Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2014 в 18:25, доклад
У 20-ыя гады перад грамадствам паўсталі складаныя задачы, якія неабходна было вырашыць пасля замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. Харчразвёрстка, якая ігнаравала інтарэсы сялянства, з’явілася прычынай голаду як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Каб выйсці з такога становішча, у сакавіку 1921 г., на X з'езде РКП(б) была ўведзена новая эканамічная палітыка.
Увядзенне новай палітыкі выклікала неабходнасць папулярызаціі дадзенай з’явы і давядзення ўсіх пунктаў новаўвядзенняў да селяліна, які меў самае непасрэднае дачыненне да НЭПу.