Мадонны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2014 в 21:11, реферат

Краткое описание

Мэта:даказаць, што створаны Багдановічам абагульнены вобраз Мадонны – увасабленне знешняга і ўнутраннага хараства, маральнай чысціні, чалавечай годнасці і высакароднасці.
Задачы:
1)Вызначыць сутнасць сэнсу кахання ў творчасці Максіма Багдановіча
2)Адзначыць жыццёвыя моманты паэта, лёгка вызначальныя сустрэчы
3)Праз аналіз вершаў ракскрыць тэматычнае адзінства цыкла “Мадонны” зборніка “Вянок”

Содержание

Уводзiны............................................................................................. 4
Жанчына-мацi ў творчасцi Максiма Багдановiча........................... 5
Ганна Какуева – муза пiсьменнiка................................................... 8
Каханне i смерць у цыкле «Мадонны» са зборнiка «Вянок»........ 10
Незнаёмка........................................................................................... 19
Заключэнне......................................................................................... 22
Лiтаратура........................................................................................... 23

Прикрепленные файлы: 1 файл

НПК.doc

— 189.00 Кб (Скачать документ)

Сапраўды, верш “Я, бальны бясскрыдлаты паэт” напісаны ў форме трыялета ў 1909 годзе, прысвечаныневядомай асобе М. Кіціцынай. Знаёмствам з Кіціцынай навеяны верш “Цемень” і, відаць, наступныя: “Мы гаворыі удвух”, “Ужо пара мне дадому збірацца”, “Усё праходзе”.

Асоба М. Кіціцынай не ўстаноўлена, а рукапісы вершаў паэта і перапіска з ёю страчаны разам з архівам.

Я сяджу без агню.

Я стаміўся, прамок.

Над зямлёю - імгла, у душы маёй змрок.

О, як пуста у ёй!

О, як холадна жыць!

Але вось цераз цемень маланка блішчыць,

Асвячае мне вобраз

Хрыста... яго крыж...

Ажываеш, здаецца, душою гарыш.

Але толькі чаму ж так малы гэты час?!

Зноў навокал цемнь.

Свет зірнуў і пагас.

Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста.

Над зямлёю імгла, у душы пустата.

                                                                                      (“Цемень”)          

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     Цыкл “Каханне i смерць»

Адным з жаночых вобразаў у творчасці Максіма Багдановіча стала другая жонка бацькі - Аляксандра Паўлаўна Волжына. Яна была сястрой жонкі Максіма Горкага. Ёй, як i любой жанчыне, хацелася стаць мацi, але для яе гэта абярнулася трагедыяй. Нарадзiўшы сына, яна памерла. Даследчыкi сцвярджаюць, што яе смерць вельмi ўразiла васьмiгадовага Максiма. Тое, што жанчына, рызыкуючы сваiм здароўем, давала жыццё новаму чалавеку, Максiм потым расцэнiць не iнакш як подзвiг.

Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла;

Мілым кветам ружа зацвіла.

Тут калісьці ты, мой друг, спачыла, -

Спарадзіла ў муках і лягла.

Ўсё мінулася – і боль, і гора, -

Ўсё кудысь далёка адышло;

Але строгі надпіс: "Disce mori "

нагадае, што з табой было.

(«Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла»)

Аляксандра Паўлаўна дала новае жыццё наўзамен свайго. Хіба гэта не подзвіг? Хіба пасля гэтага мы не можам назваць яе Мадоннай?

Максім Багдановіч казаў: “Я вельмi люблю бачыць цяжарную i заўсёды з глыбокай пашанай гляджу на тую жанчыну, якая рыхтуецца стаць маці — нарадзіць на свет новага чалавека. Сапраўды, яна ажыццяўляе найвялiкшае прызначэнне жанчыны”.

Цёмна неба начное, -

Ноч даўно пераважыла дзень.

Ад свячы у пакоі

Ўжо бясшумна хістаецца плямамі цень.

Ты дасюль не заснула, -

Напружона у ложку ляжыш,

Быццам сквапна і чула

Узіраешся ў гэтую цёмную ціш.

