Магічныя вобразы і сімвалы народных ручнікоў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Октября 2015 в 10:45, реферат

Краткое описание

Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Папулярнасць яго нязменная, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні.
Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць яго і расшываюць і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.

Содержание

1. Уводзіны
§1.1 Актуальнасть і сацыяльная значнасць
§1.2 Тэма даследавання
§1.3 Мэта
§1.4 Задачы
§1.5 Аб’ект даследавання
§1.6 Гіпотэза
§1.7 Практычнае выкарыстанне
2. З гісторыі беларускага ручніка
§2.1 Магічная сіла ўзораў народнага ручніка
§2.2 Сімволіка колераў
§2.3 Неразгаданыя таямніцы ручнікоў
3. Магічныя вобразы і сімвалы народных ручнікоў
§3.1 Узоры
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры

Прикрепленные файлы: 1 файл

Курсавая работа.doc

— 2.78 Мб (Скачать документ)

Ручнік — гэта не проста кавалак палатна, не анучка. Гэта істота, у ім — магутная энергетыка. Нашы продкі рабілі ручнікі з нейкім пасылам. Напрыклад, калі вёсцы пагражала няшчасце, хвароба, жанчыны збіраліся ўсім светам і з заходу сонца да світання ткалі ручнік — абыдзённік. І людзі расказваюць, што тады праблемы абыходзілі іх.

 Усё жыццё нашага далёкага продка-земляроба звязана з прыродаю. Прырода давала яму усё неабходнае для жыцця: ежу, жытло, адзенне, лекі. І яшчэ яна дарыла яму прыгажосць. Блакіт неба, ранішняя i вячаровая зара, сакавітая зялёная трава, палявыя кветкі, дрэвы, сонца, зоры, месяц,пра якія спявала ў сваей necнi рукадзельніца, — усё радавала вока сваім хараством i гармоніяй. У прыродзе браў свае ўpoкi народны майстар.

Посцілкі, ручнікі, абрусы iншыя тканыя i вышываныя рэчы — сваеасаблівая аповесць пра жьщцё народа i яго працу, шчасце i нястачы, мары i спадзяванні.

Гэта i багатая скарбонка славянскай язычніцкай культуры. Нашы продкі былі людзі ўмелыя, практычны усё для свайго карыстання рабілі cваімi рукамі. Вось як піша пра гэта Барыс Сачанка ў сваей кнізе " Вечны кpyгазварот: " Кожная вёска — гэта сваеасаблівая дзяржава, з yciм сваім — моваю, звычаямі, норавамі i побытам. Ды дзе вёска – кожны гаспадар, кожная гаспадыня імкнуцца быць ва yciм незалежнымі, самастойымі, абыходзіцца без чыёй бы i якой бы там ні было дапамогі. Трэба былі саха, плуг, серп, калёсы, сані, сякера, граблі, піла, каса, лыжка, міска, гаршчок, вядро, дзежка, бочка — рабілі, трэба былі хамут, боты, світка, кажух, шапка, сарочка, штаны, рукавіцы— шылі; трэба былі вяроўка, лейцы — вілі; палатно, абрус, ручнікі , коўдра, посцілка — ткалі ...

Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу і сучаснаму. Папулярнасць яго нязменная, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні. Па-ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важныя, пераломныя этапы жыццёвага шляху чалавека. Можна ўбачыць ручнік на вяселлі, хрэсьбінах, на выставах народнага мастацтва, бо менавіта ручнік з найбольшай яркасцю ўвасабляе нацыянальныя рысы арнаментальнага мастацтва, высокае майстэрства вышыўкі.

Кожны з абрадавых ручнікоў меў свой арнамент. Аднак ўжо сёння з'яўляецца відавочным той факт, што ручнік быў духоўным увасабленнем Нябеснага Млечнага шляху, па якому на працягу года рухалася Сонейка. Цікава тое, што яшчэ і сёння жыве традыцыя саматканыя ручнікі, ручнікі, якія будуць удзельнічаць ці ўдзельнічалі ў абрадах пасля сціркі заварочваць у "трубы", "кацёлкі", нагадваючы знаходку археолагаў – старажытныя егіпецкія пісьмёны.

 Адной з важных характарыстык  ручніка быў яго колер. Як правіла, ручнік меў два складаючых  колеры – чырвоны і белы, прычым узоры чырвоных палёў ручніка былі сіметрычныя ў адносінах адзін да аднаго. У традыцыйнай культуры славян белы колер сімвалізаваў "пераход" з аднаго стану ў другі. Чырвоны – наадварот, адпавядаў стабільнасці, спакою.

