Мадонны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2014 в 21:11, реферат

Краткое описание

Мэта:даказаць, што створаны Багдановічам абагульнены вобраз Мадонны – увасабленне знешняга і ўнутраннага хараства, маральнай чысціні, чалавечай годнасці і высакароднасці.
Задачы:
1)Вызначыць сутнасць сэнсу кахання ў творчасці Максіма Багдановіча
2)Адзначыць жыццёвыя моманты паэта, лёгка вызначальныя сустрэчы
3)Праз аналіз вершаў ракскрыць тэматычнае адзінства цыкла “Мадонны” зборніка “Вянок”

Содержание

Уводзiны............................................................................................. 4
Жанчына-мацi ў творчасцi Максiма Багдановiча........................... 5
Ганна Какуева – муза пiсьменнiка................................................... 8
Каханне i смерць у цыкле «Мадонны» са зборнiка «Вянок»........ 10
Незнаёмка........................................................................................... 19
Заключэнне......................................................................................... 22
Лiтаратура........................................................................................... 23

Прикрепленные файлы: 1 файл

НПК.doc

— 189.00 Кб (Скачать документ)

На злітаю крывёй і змятай караваці

Ляжыць шчаслівая і жалкая яна,

І аб адным у ёй цяпер дума: “Я - маці”.

 

Яна збалела ўся. Ёй, можа, ўжо не жыць.

І ўсё ж ткі радасцю бязмернай ззяюць вочы,

А на яе тугіх грудзях ужо ляжыць

Чырвоны, цёпленькі і неяк смешна смокча.

(“Без сіл, уся ў пату, як белы снег, блядна…”)

 

Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш:

Асунулася цела, зблякла твар,

Засмяглі і растрэскаліся губы;

На іх парой няпэўна прабяжыць

Паспех - і знікне, жалкі і пужлівы;

Як сцені, сіняватыя кругі

Навокала вачэй ляглі, а вочы

Як быццам просяць злітавацца ўсіх

(“Пасля радзін ты ўсё  штодня марнееш…”)

Так крохкая, пушыстая багатка

Пад ветрам аблятае, каб магло

Яе насенне ўзрасці і кветнуць,

І толькі кволае сцябло пасля

Гаворыць аб жыцці, дзіцям адданым.

Тым вянкі суворай славы,

Што за край свой у баю

Жрэбі вынулі крывавы

Напаткалі смерць сваю.

 

Ды слаўней вагітнай доля, -

Ў сэрцы маючы любоў,

За дзіцё зазнаці болі,

За дзіцё праліці кроў.

 

Слава тым, хто сілу мае

Смерць, не дрогнуўшы, спаткаць,

Хто ў мучэннях памірае,

Каб жыццё дзіцёнку даць!

(“Там вянкі суровай  славы…”)

Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла;

Мілым кветам рожа зацвіла.

Тут калісьці ты, мой друг, спачыла, -

Спарадзіла ў муках і лягла.

 

Ўсё мінулася - і боль, і гора, -

Ўсё кудысь далёка адышло;

Але строгі надпіс: “Disce mori”*

Нагадае, што з табой было

(“Белы крыж, пліта, пад  ёй – магіла…”)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Незнаёмка

 

Было лета 1915 года. Сябры адправілі Максіма лячыцца ў Стары Крым. І Максіму амаль дваццаць чатыры гады! Самы час думаць і пра жыццё, і пра шчасце.

Вось тады ён і ўбачыў яе. Вочы вылучылі з усяго натоўпу «курортных» менавіта Клаву, душа чамусьці сама прыгарнулася да яе, яшчэ незнаёмай, а сэрца згадзілася: «Яна!»

Ёй ішоў дваццаць першы год. Смуглявая, падобная на ўрубелеўскую «венецыянку». Хворая на тую ж хваробу, што і ён...

Ён пазнае яе крокі, калі яна прабягае па тэрасе, ён прыслухоўваецца, імкнецца часцей чуць яе голас, яе смех, але яна пазбягае яго, трымаецца ўбаку. То яна з некім іншым, не ўзяўшы яго з сабою, ідзе ў кіно, то яна кагосьці іншага запрашае ў кавярню, то яна без Максіма едзе на экскурсію. А ён тады адзін сноўдаецца па садзе, па гарадку, чакае, перажывае і пакутуе - хто падае руку ёй, калі экскурсанты ўзбіраюцца на Аргамыш, хто падтрымлівае, калі яны спускаюцца ў сталактытавыя пячоры?

