Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Октября 2015 в 10:45, реферат
Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Папулярнасць яго нязменная, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні.
Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць яго і расшываюць і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.
1. Уводзіны
§1.1 Актуальнасть і сацыяльная значнасць
§1.2 Тэма даследавання
§1.3 Мэта
§1.4 Задачы
§1.5 Аб’ект даследавання
§1.6 Гіпотэза
§1.7 Практычнае выкарыстанне
2. З гісторыі беларускага ручніка
§2.1 Магічная сіла ўзораў народнага ручніка
§2.2 Сімволіка колераў
§2.3 Неразгаданыя таямніцы ручнікоў
3. Магічныя вобразы і сімвалы народных ручнікоў
§3.1 Узоры
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Змест
1. Уводзіны
§1.1 Актуальнасть і сацыяльная значнасць
§1.2 Тэма даследавання
§1.3 Мэта
§1.4 Задачы
§1.5 Аб’ект даследавання
§1.6 Гіпотэза
§1.7 Практычнае выкарыстанне
2. З гісторыі беларускага ручніка
§2.1 Магічная сіла ўзораў народнага ручніка
§2.2 Сімволіка колераў
§2.3 Неразгаданыя таямніцы ручнікоў
3. Магічныя вобразы і сімвалы народных ручнікоў
§3.1 Узоры
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Уводзіны
§1.1 Актуальнасць і сацыяльная значнасць
Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Папулярнасць яго нязменная, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні.
Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць яго і расшываюць і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.
Шматаблічны, зменлівы ручнік ператвараўся то ў вясельны падножнік, то ў аброчную тканіну, то ў магічную рэч, здольную адхіліць ліха і смерць. У ім адчуваецца подых аддалёных эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў.
Па-ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важныя, пераломныя этапы жыцця чалавека. Мы бачым доўгі кавалак узорыстай тканіны там, дзе святкуюцца радзіны і вяселле, заручыны і ўваходзіны, провады ў войска, каляндарныя святы. Сустракаем яго і на праводзінах у апошнюю дарогу.
Менавіта ручнік з найбольшай яркасцю увасабляе высокае мастэрства ткацтва, вышыўкі і вязання.
§1.2 Тэма даследавання
Свята беларускага ручніка “З крыніц народнай даўніны”.
§1.3 Мэта
Даследаваць народныя ручнікі, ўзоры, элементы арнаменту ручнікоў, сімволіку арнаменту беларускага ручніка і іх абрадавае выкарыстанне.
§1.4 Задачы
§1.5 Аб’ект даследавання
Беларускі народны ручнік, арнамент вышытых і вытканых ручнікоў.
§1.6 Гіпотэза
Беларускі ручнік – верны спадарожнік беларусаў. Ручнiк адлюстроўвае гiсторыю народа, яго дух, творчыя памкненнi i мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Загадкавымi знакамi арнаменту, магiчнай абрадавай сiлай i хвалюючай вобразнай мовай мастацтва ручнiк прадаўжае прымаць удзел у нястомным дыялогу культуры мiнуўшчыны i будучынi.
Праходзяць гады, мяняюцца густы, на змену рукам чалавечым прыходзяць машыны, створаныя тымі ж рукамі… Але пакуль побач з чалавекам будзе жыць пачуццё прыгожага, імкненне да натуральнага, сапраўднага - будзе жыць ручнік, бо спрадвечнае застаецца вечным.
Людзі, ведайце: ручнік жыве!
Памятайце, людзі: ручнік хоча жыць.
Няхай спрадвечнае застаецца вечным!
На ручніку падносяць хлеб-соль, калі вітаюць дарагіх гасцей, таму што ручнік – сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты.
З каласкоў жытневых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор,
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны
На дзівосны, казачны ўзор.
§1.7 Практычнае выкарыстанне
У дзіцячым садзе, школе, музычнай школе, клубе, доме культуры.
