Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2013 в 14:05, контрольная работа
У культуры Беларусі першай паловы XlX стагоддзі значнае месца прыналежыла тэатру. Развівалася як аматарскае, так і прафесійнае тэатральнае мастацтва. Падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі было ўзнікненне першай трупы беларускага нацыянальнага тэатра Ў. Дуніна-Мартинкевича. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера камічнай оперы "Рэкруцкі габрэйскі набор".
Першая палова XlX стагоддзі з'явілася пачаткам збору і публікацый беларускай
народнай песні, спробы яе кампанізітарскай і канцэртнай апрацоўкі.
Развіццё архітэктуры вызначалася горадабудаўніцтвам: забудовай цэнтраў гарадоў хатамі адмысловага і дзяржаўнага прызначэння. Для архітэктуры была характэрная змена стылю барока на класіцызм.
. Нацыянальна-культурная палітыка царызму.
2. Школа і адукацыя. Гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні Беларусі.
3. Вусная народная творчасць. Станаўленне новай беларускай літаратуры.
4. Музыка і тэатр.
5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
1.2.Змест………………………………………………………………….................(2)
1.3.Уводзіны………………………………………………………….................(3-4)
1.4.Асноўная частка…………………………………………………………..(5-19)
1.5.Заключэнне………………………………………………………………(19-20)
1.6.Спісак літаратўры………………………………………………………......(21)
Класіцызму былі ўласцівы строгія правілы ў выбары жанру, тэмы. Жанры, стылі падзяляліся на «высокія» і «нізкія». Змешваць іх не дазвалялася. Такія патрабаванні і правілы перашкаджалі збліжэнню літаратуры з народным жыццём. Таму яшчэ ў часы панавання класіцызму з'яуляюцца камічныя, бурлескныя (ад італьянскага слова «бурлеска», г. зн. «жарт») творы-пародыі, напісаныя знарок грубай простанароднай мовай, у якіх высмейваліся правілы і густы класіцыстаў.
Асабліва часта ўзнікалі пародыі на сюжэт паэмы старажытна-рымскага пісьменніка Вергілія «Энеіда», якая служыла ўзорам для паэтаў. Такая пародыя пад назвай «Пераапрануты Вергілій» была напісана у XVII ст. французскім аўтарам Скаронам. У рускай літаратуры з'явілася «Вергіліева Энеіда, вывернутая
____________________
XIX, XVIII, XVII - Беларуская літаратура / В. Івашын, М. Лазарук. – Мінск: Народная асвета, 1994.
13
навыварат» Осіпава і Кацяльніцкага (1791 —1796). Трохі пазней была напісана «Энеіда, на маларасійскую мову пераніцаваная» ўкраінскім аўтарам Катлярэўскім (першыя часткі надрукаваны у 1798 г.). Пад уплывам парадыйных бурлескных твораў, у прыватнасці рускай і ўкраінскай «Энеід», узнікла і беларуская «Энеіда навыварат».
У беларускай літаратуры класіцызм як літаратурны напрамак не склаўся. Ен не мог развівацца ў тых умовах, у якіх знаходзі лася беларуская культура. На гутарковай, дыялектнай мове нельга было пісаць узнёслыя паэмы, оды, трагедыі. Але народная, гутарковая мова была вельмі прыдатнай для твораў жартоўнага, бурлескнага жанру. Гэтыя творы і вызначалі асноўны напрамак і характер развіця беларускай літаратуры на пачатковым этапе. Напісаныя ў камічнай форме, яны дазвалялі аўтарам шырока уводзіць у літаратуру карціны народнага жыцця і побыту, а таксама пад выглядам жарту нярэдка востра крытыкаваць існуючыя парадкі. Разам з тым гэтыя творы намячалі шляхі шырокага выкарыстання ў літаратуры багаццяў вуснай народнай творчасці. I у той жа час яны як творы-пародыі на вядомыя ўзоры іншых літаратур па-свойму звязвалі развіццё беларускай мастацкай пісьменнасці з літаратурамі, што дасягнулі высокага узроуню развіцця.
______________________
1791, 1796, 1798 - Беларуская літаратура / В. Івашын, М. Лазарук. – Мінск: Народная асвета, 1994.
14
4. Музыка і тэатр.
Адной з найбольш значных з’яў культурнага жяцця Беларусі працягваў заставацца тэатр.
У музычна-тэатральнай культуры канца XVIII – першай паловы XIX ст. вылучаецца сваёй адметнасцю прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, у якім адпаведна тагачасным дваранскім густам вялікае месца адводзілася спектаклям. Гэты тэатр меў змешаныя оперна-драматычныя трупы, у якіх адны і тыя ж акцёры выконвалі ролі ў оперы, драме, камедыі. Оперы ставілі ў Нясвіжскім і Слуцкім тэатрах Радзівілаў, Ружанскім і Дзярэчынскім (Зэльвенскі р-н) тэатрах Сапегаў і інш. Але с цягам часу зніклі прыгонныя тэатры. Таленавітых артыстаў іх уласнікі прадавалі ў іншыя тэатры.
