Великий князь Литовский Гедимин

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2014 в 17:14, курсовая работа

Краткое описание

Вялікае княства Літоўскае - дзяржава, якая існавала ў паўночнай частцы Ўсходняй Еўропы ў 1230 - 1569 гг. Заснавальнікам Літоўскага княства стаў у 1230 годзе князь Міндоўг. Палітыку Міндоўга працягнулі князі Віцень (1293 – 1315 гг.) і Гедымін (1316 - 1341 гг.).

Содержание

Уводзіны …………………………………………………………………...2
Глава 1. Заходні напрамак палітыкі Вялікага князя Гедыміна........4
Глава 2. Усходняя палітыка: адносіны ВКЛ з Масквой...................13
Заключэнне ................................................................................................22
Спіс крыніц і выкарыстаннай літаратуры ..........…………………...24

Прикрепленные файлы: 1 файл

Курсовая работа, 1 курс, история беларуси.doc

— 126.00 Кб (Скачать документ)

Аднак Ордэн не мог  сядзець склаўшы рукі, калі вырашыўся  яго лёс. Калі б Гедымін прыняў каталіцтва, ахрысціў паганскае насельніцтва ў сваёй дзяржаве, само існаване Ордэна станавілася бессэнсоўным. А там магло стаць, што папскі суд прыняў бы бок рыжскага архібіскупа. Адзіны спосаб унікнуць лёсу тампліераў – гэта расстроіць будучае хрышчэнне Літвы, вымусіць Гедыміна пачаць вайну з Ордэнам. Прускія біскупы паслалі грамату лівонскім уладарам.

Прускіх біскупаў падтрымалі і манахі-францысканцы, што жылі ў Прусіі: яны таксама адправілі  ў Лівонію пасланне, у якім заклікалі лівонцаў не верыць Гедыміну.

І прускія біскупы, і  манахі-францысканцы ставілі ў віну Гедыміна, што ён зброяй абараняе Вялікае  княства і саюзны Пскоў ад крыжакоў. І, вядома, у граматах сваіх біскупы  і францысканцы і словам не абмовіліся пра тыя зверствы, што ўчынілі крыжакі ў Жамойціі, Аўкштайціі, Пскоўскай зямлі. За спусташэнне земляў біскупа і караля дацкага Гедымін абяцаў выплаціць любую кампенсацыю. Гэта яшчэ раз указвае аб яго шчырым жаданні трымаць мір з суседзямі. Кажучы аб “хлусні Гедыміна”, тыя ж вусны самі хлусілі.  

Лівонскі магістр Катэльгод  у канцы 1323 г. звярнуўся да рыжскага магістрата з прапановаю скасаваць  мір з Вялікім княствам. Рыжане адмовіліся ад такой прапановы. У  сваю чаргу лівонскія рыцары зыключылі  саюз з Ноўгарадам, накіраваны супраць Пскова і Рыгі. На гэтую дамову Гедымін адказаў набегамі сваіх дружынаў на наўгародскія гарады Ловаць і Лукі.

Лівонцы адказалі прамой агрэсіяй. У 1323 г. буйны атрад рыцараў  дайшоў да Мядзела. Не рызыкнуушы штурмаваць замак, крыжакі расправіліся з мірнымі жыхарамі. “Таксама зямлю полацкую яны варожа спустошылі, людзей і коней захапілі і звялі; частку з іх яны вярнулі. Але ўсё яшчэ гвалтоўна затрымліваюць дваццаць чалавек. Таксама роўна сорак дзён пасля яны зноў, нібыта драпежныя воўкі, жорстка спустошылі тую ж зямлю, бязлітасна забілі восемдзесят чалавек, а некаторых павялі з сабою”, - пісаў у Рыгу пра набегі крыжакоў Гедымін. Ранняй вясною 1324 г. прускія рыцары напалі на гарадзенскую зямлю і спалілі вотчыну князя Давыда. У маі яны набліжаліся да прадмесця замка Гедыміна. Цяпер вялікі князь зноў упэўніцца, што хрышчэнне язычнікаў у яго дзяржаве не спыніць нападаў крыжакоў, яе не спыніў іх і папскі загад не ваяваць супраць Літвы.