2. З гісторыі беларускага ручніка
§2.1 Магічная сіла ўзораў народнага ручніка
Ручнік цесна звязаны з жыццём чалавека з моманту яго нараджэння і да моманту яго рытуальнай "пераправы" ў мір продкаў. Акрамя таго, ён суправаджаў чалавека ў паўсядзённых дзеяннях з самай раніцы і да позняга вечара. Усходнія славяне раздзялялі гэты цудоўны твор чалавечых рук на 4 тыпы, кожны з якіх меў сваю сферу выкарыстання. Самым простым па вырабе лічыўся ручнік-"уціральнік", якім у паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар.
Як правіла, ён не меў арнаментальнага ўпрыгожання. Насупраць, самым высокім статутам надзяляўся ручнік-"набожнік", якім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, накрываючы абразы з выявай Багародзіцы, Іісуса Хрыста ці найбольш шануемых святых, напрыклад, Мікалая-Цудатворца. Яшчэ адным відам ручнікоў была "намітка" – своеасаблівы галаўны ўбор беларускіх жанчын.
З'явіцца немаўлятку на свет дапамагала бабка-павітуха. Як толькі яна ўваходзіла ў хату (часцей за ўсё жанчына нараджала ў бані), яна вешала каля ўваходу ці ў галавах парадзіхі ручнік, у арнаменце якога былі выявы Маці-радзіцельніцы, берагіні ці парадзіхі і дзіця. Адразу пасля нараджэння бабка-павітуха амывалі немаўлятка, спавівала яго ў тонкі ручнік і клала на стол.
Сімволіка абрадавага дзеяння даволі празрыстая: у сям'і з'явіўся яшчэ адзін "рот", і яго тут жа "прывязвалі" да таго сакральнага месца, за якім па некалькі разоў за дзень збіралася ўся сям'я. Менавіта таму, перад тым як блаславіць дачку на шлюб, бацька тройчы абводзіў яе вакол стала (рытуальнае развітанне з сям'ёй), апаясаўшы спецыяльным ручніком. Ручнікамі перавязвалі пары хросных бацькоў жаніха і нявесты, якія выконвалі пачэсныя абавязкі сватоў. З хлебам-соллю, якая была на ручніке, праводзілі і сустракалі маладых на парозе хаты. Ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме ў час вянчання, надзяляўся самым высокім абрадавым статутам. Яго захоўвалі ўсё жыццё, як залог шчаслівага сямейнага жыцця Даволі цікавы абрад, які праводзяць у некаторых рэгіёнах Беларусі і сёння. Пасля таго, як падзялілі каравай, маці маладога расцілала ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме.
Кожны з абрадавых ручнікоў меў свой арнамент. Расшыфраваць гэты "тэкст" даволі складана. Аднак ўжо сёння з'яўляецца відавочным той факт, што ручнік быў духоўным увасабленнем Нябеснага Млечнага шляху, па якому на працягу года рухалася Сонейка. Цікава тое, што яшчэ і сёння жыве традыцыя саматканыя ручнікі, ручнікі, якія будуць удзельнічаць ці ўдзельнічалі ў абрадах пасля сціркі заварочваць у "трубы", "кацёлкі", нагадваючы знаходку археолагаў – старажытныя егіпецкія пісьмёны.
§2.2 Сімволіка колераў
Адной з важных характарыстык ручніка быў яго колер. Як правіла, ручнік меў два складаючых колеры – чырвоны і белы, прычым узоры чырвоных палёў ручніка былі сіметрычныя ў адносінах адзін да аднаго. У традыцыйнай культуры славян белы колер сімвалізаваў "пераход" з аднаго стану ў другі. Чырвоны – наадварот, адпавядаў стабільнасці, спакою. Ручнік з перавагай чырвонага колеру даволі часта выкарыстоўвалі знахары для лячэння "рожы".
