Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2013 в 19:58, курсовая работа
Мэта нашай працы – вызначыць месца і ролю дыялектызмаў у аповесці Васіля Быкава “ Знак бяды”. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
выявіць дыялектызмы ў аповесці;
вызначыць тыпы дыялектызмаў;
растлумачыць сэнс выкарыстаных аўтарам мясцовых слоў;
апісаць спосабы ўключэння дыялектызмаў у кантэкст твора;
вызначыць стылістычную ролю дыялектызмаў у творы.
Уводзіны………………………………………………………………......3 Раздзел І. Дыялектная лексіка…………………………………………...5 1.1 Тыпы дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”……….….7
Раздзел ІІ. Дыялектнае слова ў мастацкім творы…………………….14
Раздзел ІІІ. Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у аповесці………19
Заключэнне……..………………………………………………………..21
Спіс літаратуры………………………………………………………….23
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
Раздзел ІІ. Дыялектнае слова ў мастацкім творы…………………….14
Раздзел ІІІ. Стылістычныя функцыі дыялектызмаў у аповесці………19
Заключэнне……..…………………………………………
Спіс літаратуры………………………………………
Уводзіны
Васіль Быкаў - гэта ўнікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць [4, с. 175].
За ўсім, пра што апавядае Быкаў у сваіх творах, моцна адчуваецца прысутнасць беларускай рэчаіснасці, нашай унікальнай нацыянальнай гісторыі, пройдзеных намі за дзесяць стагоддзяў крыжовых шляхоў, надзвычай уражлівых і павучальных. У яго прозе з надзвычайнай вобразнай сілай выявіўся вопыт перажытага ім самім і яго пакаленнем, якое пісьменнік нездарма назваў «забітым» і якое амаль цалкам засталося на полі бою [4, с. 177] .
Вельмі разнастайная творчая спадчына пісьменніка. Яна ўключае ў сябе шмат апавяданняў, аповесцяў, расказаў і г. д. Значнае месца сярод іх адводзіцца аповесці “Знак бяды”. У ёй з асаблівай сілай выявілася праблема трагічнага, адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупіраванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы народа супраць фашыстаў. Не менш востра паказаў пісьменнік і падзеі калектывізацыі, да якіх упершыню звярнуўся ў аповесці «Знак бяды». Нагадаем сюжэт аповесці: нічым не прыкметных сялян Сцепаніду і яе мужа Петрака вайна застае на хутары, дзе некалі, яшчэ да калгасаў, яны атрымалі зямлю. Сын іх ў арміі, дачка таксама недзе далёка. Спачатку Сцепаніда і Пятрок спадзяюцца перасядзець бяду, але грозныя падзеі нішчаць гэтую іх надзею: фашысты аднаўляюць разбураны мост і з’яўляюцца на хутары, учыняюць насілле над безабароннымі Петраком і Сцепанідай. Мала-памалу расце супраціўленне ворагу, народ абуджаецца, бярэ ў рукі зброю. Пятрок і Сцепаніда гінуць.
Васіль Быкаў расказвае аб падзеях даваеннага жыцця сваіх герояў. Аўтар паказвае, як у чалавека пад час акупацыі падымаецца магутная сіла нянавісці да насілля, як стыхійны працэс перарастае ў бескампрамісную барацьбу з гітлераўцамі і іх памагатымі.
Магчыма, аповесць “Знак бяды” не прыцягнула б грамадзянскай увагі і не з’явілася б такой значнай падзеяй, калі б Быкаў не быў вядомым мастаком, які здолеў з дапамогай дыялектызмаў адухатварыць карціну жыцця народа.
Творчасць Васіля Быкава заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў, такіх як: М. Абабурка, С. Андраюк, Р. Хромчанка, Д. Бугаёў, У. Гніламёдаў, М.Мішчанчук, В. Буран, А. Міхайлаў, Г. Бураўкін, Т. Багарадава, М. Тычына і інш. У іх працах змяшчаюцца звесткі пра дыялектную лексіку, даецца азначэнне паняццям дыялектная лексіка, дыялектызм, падаецца класіфікацыя, прыводзяцца прыклады і г. д. Нягледзячы на шырокую ўвагу даследчыкаў да творчай спадчыны пісьменніка, нам падаецца цікавым прывесці свае меркаванні наконт аднаго з яго твораў. Наша праца прысвечана вывучэнню дыялектнай лексікі ў аповесці “Знак бяды”.
