Пераказ на уроках беларускай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Марта 2014 в 13:04, курсовая работа

Краткое описание

Яшчэ да школы дзеці валодаюць першапачатковымі маўленчымі навыкамі, але, як справядліва адзначае Л. П. Федарэнка, у адрозненні ад іншых сістэм арганізма (крывяной, дыхальнай, стрававальнай і інш.) “маўленчая сістэма ўтвараецца пасля нараджэння дзіцяці, яно нараджаецца толькі з умовай развіцця маўленчай сістэмы, якая праходзіць этап станаўлення і развіцця”. Станаўленне і развіццё маўлення адбываецца ў сацыяльным асяроддзі, у суразмоўніцтве з іншымі людзьмі. Калі дзіця пазбаўлена гэтага, яго маўленчая сістэма не працуе, а яно само асуджана на бязмоўе. Згубленыя магчымасці маўленчага развіцця дзіцяці нельга аднавіць. Найважнейшай задачай школы на сучасным этапе з’яўляецца развіццё маўлення, што азначае авалодванне ўменнем успрымаць разнастайную інфармацыю і перадаваць свае думкі, уражанні, пачуцці ў вуснай і пісьмовай форме.

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсовая - копия - копия.docx

— 36.82 Кб (Скачать документ)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                    

                                                      УВОДЗІНЫ

 

                                                                                              “Любіце, ведайце і шануйце

                                                                                             мову свайго народа і ўмейце

                                                                                                    дасканала валодаць ёю”

                                                                                                                                ( Я.Колас )

        Яшчэ да школы дзеці валодаюць першапачатковымі маўленчымі навыкамі, але, як справядліва адзначае Л. П. Федарэнка, у адрозненні ад іншых сістэм арганізма (крывяной, дыхальнай, стрававальнай і інш.)  “маўленчая сістэма ўтвараецца пасля нараджэння дзіцяці, яно нараджаецца толькі з умовай развіцця маўленчай сістэмы, якая праходзіць этап станаўлення і развіцця”. Станаўленне і развіццё маўлення адбываецца ў сацыяльным асяроддзі, у суразмоўніцтве з іншымі людзьмі. Калі дзіця пазбаўлена гэтага, яго маўленчая сістэма не працуе, а яно само асуджана на бязмоўе. Згубленыя магчымасці маўленчага развіцця дзіцяці нельга  аднавіць. Найважнейшай задачай школы на сучасным этапе з’яўляецца  развіццё маўлення, што азначае авалодванне ўменнем успрымаць разнастайную інфармацыю і перадаваць свае думкі, уражанні, пачуцці ў вуснай і пісьмовай форме.

          Асноўная задача школы - навучыць дзяцей выказваць свае думкі вусна ці пісьмова. Яшчэ Якуб Колас пісаў: “Адна з самых важных задач, якая стаіць перад пачатковай школай, ёсць задача навучання талкова складаць свае думкі на пісьме”.

         Да праблемы навучання пераказу  вучоныя і метадысты звярталіся  неаднаразова. У канцы 50-х гадоў  выходзіць “Методыка вуснага і пісьмовага маўлення малодшых школьнікаў”, а ў канцы 60-х – “Методыка навучання                                                                                                                                         

творчым пісьмовым работам”.

         У канцы ХХ ст. даследчыкі Т. А. Ладыанская, М. П. Лукашук, І. Д. Марозава, М. Р. Львоў прыходзяць да высновы, што вялікую дапамогу ў вырашэнні праблемы развіцця мовы вучняў могуць аказаць практыкаванні па навучанні вусным і пісьмовым пераказам на аснове звязных тэкстаў. Гэта работа мэтанакіравана пачынаецца ў ІІ класе і праводзіцца на працягу ўсяго перыяду навучання роднай мове ў пачатковай школе.

