Гісторыя беларускай журналістыкі: Аналіз газеты “Беларуская вёска”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2014 в 18:25, доклад

Краткое описание

У 20-ыя гады перад грамадствам паўсталі складаныя задачы, якія неабходна было вырашыць пасля замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. Харчразвёрстка, якая ігнаравала інтарэсы сялянства, з’явілася прычынай голаду як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Каб выйсці з такога становішча, у сакавіку 1921 г., на X з'езде РКП(б) была ўведзена новая эканамічная палітыка.
Увядзенне новай палітыкі выклікала неабходнасць папулярызаціі дадзенай з’явы і давядзення ўсіх пунктаў новаўвядзенняў да селяліна, які меў самае непасрэднае дачыненне да НЭПу.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Belaruskaya_vyoska.docx

— 35.33 Кб (Скачать документ)

З цягам часу газета пашырае  свой тэматычны кругазор.

Па-першае, з’яўляецца рубрыка “Што робіцца ў свеце”. Ахват краін уражвае: “Кітай змагаецца за сваю незалежнасць” (тры палітычныя краіны вядуць барацьбу за частку тэрыторыі Кітая: Кітай, Японія і Манчжурыя)  , “Здзекі фашыстаў у Італіі”, “Падзел Абісыніі”, “Барацьба ангельскіх рабочых з багацеямі не спыняецца”, “Грамадзянская вайна ў Польшчы”, “Цяжка ажыць у Афрыцы пад прыгонам чыноўнікаў” (аб тым, што “чыноўнікі ў Леаідзе праследуюць усіх, хто ім не падабаеццц”).

Па-другое, у 1926 годзе ў  газету ўведзена рубрыка “Менскія навіны”. Друкаваліся апошнія звесткі з сферы сельскай гаспадаркі (“Колькі будзе ўведзена на Беларусі сельска-гаспадарчых машын у гэтым годзе”), агульна-знакавыя тэмы (кшталту “Пабудова вакзалу Маскоўска-Беларуска- Балтыйскай чыгункі”). Да таго ж, з развіццём таварна-грашовых адносін, з’явілася рубрыка “Рынак і цэны”, дзе прыводзіліся спісы прадуктаў і звесткі аб тым, колькі яны каштуюць (Пр.: жыта – пуд – 1 р.90 к., сала - фунт- 40 к., цукр – пясок – 26 к. і г.д.). 

Па-трэцяе,  у кожным нумары выдання быў літаратурны куток! Гэта або цэлая паласа, або толькі адзін верш, але нязменна літаратурныя творы прысутнічаюць, прычым ў розных жанрах. На старонках “Беларускай вёскі” публікаваліся:

вершы - “Авіяхім” (№40 за 1926 г), “Вераць хоць парокам” (№60 за 1926 г.), “Верш малаграматнага селяніна глухой вёскі Кухпічы, Уздзенскі раен” (№1 за 1-га студзеня 1926 г.)

пераклады – ў “Беларускай вёсцы” ўпершыню была надрукавана “Біблія. Кніга быцця. Біблейскі пісана пра сыноў Ісака” і “У рожкі з Богам” – творы К. Крапівы;

фельетоны – “Паўстанцы дапамагаюць” (№40 за 1926 г.), “Як гуляка вокны малаціў” (№62 за 1926 г.)

паэмы – “Лукаш на рынку” (№49 ад 19 мая 1926 г. Аўтар: П. Трус)

Творы суправаджаюццы малюнкамі, карыкатурамі. Адна з такіх карыкатур  называлася “Поп перад сёмухаю. Зараблю ці не зараблю?”

Па-чыцвёртае, з цягам  часу (дакладней ў 1926 г.) на пастаяннай аснове ў газеце з’явілася рубрыка “Запытанне – адказ”. Гэта сведчыць аб тым што ўжо ў 20-ыя гг. існавала зваротная сувязь “чытач-рэдакцыя”.  Пр.: Пытанне:  - Ці можа старшыня сельсавету быць на вяселлі – выпіваць, і не з’яўляцца на службу па двое сутак? Адказ: - Старшыня сельсавету не павінен п’янстваваць і не з’яўляцца на службу па двое сутак. Давядзіце аб гэтым да ведама Райвыканкама і ён прыме меры”.