Што гэта - рэўнасць? Максім раўнуе жанчыну, якой не ведае? Максім закахаўся? А як жа тады Аня Кукуева, сястра яго сябра Рафаіла, прыгожая дзяўчына, у якую Максім закахаўся ў апошнія гімназічныя гады? «Толькі чаму ж гэта ў ночы глыбокія, даўшы спачынак стамлёным вачам, я шапчу цераз сны адзінокія: «Аня... мая... нікаму не аддам»?

І ўсё ж Максім горнецца да Клавы, яшчэ не ведаючы, што гэтая жанчына стане яго радасцю і яго смуткам. На доўгія, на кароткія некалькі летніх месяцаў.

А што сам Паэт? Як яго пакланенне Мадонне, Жанчыне? Засталося ці змянілася?

Не, пакланенне засталося. Толькі зараз яно ўжо набыло новыя адценні, новы сэнс.

Раней у жыцці і паэзіі былі хлапчук і дзяўчынка. Ён мог прызнавацца ў каханні і рамантычна марыць, каб, да прыкладу, толькі дакрануцца рукою да яе рукі.

 Быў Юнак і Мадонна - далёкая і недасяжная.

Тут ужо - мужчына і жанчына. Менавіта мужчына і жанчына. І яны ведаюць усё, што наканавана ім прыродаю. Прырода сама падштурхвае іх адно да аднаго, нецярпліва з'ядноўвае іх позіркі, іх словы, іх рукі - у мужчыны і жанчыны, яна ведае, застаецца вельмі мала часу.

Памятаеце яго захопленыя разважанні пра жаночую красу ў цыкле «Мадонны»? Маўляў, ёсць толькі два бакі жаноцкасці - нявіннасць і мацярынства. І калі мужчына пакланяецца жанчыне, то ён схіляецца альбо перад яе цнатлівасцю, альбо моліцца на яе мацярынства. А трэцяга няма, не дадзена. Мастакі, праўда, спрабавалі, прагнучы жаночай цэласнасці, зліць у адно два гэтыя бакі - цнатлівасць і мацярынства, каб знайсці вобраз найвышэйшай прыгажосці. Але не заўсёды гэта атрымлівалася. З'яўлялася такая жанчына, якая нам, гледачам, бачылася дзяўчынкаю, у прыполе якой невядома чаму і навошта сядзіць дзіця... Але ж за стагоддзі аднекуль з самай глыбіні свядомасці ўзнікала і такая дзяўчынка, на руках у якой не было дзіцяці, але ж усе мы бачылі - яно ёсць! Яна - жанчына, маці, хоць яшчэ і такое дзяўчо...

Яшчэ нядаўна Максім прызнаваўся, што гатовы цалаваць сляды на асфальце, па якім прайшла каханая. Яшчэ нядаўна ён перажыў вялікае ўзрушэнне: «І тое, што тады зрабілася, знянацку выйшла, але ўраз». А «зрабілася» шмат - ці то юнак пацалаваў каханую, ці то ўсяго толькі дакрануўся да яе рукі... Але ж на гэты час у Максіма Багдановіча быў ужо санет, напісаны летась:

 

Прынадна вочы ззяюць да мяне;

Чароўна усміхаючыся, губы

Адкрылі буйныя бялеючыя зубы...

Ласкавы шэпт... Гарачай хваляй мкне

Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё або не?

Ці верыць мілым абяцанням Любы?

Мо гэта жар, пылаючы для згубы,

Хавае сцюжу пад сабой на дне?

Так, іншы раз,над соннаю зямлёю

Агністаю дугою залатою

Прарэжа яркі метэор.

Гарыць ён, іскры сыпе и нясецца,

Бліскаючы мацней ад ясных зор,-

А ў глыбіні халодным астаецца.

(«Санет»)

Дзе ж яна дзелася, Клава? Растварылася ў паўдзённай смузе, згубілася між сонечных зайчыкаў, паляцела разам з цёплым ветрыкам, які выплыў з-за Аргамышаў і паспяшаўся далей? Аднекуль яна выпадкова з'явілася тут і некуды назаўсёды знікла.

Ці ўспамінаў яе Максім? 

