Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2014 в 21:11, реферат
Мэта:даказаць, што створаны Багдановічам абагульнены вобраз Мадонны – увасабленне знешняга і ўнутраннага хараства, маральнай чысціні, чалавечай годнасці і высакароднасці.
Задачы:
1)Вызначыць сутнасць сэнсу кахання ў творчасці Максіма Багдановіча
2)Адзначыць жыццёвыя моманты паэта, лёгка вызначальныя сустрэчы
3)Праз аналіз вершаў ракскрыць тэматычнае адзінства цыкла “Мадонны” зборніка “Вянок”
Уводзiны............................................................................................. 4
Жанчына-мацi ў творчасцi Максiма Багдановiча........................... 5
Ганна Какуева – муза пiсьменнiка................................................... 8
Каханне i смерць у цыкле «Мадонны» са зборнiка «Вянок»........ 10
Незнаёмка........................................................................................... 19
Заключэнне......................................................................................... 22
Лiтаратура........................................................................................... 23
УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ АДМИНИСТРАЦИИ ПЕРВОМАЙСКОГО РАЙОНА
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 137 Г. МИНСКА ИМЕНИ П.М. МАШЕРОВА»
Мадонны ў жыцці і творчасці
Максіма Багдановіча
(Мадонны в жизни и творчестве
Максима Богдановича)
Секция: белорусская филология(белорусская литература)
Автор: Конанкова Екатерина Сергеевна
средняя школа №137 г. Минска
ученица 11 «Б» класса
ул. Корвата д.25 кв.5,
тел. 385-03-82
Научный руководитель: Богданова Татьяна Георгиевна
средняя школа №137 г. Минска
учитель белорусского языка и литературы
Минск, 2012
Змест
Мне цікава было:
Пра якi iдэал сваёй абраннiцы марыў паэт; якія дзяўчыны сустрэліся на жыццёвай дарозе паэта; хто натхняў песняра на цудоўныя творы; да каго сэрца паэта пылала каханнем.
Мэта:даказаць, што створаны Багдановічам абагульнены вобраз Мадонны – увасабленне знешняга і ўнутраннага хараства, маральнай чысціні, чалавечай годнасці і высакароднасці.
Задачы:
1)Вызначыць сутнасць сэнсу кахання ў творчасці Максіма Багдановіча
2)Адзначыць жыццёвыя моманты паэта, лёгка вызначальныя сустрэчы
3)Праз аналіз вершаў ракскрыць тэматычнае адзінства цыкла “Мадонны” зборніка “Вянок”
Уводзіны
Мадонна - гэта жанчына, якая з'яўляецца ўвасабленнем прыгажосці, цноты і лагоды.
"Сіксцінская мадонна" Рафаэля Санці доўгі час лічылася самым дасканалым творам мастацтва, калі-небудзь створаным чалавекам. У раскрыцці Мадонны Рафаэль перасягнуў усіх мастакоў Адраджэння. Яго Мадонна звернута да гледача. Яна не занятая дзіцем, не пагружаная ў сябе. Марыя Рафаэля, рухаючыся па беласнежным воблаку насустрач гледачу, вядзе з ім душэўную і журботную гутарку. У яе шырока раскрытых вачах бачна і мацярынская любоў, і некаторая разгубленасць, і безвыходнасць, і пакора, і глыбокае перажыванне за далейшы лёс яе горача любімага сына. Яна як прадказальніца ведае ўсё, што здарыцца з яе дзіцем, аднак дзеля выратавання людзей гатова прынесці яго ў ахвяру. Той жа сур'ёзнасцю і веданнем свайго лёсу валодае немаўля Хрыстос, які бясстрашна глядзіць наперад.
Карціна Рафаэля Санці "Сіксцінскай мадонна" ўпрыгожвала дом Максіма Багдановіча. Гэта была адзіная рэч, якая перавозілася пры шматлікіх пераездах сям'і Багдановічаў. "Сіксцінскай мадонна" была падаравана сям'ёй другой жонкі бацькі Аляксандры Волжынай. У Багдановічаў не было ні адной іконы. А на каго ж тады маліцца? Максім абраў для сябе "Сіксцінскую мадонну".