Значную частку рэпертуару
Гродзенскага, Слонімскага і Шклоўскага
тэатраў складалі балеты. Пры некаторых
магнацкіх тэатрах існавалі балетныя
школы. Высокае прафесійнае
Прыватныя магнацкія тэатры дзейнічалі
таксама і ў іншых гарадах і мястэчках
Беларусі: В.Тышкевіча – у Свіслачы і Плешчаніцах,
Л.Ракіцкага – у Гарадзішчы пад Мінскам,
А.Буйніцкага – у Забор’і, А.Галіцына
– у Віцебску, З.Чарнышова – у Магілёве.
Пры многіх магнацкіх тэатрах, у панскіх
сядзібах існавалі аркестры, харавыя капэлы
і іншыя музычныя калектывы. Напрыклад,
маёнтак Гарадзец у Магілёўскай губерні,
які належаў рускаму арыстакрату, кампазітару-аматару
У.Р.Кастрыёту-Скандэрбеку, сябру М.І.Глінкі
і А.С.Даргамыжскага, славіўся адным з
лепшых у Расіі прыгонным квартэтам.
Разам з прафесійным тэатрам развіваўся
аматарскі, які быў папулярны ў шляхецкім,
чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На
аматарскай сцэне рабіў першыя крокі беларускі
нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі
В.Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры
і музыканты-аматары, якія гуртаваліся
вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра
і акцёра. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм’ера
аматарскага спектакля – камічнай оперы
“Рэкруцкі яўрэйскі набор”, музыку для
якой напісалі С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі,
а лібрэта – В.Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага
1852 г. мінскія аматары паставілі “Ідылію”
Дуніна-Марцінкевіча на музыку С.Манюшкі
і К.Кжыжаноўскага.
Глыбокі след у беларускай музычнай культуры
пакінуў класік польскай музыкі, ураджэнец
Ігуменскага (цяпер Чэрвеньскі р-н) павета
Мінскай губерні Станіслаў Манюшка. У
Мінску ў таленавітага музыканта і выкладчыка
Д.Стэфановіча ён атрымаў пачатковую музычную
адукацыю. 3 Мінскам звязана стварэнне
і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных
камедый і камічных опер. Творчая дружба
С.Манюшкі з В.Дуніным-Марцінкевічам прынесла
вялікі плён: на лібрэта апошняга былі
напісаны оперы “Спаборніцтва музыкантаў”,
“Чарадзейная вада”, “Сялянка”, пастаўленыя
ў Мінску і іншых беларускіх гарадах. Беларускія
народныя _________________
XVIII, XIX, 1785, 1841, 1852 - Гісторыя культуры Беларусі / С. Парашкоў. –Мінск: Беларуская навука, 2003.
15
песні і мелодыі арганічна
ўвайшлі ў творы С.Манюшкі.
Сярод вядомых дзеячаў музычнай культуры,
якія працавалі на Беларусі, Міхал Клеафас
Агінскі, аўтар славутага паланеза “Развітанне
з Радзімай”; Фларыян Міладоўскі, аўтар
пастаўленай у Мінску аперэты “Канкурэнты”;
Міхаіл Ельскі, мінскі скрыпач і кампазітар;
І.Глінскі, гродзенскі спявак і кампазітар;
Тэафіля Юзафовіч, скрыпачка; дзеці Дуніна-Марцінкевіча
Каміла і Міраслаў, бліскучыя піяністы;
Міхаіл Гузікаў, ксілафаніст з еўрапейскім
імем; браты Дамінік і Вікенцій
16
5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
У развіцці мастацтва багаццем жанраў вызначаўся жывапіс. Традыцыйнымі з'яуляліся гістарычны і партрэтны, а новымі — пейзажны і бытавы. На змену класіцызму прыходзіцъ рамантызм, які у 40-я гг. XIX ст. змяняецца рэалістычным кірункам. Важнейшую ролю ў гэты перыяд адыгрывае Віленская школа жывапісу, якая была заснавана ў канцы XVIII ст. Ф.Смуглевічам і яго вучнямі. Выхадцамі з школы былі вьдатны партрэтыст Ян Дамель (1780—1840 гг.). Ён пісаў пераважна на гістарычныя тэмы, напрыклад карціны «Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы», «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.», Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыка фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам і інш. Партрэтыст Валенцін Ванъковіч (1794—4842 гг.) таксама працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Ён вучыўся ў Полацкай ёзуіцкай акадэміі і Віленскім універсітэце, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Мастак намаляваў цудоўныя партрэты сваіх сучаснікаў: «Напалеон каля вогнішча», А.Міцкевіч на скале Аю-Даг», партрэт А.С.Пушкіна і інш. У самым цэнтры Мінска знаходзіўся дом (сядзіба) В. Ваньковіча, дзе ў пачатку XIX ст. збіраліся яго сябры— пісьменнік Дунін-Марцінкевіч, мастак Я.Дамель, кампазітар С.Манюшка. У 1998 г. тут адкрыўся новы сталічны музей — Дом Ваньковіча. Большая частка карцін якія захоўваюцца сёння, галоўным чынам, у музеях Польшчы, напісана мастаком у бацькоўскім маёнку Малая Сляпянка (зараз знаходзіцца ў межах Мінска).