І тут нарэшце з’явіліся  папскія легаты. З лістапада 1324 г. пасольства было у Вільні. Аднак Гедымін, зразумеўшы, што хрышчэнне Літвы не прынясе жаданага міру з Ордэнам, а только прывядзе да разладу з Жамайціяй і праваслаўным насельніцтвам Вялікага княства, адмовіўся ад свайго намеру. Аднак князь не хацеў праславіцца як чалавек, які не выконвае сваі абяцанні, таму ён і вырашыў перакласці ўсю віну на пісца, манаха-францысканца, які нібыта недакладна запісаў у пасланні яго словы. Дзеля гэтага ў прысутнасці паслоў адзін з Гедымінавых вяльмож учыніў допыт францысканцу. Пры гэтым допыце не прысутнічаў перакладчык, які быў паміж Гедымінам і Бертольдам, калі апошні пісаў пасланне да папы. Вось ад перакладчыка паслы і даведаліся аб цвёрдым намеры Гедыміна прыняць каталіцтва. 

Князь балюча перажыў  крах саіх спадзяванняў. Відаць, быў  ён чалавекам эмацыянальным, не мог стрымаць пачуцця расчаравання і крыўды.

Хацелася б дадаць, што думка аб хрышчэнні паганскага насельніцтва сваёй дзяржавы Гедыміна не пакідала. Як цвярозы палітык, ён разумеў, што гвалтоўна гэта рабіць – значыць, пастроіць супраць сябе вярхушку паганскага балта-славянскага святарства, а гэта магло прывесці да паўстання. І ён выбірае іншы сродак. Я б назваў яго “ціхім, або мірным” хрышчэннем Літвы, каді праваслаўныя і каталіцкія святары без прымусу, а словам і дзеяннямі сваімі паварочвалі ў хрысціянства паганцаў. І вынік – пры афіцыйным хрышчэнні Літвы ў 1387 годзе было ахрышчана толькі 30 тысяч чалавек. Пры маўклівай згодзе Гедыміна, а можа, і з яго дазволу ў 1331 годзе віцебская князёўна Марыя Яраславаўна, жонка Гедымінавага сына Альгерда, разбурыла ў Вільні (!) паганскае капішча бога Рагуціса і ўзвяла на яго месцы царкву. Ды і сам Гедымін толькі ў палітычных мэтах рабіў выгляд, што ён вызнае паганства, бо адначасова прызнаваўся, што даўно ўвераваў у Святую Тройцу. А дзве яго жонкі – Вольга і Ева – былі праваслаўныя, і ўсе яго сыны, апроч Кейстута і Монвіда, прынялі праваслаўе [3, с.9-11].

25 лістапада 1324 года  паслы легатаў вярнуліся ў  Рыгу. Разам з імі прыбыў і  Гедымінаў пасол, які заявіў, што  вялікі князь ніякай іншай  веры вызнаваць не будзе, акрамя той, у якой памерлі яго продкі.

На гэтым і скончылася місія папскіх легатаў. Яны да вясны засталіся ў Рызе, чакаючы  навігацыі на Балтыйскім моры. Тут  яны даведаліся, што рыцары захапілі ў палон і закулі ў кайданы  Гедымінавага пасла Леся               (звяртая ўвагу на яго славянскае імя), а яго спадарожнікаў “рускіх”                 (праваслаўных літвінаў) абрабавалі. Толькі пасля настойлівых патрабаванняў легатаў Леся вызвалілі. Ён яшчэ раз ад імя Гедыміна падцвердзіў мірныя намеры ўрада Вялікага княства.

Крыжакі не жадалі выконваць  мірную ўмову, хаця адначасова былі зацікаўлены  ў гандлі з Літвой. Яны заключылі  з Гедымінам сепаратны ад Рыгі мір і вялі гандаль у памежных абласцях. А Гедымін яшчэ раз мог  пераканацца ў двудушнасці “вояў Хрыстовых”. Так, яны, згадзіўшыся перадаць яму два замкі, і не думалі гэта рабіць. А пасля таго, як рыцары забілі яго пасла да рыжскага архібіскупа, Гедымін не вытрымаў. Пасланае ім войска спустошыла Розіценскую зямлю. У той жа час Давыд Гарадзенскі на чале сваёй дружыны нанёс страшэнны ўдар па ордэнскаму саюзніку Мазовіі [9, с.25-26].

Рыжскі архібіскуп Фрыдрых, бачачы, што рыцары не выконваюць папскай  булы аб захаванні міру, пракляў  Ордэн і адлучыў яго ад царквы.

 

Такім чынам, вывады па вышэйсказанаму заключаюцца ў наступным:

1). Прыданне асаблівай  ўвагі ўсходняму вектару палітыкі  Гедыміна;

2). Супярэчлівыя адносіны  з Масквой, дальнейшая барацьба  двух магутных дзяржаў;

3). Актывізацыя дзейнасці  Вялікага князя Літоўскага Гедыміна  ў Еўропе;

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Апошнія гады княжання Гедыміна прайшлі ў барацьбе з прускімі рыцарамі. Як пісаў Дузбург, “услед за сваімі папярэднікамі, усе сваі сілы аддаў на загубу веры і хрысціян”.