Па розных этнаграфічных
крыніцах дзяўчына пачынала
Любы з абрадавых ручнікоў перадваўся ад бабулі да ўнучкі. Умудроная вопытам бабуля перадавала зашыфраваныя ў геаметрычных фігурах веды аб сваім генеалагічным дрэве і яго ўбудаванасці ў свет старажытных традыцый.
Ткалі ручнік звычайна ў пост. Ці перад тым як закласці аснову для будучага "шляху жыцця" жанчына абавязкова 3 дні пасцілася. Нашы продкі мелі строгае патрабаванне – цела і душа павінны ачысціцца ад грахоў, напоўніцца святлом і дабрынёй, паводзіны стаць стрыманымі і пачцівымі, спакойным і ўраўнаважаным. Лічылася, што рукі за гэты час напаўняюцца энергетыкай Сусвету.
Традыцыйныя касмаганічныя ўяўленні адлюстраваліся ў народным мастацтве, у прыватнасці мастацтве арнаменту.
Свая сістэма сімвалаў, звязаных з космасам, склалася ў беларускім народным арнаменце, які ўжываўся ў ткацтве і вышыўцы. Гэта — сімвалы зямлі, сонца, месяца, а таксама матыў яднання зямлі і сонца. Сонца там падаецца выявай ромба з прамянямі ва ўсе бакі.
А зямлю сімвалізуе ромб з прамянямі, скіраванымі ўнутр фігуры. Яднанне ж зямлі і сонца перадаецца праз укампанаванне аднаго з гэтых дэкаратыўных матываў у другі. Форму ромба меў і месяц, але без усялякіх атожылкаў.
Гэта асноўныя фігуры, якія, лічыцца, выяўлялі “касмічныя” сімвалы арнаментыкі беларускага народнага ткацтва і вышыўкі. Аднак, на наш погляд, да іх можна дадаць яшчэ адну сімвалічную фігуру. А менавіта — вядомую васьміканцовую зорку, ці не самы пашыраны матыў беларускай народнай арнаменткі. Вышытую чырвонымі ніткамі васьміканцовую зорку можна сустрэць на ручніках і ў Цэнтральнай Беларусі, і ў Панямонні, і ў Палессі, і ў іншых мясцінах. Гэты ўзор заўсёды ўпрыгожваў і каўнер мужчынскай кашулі, і падол жаночай спадніцы, і край фартуха. Вышывалі вялікімі васьміканцовымі зоркамі і святочныя абрусы. Васьміканцовая зорка як элемент аздобы зазвычай выкарыстоўвалася ў ткацтве — разнастайных посцілках, дэкаратыўных тканінах, тканых ручніках і абрусах. Пашырана яна і ў вырабах з інкрустацыяй саломкай. Бывае на яйках-пісанках. М.Кацар у сваёй кнізе дае тры значэнні сімволікі гэтай дэкаратыўнай фігуры: па-першае, вобраз маці, па-другое, вобраз чалавека і, па-трэцяе, сімвал ураджаю Здаецца, гэтыя значэнні не датычаць сістэмы “касмічных” сімвалаў. Але гэта толькі здаецца. Паспрабуем даказаць, што за гэтымі значэннямі хаваецца больш глыбокі сэнс, які цяпер забыты, але які можна выявіць паводле ўскосных прыкметаў. І гэты сэнс якраз звязаны з сімвалічным адлюстраваннем самога сусвету.
§2.3 Неразгаданыя таямніцы ручнікоў
Для нашага доказу трэба наогул звярнуцца да паходжання ў беларускай народнай арнаментыцы васьміканцовай зоркі. Гэты элемент геаметрычнага арнаменту лічыцца вельмі старажытным, таму яго паходжанне будзем шукаць у глыбі стагоддзяў.