 

Забудется многое, Клава,

Но буду я помнить всегда,

Как в сердце шипела отрава

Любви, и тоски, и стыда, -

Тебя в темно-синем платочке

И песню, что пела мне ты:

Прошли золотые денечки,

Осталися только мечты.

 

У гэтым вершы гаворыцца пра тое, што паэт забудзе многае, але ніколі не забудзе тое пачуццё кахання, якое ён перажыў са сваёй каханай. Сваю Клаву ў цёмна-сіняй хусцінцы і песню якую яна яму спявала аб тым, што прайшлі тыя дні ад якіх засталіся толькі мары - усё гэта ён ніколі не забудзе.

Што гэта было? Каханне? Захапленне? Цікавасць? Хваляванне? Замілаванне? Сонечны апёк? Яна была ўсiм: і каханнем, і захапленнем, і цікавасцю, і хваляваннем, і замілаваннем, і сонечным апёкам.

Ды, урэшце, назавіце перажытае пачуццё як хочаце - не гэта самае галоўнае. Галоўнае тое, што яно было. І яшчэ чамусьці мне думаецца, што такое ўзрушэнне ён перажыў упершыню.

Дык хто ж яна была для яго, гэтая Клава? Яго мадонна ці распусніца, цнатлівая дзяўчынка ці зямная грэшная жанчына? Яна была ў нейкім трэцім вымярэнні, якое якраз і яднае цнатлівасць з грэшнасцю.

Радасцю ці смуткам была Клава Салтыкова для Максіма Багдановіча? І тым, і другім. І ўсё ж вельмі хочацца спадзявацца, што ён, не зважаючы на сваю журбу і розныя непрыемнасці, сагрэты жаночаю ласкаю, быў тое лета шчаслівы...

Дык, можа, якраз гэтая загадкавая жанчына і трапілася яму на апошняй дарозе, менавіта каб абагрэць і аблашчыць яго, самотнага і засумленага, такога адзінокага ў натоўпе, каб вялікі юнак не панёс з сабою ў магілу вялікай таямніцы жыцця, так і не спазнаўшы яе і не нарадаваўшыся ёю, не зведаўшы і не сустрэўшы тут, на зямлі, самай моцнай, самай цнатлівай асалоды - любіць жанчыну.

 

 

 

Заключэнне

 

Дык калі ўсё гэта злучыць, на маю думку, гэта і ёсць тыя складальнікі вобраза Мадонны, якой так пакланяецца Максім Багдановіч. Гэта не адзін вобраз і адна постаць. Гэта адзін вобраз і тры лікі: маці, каханая і цяжарная жанчына. Менавіта так для Максіма Багдановіча ўяўляецца вобраз Мадонны і перад такой ён устае на калені.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Лiтаратура

 

  1. М.Багдановіч. Зборнiк «Вянок»// Мінск «Навука і тэхніка».-1992-ст.151-165

     2) Шэляговіч Т. Э., Мышкавец І. Э.. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «І прад высокаю красою…»// Літаратурны музей Максіма Багдановіча.-2001- ст.65.

     3) Шэляговіч Т. Э., Мышкавец І. Э.. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «І прад высокаю красою…»// Літаратурны музей Максіма Багдановіча.-2001-ст.66-68.

     4) Шэляговіч Т. Э., Мышкавец І. Э.. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «І прад высокаю красою…»// Літаратурны музей Максіма Багдановіча.-2001-ст.13-14.

     5) Шэляговіч Т. Э., Мышкавец І. Э.. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «І прад высокаю красою…»// Літаратурны музей Максіма Багдановіча.-2001-ст.59-60.

     6) Шэляговіч Т. Э., Мышкавец І. Э.. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «І прад высокаю красою…»// Літаратурны музей Максіма Багдановіча.-2001-ст.60-61.

    7) Шэляговіч Т. Э., Мышкавец І. Э.. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «І прад высокаю красою…»// Літаратурны музей Максіма Багдановіча.-2001-ст.16.

8. Інтернет-рэсурсы:

  •  http://maksimbogdanovich.ru
  •  http://www.uplionoke.info

         9. Н. Б. Ватацы. Зборнік Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. Мн.. //Маст. літ.– 1975 – ст. 14 

         10. Н. Б. Ватацы. Зборнік Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. Мн.. //Маст. літ.– 1975 – ст.27

 

 

 

 

 


 



Информация о работе Мадонны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча