Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Апреля 2013 в 14:05, контрольная работа
У культуры Беларусі першай паловы XlX стагоддзі значнае месца прыналежыла тэатру. Развівалася як аматарскае, так і прафесійнае тэатральнае мастацтва. Падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі было ўзнікненне першай трупы беларускага нацыянальнага тэатра Ў. Дуніна-Мартинкевича. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм'ера камічнай оперы "Рэкруцкі габрэйскі набор".
Першая палова XlX стагоддзі з'явілася пачаткам збору і публікацый беларускай
народнай песні, спробы яе кампанізітарскай і канцэртнай апрацоўкі.
Развіццё архітэктуры вызначалася горадабудаўніцтвам: забудовай цэнтраў гарадоў хатамі адмысловага і дзяржаўнага прызначэння. Для архітэктуры была характэрная змена стылю барока на класіцызм.
. Нацыянальна-культурная палітыка царызму.
2. Школа і адукацыя. Гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні Беларусі.
3. Вусная народная творчасць. Станаўленне новай беларускай літаратуры.
4. Музыка і тэатр.
5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
1.2.Змест………………………………………………………………….................(2)
1.3.Уводзіны………………………………………………………….................(3-4)
1.4.Асноўная частка…………………………………………………………..(5-19)
1.5.Заключэнне………………………………………………………………(19-20)
1.6.Спісак літаратўры………………………………………………………......(21)
У 1804 г. быў прыняты «Статут навучальных устаноў, падведамных універсітэтам». Утваралася наступная сістэма адукацьй: універсітэт — гімназія — павятовыя вучылішчы — прыходскія вучылішчы. Цікавым з'яуляецца тое, што кожная з адзначаных ступеняў мела свае мэты адукацыін, а таксама змест навучання. Утваралася і паслядоўнасць у атрыманні адукацыі — знізу ўверх. Тыя дзеці, што вучыліся дома, павінны былі здаваць экзамен, напрыклад, у гімназію. У павятовыя вучылішчы прымаліся толькі тыя вучні, якія атрымалі падрыхтоўку ў прыходскім вучылішчы ці іншай навучальнай установе.
Новымі навучальнымі установамі для Беларусі сталі гімназіі — сярэднія агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы. У першай чвэрці XIX ст. былі адкрыты Мінская, Свіслацкая, Магілёўская, Жыровіцкая, Гродзенская гімназіі, а ў 1827 г. у гімназію было пераўтворана Слуцкае павятовае вучылішча. Спачатку гімназіі былі рэальнага накірунку, а тэрмін навучання складау 4 гады. Выкладаліся фізіка, матэматыка, пачатковыя асновы тэхналогіі і камерцыйных навук, філасофія, гісторыя, геаграфія, статыстыка (да 1844 г.), польская, руская, лацінская, французская, нямецкая мовы і інш. Паводле школьнага статута 1828 г., тэрмін навучання быў падоўжаны на 7 год. Выкладаліся Закон Божы, царкоўная гісторья, логіка (да 1847 г.) начартальная і аналітычная геаметрыя (да 1845 г.), чарчэнне і інш.
Агульным для усіх ступеняў было тое, што адпаведна са «Статутам...» у іх прымаліся вучні ўсіх саслоўяў. Такім чынам, магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі ўсе саслоуі. Як на практыцы, у жыцці гэта адбывалася — справа іншая.
Абмежаванні пачынаюць утварацца расійскімі ўладамі пасля вядомага рэкрыпту Мікалая І, які ў 1827 г. дазволіў прымаць ва універсітэты і гімназіі толькі людзей свабодных
_______________________
1803, 1804, 1827, 1844, 1828, 1845, 1847, 1827 - Гісторыя культуры Беларусі / С. Парашкоў. –Мінск: Беларуская навука, 2003.
8
саслоўяў, а памешчыцкім прыгонным сялянам і дваравым людзям “не забаранялася”
вычыцца ў прыходскіх і павятовых вучылішчах. Афіцыйна пачынае дзейнічаць саслоўны прынцып адукацыі. Царскія ўлады не сталі ліквідаваць усе, умоўна кажучы, «старое» і штучна ўтвараць «новае» у сістэме адукацыі. Яны праводзілі вельмі асцярожную і непаслядоўную палітыку па распаусюджанні асветы і пераўтварэнню гэтай сістэмы на свой лад. Так, царскія ўлады не перашкаджалі ўтвараць на Беларусі ланкастэрскія школы (школы ўзаемнага навучання), пачатковыя навучальныя ўстановы, вядомыя ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. у розных краінах. Узніклі такія школы ў выніку грамадскага руху за танны і хуткі спосаб атрымання элементарнай адукацыі па сістэме англійскіх педагогаў Дж. Ланкастэра, А. Бэла і інш. Бэл-Ланкастэрская сістэма прадугледжвала навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад Кірауніцтвам настаўніка. Замест кніг выкарыстоўвалі разнастайны дыдактычны матэрыял, пераважна друкаваныя і рукапісныя табліцы. Методыка выкладання вызначалася стандартызацыяй, навучанне заключалася ў механічным завучванні матэрыялу. У выніку вучні хутка засвойвалі навыкі чытання, пісьма і лічэння, але не атрымлівалі сістэмы ведаў. Першая у Беларусі і Расійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта у 1819 г. у Гомелі ў маёнтку графа М. П. Румянцава. У ей выкладаліся чытанне, пісьмо, арыфметыка, вывучаліся рамёствы (кавальскае, экіпажнае, кравецкае), земляробства і жывёлагадоўля. Існавала школа да 1825 г. Увогуле ў першай чвэрці XIX ст. на Беларусі існавала 13 ланкастэрскіх школ: у Гомелі, Мінску, Шчорсах, Кобрыне, Пружанах, Стоўбцах, Полацку, Століне і інш. Большасць з іх утрымліваліся на сродкі буйных землеўладальнікаў. На Беларусі такія школы існавалі працяглы час, што было выклікана патрэбнасцю ў навучальных установах пасля скасавання каталіцкіх манаскіх ордэнаў, закрыцця і рэарганізацыі манастырскіх школ. Пасля паўстання 1830—1831 гг. у адукацыі на Беларусі пачаўся перыяд «русіфікацыі» школьнай справы.
Але да гэтага часу на адукацыю моцным быў польскі ўплыу. Вельмі спрыяла таму дзейнасць Віленскага ўніверсітэта, утворанага у 1803 г. на аснове вядомай нам Галоўнай школы у Вільні. Менавіта гэты універсітэт быў вышэйшай навучальнай установай для беларускіх зямель да 1832 г. Універсітэт узначальваў Віленскую навучальную акругу, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віцебскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Валынскай і Падольскай губерняў. Папячыцелем гэтай акругі стаў А. Чартарыйскі, які дамагаўся аб'яднання усіх зямель Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. пад агульным кіраўніцтвам рускага цара.
Пад апекай Віленскага універатэта у 1803 г. знаходзілася 69 навучальных устаноў, больш паловы (44) з якіх утрымліваліся на сродкі розных манаскіх ордэнаў. На утрыманне універсітэта з казны выдзялялася на год 105000 руб. серабром. Кожны прафесар меў магчымасць атрымліваць за выкладанне поўнага і галоўнага курсу кожны год па 1000 руб., а за выкладанне дадатковага курсу — 500 руб. серабром. Выкладанне ў большасці навучальных устаноў вялося на польскай мове. Паланізацыя насельніцтва, асабліва моладзі, дасягнула найбольшага маштабу ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
Але для аб'ектыўнасці трэба зазначыць, што дзейнасць Віленскай навучальнай акругі і ўніверсітэта прынесла і шмат пазітыўнага ў асвету Беларусі. Універсітэт меў
___________________
1819, 1825,1830, 1803, 1832, 1772 - Гісторыя культуры Беларусі / С. Парашкоў. –Мінск: Беларуская навука, 2003.
9
правы расійскіх універсітэтаў і даваў амаль энцыклапедычныя веды. Шмат пазітыўнага было зроблена выкладчыкамі універсітэта па развіццю беларускага мовазнаўства, навукі, культуры, вывучэнню гісторыі краю. Напрыклад, калі ў 1803 г. ва універсітэце налічваліся 324 студэнты, то ў 1829 г. Іх стала 1066. 3 імі працавалі 34 прафесары і 12 памочнікаў прафесараў (ад'юнктаў). Універсітэт меў самы багаты ў Еуропе батанічны сад (каля 7 тыс. раслін у 1826 г.), першы ў Расіі заалагічны музей, 3 клінікі, найбагацейшую бібліятэку. Тут працавалі прафесары з сусветнымі імёнамі: Г. Баянус, I. Франк, М. Пачобут-Адляніцкі, А. Снядэцкі. Так, М. Пачобут-Адляніцкі вызначыў геаграфічныя каардынаты многіх населеных пунктаў Беларусі.
Станоучая роля Віленскага універсітэта ў тым, што пад яго кіраўніцтвам у кожным губернсікм горадзе былі адчынены гімназіі, а ў цэнтрах уездаў (паветау) — вучылішчы: у 1804 г. было 6 гімназій і 17 павятовых вучьлішчаў, колькасць пачатковых (прыходскіх) школ узрасла да 154 з 2700 вучнямі ў іх.
У гэтых навучальных установах вывучаліся фундаментальныя навукі, як прыродазнаўчыя, так і гуманітарныя. Грунтоўна вывучаліся філасофія, гісторыя, лацінская, нямецкая, французская мовы, палітэканомія, статыстыка, матэматыка, фізіка (акрамя пачатковых школ).
Трэба асабліва падкрэсліць высокі па тым часе узровень сярэдняй адукацыі, які даваў лепшым выпускнікам магчымасць працягваць вучобу ў вышэйшых навучальных установах Заходняй Еуропы і Расіі.
Трэба таксама памятаць, што Віленскі універатэт пэўны час у пачатку XIX ст. быў агульнапрызнаным цэнтрам асветы, навукі і культуры беларускіх і літоўскіх зямель. Тут панаваў дух вальнадумства і вальналюбства, фарміраваліся грамадскія і эстэтычныя погляды юнацтва. Увосень 1817 г. два студэнты універсітэта, Тамаш Зан з-пад Маладзечна і Адам Міцкевіч з Наваградка, надумалі заснаваць студэнцкае таварыства, каб аб'яднаць найбольш блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і увогуле праяўлялі ў нечым свае здольнасці. Мэтай згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым удасканальванні, грамадская праца для дабра Айчыны. 1 кастрычжка 1817 г. адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртавання. На ім сабраліся шэсць маладых хлопцаў, якія і ўтварылі таварыства. Старшынёй (альбо прэзідэнтам) выбралі Юзафа Яжоўскага, намеснікам старшыні (віцэ-прэзідэнтам) і адначасна касірам — Эразма Палюшынскага, сакратаром — Тамаша Зана. Членамі згуртавання сталі Адам Міцкевіч, Ануфры Петрашкевіч і Бруна Сухецкі. Назвалі студэнты сваю арганізацыю — Таварыства філаматаў (сяброў навук). Назву далі невыпадкова. Таварыства такога ж накірунку ўжо існавала ва уніерсітэце гадоў дзесяць назад. Актыўны ўдзел прымаў у ім любімы студэнтамі прафесар, гісторык і грамадскі дзеяч Іяхім Лялевель, які тады вучыўся ва універсітэце. I называлася яно Навуковае, а потым — Філаматычнае таварыства — па аналогіі з вядомым у гісторыі філаматычным таварыствам, што дзейнічала ў Францыі напярэдадні і ў час Вялікай Французскай рэвалюцыі. Свае уяўленні пра характар таварыства і прынцыпы яго дзейнасці сябры выклалі ў статуце. Яны пагадзіліся прымаць у арганізацыю толькі надзейных і правераных сяброў па вучобе.