Існуе шмат звестак аб смерці Гедыміна. Самай праўдзівай з’яўляецца звестка,паводле якой Гедыміна атруцілі. У 1340-1341 гг. Вялікі князь, каб заручыцца саюзам з чэшскім каралём Янам Люксембургскім, выказаў жаданне з яго дапамогай ахрысціць язычнікаў. Вось што паведамляе прыдворны летапісец чэшскага караля Бенеш Вейтмілійскі: “У той самы год літоўскі князь, жадаючы прыняць хрысціянскую веру, запрасіў да сябе 10 святароў і мноства хрысціян. Свае ж, параіўшыся, князя атруцілі” [7, с.14]

Такія версіі канца жыцця  чалавека, дзякуючы якому Вялікае  княства Літоўскае дамаглося  міжнароднага прызнання.                           

Знешняя палітыка ў значнай ступені ўмацавала аўтарытэт Вялікага княства Літоўскага ў Еўропе як адной з буйных дзяржаў. Вялікае княства Літоўскае паспяхова процістаяла Ордэну крыжакоў, якія хацелі авалодаць заходнімі землямі – Жамойціяй, - каб стварыць памост паміж Прусіяй і Інфляндыяй.

Вялікае княства Літоўскае  часоў Гедыміна не было яшчэ той  абшырнай і эканамічна дужай дзяржавай, якой яна стала пры яго пераемніках  у другой палове XIV стагоддзя – пры Альгердзе, Кейстуце, Вітаўце. Збор даніны з заваяваных зямель не мог забяспечыць у дастатковай ступені патрэбнасці дзяржавы. Нізкая урбанізацыя мала спрыяла росту і прамысловаму развіццю гарадоў. Найбольш буйным эканамічным цэнтрам Вялікага княства Літоўскага стала Вільня, куды Гедымін перанёс сталіцу і некалькі іншых больш буйных гарадоў. У той жа час пачынае інтэнсіўна развівацца знешні гандаль, асабліва на Балтыке, праз купцоў Інфляндыі – сучаснай Латвіі.

На княжацкім троне  Вялікага княства Літоўскага заснавацель  Лідскага замка Гедымін кіраваў доўгіх 25 гадоў, з 1316 па 1341 год. І ўвесь гэты час ішло далейшае эканамічнае, палітычнае і культурна-этнічнае збліжэнне і злучэнне беларускіх зямель.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС КРЫНІЦ І ВЫКАРЫСТАННАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Антонович М. К. Монографии по истории западной и юго-западной России. - Москва, 1885.- 79 с.

2. Асіноўскі С. Што  раньш было... – Мінск, Беларусь, 2008.- 206 с. 

3.  Беларускія летапісы  і хронікі. - Мінск, 1997.

4. Брянцев П. Д. История Литовского государства с древнейших времен/ П. Д. Брянцев.- Вильна, 1889.- 537 с.

5. Греков И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы XIV – XVI вв.- Москва, 1987.- 187 с.

6. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд/                     М. Ермаловіч.- Мінск, 1991.- 201 с.

7. Касцюк М. П. Нарысы гісторыі Беларусі.- Мінск, Беларусь, 1994.- 527 с.

8. Ляўкоў Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны/ Э. А. Ляўкоў.- Мінск, 1992.- 211 с.

9. Насевіч В. Пачаткі  Вялікага княства Літоўскага: Падзеі  і асобы.- Мінск, 1993.- 276 с.

10. Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх родаў XII – XVIII стагоддяў/ В. Насевіч. - Мінск, 1993.- 432 с.

11. Никитский А. И. Кто был Гедимин?-“Русская старина”, 1871, кн.8,    т. 4

12. Пашуто В. Т. Образование литовского государства.- Москва, 1959.-321 с.

13. Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны.- Мінск, 1990.- 321 с.

14. Ткачоў М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII – XVIII стст.-Мінск, 1978.-134 с.

15. Ткачоў М. А. Замкі і людзі.- Мінск, 1991.- 231 с.

16. Ткачев М. А. Замки Белоруссии.- Минск, 1987.-234 с.

17. Трусаў А. А. Старадаўніх муроў адраджэнне.-Мінск, 1990. - 154 с.

18. Чаропка В. К. Имя ў летапісе.-Мінск: Полымя, 1993.- 353 с.

19. Чаропка В. К. Уладары Вялікага княства/ В. Чаропка. - Мінск, 1996.- 287 с.

 

 

 

  

 




Информация о работе Великий князь Литовский Гедимин