Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Января 2014 в 12:46, статья
Музыка займала значнае месца ў такіх цырымоніях. Гучанне хору, вакальна-інструментальных капэл ці асобных музычных інструментаў, якія суправаджалі рух шэсця ці аздаблялі найбольш драматургічна важныя моманты дзей, надавала ім асобую рэпрэ-зентатыўнасць, урачыстасць і ўзнёсласць. Як правіла, у час агульна-гарадскіх цырымоній і шэсцяў выконваліся творы культава-абрада-вых жанраў – Te Deum Laudamus, Salve Regina, Miserere Mei Deus і г. д. Пры гэтым вельмі часта ўжываліся характэрныя для барока акустычныя эфекты – падзяленне выканаўцаў на некалькі груп, размяшчэнне іх на на ўзвышаных месцах і інш.
Выканаўцамі музыкі на агульнагарадскіх урачыстасцях былі і непасрэдныя іх удзельнікі, і спецыяльна запрошаныя прафесійныя музыканты, якія працавалі ў касцёлах, вайсковых падраздзяленнях, у магнатаў і шляхты.
Святочнае жыццё гараджан уключала, побач з паратэатраль-нымі дзеямі, i iншыя вiды гарадскiх урачыстасцей, якiя ўзнiкалi спантанна i былi менш тэатралізаванымі. Сярод iх можна вылучыць каляровыя i шматгучныя кiрмашовыя святы, якiя ўцягвалi ў сваю гульнявую стыхiю ўвесь горад – ад цэхавых да рэлiгiйных аб’яд-нанняў, ад заможных купцоў да простага народа. Часта цэнтрам гарадскога свята, ды і ўвогуле месцам баўлення вольнага часу ста-навілася карчма, дзе пад гукi скрыпкi, дуды i цымбалаў весяліўся і танцаваў просты люд .
З распаўсюджаных свецкіх форм паратэатральных дзей, разнастайных масавых урачыстасцей найбольш папулярнымі ста-новяцца свецкія харавыя песні, разгортваецца кантавая традыцыя. Разам з тым пашыраюцца і жанры сольнай песні, якія гучаць пад-час сямейных свят. Адной з самых вядомых была песня «Кур- дэш» (ад татар. кардаш – сябра, прыяцель), якая, паводле крынiц, бытавала ў некалькiх слоўных і музычных варыянтах (найбольш яркі з іх паходзіў з 1779 г.) . Распаўсюджана была і жартоўная песня «Ухваленне весялосцi», якая трапiла ў розныя выданнi . Сярод застольных песень (многія з іх таксама вялі свой радавод ад кантаў), якія называлiся «вiваты», «тосты» цi «тоставыя куранты», надзвычай папулярным быў курант «Выпiў, выпiў, нiчога не пакi-нуў», які iснаваў у некалькiх музычных варыянтах . З узораў лiрыч-ных песень найбольшае распаўсюджанне атрымала мiнiяцюра «Лаура i Фiлон», таксама вядомая ў многiх увасабленнях . Адзін з іх, змешчаны ў зборнiку К. Райзнера , быў пазней выкарыстаны Ф. Шапэнам у «Фантазii на польскiя тэмы» . Ёсць таксама звесткi, што гэтая песня атрымала распаўсюджанне «на Лiтве» (г. зн. на тэрыторыi былога Вялiкага княства Лiтоўскага) у гады юнацтва А. Мiцкевiча . Мелодыя песнi бытавала ў еўрапейскiх краiнах з рознымі тэкстамі. Яе нават можна сустрэць у папулярным зборнiку Сперонтэса (I. Шольца) «Спяваючая муза на Плейсе» . У гэтай су-вязi трэба адзначыць, што ў зборнiку Сперонтэса ўвогуле змя-шчаецца шэраг мелодый славянскага паходжання, у тым лiку i славутая «Камарынская», распаўсюджаная ў народнай інструмен-тальнай практыцы Беларусі .