1803, 1829, 1826, 1804, 1817 - Гісторыя культуры Беларусі / С. Парашкоў. –Мінск: Беларуская навука, 2003.
10
Пры паступленні ў Таварыства малады чалавек павінен быў адказаць пісьмова на цэлы шэраг пытанняў і падаць падрабязную аўтабіяграфію. Абавязковай была і рэкамендацыя аднаго з членаў згуртавання. Новы член Таварыства даваў клятву, што будзе выконваць усе абавязю, ускладзеныя на яго статутам. Таварыства расло не хутка. Затое прыходзіш сюды сапраўды годныя, неардынарныя маладыя людзі. Паступова членамі Таварыства сталі: Францішак Малеўскі, Зыгмунт Навіцкі, Юзаф Кавалеўскі, Ян Чачот, Тэадор Лазінскі, Дзянісій Хлявінскі, ДамінікК Ходзька, Казімір Пясецкі, Ігнат Дамейка, Ян Сабалеўскі, Міхал Рукевіч, Вінцэнт Будрэвіч, Станіслаў Казакевіч.
11
3. Вусная
народная творчасць.
У канцы XVIII— пачатку XIX ст. становішча беларускага народа заставалася цяжкім. Феадальна-прыгонніцкі прыгнёт спалучаўся з нацыянальным уціскам. Невыпадкова ў гэты час адбываюцца шматлікія народныя бунты, антыпрыгонніцкія выступленні сялян. Як і польская шляхта, царскія ўлады варожа ставіліся да самой ідэі існавання нацыянальнай беларускай кльтуры. Царызм падаўляў, праследаваў усе праявы прагрэсіўнага грамадскага руху.
На развіццё літаратуры адмоўна ўплывала нацыянальная прыгнечанасць народа, адсутнасць сваей інтэлігенцыі. Папярэднія часы, калі беларускае мастацкае слова ў выніку праследаванняў з боку польскай шляхецкай дзяржавы перажывала цяжкі крызіс, пакінулі ў свядомасці многіх людзей ўяўленне аб тым, што беларуская літаратура ўвогуле не мае будучыні, што яна не зможа развівацца далей як нацыянальная літаратура.
Станаўленню літаратуры перашкаджала і неразвітасць літаратурнай мовы. Тая мова, якой карысталася старажытная літаратура, стала непрыдатнай для мастацкай творчасці ў новы час. Паўставала патрэба стварыць новую літаратурную мову на аснове народнай мовы. Зрабіць гэта было нялёгка, таму што аўтары беларускіх твораў не мелі магчымасці друкавацца, а гэта значыць абменьвацца вопытам, думкамі і меркаваннямі аб шляхах развіцця сваей літаратуры. Адсутнасць сувязі паміж імі моцна тармазіла гэты працэс.
У такіх вельмі складаных і цяжкіх умовах на дапамогу прыходзілі прагрэсіўныя пісьменнікі братніх народаў — рускага, польскага, якія з разуменнем і спачуваннем успрымалі імкненне беларусаў развіваць сваю культуру, падтрымлівалі беларускі народ у яго барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
Многія творы беларускай літаратуры XIX ст. былі ўпершыню надрукаваны на старонках рускіх газет і часопісаў (паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе» і інш.). Матэрыялы па гісторыі Беларусі, беларускаму фальклору, мове часта друкавалі польскія перыядычныя выданні.
У той час, калі новая беларуская літаратура рабіла толькі першыя крокі, у рускай літаратуры былі ўжо такія відныя пісьменнікі, як М. В. Ламаносаў, Г. Р. Дзяржавін, Д. I. Фанвізіш, А. М. Радзішчаў, I. А. Крылоу. Следам з'яуляецца А. С. Пушкін. Шмат цікавых таленавітых пісьменнікаў мела і польская літаратура канца XVIII — пачатку XIX ст. (А. Нарушэвіч, I. Красіцкі, Ф. Багамолец, Ф. Карпінскі, Ф. Князін, Ф. Заблоцкі, Ю. Нямцэвіч, нарэшце — А. Міцкевіч). Многія з іх, дарэчы, нарадзіліся і жылі на беларускай зямлі.
