Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 17:17, дипломная работа

Краткое описание

Мэта даследавання: характарыстыка слоў, ужытых у пераносным значэнні.
Задачы:
- ахарактарызаваць словы ў пераносным значэнні;
- паказаць стылістычнае выкарыстанне тропаў;
- разгледзець словы ў пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі Я. Коласа “На ростанях”: эпітэты, метафары, параўнанні) як сродкі стварэння мастацкай выразнасці і вобразнасці.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………….4
1. Паняцце пра тропы……………………………………………….7
1.1.Тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў……….....7
1.2.Тропы з адносінамі сінанімічнага характару………………….. 15
1.3. Тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі………….. 17
1.4. Тропы з адносінамі антаніміянага характару………………… 18
1.5. Тропы з адносінамі несумяшчальнасці………………………. 21
2. Вобразна-выяўленчыя сродкі ў трылогіі
Я. Коласа “На ростанях ………………………………………... 23
2.1. Мова і стыль трылогіі: агульная характарыстыка………….....23
2.2. Стылістычнае выкарыстанне эпітэтаў…………………………27
2.3. Стылістычнае выкарыстанне метафар…………………….......36
2.4. Стылістычнае выкарыстанне параўнанняў……………………43
Заключэнне…………………………………………………………...48
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………..52

Прикрепленные файлы: 1 файл

Диплом.doc

— 348.00 Кб (Скачать документ)

На падставе таго, з якіх моўных адзінак утвараюцца каламбуры (лексічных, фразеалагічных, сінтаксічных), адпаведна можна вылучыць тры  тыпы каламбураў:

1) лексічныя;

2) фразеалагічныя;

3) сінтаксічныя.

Каламбуры часта ствараюцца на аснове полісеміі, на абыгрыванні прамога і пераноснага значэнняў слова (А крокаў за сто ад цэркаўкі – няпоўная сямігодка. Яно сур’ёзна нельга сказаць, што яна няпоўная: кожную зіму яна бывае аж цераз верх, але класаў у яе малавата – пяць усяго (К. Крапіва).

На сутыкненні асобнага слова  і блізкагучнага ў складзе праклёну будуюцца нярэдка каламбуры ў размоўным стылі (Ведаюць людзі за што цябе Крупень з раз’езду гарэлкаю частуе, каб цябе лейцамі частавалі      (Я. Колас).

Асабліва шырока выкарыстоўваюцца каламбуры ў творах сатыры і гумару – фельетонах, эпіграмах, гумарыстычных  апавяданнях і вершах.

Паранамазія – троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў. Пры гэтым абыгрывання значэння можа і не быць, збліжэннем паронімаў дасягаецца толькі ігра гукавога складу фразы, найчасцей паэтычнай.

Часам у выніку спалучэння блізкагучных слоў ствараецца камічны эфект: яны супрацьпастаўляюцца, вылучаюцца лагічна. У такіх выпадках назіраецца абыгрыванне значэнняў. Найбольш пашыраны гэты прыём у загалоўках публіцыстычных твораў (“Фермы і фірмы”, “Палімеры і паўмеры”).

Такім чынам, да тропаў з  аманімічнымі і паранімчнымі адносінамі належаць каламбур і паранамазія.

 

1.4. Тропы з адносінамі антанімічнага характару

 

Антытэза – стылістычны прыём, заснаваны на выкарыстанні антонімаў. Гэта супрацьпастаўленне процілеглых паняццяў. У антытэзе могуць супастаўляцца і такія паняцці, назвы якіх па-за кантэкстам не з’яўляюцца антонімамі.

Разгорнутыя антытэзы, пабудаваныя на антанімічнасці словазлучэнняў, якімі выражаюцца процілеглыя з’явы, часта ўжываюцца ў публіцыстыцы [24, с. 57-58].

Антытэза часта  выкарыстоўваецца ў загалоках, надаючы ім пэўную экспрэсіўную афарбоўку (“Людзі і д’яблы”, меладрама К.Крапівы; “Блізкае і далёкае”, зборнік апавяданняў І.Мележа). Каб гэтая экспрэсія была выразнай, неабходна ўжываць толькі сапраўды антанімічныя словы, а не ствараць штучныя антытэзы.

Аксюмаран – стылістычны прыем, заснаваны на спалучэнні несумяшчальных паводле значэння слоў, што лагічна выключаюць адно аднаго, але ўжытыя разам выразна адлюстроўваюць складаныя, супярэчлівыя паняцці і рэаліі навакольнага свету (бяссэнсіца думкі, даёекае блізкае, абясцэненае багацце, красамоўнае маўчанне, замужняя нявеста, сумныя радасці, гарачы снег).

