Гісторыя беларускай журналістыкі: Аналіз газеты “Беларуская вёска”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2014 в 18:25, доклад

Краткое описание

У 20-ыя гады перад грамадствам паўсталі складаныя задачы, якія неабходна было вырашыць пасля замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. Харчразвёрстка, якая ігнаравала інтарэсы сялянства, з’явілася прычынай голаду як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Каб выйсці з такога становішча, у сакавіку 1921 г., на X з'езде РКП(б) была ўведзена новая эканамічная палітыка.
Увядзенне новай палітыкі выклікала неабходнасць папулярызаціі дадзенай з’явы і давядзення ўсіх пунктаў новаўвядзенняў да селяліна, які меў самае непасрэднае дачыненне да НЭПу.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Belaruskaya_vyoska.docx

— 35.33 Кб (Скачать документ)

Аналіз газеты “Беларуская вёска”

Умовы стварэння  газеты

У 20-ыя гады перад грамадствам  паўсталі складаныя задачы, якія неабходна было вырашыць пасля замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. Харчразвёрстка, якая ігнаравала інтарэсы сялянства, з’явілася прычынай голаду як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Каб выйсці з такога становішча, у сакавіку 1921 г., на  X з'езде РКП(б) была ўведзена новая эканамічная палітыка. Яна, у прыватнасці, прадугледжвала замену харчразвёрсткі, па якой ў сялян забіраліся ўсе лішкі прадуктаў, на цвёрды падатак, пасля выплаты якога селянін мог сам распараджацца астатняй часткай прадукцыі. Быў прадугледжаны і пераход ад прадуктаабмену да таварнаграшовых рыначных адносін. Важнае значэнне надавалася развіццю гандлю. У сельскай гаспадарцы дапускаліся розныя формы землекарыстання: і калектыўная, і індывідуальная. Народ такія прынцыповыя змены сустрэў прыхільна. Новая эканамічная палітыка спрыяла ўмацаванню сялянскіх гаспадарак, але, на жаль, гэты працэс ішоў вельмі марудна. У 1920— 1925 гг. адбывалася пераразмеркаванне зямлі на карысць беззямельных і малазямельных сялян. Адначасова мясцовыя органы ўлады значную ўвагу надавалі стварэнню камун, сельскагаспадарчых арцеляў.

Увядзенне новай палітыкі  выклікала неабходнасць папулярызаціі дадзенай з’явы і давядзення ўсіх пунктаў  новаўвядзенняў да селяліна, які меў самае непасрэднае дачыненне да  НЭПу. У сувязі з гэтым, павялічваецца роля перыядычнага друку. Узнікаюць новыя выданні, якія накіраваны на сельскага чытача.  Адным з такіх выданняў стала “Белорусская деревня. Беларуская вёска”.

 

Асноўныя этапы  станаўлення і развіцця “Беларускай вёскі” ад 1921 года да сённяшніх дзён

 

У 1921 годзе газета “Звязда” выпусціла дадатак, які называўся  “Белорусская деревня. Беларуская вёска”.  Хоць назва прапісвалася на дзвюх мовах, але матэрыялы былі толькі на русскай мове да 1924 г. Першым рэдактарам стаў Сцяпан Герасімавіч Булат. Выдавалася фарматам А2, тыраж складаў 2,5 тыс. экзэмпляраў.

У 1924 г. на Беларусі разгорнулася палітыка беларусізацыі, якая ўяўляла сабой дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусію(КП(б)Б) і ўрада БССР па развіццю культуры Беларусі, беларускай мовы і школы. Цягнулася да 1929 гг.  З 1924 г. “Беларуская вёска” выходзіць выключна на беларускай мове, становіцца самастойным выданнем і, больш таго, набывает статус мінскай акруговай газеты. Рэдагаваў выданне Радыён Шукевіч-Трэццякоў. “Беларуская вёска” з’яўлялася сялянскай газетай Цэнтральнага Камітэту Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі і Менскага Акружкома КПБ.

