Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2013 в 19:58, курсовая работа
Мэта нашай працы – вызначыць месца і ролю дыялектызмаў у аповесці Васіля Быкава “ Знак бяды”. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
выявіць дыялектызмы ў аповесці;
вызначыць тыпы дыялектызмаў;
растлумачыць сэнс выкарыстаных аўтарам мясцовых слоў;
апісаць спосабы ўключэння дыялектызмаў у кантэкст твора;
вызначыць стылістычную ролю дыялектызмаў у творы.
Уводзіны………………………………………………………………......3 Раздзел І. Дыялектная лексіка…………………………………………...5 1.1 Тыпы дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”……….….7
Раздзел ІІ. Дыялектнае слова ў мастацкім творы…………………….14
Раздзел ІІІ. Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у аповесці………19
Заключэнне……..………………………………………………………..21
Спіс літаратуры………………………………………………………….23
Сарганізаваць. Арганізаваць.
Мкнуцца. Імкнуцца.
Яна ўжо хадзіла з новым чалавекам пад сэрцам,часам слухала яго трапятанне, і думкі яе мкнулі наперад, туды, дзе іх ужо будзе трое [7, с. 167].
Квелая. Кволая.
Сцепаніда не дужа зразумела, што гэта такое, і запыталася, тоячы маленькую квелую надзею [7, с. 170].
Шчэнсце. Шчасце.
Баімося. Баімся.
А я так думаю, можа, дармо баімося? [7, с. 145]
Астыглая. Астылая.
Яна паварочвалася і выходзіла з хаты, паспеўшы аднак, заўважыць на ражку стала, мусіць, не кранутую ім ежу – міску астыглай бульбы, гарлач малака і дзве лусты хлеба, якія прынесла ўранку [7, с. 174].
Бэндзе. Будзе.
На чужым і дармовым шчасця не бэндзе [7, с. 175].
Жучу. Зычу.
Я не жычу вам блага, хай Езус, Марыя памогуць вам [7, с. 176].
Тэй. Той.
Тэй рабенькай і чорнагалоўкі няма [7, с. 109].
Дармо. Дарма.
А я так думаю, можа, дармо баімося? [7, с. 145]
Граматычныя
Іхняга. Іх.
Ішла першая вясна іхняга жыцця з Петраком, хай сабе не на сваёй зямлі, у чужой хаце, затое ў любасці, міры і згодзе [7, с. 167].
Ёсціка. Ёсць.
Ягоны. Яго.
Калі ж зноў ускараскалася на гасцінец, убачыла, як на другім ягоным канцы ля хвойнічку нехта бяжыць [7, с. 13].
Словаўтваральныя
Словаўтваральныя дыялектызмы - словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае афікснае афармленне.
Пяяў. Спяваў.
Адразу ўцяміў, што было яшчэ рана, певень у хляўку яшчэ не пяяў, у цемрадзі хаты за посцілкай гучна і звыкла цікаў гадзіннік [8, c. 28].
Цемрадзь. Цемра.
Адразу ўцяміў, што было яшчэ рана, певень у хляўку яшчэ не пяяў, у цемрадзі хаты за посцілкай гучна і звыкла цікаў гадзіннік [8, c. 62].
Касціна. Костка.
Яны прымоўклі на парозе, а ён неяк задуменна ці роспачна ківаў голай і жоўтай, як касціна, галавой, думаў што ці дакараў іх моўчкі [7, с. 98].
Нянаскае. Не на нашай мове.
На падворку пад ліпамі ўжо высіўся брызентавы верх машыны і чулася гамана, нязвыклае, нянаскае гергетанне [8, c. 62].
Такім чынам, Васіль Быкаў ў аповесці шырока выкарыстоўвае лексічныя, граматычныя, фанетычныя і словаўтваральныя дыялектызмы. Аўтар бярэ ўсё самае лепшае з народных гаворак і ўводзіць у літаратурны ўжытак. Гэтым ён пазбягае паўтораў, робіць мову твораў выразнай, яркай, трапнай, узбагачае яе. Дыялектызмы запаўняюць прабелы літаратурнай мовы, надаюць ёй каларытнасць, таму што менавіта ў лексіцы народных гаворак знайшла яркае адлюстраванне гісторыя народа.