Па розных этнаграфічных крыніцах дзяўчына пачынала рыхтавацца да замужжа з дванаццацігадовага ўзросту і павінна была сваімі рукамі выткаць ад 25 да 40 ручнікоў, якія потым шырока выкарыстоўваліся ў многіх рытуальных сітуацыях.

Любы з абрадавых ручнікоў перадваўся ад бабулі да ўнучкі. Умудроная вопытам бабуля перадавала зашыфраваныя ў геаметрычных фігурах веды аб сваім генеалагічным дрэве і яго ўбудаванасці ў свет старажытных традыцый.

Ткалі ручнік звычайна ў пост. Ці перад тым як закласці аснову для будучага "шляху жыцця" жанчына абавязкова 3 дні пасцілася. Нашы продкі мелі строгае патрабаванне – цела і душа павінны ачысціцца ад грахоў, напоўніцца святлом і дабрынёй, паводзіны стаць стрыманымі і пачцівымі, спакойным і ўраўнаважаным. Лічылася, што рукі за гэты час напаўняюцца энергетыкай Сусвету.

3. Магічныя вобразы і сімвалы народнага ручніка

§3.1 Узоры

 Шмат сімвалаў і  вобразаў знойдзем мы ў дэкоры  тканых і вышываных ручнікоў.

 У славянскіх плямёнаў  часоў язычніцтва Богам урадлівасці  і жыццёвых сіл прыроды лічыўся  Ярыла. Гэта нібы вобраз маці для ўсіх людзей. Вобраз Ярылы абуджае ў нашай душы нешта першароднае, старажытнае – тое, што калісьці давала сілу чалавеку, дапамагала яму выстаяць у барацьбе за жыццё. Нашы продкі верылі: калі Ярылу задобрыць, то ён дасць багаты ўраджай. “Ярыла любіць, калі яго вышываюць на ручніку і вешаюць у царкве на абраз.

 Жаночая фігурка з  узнятымі рукамі – гэта і  ёсць Радаўніца, яна трымае свечкі  – ахвяру багам, малітву, каб тыя  далі яе маці вечны спакой  і райскае жыццё. Побач з Радаўніцай  – Святое Дрэва, дрэва жыцця з зоркамі па баках – сімваламі блізкіх сваякоў. Гэта зноў зварот да багоў з просьбаю аберагчы ад сурокаў, зладзеяў, нячыстай сілы.

 У беларусаў здаўна  бытуе перакананне, быццам здароўе  чалавека, абароненасць яго ад  нячыстай сілы залежыць ад  продкаў. Шануй памяць пра сваіх продкаў, адзначай Дзяды, Радаўніцу – і яны адплоцяць тым жа ўсёй тваёй сям’і.

Адным з самых цікавых эментаў традыцыйнай беларускай культуры з'яўляецца ручнік. Ён суправаджаў чалавека ад нараджэння і да апошняга дня жыцця, аб'яднаўшы многія пакаленні кожнай сям'і, кожнага роду. Ранкам, пасля водных працэдур, беларус выціраўся ручніком. Збіраючыся ў дарогу, ён абавязкова браў з сабой ручнік. З хлебам-соллю на ручніку сустракалі дарагіх гасцей. З ручніком ішлі ў сваты. На тонкі і мяккі ручнік павітуха прымала немаўля. Іконы ўпрыгожвалі і пакрывалі ручнікамі. На спецыяльных ручніках гроб з памерлым выносілі ў апошні шлях і апускалі ў магілу. Ручніками упрыгожвалі надмагільныя і прыдарожныя крыжы.

Народная творчасць і ручнік зяўляяецца бяздоннай крыніцай культурна-гістарычных ведаў, зашыфраваным пасланнем, якое транслюе свой сэнс праз стагоддзі. Ручнік – гэта архаічныя пісьмёны нашай этнічнай культуры. Калі чалавек яшчэ не ўмеў пісаць, ён ужо мог запечатліць свае веды, мары і надзеі ў сімвалах, якія вякамі заставаліся нязменнымі. Часта арнамент на ручніку быў сваеасаблівай малітвай - зваротам да Усявышняга аб ніспасланні поспеху і росквіту, аб вылячэнні хворага, аб дараванні дзяцей, аб паспяховым вяртанні з цяжкага падарожжа.

 Узоры традыцыйнага беларускага арнаменту збераглі старажытную сімволіку, якія азначаюць сям’ю, род, Маці-Зямлю і Неба, пантэон багоў, вобразы свят і роднай прыроды. Нават астралогія знайшла адлюстраванне ў беларускім народным мастацтве. Пры абмежаванным колькасці элементаў кожны сімвал становіцца шматпланавым, шматзначным, адсюль і мноства меркаванняў іх рознымі людзьмі. Даследуючы і сапастаўляючы гэтыя меркаванні, мы як бы збіраем разам крупінкі старажытных ўсеабдымных Ведаў.