Вось няпэўна і глуха,

Ледзь раскрыўшы румяны свой рот,

Мне шапнула: "Паслухай", -

І кіўнула, зардзеўшыся, ўніз на жывот.

О, як дрогнула сэрца!

Я паняў. Я каленямі стаў

Прад табой на каберцы

І да гібкага чэрава шчыльна прыпаў.

А яно ўжо дрыжала

У глыбі затаёным жыццём, -

І душа празіяла

Незгасімым ніколі свяшчэнным агнём.

(“Цёмна неба начное”)

Але можна сярод iх знайсцi i пранiкнёныя, поўныя радасцi вершы, у якiх вельмi тонка перадаецца настрой жанчыны, што рыхтуецца да нараджэння дзіцяці. Штуршком да iх напiсання паслужыла таксама знаёмства — з Марыяй Iванаўнай Сапожнiкавай, жонкай аднаго з яраслаўскiх сяброў паэта. Максiм пытаўся ў яе, калi яна была цяжарнай, што яна адчувае, а яна расказвала яму.

“Ветер гонит желтых листьев стаю,  
Коля смотрит и сосет свой пальчик. 
Я сижу над теплой чашкой чаю,

По чаинкам тоненьким гадаю — 
Девочка родится или мальчик. 
Не узнать — и бог с ним, не досада, 
Все равно, как ни гадай, — ребенок.

И в душе я милой мысли рада, 
Что, пожалуй, нынче будет надо 
Загодя порыться меж пеленок”.

(«Осенью»)

Раздзел "Каханне і смерць" Максім Багдановіч назваў менавіта так таму, што каханне для яго абазначае жыццё, а жыццё для Максіма не можа існаваць без кахання. Як толькі скончыцца каханне - скончыцца і жыццё.

У першую частку ўваходзяць такія паэмы, як "Вераніка" і "У вёсцы". Абедзве - даніна захапленню паэта жанчынай. Паэтычнае апісанне глыбокіх пачуццяў жанчыны да дзіцяці, уласцівых нават маленькай дзяўчынцы - ідэйная задума твора «У вёсцы». Фабула «Веранікі» - успамін пра дзяўчынку, якая непрыкметна для аўтара, «у красе сваёй вясны» вырасла, абудзіўшы ў душы паэта першае каханне, а з ёй – імкненне да ідэальнага, прыгожага, да паэзіі.

Усе вершы цыклу “Каханне і смерць”, апрача першага “Хоць мы былі адны ў той час…”, прысвечаныя трагічна-узнёсламу вобразу вагітнай. Дарэчы, першы твор – таксама паэтычныя містэрыя: спалучэнне воблікаў прыгожай дзяўчыны і немаўлятка. Па-рыцарску закаханы з першага погляду лірычны герой песняй-замовай малюе вобраз дзіцяці ў абліччы дзяўчыны:

 

Не помню, як – я ручку ўзяў,

Не помню, як – пацалаваў,

Ціхутка пальчыкі цалуючы,

Як да дзіцёнка ў лад казаў:

“Сарока-варона кашку варыла,

Дзетак карміла:

Гэтаму дала, гэтаму дала,

А гэтаму не дала…[4]

 

З біяграфічных звестак М. Багдановіча вядома, што ён марыў пра стварэнне ўласнай сям'і і не ўяўляў сваёй будучыні без дзіцяці. На жаль, за такое кароткае жыццё, што адмераў яму няўмольны лёс, паэт не паспеў узяць шлюб і працягнуць свой род. У вершы «Больш за ўсё на свеце жадаю я…» Максім Багдановіч выказаў думку, што хацеў бы мець дачушку Анечку. Дарэчы, у яго бацькі – Адама Ягоравіча – было дзесяць дзяцей ад трох жанчын. Яшчэ раз пераконваемся, што Бог не роўна дзеліць.

Максім Багдановіч у сваёй паэзіі выявіў таямніцу з'яўлення чалавека на свет, прыўзняў завесу святая святых у вершы «Без сіл, уся ў пату, як белы снег блядна…». Жанчына ў дадзеным вершы ў адначас шчаслівая і выклікае спагаду:

А на яе тугіх грудзях ужо ляжыць

Чырвоны, цёпленькі і неяк смешна смокча.