Мастак Іосіф Аляшкевіч (1777—1830гг.) стварыў галерэю партрэтаў беларускіх магнатаў, у т.л. папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі князя А.Чартарыйскага і інш. Яго пэндзлю належыць таксама партрэт А.Міцкевіча.
Таленавіты мастак і кампазітар, які аб'ехаў амаль усю Беларусь, Наполеон Орда (1807—1883 гг.) пакінуў каля 200 акварэльных замалёвак помнікаў беларускага дой-лідства. Будучы ўдзельнікам паўстання 1830—1831 гг. вымушаны быў надоўга пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Вучыўся музыцы ў вядомага нямецкага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна, мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, сябраваў з А.Міцкевічам. Займаўся таксама добрачыннасцю, заснаваў стыпендыю для бедных, але здольных вучняў рэальнай школы ў Пінску. У1997 г. на радзіме Н. Орды у Брэсцкай вобласці ў яго ўстаноўлены помнік.
Пачынальнікам жанра нацюрморта стаў ураджэнец Віцебшчыны Іван Хруцкі (1810— 1885 гг.), які пакінуў шэраг партрытаў, напрыклад «Партрэт хлопчыка ў
Саламяным капелюшы” і інш.
Ураджэнцу Мінскай губерні акадэміку Апалінарыю Гараўскаму (1833-1900 гг.) належыць шэраг пейзажаў, зробленых ім у летнія месяцы, якія ён праводзіў у сябе на радзіме, прыязджаючы з Пецярбурга. Сярод іх – “Вечар у Мінскай губерні”, “Пінскія балоты”.
Беларускі мастак Нікадзім Сілівановіч (1834—1919гг.) быў запрошаны ў Пецярбург для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора. Ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса, за што атрымаў званне акадэміка.
Гістарычныя тэмы (карціна «Пахаванне Гедыміна» і інш.) сталі сюжэтамі карцін беларускага мастака Казіміра Альхімовіча (1840—1916 гг.). Адбыўшы ссылку ў Сібіры за ўдзел у паўстанні К.Каліноўскага, ён закончыў акадэмію мастацтваў у Мюнхене, працаваў у заходнееўрапейскіх гарадах. Яго карціны адлюстроўваюць лес ссыльных
______________________
1812, 1830 -1831, 1997 – Матэрыялы па Гісторыі Беларусі / С. Паноў. – Мінск:: АВЕРСЭВ, 2002
17
паўстанцаў («Смерць у выгнанні», «На этапе» і інш.), цяжкую працу і ўмовы жыцця сялян («Жніво» і інш.).
Цікава складваліся беларуска-рукія культурныя сувязі ў галіне выяўленчага мастацтва. Так, напрыклад, на працягу шэрага гадоў жыў у сваім маёнтку Здраўнева пад Віцебскам вялікі рускі мастак Ілля Рэпін. Тут ён напісаў славутыя творы - кампазіцыйны партрэт «Беларус», «Восеньскі букет» (партрэт дачкі Веры) і інш. Таксама па эцюдах, напісаных у Белавежскай Белавежскай пушчы, стварыў свае лепшыя палотны рускі пейзажыст Іван Шышкін.