Бывае, што пры дапамозе аксюмарана апісваецца вобраз, яго галоўныя якасці. Аксюмаран – вельмі экспрэсіўны сродак, ён шырока выкарыстоўваецца ў паэтычнай творчасці [24, с. 58].

Часцей за ўсё словы з супрацьлеглым значэннем аб’ядноўваюцца як паяснёнае і паясняльнае:

а) назоўнік і  прыметнік;

б) дзеепрыметнік (у значэнні прыметніка) і прыслоўе [20, с. 63].

Іронія (ад грэч. eironeia – прытворства, насмешка) – прыхаваная насмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання (ганьбаванне ў форме пахвалы): І сказаў стары калгаснік ціха: “Пачастую вас, заходзьце ў хату… Ёсць для вас, фашысцкія сабакі, у мяне гарачая закуска” (П. Панчанка).

 

За некаторымі словазлучэннямі  ў працэсе маўленчай практыкі замацаваляся іранічная афарбоўка; гэта антыфразісы (ад грэч. antiphrasis – ужыванне слова ў супрацьлеглым значэнні).

Іронія можа мець значэнне не толькі тропа, але і своеасаблівага мастацкага прынцыпу адлюстравання  рэчаіснасці, асмяяння з так званым двайным сэнсам, падтэкстам. Злосна-з’едлівая  іронія называецца сарказмам.

Тыповымі актуалізатарамі  іранічнага могуць выступаць:

1. Словы-індыкатары, якія сведчаць пра ўжыванне моўных адзінак у камічным сэнсе (Прыйдзе і твой чарод. Май цярплівасць. Скараціць цябе на галаву я час знайду заўседы. І ўсіх вас чакае такая ж награда!            (Е. Міровіч). Дыягнастычным паказчыкам іранічнага з’яўляецца дзеяслоў скараціць (на галаву) – ‘панізіць у пасадзе’.

2. Словы, якія абазначаюць вынік вербальна не выражанай прычыны як актуалізатара іранічнай ацэнкі (Ну і далі драла, антыхрысты мурлатыя! Доўга будуць успамінаць наш пачастунак! (К. Губарэвіч).

3. Пабочныя словы, якія выяўляюць няўпэўненасць персанажа ў праўдзівасці сваёй ацэнкі (Я заступалася за яго, Якаў Фаміч, таму, што ў нас людзей не хапае. А ён першакласны слесар і токар адначасова. Можна сказаць самародак…(М. Матукоўскі).

4. Выкарыстанне іранічнай інтанацыі, якая надае моўнай адзінцы адваротны сэнс (А я хачу застацца ў яе вачах такім, якім яна ведала мяне дагэтуль. Якая чулая душа ў здрадніка радзімы! (К. Крапіва).

5. Наяўнасць рэмарак з эмацыйна-экспрэсіўнай ацэнкай тыпу з іроніяй (іранічна), з усмешкай (насмешліва), лісліва.

6. Ужыванне форм слоў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, якія перадаюць іранічныя адносіны адных персанажаў да іншых (Э-э! Не туды мой дурненькі Якімка, паехаў! (Я. Купала).

7. Графічнае выдзяленне, якое можа самастойна выступаць паказчыкам іранічнай афарбоўкі слова. У ролі такіх паказчыкаў могуць выступаць:

а) дэфіс, як графічны абазначальнік эмфатычнага націску (Падумаць толькі – та-ка-я любоў!.. (А. Макаёнак);

б) двукоссе (Слухайце, можа, вам мая “рэзідэнцыя” спадабалася? (Н. Гілевіч);

в) шматкроп’е (Толькі вось якая штука, Рагнеда Іванаўна… Разам з хадайніцтвам мы павінны прыслаць у міліцыю і характарыстыку на гэтага… самародка (М. Матукоўскі).

8. Комплекснае выкарыстанне актуалізатараў іранічнага. Прэпазіцыйны кантэкст можа ўжывацца разам з графічным выдзяленнем моўных адзінак, якое ажыццяўляецца рознымі сродкамі (двукоссем, дэфісам). Комплексна могуць ужывацца графічныя паказчыкі іранічнага (Затое на справе даказаў… сваё “каханне”… (К. Губарэвіч) [20, с. 71-76].

Такім чынам, да тропаў з адносінамі антанімічнага  характару адносяцца: антытэза, аксюмаран, іронія.