         На сучасным   этапе   школьны курс  беларускай   мовы  не можа абмяжоўвацца запатрабаваннямі асобы ў лінгвістычных ведах, знаёмствам вучняў з яе адзінкамі  і законамі. Аналіз тэкстаў толькі з мэтай выяўлення лінгвістычных ведаў ужо не адпавядае сучасным патрабаванням да моўнай падрыхтоўкі   школьнікаў. Даказана, што самым  надзейным   паказчыкам дасведчанасці   чалавека ў   той  ці  іншай сферы з’яўляецца яго ўласнае выказванне. Таму менавіта выказванне (тэкст) лічыцца найвышэйшым этапам свядомай маўленчай дзейнасці асобы. Хоць працэс навучання беларускай мове і аб’ядноўвае дзве цесна звязаныя мэты (засваенне сістэмы мовы, яе асноўных фанетычных, лексічных, граматычных сродкаў і развіццё маўлення), ідэя ўдасканальвання маўлення школьнікаў становіцца прыярытэтнай. 

          Мэта даследвання: вызначыць значэнне пераказаў у развіцці мовы вучняў.       

Задачы даследвання:                                                                                                                1. апісаць віды і класіфікацыю пераказаў;                                                                     2.прааналізаваць методыку работы над рознымі відамі пераказаў;                   3.вызначыць ролю пераказаў ва ўменні вучняў выказваць свае думкі вусна і пісьмова.                                                                                                                      Аб’ект даследвання: пісьмовая мова вучняў.                                                                  Прадмет даследвання: развіццё мовы вучняў у ходзе напісання пераказаў.

Метады даследвання: тэарытычны аналіз навуковай літаратуры, гутарказ настаўнікамі, вывучэнне іх вопыту.                                                                     Гіпотэза даследвання: пераказ  адыгрывае  значную  ролю  ў  развіцці  і навучанні вучняў выказваць свае думкі вусна ці пісьмова.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

      ГЛАВА 1. РОЛЯ ПЕРАКАЗАЎ У НАВУЧАННІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ    

                                                1.1. Віды пераказаў  

         Пераказам ў методыцы навучання  роднай мове прынята называць  самастойнае вуснае ці пісьмовае практыкаванне, якое праводзіцца з вучнямі з мэтай развіцця іх мовы і выконваецца на аснове спецыяльна падабранага літаратурнага тэксту. Пераказ можа праводзіцца як у вуснай, так і ў пісьмовай форме. Вусны – пераказ адзін з найбольш актыўных і дзейсных відаў практыкаванняў. Пісьмовы пераказ адрозніваецца ад вуснага магчымасцю абдумаць кожную фразу [6, с. 210].

         У сучаснай методыцы ў аснову класіфікацыі пераказаў былі пакладзены розныя крытэрыі. Так, А. А. Барынава прапанавала падзяляць пераказы па мэце іх правядзення (навучальныя і кантрольныя), характары тэксту (апавядальнага характару, з элементамі апісання, разважання), спосабу перадачы зместу (падрабязныя, блізкія да тэксту, выбарачныя, з элементамі сачынення). Т. А. Ладыжанская класіфікуе пераказы па аб’ёме зыходнага тэксту (падрабязныя і сціслыя пераказы), змесце зыходнага тэксту (поўныя і выбарачныя, з дадатковым заданнем).

         У метадычным дапаможніку “Віды пераказаў і методыка іх правядзення” І. Д. Марозава класіфікуе пераказы па некалькіх крытэрыях. Так, па спосабе ўспрымання вылучаюцца пераказы, у якіх зыходны тэкст чытае настаўнік ці даецца магнітафонны запіс; пераказы, у якіх тэкст знаходзіцца перад вачыма вучняў, напрыклад, тэкст падручніка, у якіх тэкст успрымаецца на слых і зрокава. Прычым кожны від успрымання можа падмацоўвацца дадатковымі сродкамі нагляднасці (ілюстрацыямі, карцінамі, дыяпазітывамі і іншымі)  [6, с. 218].                                                                                                    

         Класіфікацыя і віды пераказаў:                                                                                    а) паводле  мэты  правядзення  (навучальныя  і кантрольныя, з лінгвістычным       