Актыўна абуджалася і заяўляла пра сябе новая ўкраінская літаратура, стваральнікі якой служылі натхняючым прыкладам для беларускіх аўтараў. У гэты час сталі вядомымі імёны I. Катлярэўскага (аўтара славутай камічнай бурлескнай «Энеіды»), П. Гулака-Арцямоускага, Г. Квіткі-Аснаўяненкі, Е. Грабінкі і асабліва выдатнага ўкраінскага Кабзара — Т. Шаўчэнкі.
Першыя аўтары беларускіх твораў вучыліся ў пісьменнікаў братніх народаў, выхоўваліся на здабытках гэтых літаратур. Але ў гісторыі не бывае так, што тая літаратура, якая развіваецца пазней, абавязква наследуе ўсе, а тым болей самыя
12
высокія дасягненні літаратур развітых. Для таго каб узяць лепшае з іх вопыту,
маладой літаратуры патрэбна самой ўзняцца на пэўную вышыню, вырасціць сваіх выдатных пісьменнікаў, выхаваць сваіх чытачоў. Беларуская літаратура ў той час не мела ні сталых аўтараў, ні падрыхтаваных чытачоў. Яна многімі і не ўспрымалася як самастойная літаратура. У параунанні з суседнімі літаратурамі — рускай, польскай, якія развіваліся ў значна больш спрыяльных умовах, мелі творы разнастайных жанрау, беларуская літаратура была вельмі беднай, складалася з асобных, разрозненых твораў, напісаных на простай, як тады гаварылі, «мужыцкай» мове.
Новая беларуская літаратура напачатку складалася пераважна з твораў жартоўных, камічных. Такая акалічнасць тлумачыцца рознымі прычынамі.
На характары гэтых твораў перш за ўсе адбіваліся адзначаныя вышэй цяжкасці станаўлення новай літаратуры. Асобныя з твораў пісаліся без сур'ёзных намераў, проста «дзеля жарту», пасмяшыць, пацешыць людзей. Але, створаныя здольнымі,таленавітымі аўтарамі, гэтыя творы добра выяўлялі думкі і настроі народа і таму надоўга заставаліся ў народнай памяці.
Галоўнае ж, вядома, заключалася ў тым, што камічны характар твораў быў формай і сродкам самасцвярджэння новай літаратуры. Новае заўсёды нараджаецца ў барацьбе са старым. I ў гэтай барацьбе вострай зброяй з'яуляецца смех — дасціпны жарт, едкая сатыра. Камічныя творы новай літаратуры сваім вастрыём і былі накіраваны супраць аджыўшыхтрадыцый. Так, у вершаваным творы «Уваскрасенне Хрыстова», які ўзнік у канцы XVIII ст., выразна выяўляецца асветніцкае вальнадумства ў адносінах да рэлігійнай літататуры.
Характар новай беларускай літаратуры на пачатку яе станаўлення нельга зразумець без уліку таго, як развіваліся ў гэты час іншыя літаратуры.
У XVIII ст. у Францыі, Расіі і іншых краінах, дзе панавала моцная абсалютысцкая, манархічная ўлада, вядучым літаратурным напрамкам быў класіцізм. Гэты напрамак узнік яшчэ у XVII ст. і быў цесна звязаны з дваранскай культурай. Пісьменнікі-класіцысты ў якасці ўзору бралі старажытнагрэчаскую і рымскую класічную літаратуру (адсюль і назва класіцызм) і ў сваей творчасці кіраваліся густамі прыдворнай арыстакратыі. Героямі твораў яны рабілі высокапастауленых асоб — цароў, прыдворную знаць. Для паказу такіх герояў выбіраліся адпаведныя, «высоія» жанры: ода, трагедыя, гераічная эпічная паэма. Жыццё простых людзей мала цікавіла класіцыстаў. Калі пра такіх людзей і пісалася, то выкарыстоуваліся так званыя «нізкія» жанры — байка, камедыя.
Информация о работе Культура Беларуси в перой половине 19 в.