Раздзел ІІ. Дыялектнае слова ў мастацкім творы
На сучасным этапе застаецца актуальным працэс узаемадзеяння літаратурнай мовы з жывой гаворкай народа, якая дае магчымасць пісьменніку абнаўляць і ўдасканальваць свой “матэрыял і інструмент”. Ужыванне дыялектнай лексікі ў творах мастацкай літаратуры стала заканамернай з’явай. Мянялася тэматыка твораў, мяняліся погляды на тыя ці іншыя падзеі, узнікалі новыя героі, але ва ўсе часы пры адлюстраванні рэчаіснасці беларускія пісьменнікі абапіраліся на родную гаворку.
У другой палове 20-га стагоддзя стварылі даволі значныя творы пра жыццё беларускай вёскі ў даваенны час, пра барацьбу з фашыстамі ў час вайны, пра адбудову сельскай гаспадаркі пасля вайны, пра нялёгкі шлях простых людзей такія вядомыя беларускія пісьменнікі, як І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, В.Адамчык, І. Пташнікаў. Асновай твораў усіх гэтых пісьменнікаў з’яўляецца агульнанародная мова, дыялектызмы ж уводзяцца імі ў кантэкст для перадачы найтанчэйшых адценняў, пачуццяў, перажыванняў, для характарыстыкі дзейнасці людзей у розных сферах жыцця [3, c. 241].
Традыцыйная лексіка беларускай літаратурнай мовы ў 20-ым стагоддзі значна змянілася, але яна праз мастацкія творы ўсё болей і болей папаўняецца новымі моўнымі адзінкамі з родных пісьменнікам гаворак. Неабходна адзначыць, што беларускія пісьменнікі аддаюць вялікую ўвагу моўнаму скарбу свайго народу і па-ранейшаму старанна працягваюць пошукі самабытнага, гарманічнага, трапнага і вобразнага народна-дыялектнага слова. Гэтыя намаганні ўхваляе Р. Шкраба – вядомы беларускі літаратуразнавец, гаворачы: “Ніхто не можа забараніць пісьменніку шукаць выяўленчыя сродкі ў самых розных пластах жывое і літаратурнае мовы. Кожнае слова – будзе гэта архаізм, правінцыялізм або неалагізм – мае права на існаванне ў творы” [19, с. 54].
Як правіла, пісьменнікі неабыякавыя да выкарыстання нелітаратурнай (дыялектнай і прастамоўнай) лексікі. У некаторых з іх нават павышана цяга да такіх моўных адзінак, што дало права многім даследчыкам творчасці пісьменнікаў называць гэтую з’яву як “злоўжыванне дыялектнымі прастамоўнымі словамі і звароткамі”. Празмернае насычанне тэксту дыялектызмамі робіць мову твора малазразумелай і цяжкай для чытання. Трэба весці спецыяльнае даследаванне, каб зразумець, напрыклад, што хацеў сказаць паэт, ужыўшы ў кароткім урыўку свайго твора аж тры дыялектызмы: Рваў край на шкуматы Ліхіх віхур ярчук і сэрцы біцца кідаў на шындзёлы…(У. Хадыка)[13, с. 400]. Як бы там не было, але застаецца бясспрэчным той факт, што літаратурная мова ўвесь час папаўняецца з дыялектаў і прастамоўя моўна-выяўленчымі сродкамі.
Ужыванне дыялектызмаў у беларускай мастацкай літаратуры – заканамерны працэс. З аднаго боку, гэта абумоўлена аб’ектыўнымі фактарамі: па-першае, беларуская літаратурная мова мае дыялектную аснову і як вышэйшая форма нацыянальнай мовы знаходзіцца ва ўзаемадзеянні з народнымі гаворкамі; па-другое, многія беларускія пісьменнікі з’яўляюцца носьбітамі моўнага багацця родных ім гаворак. З другога боку, гэта тлумачыцца суб’ектыўнымі прычынамі: уводзячы дыялектызмы ў свае творы, пісьменнікі дамагаюцца больш рэалістычнага адлюстравання эпохі, мясцовага каларыту, побыту, перадаць асаблівасці мовы дзейных асоб, наогул, ствараючы тыповыя характары ў тыповых абставінах, выпрацоўваюць свой індывідуальны стыль [3, с. 246].