Віленскі універсітэт таксама адыграў значную ролю ў развцці мастацтва на Беларусі. Пры ім у 1797—1832 гг. дзейнічалі мастацкія кафедры: рысунка і жывапісу (з 1797), скульптуры (1805—1826), гравюры (з 1805). У мастацтва-знаустве яны атрымалі ўмоуную назву «Віленская мастацкая школа». 3 1803 г. кафедры названы факультэтам жывапісу, скульптуры і гравюры. Тут давалася падрыхтоўка, неабходная для паступлення ў акадэмію мастацтва. Школа была цэнтрам мастацкіх ведаў, адыграла вялікую ролю у развіцці беларускай і польскай культуры канца XVIII — першай паловы XIX ст. У школе працавалі вядомыя мастакі: Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм выкладалі рысунак і жывапіс; К. Ельскі — скульптуру; Дж. Сандэрс — гравюру. Складзеная Ф. Смуглевічам першая праграма школы ўключала тры этапы навучання: катраванне ўзораў класічнага мастацтва, заснаванага на «ідэальнай» прапорцыі мадэлі; маляванне з гіпсавых фігур; маляванне з жывой мадэлі (уведзена Я. Рустэмам у 1815 г.). У праграме ўвасобілся прагрэсўныя для таго часу прынцыпы, якія грунтаваліся на рэалістычным адлюстраванні рэчаіснасці. Я. Рустэм дамогся дазволу прымаць у школу здольных вучняў незалежна ад іх сацыяльнага паходжання. У 1820—1822 гг. у школе вучылася 45 жывапісцаў і 16 скульптараў, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусі. У Віленскай мастацкай школе вучыліся мастакі I. Аляшкевіч, К. Бахматовіч, В. Ваньковіч, Я. Дамель, В. Дмахоўскі, Г. Жукоускі, К. Карсалін, Ю. Карчэўскі, К. Кукевіч, М. Кулеша, Н. Орда, К Русецкі, К. Рыпінскі, I. Хруцкі і інш. Творы выхаванцаў былі сугучныя прагрэсіўным тэндэнцыям эпохі, адлюстроўвалі нацыянальныя асаблівасці, культурныя традыцыі, побыт беларускага, літоўскага і польскага народаў. Традыцыі школы захаваліся і былі развіты і паглыблены мастакамі Беларусі другой паловы XIX ст.
Новай з'явай у архітэктуры, дзе ў пачатку XIX ст. зарадіўся класічны, а з сярэдзіны XIX ст. пачаў усталёўвацца рамантычны стыль, стала шырокае выкарыстанне ў гарадскім будаўніцтве тыпавых праектаў. Яны прадугледжвалі сіметрычнае размяшчэнне кварталаў, прамалінейнасць вуліц і плошчаў, наяўнасць паркаў. У цэлым новыя планы гарадоў, складзеныя пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, у той ці іншай ступені ўлічвалі старую планіроўку гістарычных цэнтраў. Амаль цалкам былі перабудаваны Брэст і Бабруйск, дзе былі ўзведзены крэпасці.
Значную ролю у фарміраванні архітэктурнага аблічча гарадоў адыграла Віленская архітэктурная школа. Сярод найбольш вядомых буйнейшых архітэктурных помнікаў гэтага часу — палацава-паркавы комплекс графа П.А.Румянцава ў Гомелі, пабудаваны ў стылі класіцызму, палацы у Жылічах і Снове (размяшчаюцца адпаведна ў Бабруйскім і Нясвіжскім раёнах), Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чэрыкаве і
___________________
1797-1832, 1805-1826, 1803, 1820-1822, - Матэрыялы па Гісторыі Беларусі / С. Паноў. – Мінск:: АВЕРСЭВ, 2002
18
інш. Уплыў романтызму найбольш відавочны ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпу свабоднай кампазіцыі і аздабляліся штучнымі руінамі, гротамі, воднымі каскадамі (Гомельскі, Лагойскі і іншыя паркі).
У беларускім дойлідстве ў канцы XIX ст. паступова ўсталёўваецца эклектыка. Гэты стыль вызначаўся выкарыстаннем і спалучэннем розных мастацкіх элементау і напрамкаў. Сталі моднымі пабудовы ў стылі сярэдневяковай готыкі, так званай «псеўдаготыкі» (несапраўднай готыкі). Такі стыль выкарыстоўваўся пры будауніцтве каталіцкіх касцёлаў.
У другой палове XIX ст. шырокае распаўсюджванне набыў таксама неарускі (псеўдавізантыйскі) стыль, звязаны з узмацненнем уплыву праваслаўнай царквы. Цэрквы, пабудаваныя ў тэты час, атрымалі назву «мураўёвак», таму што ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. У гэтым стылі пабудавана, напрыклад, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі.
19
Заключэнне
Развіццё культуры Беларусі у першай палове XIX ст. звязана з такімі важнымі гістарычнымі працэсамі, як паступовы распад феадальна-прыгонніцкага ладу, станауленне капіталістычных адносін, узмацненне вызваленчага руху — такія былі асноуныя фактары, якія вызначалі характар грамадскага жыцця. Значны ўплыу на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Польшчы, Украіны, краін Заходняй Еуропы. Беларускае мастацтва, архітэктура і скульптура прайшлі агульны з суседнімі краінамі шлях стылявога развіцця — ад барока праз класіцызм да рамантызму. Адбывалася станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У музычна-тэатральнай культуры вылучыўся прыгонны тэатр магнатаў, узніклі аматарскі тэатр, прыватныя музычныя школы, аркестры і хоры з ліку аматараў музыкі, збіраліся і публікаваліся беларускія народныя песні адбываліся літаратурна-музычныя вечары.
Информация о работе Культура Беларуси в перой половине 19 в.