Жанчына-маці ў творчасцi Максiма Багдановiча
Вобраз жанчыны-маці – адзін з цэнтральных у творчасці М. Багдановіча. Тэме мацярынства прысвечаны вершаваныя апавяданні “У вёсцы”, “Вераніка”, нізка вершаў “Каханне і смерць”, што паводле меркавання даследчыкаў павінна было скласці адзін з трох раздзелаў зборніка “Вянок” пад агульнаю назвай “Мадонны”[2].
Максім Багдановіч прыйшоў у літаратуру на пачатку XX тагоддзя, на хвалі нацыянальнага Адраджэння, якое называюць Новым Рэнесансам.
Не толькі паводле сваёй назвы, але і гуманістычнай скіраванасцю, кіпучай энегіяй і верай у стваральныя магчымасці чалавека Новы Рэнесанс быў блізкі старому, які на Беларусі праходзіў пад знакам выразных італьянскіх уплываў.
Гэта было абумоўлена шлюбам польскага караля Зыгмунта І з італьянскай прынцэсай Бонай Сфорца, які адбыўся ў 1518г. Новая каралева прывезла з сабою у Польшчу і на тэррыторыю ВКЛ моду на ўсё італьянскае. Дзякуючы гэтай модзе, сотні нашых продкаў, сучастнікаў Ф. Скарыны і М. Гусоўскага, кіруюцца здабываць веды ў далёкія заморскія краіны, бо, калі шляхціч не з’ездзіў на вучобу ў Італію, яго адукацыя ў тыя часы лічылася няскончанай. Сляды колішняй італізацыі Беларусі і сёння можна адшукаць у побыце, мове, архітэктуры і, канешне ж, мастацтве Беларусі.
Як вядома, у часы італьянскага Адраджэння адным з цэнтральных вобразаў тагачаснага мастацтва, які натхняў геніяў на стварэнне шэдэўраў, быў вобраз Мадонны – Божай Маці, Маці Ісуса Хрыста. Згадаем творы Рафаэля Санці, Леанарда да Вінчы, Сандра Бацічэлі.
Культ Мадонны, які прыйшоў на Беларусь з хрысціянствам, беларуская народная абраднасць захавала да сённяшняга дня. Калі ж гаварыць пра мастацтва, то найярчэй ён выявіўся, відаць, у вуснай народнай творчасці, дзе Багародзіца выступае як самаахвярная і справядлівая заступніца ўсіх абяздоленных і сірот.
Вобраз жанчыны ў творчасці М. Багдановіча якраз у першую чаргу і суадносіцца з тым сярэднявечным воблікам Маці, Святой дзевы Марыі, бо ў сваіх гераінь паэт вылучае і падкрэслівае рысы самаахвярнасці, дабрыні і пакорлівасці,- тое, што і збліжае іх з Мадоннай. (Згадаем, напрыклад, худую запэцканую вясковую дзяўчынку (“У вёсцы”), падлетка-прыгажуню Вераніку (“Вераніка”) альбо прымхлівую цяжарную кабету (“Пракліццё вагітнай”), што ў імя нараджэння новага жыцця гатова ахвяраваць сабой).
“Вобраз Мадонны мысліцца М. Багдановічам як ідэал, вянец Адраджэння, увасоблены ў зямной жанчыне, “дачцы чалавечай”. Мадонна, нібыта ў біблейскай прытчы пра зерне і колас, цаной жыцця перамагае смерць, і не проста прадаўжае род, але адраджае быццё, асвечанае любоўю, красой, бессмяротнай духоўнасцю”,- слушна сцвярджала Т. Чабан.
І ўсё ж, думаецца, біблейскія вытокі і повязі багдановічаўскай Мадонны больш глыбокія і трывалыя, чым прытча пра зерне і колас.
У вобліку св. Дзевы Марыі найвышэйшай праявай яе духоўнага хараства лічыцца ўзвышаная вера і пакорлівая здольнасць ахвяраваць сабой у імя Бога. Таксталася і тады, калі Анёл Гасподні Гаўрыіл абвясціў Ёй, што Яна стане Маці Хрыста. “Вось я – слуга Госпада, няхай станецца мне па слову Твайму”, - быў адказ Марыі.