Новы этап у станаўленні газеты пачынаецца ў 1932 годзе. З гэтага часу “Беларуская вёска”  выдаецца пад назвай “Калгаснік Беларусі”. Магчыма, змена назвы звязана з тым, што летам 1929 г. Сталін абвясціў лозунг "суцэльнай калектывізацыі". У краіне пачалося актыўнае стварэнне калектыўных гаспадарак. 

У гады вайны газета ўвогуле  не выходзіла. Сваю жа дзейнасць аднавіла ў 1945 годзе пад назвай “Савецкі селянін”. Рэдактарам стаў Васіль Фесько.  Ён жа рэдагаваў “Колхозную правду” ( так называла газ. “Беларуская вёска” з 1950 па 1962 г.). Газета зноў пачынае выходзіць на русскай мове. А ў 1962 годзе яна зноў мяняе назву:  “Сельская газета”. Дарэчы, да вайны тыраж разглядаемага выдання складаў прыкладна 40 тысяч экзэмпляраў. Такія ж паказчыкі мела газета і пасля вайны.

На гэтым дзейнась некаляшняй “Беларускай вёскі”  не спынілася. У 1991 годзе газета набывае назву, пад якой існуе і сення. Гэта “Беларуская ніва”, якая з’яўляецца органам Міністэрства сельскай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае выданне. Выходзіць 5 разоў на тыдзень у каляровым і чорна-белым выкананні, фарматам А2 на 4 паласы і А3 – на 16. Тыраж газеты сёння- 35 тыс. экзэмпляраў.  З 1991 года рэдактарамі выдання былі Ул. Матвееў, А. Колас, Л.Талкач, М. Шыманскі, Я. Сямашка. Сёння “Беларускую ніву” рэдагуе Сяргей Міховіч.

 

Структура газеты “Беларуская вёска” (1921-1931 год)

 

Структура выдання вызначаецца  такімі крытэрыямі, як фармат, аб’ём, перыядычнасць  выдання і яго дызайн. Што тычыцца  газеты “Беларуская вёска”, то за 10 год існавання, адны крытэрыі змяняліся  не аднойчы, іншыя былі нязменнымі.

На працягу ўсяго існавання газета выходзіла фарматам А2. Згодна зыходным дадзеным нумара “Беларускай вёскі” ад 6 снежня 1922 г., газета выходзіла 2 разы на тыдзень, аб’ёмам 1 аркуш (2 старонкі). Друкавалася на русскай мове. Уражвае дызайн газеты. Для часу, у які выходзіла выданне, афармленне вельмі ўдалае. Увесь “чардак” займае лагатып. Назва надрукавана на дзвюх мавах: “Беларуская вёска / “Белорусская деревня”. Размешчана паўколам, паміж назвамі змешчаны малюнак з выявай аратага на полі, а таксама па абодвух баках лагатыпу газеты змшчаны выявы пабудоў, пдпісаных “школа” і “кааператыў”.  Прысутнічае і лознг, таксама на беларускай і рускай мовах: “Пралетарыі ўсіх крёў, злучайцеся / Пролетарии всех стран, соединяйтесь”. На першай паласе газеты няма анонсаў, як мы прывыклі бачыць сёння, аднак уся старонка запоўнена матэрыяламі. Газета звярстана на 5 палос. Выкарыстоўваюцца тры віды шрыфтоў (усе з засечкамі, што аблягчае працэсс чытання). Вёрстка удалая, добра размежаваны матэрыялы, рубрыкі ўвогуле аддзелены лінейкамі. Недахоп толькі у тым, што на 1922 год адсутнічае фотасуправаджэнне матэрыялаў. Што да структуры газеты ў перыяд з 1924 па 1931,  яе фармат і перыяд выхаду не змяніўся, вёрстка таксама – 5 калонак. Аднак газета павялічылася ў аб’ёме да 3 аркушаў (6 старонак), з’явілася вялікая колькасць фотаздымкаў: партрэты партыйных дзеячаў ( Пр.: матэрыял “7 гадоў вольнай Савецкай Беларусі”  суправаджаўся фотаздымкам  А. Чарвякова;  “Праз рэўком да саветаў” – партрэтам А.Адамовіча (№1 за 1-го студзеня 1926 г.), карыкатуры, графіка (асабліва  ў рубрыцы “Што робіцца ў свеце” і на “літаратурнай” старонцы). Яшчэ адной зменай стала новае афармленне лагатыпу: з 1924 г. назва газеты і лозунг друкаваліся толькі на беларускай мове, размяшчаўся лагатып ў левым верхнім вугле паласы і па форме выглядаў як сённяшні лагатып газеты “СБ”. Змяніўся і сам лозунг: “Няхай жыве саюз рабочых і сялян!”.  Так сама ў газеце з’явілася рэклама! Яна была, канешне, не камерцыйная, а рэдакцыйная і распавядала пра умовы падпіскі на выданне і выгады для чытача.