 

1.5. Тропы з адносінамі несумяшчальнасці

 

Алагізм – троп, пабудаваны на збліжэнні слоў, у сістэме мовы звычайна несумяшчальны паводле лексічнага значэння. Словы, што спалучаюцца ў такіх выпадках, у маўленні не могуць уступаць у антанімічныя адносіны, таму такое спалучэнне будуецца не на сувязі супрацьпастаўлення, а на аддаленай асацыяцыі, насуперак фармальнай логікі сувязі слоў у мове. Алагізмы досыць шырока выкарыстоўваюцца ў прыказках, прымаўках, загадках: Пасля дожджычка ў чацвер; Роднага Хведара кумаў сват; Хто любіць гарбуз, а я Кацярыну; Лапатаю ходзіць, а рогам траву есць; Едзе кошка на шасцёх ножках, а сама сёмая; Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімою вырастае.

Існуе некалькі тыпаў алагізмаў:

1. Лексічныя алагізмы. Яны ўзнікаюць у выніку парушэння ўзуальнай спалучальнасці слоў. Найважнейшыя ўмовы актуалізацыі камічнага эфекту лексічнымі алагізмамі:

а) спалучэнне лагічна  несумяшчальных слоў;

б) парушэнне  іерархічных адносін імплікацыйнага тыпу “від-род”.

2. Фразеалагічныя алагізмы. Яны могуць утварацца ў выніку дэфразеалагізацыі фразеалагізмаў, што дасягаецца рознымі прыёмамі.

3. Лексічна-сінтаксічныя алагізмы. Яны абумоўлены асіметрычнасцю формы і зместу сінтаксічных адзінак – супярэчнасцю паміж іх граматычна аднароднай (правільнай) формай і лагічна несумяшчальным зместам. Алагічнымі могуць быць, напрыклад, паратаксічна звязаныя члены сказа, выражаныя словамі неаднародных прадметна-тэматычных груп. Такія члены сказа звязваюцца рознымі відамі сувязі:

а) бяззлучнікавай;

б) злучнікавай (спалучальнай, супастаўляльнай) [20, с. 64-66].

Такім чынам, троп – гэта слова ці моўны выраз, ужытыя ў пераносным значэнні. Да апошняга часу тропы звычайна разглядаліся з літаратуразнаўчага боку, іх класіфікацыя засноўвалася на прыметах не столькі моўнага, колькі прадметна-лагічнага характару. У наш час у

лінгвістычнай літаратуры тропы класіфікуюцца паводле характару сэнсавых адносін паміж словамі. Ужываюцца тропы не ва ўсіх стылях мовы. Асноўная ж сфера іх бытавання – мастацкая літаратура, бо тропы дапамагаюць лаканічна і вобразна выявіць сутнасць з’явы, індывідуалізаваць яе, даць ёй ацэнку, узбагаціць мову новымі сэнсавымі адценнямі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. ВОБРАЗНА-ВЫЯЎЛЕНЧЫЯ  СРОДКІ Ў ТРЫЛОГІІ 

Я. КОЛАСА “НА  РОСТАНЯХ”

 

 

2.1. Мова і стыль трылогіі: агульная характарыстыка

 

У самую кампазіцыю трылогіі закладзена коласаўская думка аб тым, што жыццё – гэта найцікавейшая кніга. Трэба звярнуць увагу на тое, як пабудаваны твор. Лабановіч прыяжджае ў Цельшына, вучыць дзяцей, назірае жыццё палешукоў, спрабуе развязаць складаныя пытанні, якія ставіць перад ім рэчаіснасць. Потым яго клічуць новыя дарогі. Пачынаецца наступны раздзел. Затым такім жа чынам прачытваецца новы, і зноў імклівая дарога вядзе героя ў новыя жыццёвыя далі. Так вобразна набывае твор сваё лагічнае завяршэнне.

Першыя дзве кнігі трылогіі – “У палескай глушы” і “У глыбі Палесся”, адна з якіх з’явілася ў пачатку, а другая ў канцы дваццатых гадоў, – адыгралі надзвычай вялікую ролю ў гісторыі беларускай літаратуры. Наша проза тады толькі шукала шляхі да стварэння кніг буйнога плана. У літаратуру прыйшло новае пакаленне маладых пісьменнікаў, якое не мела за плячыма добрай літаратурнай школы і належнай мастацкай культуры. Коласаўская проза служыла ім ўзорам, які паказваў правільны шлях у мастацкай творчасці, даваў прыклад дбайнага стаўлення да жывой народнай мовы.