У беларускіх узорах самымі ўлюблённымі былі знакі, прысвечаныя Сонцу: круг, крыж (святло, што разыходзіцца на ўсе чатыры бакі), круг з крыжам, кола з шасцю спіцамі, якія з цягам часу ператварыліся ў “зорачкі са шматлікімі варыянтамі”.

Асноўны колер старых узораў- чырвоны, колер самога Сонца, колер агню, цеплыні, чалавечай крыві. І гарэлі знакі Сонца на белым полі палатна. 
Белы свет - гэта дзённае святло. Белы колер- гэта колер малака, вады, што наталяе смагу, колер чысціні.

А спалучэнне белага і чырвонага паўстала як сімвал жыцця, шчасця, працвітання.

Знакі Сонца ў беларускім арнаменце - кругі, крыжы, зорачкі - часцей за ўсё ўпісваюцца ў ромбы, квадраты, прамавугольнікі - гэта знакі Маці-сырой Зямлі, сімвалы яе ўрадлівасці. Вельмі часта ў геаметрычным арнаменце з’яўляўся куст у квецені,кветка або дрэва- гэта сімвал вясновага адраджэння Зямлі ці Дрэва Жыцця. У выглядзе кропачак, невялікіх кружкоў пазначалася насенне раслін.

Знакі дажджу - гэта розныя хвалістыя, зігзагападобныя лініі: гарызантальныя і вертыкальныя. Паміж імі часам размяшчаюцца кропкі, маленькія кружочкі - сімвалы збажыны, багатага ўраджаю, які дае зямля, шчодра палітая дажджом. 
Ромбы, квадраты, кругі, разеткі, зігзагі, елачкі, кропкі і ўпісаныя ў іх кветкі, звяры і птушкі складаліся ў словы і нават ў цэлыя сказы, якія лёгка чыталі нашы продкі.

У паўсядзённым карыстанні ўжываліся ручнікі, якія вылучаліся багаццем упрыгожванняў і тэхнікай выкарыстання. Ткалі іх звычайна ў чатыры ніты з узорам “у рады” і “ў ёлачку”. Ручнікі, якія ўжываліся для выцірання твару і рук, мелі назву “ўцірка”, “уцірач”, “уціраннік”, а кухонныя ці пасудныя ручнікі – “трапкач”.

Дэкаратыўныя ручнікі разнастайныя як па тэхніцы выканання, так і па арнаментыцы. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца ручнікі, якія выконваліся пры дапамозе бранай тэхнікі. узор на іх размяшчаўся ў выглядзе папярочных паскаў. На паўночным усходзе Беларусі затыкаліся толькі канцы ручніка (двума-трыма паскамі). На поўдні i паўднёвым усходзе пашыраны pyчнікi, узор у якіх займаў 20—60 см i больш. На Палессі вядомы так званыя паўсёмістыя ручнікі. Для ix характэрна размяшчэнне ўзору па ўсім полі ручніка, дзе ўзорныя пacкi чаргуюцца з гладка-затканымі.

У цэнтральных раёнах вырабляліся камбінаваныя ручнікі. Канцы затыкаліся пры дапамозе бранай тэхнікі, а сярэдзіна — спосабам шматнітовага ткання. На захадзе Беларусі сустракаюцца ручнікі, у якіх узор размяшчаўся па даўжыні.

Апрача тканых, на усёй тэрыторыі Беларусі вядомы ручнікі вышываныя з характэрным для ix раслінным арнаментам. Як тканыя, так i вышываныя pyчнікі ўпрыгожваліся карункамі, зрэдку — махрамі.

Усякі ўзор арнаменту мае сваё прыназначэнне і сваю назву. Паспрабую раскрыць таямніцы некаторых з іх.


 

 

 

 

Сонца – гэта аснова ўсяго існуючага. Без сонечнага свету і цяпла не было бы жыцця чалавеку. Ствараючы ўзор, беларуская майстрыха адлюстроўвала жыватворнае сонца ў выглядзе ромба з праменнямі на свет. Ромб сімвалізаваў Сонца па той прычыне, што ў ткацтве, як і ў традыцыйнай вышыўцы крыжам, тэхнічна немагчыма выткать або вышыыць кола (круг). Народ верыў, што сонейка заўсёды перасільвала цемру ночы, і ў гэтым мы будзем чэрпаць веру, што ўсё светлае, добрае, справядлівае пераможа зло.