 

Супрацоўнікі  рэдакцыі

 

Рэдактарамі газеты “Беларуская  вёска” ў перыяд з 1921 па 1931 гады былі Сцяпан Герасімавіч Булат і Радыён Шукевіч-Трэццякоў.   Акрамя іх ў газеце друкаваліся палітычныя дзеячы, такія як А. Чарвякоў і А. Адамовіч; пісьменнікі: Я. Купала, Я. Колас, Зм. Бядуля, К. Чорны, К. Крапіва, П. Трус, Р. Крушына; селькоры. Дарэчы, пра селькораў  неабходна сказать асабіста.  Справа ў тым, што на той час, друкавацца ў газетах заклікалі ўсіх пісьменных людзей, таму колькасць селькораў была вельмі вялікая. Аднак, па прычыне палітычных умоў, курсу на НЭП, праз калектывізацыю, праз тое, што пісалі даносы,  людзі баяліся друкавацца пад уласнымі імёнамі, таму ў друку 20-ых гадоў сустракаюцца даволі “экзатычныя” подпісы. Напрыклад, у нумарах за 1926 г.: Селькор самалёт, Пабедзін, селянін М., Аграном Л.Ш., Свой, Дзераза, Нечапай , Жабрак, Селянін вёскі Жабровічы, Пчолка і інш.

 

 

Радыён  Шукевіч-Трэццякоў

Грамадска-палітычны дзеяч, ваенны цэнзар друку, рэдактар газет  “Чырвонаармейская  праўда”,“Беларуская вёска” , “На варце”.

Нарадзіўся Радыён Шуквіч-Траццякоў 23 лістапада 1893 года ў вёсцы Навіны Валожынскага раёна. Скончыў Мінскае  рэальнае вучылішча. Вышэйшую адукацыю атрымаў у політэхнічным інстытуце  ў Петрагарадзе. Валодаў не толькі рускай і беларускай мовамі, але  і ўкраінскай, французскай, нямецкай.

З пачаткам Першай Сусветнай  вайны пайшоў на фронт дабравольцам. Ваяваў радавым, але нядоўга. Хутка (праз 2 месяцы) быў ранены і папаў  у палон. У выніку чаго, з іншымі ваеннапалоннымі,  18 месяцаў працаваў на нямецкай фабрыцы. 20 снежня 1918 года Радыён Шукевіч-Траццякоў вярнуўся з Германіі і ўключыўся ў партыйную  работу на Беларусі, у якасці ваеннага агента 1-га разрада. У гэтым жа годзе  ён стаў членам РКП(б) і галавою Слуцкага бюро народных суддзяў, а ў 1919 годзе  – быў абраны ў Смаленскае бюро камуністаў фронту.

У 1921 г. Радыён Канстанцінавіч назначаецца адказным рэдактарам газеты “Чырвонаармейская праўда”. Аднак ладзіць газету яму доўга не давялося. У адным з нумароў быў надрукаваны верш, першыя літары кожнага радкая ў якім пры прачытанні зверху ўніз “казалі”: “Долой коммунистов” (верш быў на рус. м.). Шукевіч-Траццякоў убачыў “сюрпрыз” вельмі позна, калі нумары ўжо “пайшлі ў свет”. Ён даклаў аб сваёй недарэчнасці ў асобы аддзел Западнага Фронту, але дараваць яму гэта там не маглі, тым больш, што Радыён Канстанцінавіч  у палітычным упраўленні Заходняга фронту займаў пасаду ваеннага цэнзара. Яго дапрашвалі ў якасці віноўнага.