заданнем);                                                                                                                                 б) паводле характару тэкставага матэрыялу (апавядальнага характару, тыпу апісання, разважання (часта змешанага тыпу) ;                                                               в) паводле спосабу перадачы зместу  тэксту (падрабязныя, сціслыя, выба- рачныя, пераказы з творчымі заданнямі);                                                                  г) паводле спосабу ўспрымання тэксту (пераказ прачытанага тэксту, пераказ тэксту, успрынятага на слых і зрокава);                                                                            д) паводле ступені самастойнасці выканання (індывідуальныя і калектыўныя);   е) паводле ўскладненасці  моўным   заданнем (пераказы   з   лексічным, гра-матычным і іншымі заданнямі) [4, с. 116].

         Кожны з названых відаў пераказаў  займае належнае месца ў агульнай сістэме работы па фарміраванні ўменняў звязнай мовы вучняў. Пры выбарачным пераказе перадаецца не ўвесь тэкст, а толькі тое, што звязана з пэўнай тэмай або з’явай. Вучні самастойна адбіраюць матэрыял і афармляюць яго ў адпаведнасці з пастаўленымі патрабаваннямі. Дзеці павінны добра ўяўляць пастаўленую перад імі задачу: вызначыць,што галоўнае ў тэме; перадаць змест аднаго з эпізодаў; правільна пачаць яго апісанне і закончыць.

        Навучальныя пераказы праводзяць звычайна па тэкстах, змешчаных у падручніках. Гэта дае магчымасць эфектыўна праводзіць падрыхтоўчую працу і забяспечвае зрокавае ўспрыняцце тэксту пераказу. Правядзенне такой работы дазваляе развіваць маўленне школьнікаў (у першую чаргу маналагічнае), павялічвае слоўнікавы запас вучняў, садзейнічае выпрацоўцы ўмення аргументавана адбіраць моўныя сродкі і суадносіць іх са зместам і мэтамі выказвання. Колькасць і спецыфіка навучальных пераказаў адзначана ў праграме для кожнага класа.

        Колькасць кантрольных пераказаў  вызначаецца інструкцыяй аб парадку 

фарміравання   культуры  вуснай і   пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь [4, с. 225].

        У падрабязным пераказе ставіцца задача не толькі перадаць асоноўную думку аўтара, але і захаваць паслядоўнасць тэксту, апісанне месца, дзеючых асоб, дэталей і характэрныя выразныя сродкі мовы, аўтарскую лексіку, фразеалогію, сінтаксіс.

        Сціслыя пераказы найбольш складаныя для вучняў пачатковых класаў. Яны прадугледжваюць іншы падыход: вучням неабходна коратка перадаць змест прачытанага або пачутага тэксту, апускаючы падрабязнасці. Тут патрабуецца толькі захаваць асноўную думку, а таксама тыя моўныя асаблівасці тэксту і мастацкія дэталі, без якіх нельга зразумець яго ідэйнай накіраванасці і дасягнуць пазнавальных і выхаваўчых мэт. Такія пераказы лепш за ўсё пачынаць з добра знаёмых вучням тэкстаў сюжэтнага характару, якія лёгка расчляняюцца на асобныя, лагічна закончаныя часткі.

       У пераказе з элементамі сачынення зыходны тэкст некалькі змяняецца, пераапрацоўваецца ці дапаўняецца звязаным па сэнсе, зыходным, але самастойным тэкстам, створаным аўтарам пераказу. У выніку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту. У такіх пераказах звычайна даецца заданне прыдумаць пачатак і канцоўку, уставіць апісанне прадметаў ці падзей, пра якія гаворыцца  ў тэксце  пераказу,  даць  уласную  ацэнку  ўчынкам  той  ці  іншай асобе, выказаць сваё меркаванне адносна паводзін героя твора, уключыць у пераказ характарыстыку дзеючых асоб і іншыя. Мэта такіх пераказаў – развіццё і ўдасканаленне мастацкіх здольнасцей вучняў, у прыватнасці ўменняў і навыкаў уключаць у пераказ апісанне прадметаў, жывёл, людзей, абстаноўкі, пейзажу, увесці ў тэкст пэўны эпізод.                                                                   

