Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2013 в 19:58, курсовая работа
Мэта нашай працы – вызначыць месца і ролю дыялектызмаў у аповесці Васіля Быкава “ Знак бяды”. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
выявіць дыялектызмы ў аповесці;
вызначыць тыпы дыялектызмаў;
растлумачыць сэнс выкарыстаных аўтарам мясцовых слоў;
апісаць спосабы ўключэння дыялектызмаў у кантэкст твора;
вызначыць стылістычную ролю дыялектызмаў у творы.
Уводзіны………………………………………………………………......3 Раздзел І. Дыялектная лексіка…………………………………………...5 1.1 Тыпы дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”……….….7
Раздзел ІІ. Дыялектнае слова ў мастацкім творы…………………….14
Раздзел ІІІ. Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у аповесці………19
Заключэнне……..………………………………………………………..21
Спіс літаратуры………………………………………………………….23
Шматлікія дыялектныя словы надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў: “Але лацвей было Яхімоўскаму мець якую дзесяціну аблогай, у яго хапала і лепшай зямлі, а як во было ім?” [7, с. 181]; перажыванняў чалавека: “А я так думаю, можа, дармо баімося?” [7, с. 145]. А таксама пісьменнік актыўна выкарыстоўвае ў сваіх творах дыялектызмы пераважна для характарыстыкі дзейных асоб: “Пад бокам, усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі нягелы які” [7, с. 194].
У аповесці дыялектызмы выконваюць самыя разнастайныя мастацкія функцыі. Яны могуць быць выкарыстаны як сродак індывідуалізацыі вобраза: “Цяпер яны ішлі сюды – кідкі, крутаплечы Гуж і перахлябісты малады Каландзёнак – абодва з вінтоўкамі за плячыма, з белымі павязкамі на рукавах” [7, с. 65]. Выкарыстоўваючы дыялектызмы, аўтар малюе пейзаж, пераважна не гарадскі, стварае агульны фон і разгортвае апавяданне: “Пятрок, тупаючы па картаплянішчы, усё спыняўся і азіраў падворак” [7, с. 89]. Дыялектызмы часта служаць характаралагічным сродкам, “прымацоўваючы” персанаж да пэўнага этнаграфічнага і сацыяльнага асяроддзя.
У творах Быкава дыялектызмы выступаюць не як іншародныя ўкрапванні, а запаўняюць прабелы літаратурнай мовы, надаючы ёй пластычнасць і каларытнасць, таму што ў лексіцы народных гаворак знайшла яркае адлюстраванне шматвекавая гісторыя народа.
Жывая народная мова, як сведчаць усе творы В. Быкава і іншых пісьменнікаў, не страціла сваёй ролі як крыніцы ўзбагачэння літаратурнай мовы нават на сучасным этапе яе развіцця.
Пісьменнік імкнецца як мага выразней выкарыстаць выяўленчыя магчымасці беларускага слова і ўвесь час арыентуецца на жывую народную гаворку.
З дапамогай дыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе знешні воблік героя, але і раскрывае яго ўнутраны свет: “Цяпер яны ішлі сюды – кідкі, крутаплечы Гуж і перахлябісты малады Каландзёнак – абодва з вінтоўкамі за плячыма, з белымі павязкамі на рукавах” [7, с. 65], выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым і заключаецца майстэрства пісьменніка.
Заключэнне
Творы Васіля Быкава адлюстроўваюць прыгажосць і магутнасць нашай роднай мовы і сцвярджаюць, якім павінен быць сапраўдны чалавек: шчырым, непахісным перад ворагамі і праблемамі, верным, адданым сваёй радзіме.
Праведзенае даследаванне паказвае, што Васіль Быкаў у сваім творы шырока выкарыстоўвае дыялектызмы. Гэта з'яўляецца прыметай своеасаблівага мастацкага почырку самабытнага майстра слова.
З прааналізаванага
матэрыялу відаць, што пісьменнік
у сваіх творах абапіраецца
на жывую народную мову, бачыць
у ёй крыніцу папаўнення
У аповесці ўжываліся дыялектызмы розных тыпаў: лексічныя, словаўтваральныя, граматычныя, і фанетычныя. Дыялектныя словы ўжываліся як у мове аўтара, так і ў мове герояў .
Дыялектызмы, якія ўжытыя ў аповесці В. Быкава “Знак бяды”, раскрываюць глыбіню народнай душы, дакладна абмалёўваюць характары, ствараюць выразныя вобразы, набліжаюць чатача да жыцця простага селяніна. Таму дыялектызмы ў аповесці - неад'емная частка твора, стылістычная функцыя якіх - данесці асаблівасць мовы беларускіх сялян.
Дыялектызмы Васіль Быкаў ужывае ўмела, да месца. Яны сустракаюцца і ў мове герояў, і ў мове аўтара, адыгрываюць у яго творах важную стылістычную ролю, натуральна ўваходзяць у моўную тканіну, успрымаюцца як мастацкая заканамернасць і неабходнасць. З дапамогай дыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе вобраз героя, але і раскрывае яго ўнутраны свет, выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым і заключаецца майстэрства пісьменніка.
Спіс літаратуры
1. Абабурка, М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне / М.В. Абабурка. – Мінск: Выш. Школа, 1986. – 256 с.
2. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В. Абабурка. – Мінск : Выш. Школа, 1994. – 345 с.
3. Абабурка, М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры / М.В. Абабурка. – Мінск : Выш. Шк., 1981. – 297 с.
4. Андраюк, С. Мужнасць праўды / С. Андраюк // Полымя. – 1984. - № 6. – С. 178 – 180.
5. Баханькоў, А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд / А. Я. Баханькоў. – Мінск : Беларусь, 1982. – 363 с.
6. Бугаёў, Д. Шматграннасць / Д. Бугаёў. – Мінск : Беларусь, 1970. – 230 с.
7. Быкаў, В. Знак бяды / В. Быкаў. – Мінск : Маст. Літ., 1984. – 364 с.
8. Гілевіч, Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення / Н.І. Гілевіч. – Мінск : Беларус. мова і мовазнаўства, 1975. – 324 с.
9. Дзюбайла, П. Спадчыннае, традыцыйнае і сучаснае / П. Дзюбайла // Полымя. – 1983. - № 12. – С. 169 – 177.
10. Дзядкоў, І. Неастылы попел старога пажарышча / І. Дзядкоў // ЛіМ. – 1982. – 15 кастр. – С. 34.
11. Каўрус, А.А. Мова народа, мова пісьменніка / А.А. Каўрус. – Мінск : Беларус. навука, 1989. – 389 с.
12. Крывіцкі, А. А. Дыялекталогія беларускай мовы / А.А. Крывіцкі. – Мінск: Выш. Шк., 2003. – 293 с.
13. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск : Навук. і тэх, 1994. – 463 с
14. Савіцкі, М. Гуманіст, грамадзянін / М. Савіцкі // Полымя. – 1984. - № 6. – С. 177 – 178.
15. Скобелеў, Э. Разарваць ланцуг зла / Э. Скобелеў // Полымя. – 1984. - № 11. – С. 209 – 212.
16. Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: у 5 т. Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. – Т.1-5. – 1979 - 1986.
17. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. Мінск : Галоўная рэдакцыя Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. – Т. 1-5 – 1977 - 1984.
18. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка Беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 289 с.
19.Шкраба, Р. Літаратура і мова / Р. Шкраба. – Мінск : Беларусь, 1969. –316 с.
20. Юрэвіч, У. Маральны пошук у сучаснай прозе / У. Юрэвіч // Полымя. – 1985. – № 9. – С. 184 – 188.
.