Мэта нашай працы – вызначыць месца і ролю дыялектызмаў у аповесці Васіля Быкава “ Знак бяды”. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
Раздзел І. Дыялектная лексіка
Дыялектная лексіка – гэта лексіка, спецыфічная для беларускіх народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную лексіку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам. “Паняцце “дыялектызм” , – гаворыць А. В. Калінін, – узнікае тады, калі мы, слухаючы чыю-небудзь у цэлым літаратурную мову або чытаючы мастацкі твор, заўважаем іншанародныя словы, звароты і іншыя асаблівасці мовы, якія парушаюць літаратурную норму і якія мы тлумачым уплывам дыялекта. Гэтыя ж дыялектныя ўкрапванні ў літаратурную мову мы і называем дыялектызмамі” [11, с. 290]. Для абазначэння такіх украпванняў побач з тэрмінам “дыялектызм” ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і інш [13, с. 394].
У залежнасці ад таго, якія моўныя асаблівасці гаворкі адлюстраваны ў слове, вылучаюцца дыялектызмы фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя.
Фанетычныя дыялектызмы адлюстроўваюць гукавыя асаблівасці народных гаворак або тэрытарыяльнага дыялекта. Так, для некаторых гаворак характэрна з’яўленне прыстаўнога гука “г” там, дзе ў літаратурнай мове яго няма або вымаўляецца прыстаўное “в”: гараць (араць), гаплік (аплік), гавёс (авёс), гостры (востры), гозеро (возеро) і іншыя. А таксама пашырана вымаўленне канцавога “о” не пад націскам: тато (тата), блізко (блізка), сало (сала), бачымо (бачым) [13, с. 395].
Граматычныя дыялектызмы перадаюць асаблівасці граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу) гаворак і адрозніваюцца ад слоў літаратурнай мовы некаторымі граматычнымі формамі і катэгорыямі: канчаткам –э на месцы канчатка –ы ў назоўніках множнага ліку назоўнага склону мужчынскага роду: валасэ (валасы), садэ (сады), братэ (браты) – у асобных гаворках паўднёва-заходняга дыялекту; канчаткамі -ець, -аць, -эць у дзеясловах 3-яй асобы адзіночнага ліку першага спражэння: нясець (нясе), кажаць (кажа), бярэць (бярэ) – у паўночна-ўсходніх беларускіх гаворках; сінтэтычнай формай дзеясловаў будучага часу тыпу стаяцьму (буду стаяць), жыцьму (буду жыць), рабіцьмем (будзем рабіць), карміцьму (буду карміць) – у палескіх гаворках [13, с. 396].
Словаўтваральныя дыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных словаўтваральнымі дыялектнымі марфемамі: дамаўё (дамавіна), вудар (вудзільшчык), гарушка (горка), цяперака (цяпер), пявун (певень) і іншыя.
Лексічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя словы, невядомыя літаратурнай мове. Яны з’яўляюцца абласнымі не ў якой-небудзь частцы (гуку, суфіксе і пад.), а ўсім сваім складам. Сярод іх адрозніваюць уласна лексічныя і этнаграфічныя дыялектызмы.
Уласна лексічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў, з’яў, паняццяў. Дыялектызмы гэтага тыпу маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове, але поўнасцю адрозніваюцца ад іх сваім марфалагічным складам. Вось прыклад уласна лексічных дыялектызмаў з указаннем літаратурных сінонімаў да іх у дужках: дуйка (завея), драбы (рэбры), кагадзе (нядаўна, толькі што), агоўтацца (прывыкнуць), пакрыёма (скрытна), шума (смецце), шамнуць (шаснуць, праваліца), галень (дзяркач) і іншыя.
Этнаграфічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы прадметаў і паняццяў, якія характарызуюць асаблівасці жыцця, быту і дзейнасці людзей пэўнай тэрыторыі, мясцовасці. Калі нейкі прадмет, нейкая рэч сустракаецца на тэрыторыі распаўсюджання пэўнага дыялекту, то назва гэтай рэчы і будзе этнаграфічным дыялектызмам. Інакш кажучы, этнаграфічны дыялектызм – гэта мясцовая назва мясцовай рэчы (А. В. Калінін). Этнаграфічныя дыялектызмы не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Яны могуць быць растлумачаны толькі апісальна [13, с. 397].