         Сярод   пераказаў,  ускладненых   дадатковым заданнем, вылучаюцца пераказы  з   лексічным,   граматычным, марфалагічным,  сінтаксічным за- даннямі.  З пераказаў  гэтай групы найбольш ужывальныя ў школьнай прак тыцы пераказы са зменай формы:                                                                         1) замена асобы апавядальніка (першай на трэцюю або наадварот);                     2) замена сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі на  склада- назалежныя і наадварот;                                                                                                3) замена формы часу дзеяслова (напрыклад, прошлага на цяперашні);                4) замена простай мовы на ўскосную або ўскоснай на простую;                                  5) замена стылістычна афарбаванай лексікі нейтральнай;                                         6) замена часавых формаў дзеяслова дзеепрыслоўямі і г. д.

         Такім чынам, у сучаснай методыцы існуюць розныя класіфікацыі вусных і пісьмовых пераказаў, якія залежаць ад розных відаў, параметраў. З’яўленне новых даследванняў у методыцы развіцця мовы ўносіць карэктывы і дапаўненні ў класіфікацыю відаў пераказаў, якія ўжо існуюць.

        

 

 

 

 

 

 

                              1.2. Патрабаванні да пісьмовых пераказаў

         Пераказ –  адзін з відаў творчай працы вучняў. Гэта пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго-небудзь прачытанага, пачутага  [3, с. 96].

         Пераказ - у першую чаргу навучальны  від працы, які  дае магчымасць  на ўзоры  твораў  лепшых  майстроў  слова засвоіць асноўныя спосабы  перадачы інфармацыі, дазваляе вучням  узбагаціць сістэму слоўнікавага  запасу.

         Праграмай  вызначаны  асноўныя патрабаванні  да пераказаў у кожным з  класаў.  Умовамі паспяховай работы  над пераказам з’яўляюцца:                                     а) грунтоўнае  знаёмства з тэкстам, веданне фактаў  і  іх  прычынна-выні- ковых сувязей;                                                                                                                                    б) усведамленне асноўнай думкі;                                                                                       в) увага да слова, да моўных  сродкаў выказвання думкі;                                             г) адносіны вучняў да падзей, якія апісваюцца ў тэксце.        

         Такім  чынам,  пераказ – гэта  перадача  гатовага тэксту з усімі яго  моўна-стылістычнымі асаблівасцямі. Школьная праграма вызначае патрабаванні  да мастацкіх, публіцыстычных ці  навукова-папулярных твораў, якія  могуць быць прапанаваны  для  пераказу.  Яны  (творы) павінны  быць  узорнымі  паводле мовы,  паводле  кампазіцыі  і зместу. Гэта могуць быць тэксты рознага  тыпу – апавяданні, апісанні, разважанні. 

         Вучні  павінны  быць актыўнымі  ў  працэсе падрыхтоўкі да пераказу, у  іх ёсць  канкрэтная   задача,  на  выкананне  якой  накіраваны  ўсе  іх  думкі, і  дзеці  пачынаюць  фантазіраваць  і  разважаць. У  іх заўсёды  ёсць  станоўчая  матывацыя  –  напісаць як  мага  лепш, праявіць  сябе і  свае здольнасці, - якая спрыяе  праяўленню  творчых   здольнасцей   вучняў.  У  параўнанні  з  іншымі  відамі  самастойнай  працы пераказ  мае свае плюсы, бо ў дзяцей  ёсць пэўная

 свабода,   магчымасць   кантактаваць   з   настаўнікам,   задаваць   пытанні, удакладняць  малазразумелыя  ўрыўкі тэксту. Пры  напісанні сачыненняў і іншых  відаў самастойных прац яны  такой магчымасці не маюць. На  ўроку пры падрыхтоўцы да пераказу  створаны спрыяльныя ўмовы для  выяўлення вучнямі іх творчых  здольнасцей.

Информация о работе Пераказ на уроках беларускай мовы