Што да палітычнай тэматыкі, то яна прадстаўлена інфармацыяй  аб дзейнасці КП(б)Б. Уведзены рубрыкі “Агляд мясцовых ячэек”, “Камуністы на вёсцы” і інш. Друкуюцца матэрыялы, якія распавядаюць пра мэты і дзянні КП(б)Б у розных сферах жыцця грамадства: “Рыхтуемся да друку” (№40 ад 21 красав. 1926 г.); “ ІІІ Усесаюзная нарада рабселькораў” (матэрыял №53 ад 8 чэрвеня 1926 г. Суправаджаўся фотаздымкам Сталіна, публікавалася вытрымка з газеты “Праўда”, якая цытавала Іосіфа Вісарыёнавіча: “Вучыць рабочых і сялянскіх карэспандэнтаў некаторай тэхніцы журналістыкі, вядома, неабходна”); “Што пастанавіў 14 з’езд РКП(б)” (№1 за 1-га студзеня 1926 г. )

Такім чынам, змест выдання, ад пачатку існавання і да апошніх гадоў, прытрымліваўся сваёй першапачатковай мэты: накіравансць на сельскага чытача. Аднак на працягу існавання газеты, тэматыка расшыраецца: да кола пытанняў сельскай гаспадаркі далучаюцца агульнаразвіццёвыя матэрыялы, датычныя падзей унутры краіны і за мяжой.

 

Высновы

 

Разгледзеўшы газету “Беларуская  вёска”, можна зрабіць лагічную выснову, аб тым што гэты сродак массавай інфармацыі прайшоў значную эвалюцыю за годы свайго існавання. З года ў год пашыраўся тэматычны спектр газеты.  У адным радзе з гаспадарчымі тэмамі з’явіліся эканамічныя і палітычныя. Калі ў 1921-1922 г. асноўнае месца займалі матэрыялы агранага характару, то ўжо 1924-1926 і далей значнае месца ў нумарах адводзілася палітычным артыкулам: рашэнні КП(б)Б, мерапрыемствы партыі, ідэалагічнае  выхаванню сялянства. Адна з галоўных мэт газеты – пашырэнне асветы сярод вясковых жыхароў. Дасягалася з дапамогай пастаяннай рубрыкі “Избы – читальни”, а пася і літаратуранай старонкі. Да таго ж, рубрыкі, прысвечныя навінам ў краіне і за яе межамі, спрыялі фарміраванню грамадскай пазіцыі чытача, пашыралі кругазор і светапогляд людзей. Тыматычна, газета аформлена згодна часу існавання, аднак, на мой погяляд, паўсюднае напамінанне ў матэрыялах пра КП(б)Б надавал выданню празмернае адценне ідэалагізацыі.

Афармлене, дастаткова простае на пачатку выдання, стала больш разнастайным ўжо да 1924 г. Таму можна гаварыць аб прыстойным знешнім выглядзе газеты. Добрая вёрстка і дастатковая колькасць ілюстрацый зрабілі выданне дынамічным. Выкарыстаныя фотаздымкі нават адпавядаюць сучасным правілам газетнага дызайну: яны рознай формы (вертыкальныя і гарызантальныя), не нагрувашчаны адна на адну. Адмоўным у дачыненні да фотаздымкаў з’яўляецца толькі тое, што большасць з іх пастановачныя. Карыкатуры – адна з цікавейшых рэчаў у газеце. Іх сатырычная напраўленасць разбаўляе “партыйны” змест выдання.

Што тычыцца ролі “Беларускай  вёскі” ў вырашэнні канкрэтных задач, то можна гаварыць аб тым, што газета аказала тэарытычную падтрымку сялянам па вырашэнні практычных задач сельскай гаспадаркі. Артыкулы давалі парады ў агранаміі, да таго ж прыводзілася інфармацыя аб змяненнях па эканамічных пытаннях ў краіне, што непасрэдным чынам звязана з паспяховай дзейнасцю сельскай гаспадаркі. Такім чынам, мэты, пастаўленныя перад рэдакцыяй “Беларускай вёскі” былі рэалізаваны ў поўным аб’ёме.

 

 

Вольга Леўкевіч,

2 к., 11 гр.


Информация о работе Гісторыя беларускай журналістыкі: Аналіз газеты “Беларуская вёска”