Напэўна, першае, што можа прыйсці ў галаву: сустракаецца ў дэкаратыўным мастацтве іншых славянскіх народаў. І што мы скажам наконт гэтага пра нашых бліжэйшых суседзяў-славян? Калі мы прагледзім узоры рускай народнай вышыўкі ці ткацтва, то заўважым, што дэкаратыўны элемент у выглядзе васьміканцовай зоркі тут даволі рэдкі і, адрозна ад беларускіх народных вырабаў, мае параўнальна малыя памеры, адыгрывае нязначную ролю ў арнаментальных кампазіцыях. Праўда, на поўначы Расіі, асабліва ў Наўгародскай вобласці, васьміканцовыя зоркі ў вышываным арнаменце — меншая рэдкасць, але чаму гэта так, дазнаемся далей.
У арнаменце ўкраінцаў васьміканцовыя
зоркі сустракаюцца часцей, чым у рускіх,
але і ў іх яны не адыгрываюць дамінавальнай
ролі ў дэкаратыўных кампазіцыях і часцей
за ўсё — невялікіх памераў. Паказальна,
што арнамент з васьміканцовай зоркай
звычайна сустракаецца ў паўночных абласцях
Украіны, якія бліжэй да Беларусі, а з рухам
на поўдзень назіраецца ўсё радзей.
У Польшчы такі арнамент можна сустрэць
практычна толькі на Беласточчыне, дзе
жыло і жыве шмат беларусаў. На астатняй
жа тэрыторыі краіны васьміканцовыя зоркі
ў дэкоры зусім не ўжываюцца.
Гэтыя назіранні могуць прывесці да дзвюх здагадак: ці то арнамент з васьміканцовай зоркай быў уласцівы ў старажытнасці ўсёй усходнеславянскай народнай традыцыі, але рускія і ўкраінцы, адрозна ад беларусаў, з нейкіх прычын пазней сталі забывацца пра яго, ці то беларусы арыгінальныя ў выкарыстанні гэтага арнаменту і тыя нямногія выпадкі выкарыстання яго суседнімі славянскімі народамі з’явіліся пад уплывам беларускага народнага мастацтва.
Месяц разглядаўся як вобраз чалавека, які атрымлівае ад месяца святло. І, па-трэцяе, месяц як жаночы сімвал азначаў жаночую пладавітасць, а адсюль — пладавітасць наогул і таму — урадлівасць зямлі. Цяпер, калі мы параўнаем гэтыя сімвалічныя значэнні месяца з тымі значэннямі, што, паводле ўяўлення беларускіх сялян, мела васьмі-канцовая зорка ў іх арнаменце, то заўважым, што яны цалкам супадаюць: жанчына-маці, чалавек, пладавітасць (ураджай). І можна зрабіць выснову, што хутчэй за ўсё ў глыбокай старажытнасці і ў беларускай народнай арнаментыцы ўзор васьміканцовай зоркі таксама меў сімвалічнае значэнне месяца з усімі сэнсамі, якія зыходзілі з гэтага паняцця: жаноцкасць (вобраз маці), вобраз чалавека, знак урадлівасці (ураджаю). Пазней жа ў беларусаў асэнсаванне гэтага ўзору як сімвала месяца страчваецца. (Месяц пачынае сімвалізавацца выявай ромба без прамянёў.) Але ўсе значэнні, якія нёс у сабе знак васьміканцовай зоркі ў якасці сімвала месяца, засталіся без усвядомленай сувязі з іх першапачатковым носьбітам. Аднак, тым не менш, паходжанне сімва-лічнага сэнсу васьміканцовай зоркі ў беларускай народнай арнаментыцы трэба звязваць менавіта з месяцам як адным з элементаў Космасу, адным з элементаў будовы сусвету.
Ручнік — рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольная выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Выраблены паводле законаў мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова застаецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, ягоным родам, продкамі. Сваёй прысутнасцю ў хатнім чырвоным куце ці ў царкве на абразах, на прыдарожным ці надмагільным крыжы ручнік адзначае тую прастору, у якой чалавек праз словы малітвы здольны ўзняцца да спасціжэння складаных сувязяў з Сусветам.
Информация о работе Магічныя вобразы і сімвалы народных ручнікоў