У беларускіх узорах самымі улюблёнымі былі знакі, прысвечаныя Сонцу: круг, крыж (святло, што разыходзіцца на ўсе чатыры бакі). Круг з крыжам, кола з шасцю спіцамі, якія з цягам часу ператварыліся ў "зорачкі” са шматлікімі варыянтамі. Асноўны колер старых узораў — чырвоны, колер самаго Сонца, колер агню, цеплыні, чалавечай крыві. I гарэлі знакі Сонца на белым полі палатна. Белы Свет— гэта дзённае святло. Белы колер — гэта колер малака, вады, што наталяе смагу, колер чысціні. А спалучэнне белага i чырвонага паўстала як сімвал жыцця, шчасця, працвітання. Эпіпэт, з якім звярталіся нашы продкі да Сонца — "краснае”. Краснае — значыцьпрыгожае. Сонца было для ix сімвалам не толькі дабра, але i хараства.

Слова "узор" звязана з Сонцам, з небам, зарою. Узор, зоры, зара, зрок — роднасныя словы. Яны паходзяць ад стараславянскага слова "зорок", што азначае погляд, воблік, сонечны прамень. Ткачыхі звяртаюцца да сонца, каб яно дало дождж i не паліла так моцна зямлю. Узор, які спалучае сімвалы зямлі i сонца, шырока вядомы ў беларускім ткацтве. Калісьці яго можна было бачыць у кожнай сялянскай хаце, паколькі ён лічыуся цудадзейным. Называюць яго па-рознаму: Жыццё, Вясна, Ярыла.


 

 

 

 

 

Ромб з адросткамі — прамянямі — Сонца. Такі ж ромб, але прамянямі накіраваны унутр,— Зямля. Каб выказаць ідэю росквіту прыроды, жыцця сімвал Сонца змяшчаецца ў сімвал Зямлі.

Зямля- гэты часцей сустракаючыся элемент арнамента ізабражаецца такім жа ромбам, як і сонца, але з праменнямті ўнутры.

Зямля – элемент, які часта сустракаецца ў выглядзе ромба, але промнямі ўсярэдзіну.

Жыццё – каб паказаць ідэю жыцця, росквіту і адзінства ўсяго існуючага, сімвал памяшчалі унутры зямнога. Называюць гэты элемент па-рознаму: “Жыццё, Вясна, Ярыла”. Беларусы лічылі, што ў ім скрыта вялікая таямніца жыцця, і стараліся мець у кожнай хаце.


 

 

 

Вобраз Маці - сімвал любові і міласэрнасці сустракаецца ў дэкоры тканых і вышываных ручнікоў вельмі часта. У яго аснове – васьміканцовая зорка, якая абазначае чалавека, асобу. Гэты сімвал падкрэслівае веліч маці, яе асаблівую ролю ў прадаўжэнні роду. У народзе нейкім чынам звязваюць між сабою вобраз маці і адлюстраванне дрэва жыцця. Магчыма, тут ёсць нейкая сувязь прамаці Евы з дрэвам пазнання дабра і зла.

Маці – гэты элемент арнаменту прадстаўляе сабой стылізаваную жаночую фігуру, сімвал павагі, любові і падзякі за яе вялікую сілу мацярынства.

Вобраз маці з дзіцём у беларусаў карыстаецца асаблівай любоўю. У тканым і вышываным арнаменце вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, аблямаванай гірляндаю зорак і схематычна вырашчанага.

Нярэдка вобраз суправаджаецца сімваламі сонца, месяца, агню, ветру Найвышэйшае ўвасабленне любові, дабрыні і прыгажосці – маці і дзіця, якія натхнілі майстроў і мастакоў усіх часоў і народаў. Аснову сімвала Маці складае зорка, што абазначае чалавека. У тканых і вышываных ручніках пашыраны сімвал Берагіні. Паводле павер’яў, Берагіня вясною клапоціцца, каб жанчына-сялянка не галадала, летам – каб не захварэла ад цяжкай працы, восенню памагае ёй пры родах, а зімою абагравае яе і дзетак. Бачна, што Берагіня асацыіравалася са словам “берагчы”, аберагала маці і дзіця ад няшчасцяў.

 

 

 

 

 

 

Берагіня – персанаж беларускага фальклору, аберагае маці і дзіця. Вышывалася ў выглядзе жаночай фігуркі з крыжыкам ці квадрацікам у раёне галавы або на грудзях. Калі рукі складзены на ўзроўню жывата, то такі сімвал абазначаў, што жанчына чакае дзіця.

 


 

 

 

Вобраз жаночай долі. Цяжкай і бязрадаснай была калісьці доля жанчыны. Вечная нястача, цяжкая, непасільная праца, бяспраўнасць, суровыя адносіны з боку мужавай радні, а то і самога мужа былі пастаяннымі спадарожнікамі жанчыны.

Информация о работе Магічныя вобразы і сімвалы народных ручнікоў