Што асабліва здзіўляе нас сёння, калі беларуская проза непараўнальна вырасла і ўдасканаліла сваё майстэрства, дык гэта высокая культура псіхалагічнага аналізу ў трылогіі “На ростанях”, які, дарэчы, быў вызначальнай рысай дарэвалюцыйнага апавядання Я. Коласа [15, с. 137–138]. Гэта твор, напісаны майстрам аналітычнай прозы, якому пад сілу перадаць самыя складаныя перажыванні чалавека, пранікнуць у змест падзей, прасачыць усе тыя сувязі, якія яднаюць людзей з прыродай і наогул з навакольным светам [26, с. 140].

 

У творах Я.Коласа цяжка вылучыць які-небудзь адзін мастацкі прыём. У дачыненні да трылогіі слова “прыём” наогул ці можна ўжываць. Пісьменнік піша жыццё такім, якім ён яго ведае: зменлівым, шматгалосным. Ён карыстаецца ўсімі фарбамі мовы. У яго творах, як і ў жыцці, радасць суседнічае з горам, трагічнае з камічным, лірыка з драмай.

Дзеля таго, каб яскрава адлюстраваць гэта аўтар адводзіць у творы даволі значнае месца няўласна-простай мове, унутранаму маналогу, а таксама дыялогу. Аўтар зрабіў Лабановіча адзіным скразным героем твора. Ён часта прымушае чытача паглядзець на свет вачыма Лабановіча. Разам з ім мы даём ацэнку падзей, аналізуем яго адчуванні, думкі, учынкі.

Галоўны герой  наогул схільны да самааналізу і  кантролю над сваімі ўчынкамі, асабліва прыдзірліва аналізуе свае маральныя паводзіны.

Аднак акрамя псіхалагічнага аналізу ўчынкаў і перажыванняў герояў, у кнізе вельмі важныя старонкі адведзены прыродзе. У пачатку  трылогіі Я.Колас піша: “А прырода! Колькі вялікага вялікага здавальнення дае нам яна! Бо прырода – найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачамі кожнага з нас. Чытаць гэтую кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы – хіба ж гэта не есць шчасце? Адно толькі шкада, што наша жыццё несуразмерна малое для таго, каб начытацца гэтай кнігай”.

Роля пейзажу  ў творы самая разнастайная. Я. Колас малюе прыроду таму, што яна дае фон, памагае зразумець умовы, у якіх жывуць сяляне; таму, што на кантрасце гармоніі і хараства ў прыродзе яшчэ лепш відаць несправядлівасці, парушэнне гармоніі ў грамадстве; таму, што пейзажныя малюнкі памагаюць яму знайсці найбольш прыдатную кампазіцыю твора.

Пейзаж у  трылогіі – гэта перш за ўсе прыгожыя малюнкі, якія вельмі многа гавораць пра пачуццё і розуму чалавека.

Трылогія “На  ростанях” – твор народны не толькі сваім зместам, але і формай. Аўтар добра ведае жыццё палешукоў, іх побыт, звычкі, мову, ведае, якую вопратку яны носяць, як адзначаюць святы, як адчуваць сябе ў полі, у лесе, у царкве, у воласці.

Я. Колас не толькі дае ацэнку з’явам і падзеям, грунтуючыся на тых маральных прынцыпах, якія выпрацаваў народ. Ён добра ведае жывое слова, умее пачуць у ім народную мудрасць і народны вопыт.

Сялянскі побыт, рэчы хатняга ўжытку, прырода ў творы ўключаны ў арсенал мастацкіх сродкаў, якімі асабліва любіць карыстацца пісьменнік.

Я. Колас ужывае ў трылогіі разнастайныя стылістычныя пласты мовы. Там мы знойдзем і прыклады ўзнёслай паэтычнай прамовы, і верша ў прозе, і чыноўніцкага жаргону, і царкоўнай казані. Але калі пацікавіцца, з якой моўнай стыхіі ён больш за ўсё чэрпае мастацкіх вобразаў, то найбольш з іх прыпала б на жывую народную мову [26, с. 148].

Напрыклад, малюючы  вобраз дзяка, пісьменнік даў выдатны  ўзор раскрыцця характару чалавека праз яго мову. Асаблівы камізм уроку  “закона божага”, які вядзе Бацяноўскі ў школе, надае тое, што пісьменнік сутыкае розныя моўныя плыні. Легенда пра стварэнне свету звычайна падаецца ўрачыстай мовай. Дзяк жа ў адпаведнасці са сваімі ведамі і сваім вопытам пераказвае яе бытавою моваю.

Информация о работе Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”