнка, у адрозненні ад іншых сістэм арганізма (крывяной, дыхальнай, стрававальнай і інш.) “маўленчая сістэма ўтвараецца пасля нараджэння дзіцяці, яно нараджаецца толькі з умовай развіцця маўленчай сістэмы, якая праходзіць этап станаўлення і развіцця”. Станаўленне і развіццё маўлення адбываецца ў сацыяльным асяроддзі, у суразмоўніцтве з іншымі людзьмі. Калі дзіця пазбаўлена гэтага, яго маўленчая сістэма не працуе, а яно само асуджана на бязмоўе. Згубленыя магчымасці маўленчага развіцця дзіцяці нельга аднавіць. Найважнейшай задачай школы на сучасным этапе з’яўляецца развіццё маўлення, што азначае авалодванне ўменнем успрымаць разнастайную інфармацыю і перадаваць свае думкі, уражанні, пачуцці ў вуснай і пісьмовай форме.