Савецкія пісьменнікі 20-30-х гадоў імкнуліся шырока выкарыстоўваць вузкамясцовыя словы ў мастацкіх творах. Супраць гэтага выступіў А.М.Горкі, які неаднаразова падкрэсліваў, што слова неабходна ўжываць з дакладнасцю самай суровай. Горкі правільна заўважыў, што глыбокія назіранні пісьменніка над жыццём народа непасрэдна прыводзяць да ўжывання дыялектызмаў у творы. Але ён быў супраць нічым не апраўданага выкарыстання “местных речений”. Паводле яго выказванняў, пісьменнікі, уводзячы так званыя мясцовыя выразы або нехарактэрныя, незразумелыя словы, вельмі рэдка ўзбагачаюць літаратурную мову, часцей засмечваюць мову людзей пэўнай мясцовасці, раскрываючы іх характары, пісьменнік можа і павінен выкарыстоўваць дыялектызмы, бо ў такіх выпадках няма лепшага сродку мастацкай выразнасці, як дыялектнае слова. Умела запазычанае, яно стварае непаўторны каларыт пэўнага грамадскага асяроддзя і эпохі. Яно выразнае, паэтычнае і можа нават стаць здабыткам літаратурнай мовы, становіцца “літаратурным фактам” [3, с. 247].
У творы беларускіх савецкіх пісьменнікаў шмат разнастайных дыялектных слоў, якія прасеяліся праз густое сіта стандартызацыі і або не ўвайшлі ў нарматыўныя слоўнікі, або знаходзяцца ў іх са стылістычнымі паметамі, або за адставання лексікаграфіі ад працэсаў моўнага жыцця ў народзе яшчэ зусім не зафіксаваны. Такія лексемы ў навуковых працах пераважна называюцца лексічнымі дыялектызмамі і, значыць, шырока ў літаратурнай мове пакуль што не выкарыстоўваюцца. Але гэтыя словы ў мову мастацкіх твораў, галоўным чынам, уваходзяць мэтанакіравана і адыгрываюць у іх адпаведную ролю. Шырокаўжывальнасць такіх народна-дыялектных лексем у мастацкай літаратуры вымагае ставіцца да іх нават як да літаратурных [11, с. 291].
Сапраўдныя майстры слова адчуваюць, што многія назвы прадметаў, працэсаў, якасцей прадметаў і працэсаў, якія вядомы ў адной мясцовасці, невядомы ў другой. Прапануючы для шырокай грамадскасці лексемы з такімі назвамі, яны клапоцяцца пра зразумеласць іх, пра іх даходлівасць, каменціруюць сэнс такіх новаўвядзенняў [11, с. 293].
У аповесці Васіля Быкава “Знак бяды” можна выдзеліць некалькі спосабаў увядзення дыялектызмаў у кантэкст:
1. Тлумачэнне праз увядзенне сіноніма, калі побач з дыялектным словам падаецца сінонім з літаратурнай мовы:
Яна запытала, па што, думала, па якую лясіну ў печ, бо дроў было мала, але ён не адказаў і знік за плотам [7, с. 186].
2. Кантэкстуальны спосаб тлумачэння, калі сэнс дыялектнага слова вынікае з кантэксту, праз слоўнае акружэнне. Гэты спосаб з’яўляецца самым распаўсюджаным:
У гэты час ад гасцінца даляцеў знаёмы вуркат, ранішняя машына, кулдыхаючы з боку на бок брызентавай будай, заварочвала да сядзібы [7, с. 72].
Зноў жа свой чалавек, якога яна яшчэ смаркачом гразілася некалі абстрыкаць крапівай за тое, што крыўдзіў малых на выгане[7, с.206].
А таксама ёсць яшчэ некалькі спосабаў з дапамогай якіх пісьменнікі ўводзяць дыялектызмы ў кантэкст. Іх можна разгледзець у творчасці Я.Брыля, І. Чыгрынава, Б. Сачанкі, М. Гарэцкага і інш.
Пісьменнікі тлумачаць сэнс дыялектызма агульнапашыранай лексемай, якая падаецца або ў спасылцы, або ў дужках:
Ён завёў мяне да дзвярэй “цэлі” (камеры) № 40 і здаў наглядчыку. (М.Гарэцкі).
У мастацкіх творах сустракаюцца таксама і разгорнутыя аўтарскія тлумачэнні сэнсу дыялектных слоў, яны як бы дапаўняюць гэтыя лексемы:
Неўзабаве Капейка зноў улез праз дзверы неяк задам і паставіў на стол “гусака” – заткнённую паперай літроўку. (Я. Брыль).
Іншы раз дыялектызм бярэцца ў двукоссе, выдзяляецца працяжнікам, дужкамі. Праўда, так семантыка слова ў многіх выпадках не выяўляецца, а толькі ўказваецца на лакальнасць лексемы:
Яшчэ бялее, іскрыцца сям-там на лузе лапінкамі снег, а па рацэ плыве ўжо, крышыцца “сала” (Б. Сачанка).