 

У вершы «Тым вянкі суровай славы…» паэт выказаў думку, што нараджэнне дзіцяці – подзвіг, які можна параўнаць з подзвігам мужчыны, што аддве жыццё за Радзіму сваю. Як называе творца жанчыну, што носіць пад сэрцам дзіця? Цяжарная, ці іншамоўнае гэтаму слову вагітная. Безыменныя жанчыны ў творчасці Багдановіча, у адрозненне ад яго іншых мадоннаў – Веранікі, Магдалены, Ганны, Лявоніхі, Агаты, Скірпусі, Клавы, Марыны… - гэта самы напрагны, зажаданы вобраз паэта.

Уяўна Максім Багдановіч параўноўвае з кветкай багаткай.

Вершы паэта пра жанчыну, якая нараджае дзіця, маюць урачыста-трагічнае гучанне[5].

Максім Багдановіч, як сведчаць факты яго біяграфіі і творчасці, ва ўсім меў вельмі тонкія (як і яго душа), далікатныя адносіны да жанчын. Гэта можна патлумачыць наступным: ён страціў маці, не паспеўшы ўявіць, што яна магла для яго значыць; ён марыў закахацца па-сапраўднаму, утварыць сваю сям'ю з любай жанчынай. Але лёс быў да яго жорсткі. Паэт застаўся ў адзіноце… да сваіх апошніх дзён. Прагная маара да супрацьлеглага пола была настолькі натуральна моцная, што невыпадкова яна знайшла сваё ўвасабленне ў асноўнай частцы яго паэтычнай творчасці. Бадай, гэта самая ўнутрана балючая тэма паэзіі Максіма Багдановіча. Ён ёю запальваўся, ёй заўсёдна гарэў і ніколі не згараў.

У жанчыне, як патаемным стварэнні Свету, паэт, мне думаецца, бачыў і ўяўляў сабе дасканаласць, эстэтычную прыгажосць, горасць і непазбежную трагічнасць.

Пра ўсё сказанае сведчаць непераймальныя, глыбока філасафічныя творы паэта. М. Багдановіч не наракае ў іх на свой няўдалы лёс; ён па-мастацку выкшталцона выпісвае глыбока духоўныя вобразы жанчын, якія бачацца яму і ўспрымаюцца ягонай цнатлівай паэтычнай душой.

 Сведчаннем гэтага  не можа быць ні што іншае  як яго, здаецца, непрадказальныя, але  геніяльныя паэтычныя творы.

У адным з вершаў без назвы паэт выказвае свой здзіў тым, што ў жанчыне вобразна ўбачыў жывую «лялечку», а пасля нечакана зразумеў, што яна «ў сваім чэраве хавае дзіця». Для сябе ён зрабіў неспадзеўную выснову: «яна – пекная акладка для кнігі новага жыцця…»

Максім Багдановіч быў настолькі тонкім, далікатным чалавекам і мастаком слова, што змог вобразна ў сваёй паэзіі пераняць адчуванні жанчыны, якая нараджае дзіця:

З енкам дзіцё ты раджаеш,

Болю не змогшы сцярпець,

Стогнамі сэрца ўражаеш…

Шя магу зразумець[6].

Схільнасць паэта будаваць свае нізкі вершаў па аналогіі з санатна-сімфанічнай кампазіцыяй у музыцы выявілася ў чатырнаццаць творах цыклу “Каханне і смерць”. Два першыя з іх (“Хоць мы былі адны ў той час…” і “Пачуццю цёмнаму падлеглая”) – гэта экспазіцыя паэтычнай санаты, у ёй пазначаны дзве тэмы – радасна-шчаслівая сустрэча і прадчуванне трагедыі (“…Таксама без надзей да спыну // У пропасць чалавек ляціць // І сквапна ўніз, на дно страмніны, // З салодкай жудасцю глядзіць”). У распрацоўцы цыклу выдзяляюцца паэтычнае інтэрмецца (“Цёмнае неба начное…”, “Дзіцё, што ў коласе зярно…”), дзве дасціпныя рэпрызы матыву кахання і смерці(“Пракляцце вагітнай”, “З енкам дзіцё ты раджаеш…”, “Без сіл, уся ў пату, як белы снег, блядна…”, “Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…”, “Там вянкі суровай славы…”, “Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла…”)[7].