Якраз гэты самаахвярны пачатак найперш і паэтызуе М. Багдановіч у жаночым вобліку. Ён накладвае прыродны мацярынскі інстынкт на хрысціянскую ідэю выкуплення грахоў шляхам пакут і смерці. Аднак хрысціянскі сімвал ахвярнага ягняці, які асацыіруецца звоблікам Хрыста, паэт пераносіць на воблік жанчыны-маці, воблік Марыі Апанасаўны[3].
Хоць яна і рана памерла, але паспела ўкласці часцінку сябе ў свайго сына. Бо гэта ад маці ён атрымаў у спадчыну свой талент.
Маці Максіма шмат чытала. Адам Багдановіч адзначаў: «Яе лісты дзівілі і трапнасцю назіранняў, і жвавасцю, і карцінай мовы»[8]. Марыя Апанасаўна напісана каляднае апавяданне “Накануне Рождества”, якое, па меркаваннях мужа, ілюстравала «маляўнічасць» яе мовы і сапраўдны пісьменніцкі талент.
Незвычайная жвавасць ўспрымання, пачуццяў і рухаў была асноўнай адметнай рысай яе натуры. З успамінаў Адама Ягоравіча: “Подвижная, всегда весёлая, с искристыми глазами, с косой чудовищной величины, она вдобавок обладала грацией котёнка и той неотразимо чарующей прелестью, которую принято называть женственностью. Её карточки не дают никакого понятия не только об её духовном облике, но даже и о внешнем. Это – маска, лишенная жизни; а она была вся сверкающая, поющая жизнь, вся движение, радость, восторг” [9].
Маці паэта, калі была цяжарная Максімам, вельмі хацела нарадзіць дзяўчынку, але нарадзіўся хлопчык, і яна да трох гадоў апранала яго па-дзявочы, апранала і любавалася. Можа ў Максіму і было нешта ад дзяўчынкі?
Часам здаецца, што вершы з цыкла “Каханне і смерць” напісала жанчына.
Як хораша, калі дзіцё
Пад сэрцам ціха зварухнецца,
І ўраз па целу разліецца
Яшчэ нязвычнае чуццё.
Душа – ў салодкім палусне,
І кажуць знакі чалавечка:
«Я – пценчык, ты – маё гняздзечка,
Не руш, не руш, не руш мяне!»
(«Як хораша, калі дзіцё…”)
Гэты верш адносіцца да цыклу «Каханне і смерць», таму што праз яго паэт спрабуе паказаць нам пачуццё любові да дзіцяці, якое яшчэ не нарадзілася і адчуванне радасці жанчыны, якая адчувае, што ў ёй ёсць новае жыццё: «Як хораша, калі дзіце пад сэрцам ціха зварухнецца ". У гэтым вершы ўдала ілюструюцца пачуцці жанчыны, якая ўсведамляе хуткае нараджэнне свайго дзіцёнка праз сваё ўласнае прызначэнне маці: «І ўраз па целу разліецца яшчэ нязвычнае чуцце". Таксама ў вершы паказваецца ўся сіла цеплыні, пяшчоты і любові, якую адчувае цяжарная жанчына: «Душа - ў салодкім палусне". Распавядаецца, як дзіця пасылае сваёй маці знакі, якія паказваюць, што яны непарыўныя. Паэт параўноўвае дзіцяці з птушаняці, якое не можа жыць без свайго гнязда і просіць не адрываць яго ад гэтага гнязда: "І кажуць знакі чалавечка:« Я - пценчык, ты - маё гняздзечка, не руш, не руш, не руш мяне! »
Пасля таго, як памерла Марыя Апанасаўна, выхаванню будучага паэта прысвяціла сябе сястра маці- Аляксандра Апанасаўна Мякота. Тады ў яе яшчэ не было сваіх дзяцей, і яна даглядала Максіма і яго братоў. Але потым яна нарадзіла Адаму Ягоравічу пяцёра сыноў. А хіба нельга назваць жанчыну, якая выхоўвала чужых дзяцей як сваіх Мадоннай? Можна, таму што нягледзячы на тое, што потым у яе былі яшчэ свае дзеці, яна ўсё роўна клапацілася пра Максіма і яго братоў. Яна ніколі не падзяляла іх на сваіх і чужых. І менавіта таму яе можна назваць Мадоннай.