Так пахне на ўчастку ў Выгарах – у лесе – дрывотня, дзе рэжуць і сушаць бярозавыя чуркі для “чугрэяў” ( І. Пташнікаў).
У многіх выпадках нашы пісьменнікі падаюць дыялектныя словы з рознымі заўвагамі – лінгвістычнымі, этнаграфічнымі, геаграфічнымі, гістарычнымі і інш.
Толькі “курчына” – бэлька ад печы да супрацьлежнае сцяны вешаць вопратку, - толькі яна вынесла (М. Гарэцкі).
У Мікалая хворыя легкія – біркулёз, як гавораць у вёсцы (І.Пташнікаў).
У гародзе на мяжы ў высокай траве бегалі чырвоныя вёрткія андрукі – божыя кароўкі – і блішчэлі кропелькі расы (І. Пташнікаў).
Часцей за ўсё дыялектнае слова далучаецца да агульнавядомай лексемы як прыдатак і аддзяляецца злучком:
У гады маленства з палкі вырабляў мастацкія штукі: птушачак, звяроў і проста хорошы кіёчак-папірашку (М. Гарэцкі).
Не патрабуюць дадатковага кантэксту і асобага тлумачэння і тыя дыялектызмы, што маюць значнае пашырэнне, ужо неаднаразова ўжываліся пісьменнікамі старэйшага пакалення, засведчаны слоўнікамі з паметай “абласное” і, значыць, стаяць на мяжы поўнага асваення іх літаратурнай мовай.
Вунь на жлукце стаіць, ля сцяны ( І. Чыгрынаў).
У нашай коткі зялёныя вочы (І. Чыгрынаў).
Пісьменнік не тлумачыць дыялектныя словы, семантыка якіх лёгка выяўляецца праз параўнанне з аднакаранёвымі літаратурнымі словамі. Такія дыялектызмы натуральна ўваходзяць у мову мастацкага твора, не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння:
“ Дык у мяне ёсць кавалак бульбяной кашы”, – сказаў Андрэй. “ А ў нас, Андрэй, і гэтага няма. Ёсць піражкі з молатых сухіх картапляных абіракаў…” ( П. Пестрак) [8, с. 257].
Як відаць, зразумеласць дыялектызма дасягаецца рознымі прыёмамі ўвядзення яго ў кантэкст. Пры гэтым ад пісьменніка патрабуецца вялікае мастацкае майстэрства, тонкае адчуванне мовы, пачуццё меры. “ Пісьменнік, які адчувае патрэбу ў знешнім узбагачэнні сваёй мовы, - гаварыў адносна гэтага Б. Я. Ларын, – павінен авалодаць майстэрствам увядзення дыялектызма… па-майстэрску выкарыстоўваць дыялектызмы цяжэй і важней для пісьменніка, чым іх знайсці” [7, с. 23].
Раздзел ІІІ. Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у аповесці
Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у творы мастацкай літаратуры разнастайныя, паколькі яны вобразна-выяўленчымі магчымасцямі спрыяюць больш дакладнаму адлюстраванню рэчаіснасці, надаюць індывідуальнасць мове персанажаў, выконваюць функцыю красамоўнай мастацкай дэталі, праз якую чытач успрымае творчую задуму аўтара.
Уводзячы дыялектную лексіку ў свае творы, Васіль Быкаў стараецца больш рэалістычна адлюстраваць побыт: “Яна не настойвала болей, ведала, што ўвогуле Пятрок казаў праўды: такой пільніцай у каго дапросішся, кожнаму конь патрэбны самому” [7, с. 185]; мясцовы каларыт: “Яна запытала, па што, думала, па якую лясіну ў печ, бо дроў было мала, але ён не адказаў і знік за плотам” [7, с. 196]; асаблівасці мовы персанажаў: “Я не жычу вам блага, хай Езус, Марыя памогуць вам” [7, с. 176]. Ён уводзіць у кантэкст дыялектныя словы не дзеля натуралістычнай дакладнасці, а ў пошуках найбольш эфектыўных моўных сродкаў пры стварэнні вобразаў. Такое выкарыстанне дыялектнай лексікі характэрна толькі тым пісьменнікам, каму дыялект блізка знаёмы. Дыялектызмы ў такіх пісьменнікаў выкарыстоўваюцца разнастайна і дакладна.
Ва ўсе часы беларускія пісьменнікі, якія пісалі пра вёску і яе жыхароў, не абыходзіліся ў сваіх творах без народна-гутарковай лексікі.