На гэтым справа не скончылася.  9 верасня ў  № 68 газеты “Чырвонаармейская  праўда” з’яўляецца крамольны верш "Наши лозунги". На гэты раз было прынята рашэнне аб арышце галоўнага рэдактара. Угалоўная справа спынілася толькі ў канцы чэрвеня 1922 г., амаль праз год пасля надрукавання вершаў. Вядома, што пасля гэтай справы Шукевіч-Траццякову прышлося пакінуць пасаду галоўнага рэдактара “Чырвонаармейскай праўды”.

У 1922-1924 гг. Ён лічыўся на працы ў галоўным упраўленні палітычна-асветніцкай  работы, сакратаром Мінскага камітэта КП(б)Б.

З 1924 года Радыён Шукевіч-Траццякоў  становіцца рэдактарам газеты “Беларуская  вёска”. Менавіта пад час яго  рэдагавання газета ўзбагачаецца літаратурнымі кадрамі. Да супрацоўніцтва прыцягваюцца Я. Купала і я.Колас, К. Чорны, К. Крапіва і іншыя.

Яшчэ адно месца працы Шукевіча-Траццякова – газета “На варце”, якая выходзіла з 1 ліпня 1929 г. і з’яўлялася органам палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі.

У 1931–1936 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі, быў заведуючым сакратаром БелАН.

На рубяжы 1920-30-ых гг. НКУС БССР сфабрыкаваў справу “Саюза вызвалення Беларусі”, у межах якой вясной-летам 1930 года была арыштавана вялікая группа дзеячаў навукі і культуры. У друку разгарнулася кампанія супраць так званых “нацыянал-дэмакратаў”. У гэты час Радыёну Шукевічу-Траццякову прыпомнілі вершы з “Чырвонаармейскай праўды”… У кастрычніку 1935 года ён быў выключаны з КП(б)Б, а 17 жніўня 1938 года арыштаваны. Следства вялося некалькі месяцаў і ў выніку Радыён Канстанцінавіч быў асуджаны на пяць гадоў выпраўленча-трудавых лагероў. Сваё наказанне адбываў у Паўночна-ўсходнім лагеры, дзе і памёр 10 лютага 1942 года. Рэабідітаваны быў праз 14 гадоў - 2 лютага 1956 года.

 

Змест выдання  ў кантэксце часу

 

Газета, па задуме выдаўцоў, павінна была стаць сялянскай. Таму тэматыка нумароў тычылася  інтарэсаў  гэтага сацыяльнага класа.  Рэдакцыя газеты распавядала чытачам аб тых  пераменах, якія адбываліся ў сяле пасля  Грамадзянскай вайны, і лічыла неабходным скіраваць сялян на стваральную  працу.

Газета тлумачыла, што  памешчыкі – гэта клас, які ўжо  не валодае зямлёю, які не адбярэ тую зямлю, на якой гаспадарыць селянін, бо гэта замацавана ў савецкім заканадаўстве. Так, матэрыял  №5 ад 21 лістапада 1922 года -  “Помещики обратно земли не получат “. Размова ідзе пра Дэкрэт “Аб зямлі”, выдадзены пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. “Декрет этот говорит просто и ясно – помещик больше не хозяин земли, земля переходит в руки государства”. Распавядае аўтар і про тое, што паны спрабавали вярнуць зямлю з дапамогай вінтоўкі, але марна, і пра НЭП, які ажывіў паноў, і яны “тут заявили – мол, верни мне землю”. Але прэзідыум “ВЦИКа раз на всегда всем говорит – ни один помещик обратно в свое имение возвращен не будет /…/ В России нет помещиков, нет владельцев земли, правом пользоваться землёй  имеет только тот, который ее обрабатывает своими собственными руками, который не пользуется постоянно наёмным трудом, который не эксплуатирует другого”. Гэта тэма асвятляецца сістэматычна. Так, у №6 ад 24 лістападада 1922 г. Матэрыял  “Помещиков одернули, попЫ зашевелились” , зноў узнімаецц пытанне, якія классы могуць валодаць зямельнымі надзеламі.  “ПопЫ, живущие на доходы с “прихожан”,  не имеют права на землю” /…/ “Все имущество существующих в России церковных и религиозных обществ, - сказано в законе, - объявляется народным достоянием”.  Артыкул, падобны да гэтага, выйшаў і ў в №8  ад 1 снежня 1922 г. Называўся “Помещиков больше не будет!”.