Семантычныя дыялектызмы – гэта дыялектныя значэнні агульнанародных слоў, інакш кажучы, агульнанародныя словы, якія ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове. Яны ў вымаўленні і напісанні супадаюць з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэннем [13, с. 398].
1.1.Тыпы дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”
Беларуская літаратура багатая на імёны шматлікіх аўтараў, якія вельмі ўдала выкарыстоўвалі дыялектную лексіку ў сваіх творах. Плённа карыстаецца моўным скарбам свайго народа і, творча апрацоўваючы, уводзіць у літаратурны ўжытак і Васіль Быкаў. Адны з ужытых ім дыялектызмаў замацаваліся ў мове і атрымалі права на агульнае ўжыванне, другія застаюцца як паказчык яго індывідуальнага стылю.
Разгледзім гэтыя групы дыялектызмаў.
Лексічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя словы, якія абазначаюць агульнавядомыя прадметы і паняцці.
У творах В. Быкава гэта перш за ўсё словы з Віцебшчыны – з мясцовасці, дзе нарадзіўся пісьменнік. Сярод іх выдзяляюцца найперш бытавыя дыялектызмы (мясцовыя назвы некаторых прадметаў і з’яў), назвы сельскагаспадарчых працэсаў і эмацыйна-экспрэсіўныя дыялектызмы (словы, звязаныя з характарам чалавека, яго паводзінамі і іншымі рысамі). Сярод даследаваных дыялектызмаў яны з’яўляюцца самымі пашыранымі і ў мове герояў, і ў аўтарскай мове. Разгледзім іх па часцінах мовы.
Назоўнікі
Старызна, зб. н. Старыя , зношаныя рэчы. (СПЗБ, т.5).
Найбольш, аднак, патыхала старызнай, пылам, мышамі [7, с. 48].
Пільніца, ж. Час неадкладнай работы. (СПЗБ, т.3).
Яна не настойвала болей, ведала, што ўвогуле Пятрок казаў праўду: такой пільніцай у каго дапросішся, кожнаму конь патрэбны самому [7, с. 185].
Галень, м. Дзяркач, змецены венік. (СПЗБ, т.1).
Яму трэба было ўзяць у сенцах галень, але ні разувацца, ні мачыць ногі яму не хацелася, і ён чакаў, пакуль вада куды-небудзь сыдзе [7, с. 69].
Транты, мн. Лахманы, непатрэбныя рэчы. (СПЗБ, т.5).
Немцы, яны болей да ежы ласыя.
Картаплянішча, зб. Булябянішча. (СПЗБ, т.2).
“Пятрок, тупаючы па картаплянішчы, усё спыняўся і азіраў падворак” [7, с. 89].
Лясіна, ж. Дровы. (СПЗБ, т.2).
Яна запытала, па што, думала, па якую лясіну ў печ, бо дроў было мала, але ён не адказаў і знік за плотам [7, с. 186].
Дзеясловы
Гэту групу лексічных дыялектызмаў складаюць дзеясловы, што абазначаюць назвы фізічных дзеянняў і працэсаў.
Кулдыхаць, незак. Перавальвацца. (СПЗБ, т.2).
У гэты час ад гасцінца даляцеў знаёмы вуркат, ранішняя машына, кулдыхаючы з боку на бок брызентавай будай, заварочвала да сядзібы [7, с. 72].
Патрафіць, незак. Разумець. (СПЗБ, т.3).
Дык то ж у сваіх, рускіх, а ворагі яшчэ болей крутыя: не патрафіш – стрэльнуць, як тую курыцу, і не прапянешся [7, с. 94].
Гупнуць, незак. Кінуць з размаху. (СПЗБ, т.1).
-Э-э-э! Ы! – зморана абвясціў ён і гупнуў ля самага вусця, мабыць, знойдзеную у полі драўляную барану з зубамі [7, с. 107].
Патыкацца, незак. Ісці. (СПЗБ, т.3).
Ведама, ён пабяжыць у свае Выселкі, стараной у абход хутара – цяпер у хутар патыкацца нельга [7, с. 108].