Ганна Какуева – муза пiсьменнiка
Падчас вучобы ў Яраслаўскай мужчынскай гiмназii Максiм пасябраваў з братамi Рафаiлам i Мiкалаем Какуевымi. Страціўшы маці, сястру Ніну, брата, перажыўшы смерць другой жонкі Адама Ягоравіча, Аляксандры Паўлаўны Волжынай, Багдановіч хутка зблізіўся з маладымі Какуевымі. Рафаіл, яго сястра Варвара, малодшы Мікалай і старэйшая Ганна таксама рана засталіся без маці. Іх гадавала родная сястра бацькі Таццяна Рафаілаўна, адукаваная жанчына і добрая гаспадыня. Дома ў Какуевых заўсёды былі госці, гучала музыка. Моладзь гуляла ў гарадкі, лапту ці гарэлкі ў двары, а па вечарах спявала, дэкламавала літаратурныя творы ці проста размаўляла ў садзе, на верандзе альбо на сене ў адрыне. Юнак пачаў вельмі часта бываць у доме Какуевых, знайшоўшы там утульнасць, цеплыню, радасць, дружную кампанію равеснікаў і... каханне.
Ганна не ўступала цётцы ні ў прыгажосці, ні ў высакароднай постаці, ні ў цвёрдасці характару. Як і ўсе ў сям’і Какуевых, яна многа чытала на рускай, французскай, нямецкай мовах. Любіла ездзіць вярхом, вандраваць, іграць на фартэпіяна. Стройная, з тонкім тварам, цёмнымі вачыма, прыгожымі валасамі і мілай усмешкай, яна зачаравала Максіма. У яго вершах і апавяданнях з’явіліся ініцыялы “А.Р.К.”, імёны “Анна”, “Ганна Рафаілаўна”, а ў яго гераінях сталі яўна праглядацца рысы Ганны. Какуевай Багдановіч прысвяціў цыкл “Мадонны”, вершы “Учора шчасце толькі глянула нясмела...”, “Уймитесь, волнения страсти” і шмат іншых твораў.
Ганна стала для Максіма Багдановіча ідэалам высокай красы, жаноцкасцi, хараства. Ён любіў яе сваёй, нейкай юнацкай любоўю. Максім “маліўся” на сваю Ганну. Паэт адносіў яе да ліку святых. Тады яму было 19 гадоў. Гэта ёй, як умоўна мяркуецца, прысвечаны раманс “Зорка Венера”, што стаў сапраўдным паэтычным шэдэўрам iнтымнай лiрыкi:
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...
Гэта вельмі лірычны твор. Раманс “Зорка Венера” кранае глыбокай музыкальнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны хуткім расстаннем з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі ўсё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе нагадваць Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў:
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...
Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вечаровага неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні.
У Максіма была задума асабiста для Ганны напiсаць асобны зборнiк вершаў на рускай мове “Палын-трава”, але гэтая мара паэта не здзейснілася.
Прыгожая, але горкая кветка палыну стала сiмвалам неўзаемнага пачуцця. Зразумець, чаму прыгожы дваццацiгадовы юнак не мог “растапiць” сэрца дзяўчыны, складана. Мабыць, думкi аб невылечнай хваробе стрымлiвалi Максiма ў адносiнах з жанчынамi, рабiлi яго няўпэўненым у сабе? Даведацца пра гэта цяпер вельмi складана.
Легачны працэс, які абвастрыўся ў Максіма Багдановіча ў 1909 годзе стаў прычынай таго, што бацька паэта адвез яго на лячэнне ў Крым у пансіён на малочнай ферме “Шалаш” поблізу ад Алупкі. Як успамінае Адам Ягоравіч: “в “Шалаше” шла довольно весёлая. Было несколько молодых людей обоего пола, в том числе молодая девица Китицина, мистически настроенная,с которой Максим здесь впервые познакомился и потом из Ярославля поддерживал “некоторае время переписку”. Он мне вследствии несколько раз упоминал о ней и о её воззрениях, к ней, по-видимому, относится триолет, написанный на обороте ученической карточки”[10].
Информация о работе Мадонны ў жыцці і творчасці Максіма Багдановіча