Яшчэ адным пытаннем, ўзнімаемым газетай, стала эканамічнае. У сувязі з новаўвядзеннямі (пасля Грамадзянскай  вайны), сялян цікавіла сістэма падаткаабкладання  ў дзяржаве. Матэрыял  “Помощь сельскому хозяйству” - пра агульнаграмадзянскі падатак.   У артыкуле некалькі падтэм: 1. “Кто облагается налогом” – “мужчины и женщины в возрасте от 18 до 60 лет” , 2. “Как велик налог” – “рабочие платят по 150 руб., торговцы, биржевики – 5000 р., крестьяне – 200 р.” , 3. “Кто освобождается от налога?” 4. “Сроки уплаты налога” і інш. Пастаяннай рубрыкай стала “Государственный бюджет” - галоўнае пытанне – “Куда же идут наши деньги?” Адказ:  “Деньги идут, главным образом, на развитие нашего государственного Хозяйства”. У гэтай рубрыцы былі надрукаваны матэрыялы: “Бюджет на 1923 год”,  “Што такое раённы бюджэт і на што ідуць яго сродкі” (ад 1 студзеня 1926 г.), “Золотой выигрышный заём” і “Как выкупается выигрышный заём” (№9  ад 6 снежня 1922 г.), “Ільготы па сельска-гаспадарчаму падатку на 1926-1927 г.”  №60, 1926 г. (распавядае пра ільготы беднякам, перасяленцам і рассяленцам) і інш.

Разам з прапагандай фінансавай палітыкі асноўнае месца ў газеце займалі пытанні тэхналогіі сельскагаспадарчай і жывёлагадоўчай вытворчасці.  Існавал рубрыка “Агроном в деревне” . Прыклады:  матэрыял у газеце №9 ад 6 снежня 1922 г. “О посевных семенах” (пра добрага агранома, які расказваў сялянам, як і што сеяць неабходна: “семена должны быть крупными”, “посевные семена должны быть полновесными” і г.д. );  “Что должен делать агроном в деревне?” (№7 ад  28 лістапада 1922) г.; “Як павяличыць ураджай будьбы” (№47, 1926 г.). Былі матэрыялы, прысвечаня малочнай жывёлагадоўлі, кшталту “Молочное дело должно стать на ноги” (Падтэмы: “Корова – это живая машина”, “Датский способ кормления”, “Переработка и сбыт молока”.) - №7 ад 28 ліст. 1922 г.

Значнае месца ў газеце адводзілася тэмам маральнага выхавання  сялянства. Артыкулы пра пьянства: “Долой пьянство!»  , “Когда лучше пить водку – в жару или в холод?”,  “Водка – яд”, “Бросьте водку – возьмитесь за ум”, “Борьба с самогонщиками”; пра парадак:  “Долой неряшливость!”;  у рубрыцы “Как живёт деревня” матер. “Не покрывайте пьяниц и драчунов” (апавядаецца пра тое, як у адным з фальваркаў, упраўляючы Люцінскі з’явіўся ў нецвярозым стане ў фальварак і страляў у стоража.  Стораж напісаў заяўленне ў прафсаюз. Камісія прыехала, паглядзела і паехала.  “Неужто дело так и замрёт”.  -  №7  ад 28 літсапада 1922 г.)

Важным з’яўлялася пытанне  павышэння адукацыі сялян. Пастаяннае месца ў газеце займала рубрыка  “Избы – читальни”.  Матэрыялы кажуць самі за сябе: “Создадим рассадники просвещения”, парады “Как читать газету” ,  “Как использовать прочитанный материал”, “Устная газета”, “Деревенский центр” ( аб тым, што чытальні – цэнтры асветніцтва) - нумары 6-9 за 1922 г.

Информация о работе Гісторыя беларускай журналістыкі: Аналіз газеты “Беларуская вёска”