У канцы ХVІІІ ст., у час бурных грамадска-палітычных падзей, павялічваецца роля масавай патрыятычнай песні, якая мае «інтэрсацыяльнае» распаўсюджанне. Такія творы з’яўляюцца ў су-вязі з прыняццем Канстытуцыі 3 Мая («На Дзень 3 Мая»), падзеямі Чатырохгадовага сейма («Песня нацыянальнай кавалерыі», «Лагер-ная песня», «Салдат»), з дзейнасцю Таргавіцкай канфедэрацыі (шматлікія канфедэратыўныя і антыканфедэратыўныя спевы), а так-сама з рашэннямі Гродзенскага сейма . Асабліва папулярнай была песня «На Дзень 3 Мая» (словы Ф. Курпінскага), якую звычайна спявалі на матыў песенькі «Венецыянка» з п’есы Л. Мерсье «Тачка воцатніка». Вядома, напрыклад, што яна гучала на ўрачыстасцях, якія праходзілі ў Гродне ў 1792 г. з нагоды гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 Мая . Мелодыя песнi захавалася ў некалькіх вары-янтах. Адзiн з iх быў апублiкаваны ў ХІХ ст. Другi ж, больш раннi, змяшчаецца ў рукапiсах канца 1790-х гг.
Да апошняга дзесяцiгоддзя ХVІІІ ст. адносяцца i песнi касцюш-каўскага паўстання («Наш Касцюшка добры быў», «Дума аб гене-рале Ясінскім», «Да зброi, браты» i iнш.), якiя iснуюць як у вакаль-най, так i ў iнструментальнай версiі . У гэты ж час набывае вядомасць і «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года» . Увогуле, як сведчаць крыніцы, музыка касцюшкаўскага паўстання набыла шы-рокае распаўсюджанне ў Беларусi .
З тых жа часоў захаваліся і два вайсковыя маршы, змешчаныя ў выданнi канца XIX ст. Тэкст аднаго з іх («Наш Касцюшка слаўны быў») быў добра вядомы ў Беларусi i, магчыма, бытаваў з рознымi мелодыямi. Ведалі тут і касцюшкаўскую песню «Слаўна Вiльня, слаўна Гродня», якая захавалася да другой паловы XIX ст. У той час у Лепельскім павеце бытавала яшчэ адна песня касцюшкаўскіх часоў, словы якой з’яўляюцца тэкстам згаданага марша. Што да музыкi, дык яна мела прыметы прыпевак, якія выконвалiся звы-чайна пад акампанемент скрыпак цi дудаў .
Побач з вакальнай музыкай у гарадскім побыце Беларусі атрымлівае шырокае распаўсюджанне і інструментальная, пераваж-на танцавальная. Яна гучыць на балях, хатніх вечарынах і іншых святах. Як сведчаць крыніцы, балі звычайна адкрываліся паланэзам, потым танцавалi менуэты, кадрылi, англезы, гавоты. Часам гучалi i «старасвецкiя танцулькi», «казачок» i iнш.
Такім чынам, у часы класіцызму ўсё большую ролю ў айчын-най музычнай культуры пачынаюць адыгрываць свецкія бытавыя жанры музычнага мастацтва.
Музычна-канфесіянальная сфера
Побач з найбольш актуальнымі
для эпохі Асветніцтва свец-
У сярэдзіне XVIII ст. усё яшчэ вельмі складаным заставалася становішча Праваслаўнай Царквы, якая захавала свае пазіцыі толь-кі ў асобных (цэнтральных і ўсходніх) раёнах Беларусі, прычым пераважна ў прыватнаўласніцкіх гарадах і мястэчках – Слуцку, Клецку, Дуброўне, Шклове, Быхаве і інш. З беларускіх жа права-слаўных епархій у другой палове ХVІІІ ст. захавалася
Информация о работе Музыкальная культура Беларуси начиная от средневековья и до 20 века