Абстрыкаць, незак. Адлупцаваць. (СПЗБ, т.1).
Зноў жа свой чалавек, якога яна яшчэ смаркачом гразілася некалі абстрыкаць крапівай за тое, што крыўдзіў малых на выгане [7, с. 206].
Дыбаць, незак. Ісці размерна і важна або нязграбна. (СПЗБ, т.1).
Па двары, под плотам і па бурачніку ў гародзе непрыкаяна дыбалі яе цыбатыя маладыя курачкі [7, с. 62].
Загергетаць, зак. Гаварыць незразумела. (СПЗБ, т.2).
Але яна не кінулася па малако, настаўнік загергетаў штось да гэтага вёрткага і кругленькага, і яна, ніколі не чуўшы такой гаворкі, аж з цікавасцю і здзіўленнем услухалася, ды не зразумела ніводнага слова [7, с. 198].
Застыргікаць, зак. Ісці кульгаючы. (СПЗБ, т.2).
Пятрок, згубіўшы у баразне апорак, застрыгікаў да хляўка па гэты бок істопкі [7, с. 91].
Сашкандыбаць, зак. Ісці павольна, неспяшаючыся. (СПЗБ, т.4).
Пятрок як быў, з адной босай нагой, сашкандыбаў з дрывотні і стаў на сушэйшым [7, c. 92].
Коўтаць, зак. Глытаць. (СПЗБ, т.2).
Захадзі, захадзі! – коўтаючы ежу ў роце, прагугнявіў Гуж [7, с. 37].
Прыметнікі і дзеепрыметнікі
Нягелы, прым. Няздольны, які нічога не ўмее рабіць. (СПЗБ, т.2).
Пад бокам, усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі нягелы які [7, с. 194].
Неакораная, дзепрым. Не пагабляванае. (СПЗБ, т.2).
Тут ужо стала відаць, як на самай выспе ў канцы іх надзела пахіла вагаўся свежы, з неакоранай лясіны збіты вялізны крыж, які, упіраючыся ў зямлю нагамі, з усяе сілы паднімаў над сабой Пятрок [7, с. 187].
Кідкі, прым. Неўраважаны, дрэнны чалавек. (СПЗБ, т.2).
Цяпер яны ішлі сюды – кідкі, крутаплечы Гуж і перахлябісты малады Каландзёнак – абодва з вінтоўкамі за плячыма, з белымі павязкамі на рукавах [7, с. 65].
Прыслоўі
Лацвей. Лепш. (СПЗБ, т.2).
Але лацвей было Яхімоўскаму мець якую дзесяціну аблогай, у яго хапала і лепшай зямлі, а як во было ім? [7, с. 181]
Дыхавічна. Цяжка. (СПЗБ, т.1).
Вараная іхняя кабылка і яшчэ пацямнела ад поту, які ручаямі ліўся па яе выпуклых скабах, а бакі яе дыхавічна хадзілі ад ператомы, і галава апушчалася ўсё ніжэй [7, с. 182].
Па супесі. Зверху. (СПЗБ, т.3).
Пасеяў хутка, забаранаваць, праўда, на паўдня пазычыў каня ў Лявона, надзел якога быў побач, трохі ніжэй, зямля там таксама была не дай бог, але трохі мягчэйшая па супесі [7, с. 186].
Фанетычныя дыялектызмы
Фанетычныя дыялектызмы - словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае фанетычнае афармленне.
Ахвіцэр. Афіцэр.
Ахвіцэр, - здагадаўся Пятрок [7, c. 73].
Ладзімір. Уладзімір.
Ладзімір быў чалавек памяркоўны, не самы бяднейшы з вёскі, але не багаты, зямлі меў, можа, на якую дзесяціну болей за Петрака ці Лявона, з яго малодшай дачкой Анютай [7, с. 143].
Шпіктакль. Спектакль.
Пушчаюць. Пускаюць.
“Вой ты, гора! – падумаў Пятрок. – ужо не пушчаюць і ў хату” [7, с. 122].
Гэныя. Гэтыя.
Гэныя ракеты, знаеш, як паляцяць! [7, с. 134]
Схочаце. Хочаце.
Як вы схочаце, так і будзе [7, с. 157].