                                           

Хоць мы былі адны ў той час, -

Я і зірнуць не смеў на Вас,

І тое, што тады зрабілася,

Знянацку вышла, але ўраз.

 

Не помню, як - я ручку ўзяў,

Не помню, як - пацалаваў,

Ціхутка пальчыкі цалуючы,

Як да дзіцёнка, ў лад казаў:

 

“Сарока-варона кашку варыла,

Дзетак карміла;

Гэтаму дала, гэтаму, дала,

А гэтаму не дала:

 

Ты мал, глуп, табе кашка на палічцы

Ў чарапічцы.

Шух, шух, паляцелі,

На другую ручку селі”.

 

(“Хоць мы былі адны  ў той час…”)

 

Ты ўжо рассталася з уборам

І ў ложка шлюбная лягла,

Свой сорам, свой жаноцкі сорам,

Дрыжачая, перамагла.

 

І ведаеш, - табе мучэнні

І нават мо канец жыцця

Сабой накліча пры раджэнні,

Ірвучыся на свет, дзіця.

 

Ды абяссіленай душою

Ты можаш аднаго жадаць, -

Каб семя бурнае муское

У нетрах цела пахаваць.

 

Таксама без надзей да спыну

У пропасць чалавек ляціць

І сквапна ўніз, на дно страмніны,

З салодкай жудасцю глядзіць

(“Пачуццю цёмнаму падлеглая”)

 

Цёмна неба начное, -

Ноч даўно пераважыла дзень.

Ад свячы у пакоі

Ўжо бясшумна хістаецца плямамі цень.

 

Ты дасюль не заснула, -

Напружона у ложку ляжыш,

Быццам сквапна і чула

Узіраешся ў гэтую цёмную ціш.

 

Вось няпэўна і глуха,

Ледзь раскрыўшы румяны свой рот,

Мне шапнула: “Паслухай”, -

І кіўнула, зардзеўшыся, ўніз на жывот.

 

О, як дрогнула сэрца!

Я паняў. Я каленямі стаў

Прад табой на каберцы

І да гібкага чэрава шчыльна прыпаў.

 

А яно ўжо дрыжала

У глыбі затаёным жыццём, -

І душа празіяла

Незгасімым ніколі свяшчэнным агнём.

(“Цёмнае неба начное…”)

 

Дзіцё, што ў коласе зярно,

Пад сэрцам у цябе ўсё спее,

І сэрца цёмнае святлее,

І шчырым робіцца яно.

 

Ужо нічога ў ім няма,

Адно ёсць - рупнае каханне,

Салодка-соннае бажанне,

Салодка-сонная дума.

(“Дзіцё, што ў коласе  зярно…”)

 

К твайму ваконцу каля ганка

Падходзіць варажыць цыганка

Ў лахмане зрэбным і нячыстым

Са срэбрам ззяючым маністам.

І, чуючы твае адмовы,

Шыпіць пракляцця злыя словы

З паглядам у пагляд упёртым:

“Каб ты дзіцё радзіла мёртвым!”

І, засмяяўшыся нясмела,

Ты задрыжэла і збляднела.

(“Пракляцце вагітнай”)

 

З енкам дзіцё ты раджаеш,

Болю не змогшы сцярпець,

Стогнамі сэрца ўражаеш...

Што я магу зразумець?

 

Шчыра мяне ты любіла,

Шчыра цябе я кахаў,

Але давёў да магілы,

Сам на мучэнні аддаў.

(“З енкам дзіцё ты  раджаеш…”)

 

Без сіл, уся ў пату, як белы снег, блядна,

Информация о работе Мадонны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча