Великий князь Литовский Гедимин

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2014 в 17:14, курсовая работа

Краткое описание

Вялікае княства Літоўскае - дзяржава, якая існавала ў паўночнай частцы Ўсходняй Еўропы ў 1230 - 1569 гг. Заснавальнікам Літоўскага княства стаў у 1230 годзе князь Міндоўг. Палітыку Міндоўга працягнулі князі Віцень (1293 – 1315 гг.) і Гедымін (1316 - 1341 гг.).

Содержание

Уводзіны …………………………………………………………………...2
Глава 1. Заходні напрамак палітыкі Вялікага князя Гедыміна........4
Глава 2. Усходняя палітыка: адносіны ВКЛ з Масквой...................13
Заключэнне ................................................................................................22
Спіс крыніц і выкарыстаннай літаратуры ..........…………………...24

Прикрепленные файлы: 1 файл

Курсовая работа, 1 курс, история беларуси.doc

— 126.00 Кб (Скачать документ)

Змест

 

Уводзіны …………………………………………………………………...2

Глава 1. Заходні напрамак палітыкі Вялікага князя Гедыміна........4

Глава 2. Усходняя палітыка: адносіны ВКЛ з Масквой...................13

Заключэнне ................................................................................................22

Спіс крыніц і выкарыстаннай літаратуры ..........…………………...24

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Вялікае княства Літоўскае - дзяржава, якая існавала ў паўночнай частцы Ўсходняй Еўропы ў 1230 - 1569 гг. Заснавальнікам Літоўскага княства стаў у 1230 годзе князь Міндоўг. Палітыку Міндоўга працягнулі князі Віцень (1293 – 1315 гг.) і Гедымін (1316 -  1341 гг.).

Праца прысвечана даследаванню знешняй палітыкі Вялікага князя Літоўскага Гедыміна, які кіраваў дзяржавай з 1316 па 1341 гады. Актуальнасць працы заключаецца у тым, што дваццаціпяцігадовае кіраванне Гедыміна стала важным перыядам у гісторыі нашай краіны. У гэты час ясна вызначыліся як станоўчыя, так і адмоўныя асаблівасці далейшай гісторыі Беларусі. Да першых варта аднесці як найбольш значныя - аб’яднанне большай часткі беларускіх земляў. Гэта надало ім моц для далейшага пашырэння, асабліва ў усходнім напрамку, што і адбылося пасля смерці Гедыміна. Аб’яднанне стала асноўным падмуркам для канчатковага фарміравання беларускай народнасці, яе культуры і мовы. Лічыцца, што межы дагачасных беларускіх земляў, аб’яднаных у Вялікае княства Літоўскае, пашыраліся ад Дняпра на усходзе да Буга на захадзе, ад межаў Пскова да межаў Валынскага і Кіеўскага княстваў на поўдні.

У час панавання Гедзіміна ВКЛ стала моцнай ўсходнееўрапейскай дзяржавай, яго тэрыторыя павялічылася ўдвая. Апрача Вільні, мураваныя замкі былі ўзведзеныя ў Медніках, Лідзе, Крэве, Віцебску. Пачалося запазычанне першых элементаў заходнееўрапейскай культуры. Адначасова Гедзімін паклаў падмурак рускаму вектару палітыкі ВКЛ, які развіваўся ў наступныя дзесяцігоддзі.

Асноўнымі мэтамі дадзенай працы з’яўляюцца: вызначэнне ролі, якую адыгрываў Гедымін у станаўленні і развіцці Вялікага княства Літоўскага; вывучэнне некаторых фактаў яго біяграфіі, аналіз палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага ў перыяд княжання Гедыміна, аналіз асноўных тэндэнцый уаемаадносін ВКЛ з другімі краінамі.

 

 

 Асноўнымі задачамі дадзенай працы з’яўляюцца:

1). Дасканальнае даследаванне  палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага ў перыяд праўлення Гедыміна;

2). Напрамкі развіцця  знешней палітыкі Гедыміна, аналіз  яе правядзення;

3). Вызначэнне краін,  як дальніх, так і суседніх, з якімі кантактавала Вялікае  княства Літоўскае;

4). Наладжванне знешнепалітычных і эканамічных сувязей Вялікага княства Літоўскага.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 1. Заходні  напрамак палітыкі Вялікага князя Гедыміна.

Да свайго ўзыходжання на велікакняжацкі пасад, Гедымін (~1275 - 1341 гг.) як Віценеў намеснік кіравай у Аўкштайціі - “правінцыі Літвы”, як называў гэтую зямлю ордэнскі храніст Пётр Дузбург [2, с.8]

Неспакойнае было гэтае  намесніцтва. Амаль штогод кражакі  рабілі набегі на Аўкштайцію, рабавалі сёла, захоплівалі замкі, забіралі ў  палон насельніцтва. У сваю чаргу і Гедымін двойчы ў 1313 годзе вадзіў дружыну на прускія ўладанні Ордэна, а ў 1315 годе штурмаваў крыжацкі замак Хрыстамемель.

Смерць Віценя не застала  знянацку “караля Аўкштайціі”, як называлі Гедыміна ордэнцы. Да гэтага часу ён загартаваў сябе ў бітвах, і  ў паходах, паказаў умелае кіраванне памежнай з Ордэнам вобласцю.

Вялікі магістр Карл Трырскі вырашыў скарыстаць смерць Віценя і пасадзіць на наваградскі пасад прэтэндэнта Полюша. Ордэнскае войска перайшло межы ВКЛ, штурмам захапіла Коуна і Юрбарг. Гедымін з дружынай і з атрадам татарау знаходзіуся паміж Коунам і Юрьаргам і чакау падыходу войск з Верхняга Памямоння,Наваградка і Полацка. Толькі дачакаушыся беларускіх вояу, вялікі князь выступіу супраць крыжакоу. Каля гарадка Жэймы адбылася бітва, у якой войска ВКЛ разбіла ордэнцау.

Ад Жэймаў Гедымін  рушыў на Прусію. Яго харугвы даходзілі да гарадоу Рагніта і Тыльзіта. У выніку гэтага паходу ў палон трапіў Полюш са сваімі паплечнікамі Драйкам ды Свідрылам. Па загаду Гедыміна іх пазбавілі жыцця.

Так пачаў княжыць Гедымін. Пасля паражэння крыжакоў у 1314 годзе пад Навагрудкам і цяпер, пад Жэймамі, сіл для буйной вайны з Вялікім княствам у Ордэна не хапала. Гедыміну выпадаў час агледзіцца, заняцца ўнутранымі справамі. А пасля Віценя засталося не княства, а Вялікае княства. Літва, Наваградчына, Аўкштайція, Нальшчаны, Полаччына, а ўсё разам – буйная, дзяржава, якую не аб’едзеш і за некалькі тыдняў. Розныя ў ёй жывуць народы, розным багам яны моляцца, нямала ў ёй гарадоў, слаўных і вялікіх. Трэба думаць аб адзінстве і згодзе ў краі, аб гандлі, узвядзенні новых цверджаў.

Рэдка князь быў дома. Клопат дзяржаўны вёў яго ў  дарогу. У падарожжы па краіне Гедымін  прыглядваўся, дзе можна паставіць  замак, каб перакрыць шлях крыжакам у глыб саіх уладанняў. Так, на востраве возера Мядзела князь загадаў будаваць замак з магутнай вежай-данжонам. Узвялі замак і на востраве возера Тракай. А Гедымін марыць стварыць пояс замкавых умацаванняў па лініі Тракай – Вільня – Меднікі – Городня – Наваградак – Ліда – Крэва - Мядзел. З усіх канцоў дзяржавы збіралі майстроў-будаўнікоу, княскія цівуны зганялі просты люд насыпаць валы, капаць ірвы, цягаць камяні, высякаць лес. Праз стагоддзі народ захаваў памяць аб гэтых грандыёзных будоўлях. Яна адлюстравалася, напрыклад, у такіх выразах: “Каб цябе закаталі ў Вільню горы капаць!” або “Каб ты на Крэўскі замак каменне цягаў!” [9, с. 16-17].

У гэты ж час Гэдымін  пераносіць сталіцу Вялікага княства  з Наваградка у Вільню і будуе  на Крывой гары замак. Ужо у 1323 г. Вільня у Гедымінавых граматах называецца каралеускім горадам, г.зн. сталіцай. Лічыцца, што менавіта Гедымін заснаваў горад.

Якая ж прычына прымусіла  Гедыміна перанесці сваю сталіцу ў Крыў-град? Цяжка пагадзіцца, што гэтаму спрыяла выгаднае геаграфічнае становішча. Наваградак, былая сталіца Вялікага княства, знаходзішся паблізу басейна ракі Нёман, праз якую горад меў выхад у Балтыйскае мора. Блізкасць басейна Прыпяці адкрывала выхад у Днепр. З пашырэннем тэрыторыі Вялікага княтсва Наваградак апынуўся ў цэнтры дзяржавы, што аблягчала сувязь з усімі землямі, якія ўваходзілі ў яе склад. У параўнанні з Вільняй Наваградак быў багаты, шматлюдны горад, дзе было нямала рамеснікаў, збройнікаў, ювеліраў. Аб магутныя вежы і непрыступныя сцены наваградскага замка не раз разбіваліся варожыя раці. Тут, у Наваградку, жыў і літоўскі мітрапаліт. Вільня ж, нягледзячы на тое, што стаяла на Віліі, якая злучала горад з Полацкай зямлёй, знаходзілася ў небяспечнай блізкасці ад Прусіі і Лівоніі. І тым не меней Гедымін выбраў Вільню ў якасці новай сталіцы Вялікага княства. Пэўна, не геаграфічнае становішча гэтага горада вызначыла Гедымінаў выбар. Вядома, ён не раз задумваўся аб будучым сваёй дзяржавы. Вялікае княства Літоўскае ўзнікла як славянская дзяржава на беларускіх землях, але ў яе склад уваходзілі і балцкія землі. Літва, Нальшчаны і Дзяволта паддаліся Войшалку. Іх спакваля каланізавалі дрыгавічы і крыыічы: літоўцы, нальшчанцы і дзяволта паступова асіміляваліся. Гэткі ж лёс напаткаў Яцвезь і яцвягаў. Менавіта з балцкіх земляў і паўставала ўнутраная пагроза Вялікаму княству. Супраць Міндоўга ў шчыльным саюзе выступалі і жамойцкія, і аўкштайцкія, і нальшчанскія феадалы. Выпала змагацца супраць балцкіх феадалаў і Войшалку. Полюш ваяваў сураць Віценя, абапіраючыся на аўкштайцкіх нобіляў. Зброяй душыў паўстанне жамойтаў Віцень. Тыя ж жамойты ўжо пры Гедыміне падтрымлівалі немцаў, пагражалі новым паўстанням.

“Адна дзяржава – адзін  народ” – вось прынцып, якім кіраваў  Гедымін. Самым надзейным сродкам  утрымання ва ўладзе Вялікага княства  балтаў была б іх славянізацыя. Да гэтага часу крывічы і дрыгавічы амаль цалкам каланізавалі і асімілявалі Літву (Верхняе Панямонне) [1, с.23-24].

Ужо тады літвіны размаўлялі на беларускай мове. Нагадаем, што Гедымін дае новай сталіцы беларускую назву. Ён раіцца з Ляздзейкай на беларускай мове. І ў сям’і Гедыміна размаўлялі па-старабеларуску.

Мяркуючы па славянскіх імёнах братоў Гедыміна, ён нарадзіўся ў славянскай сям’і. Быў двойчы жанаты на славянках. Ён усведамляў сябе перш за усё як прадстаўнік славянскага  свету. Невыпадкова, што ягоныя сыны вызначалі час на славянскіх паганскіх святах.

Калі гістарычныя Яцыезь, Літава, а таксама ў значнай  ступені і Нальшчаны былі аславянены, дык у іншых балцкіх землях (Дзяволтве, Аўкштайціі, Жамойціі, Яцвезі) славянская каланізацыя яшчэ набірала моцы. Таму можна пагадзіцца з М.Ермаловічам, што Гедымін, каб паскорыць працэс каланазацыі балцкіх земляў і асіміляцыі балтаў і прыцягнуць у Аўкштайцію славянскіх перасяленцаў – сялян, рамеснікаў, феадалаў, святароў, і перанёс сталіцу ў горад крывічоў, у Крыў-град. Вынік? У сярэдзіне XIX стагоддзя ў прасторы паміж Вільняй і Трокамі народ размаўляў па-беларуску, хаця лічыў сябе літвінамі. І гэты вынік быў прадвызначаны Гедымінам, калі ён абвяшчаў Вільню сталіцай нашай старажытнай дзяржавы.

Мірная перадышка ў вайне з крыжакамі была нядоўгая. Увесь той час пасля бітвы пад Жэймамі Прускі ордэн рыхтаваўся да паходу на Вялікае княства. У 1319 г. Давыд Гарадзенскі імклівым набегам на Прусію на цэлы год сарвау крыжацкі паход. Але у 1320 г. Ордэнскае войска Генрыха фон Процкі выступіла, і крыжакі, несучы смерць на сваіх мячах, прайшлі праз Аўкштайцію.

Гедымін, відаць, знаходзіўся у Наваградку, бо сустрэў крыжакоў на мяжы Нальшчанскай зямлі з Аўкштайціяй – пад Меднікамі. Значыцца, выступіў ім насустрач не з Вільні, а з Верхняга Панямоння.

Па Гедымінаваму загаду воі завалілі ссечанымі дрэвамі дарогу, па якой прайшлі тэўтоны. Пасля літвінскае войска патаемна абышло крыжакоў і нечакана напала на іх. Тыя не вытрымалі нападу, пачалі адступаць і трапілі ў пастку: шлях да выратавання быў адрэзаны. Як гэта часта адбываецца ў сечах, неспадзяваныя цяжкасці паралізуюць волю вояў. Так і цяпер: рыцараў ахапіў жах, і яны пабеглі; амаль усе яны загінулі, у тым ліку і маршал Генрых фон Процкі – гонар і слава Ордэна. Намеснік магістра рыцар Герард Родэ трапіў у палон і па патрабаванні вояў-паганцаў яго прынеслі ў ахвяру паганскім багам – спалілі на вогнішчы .

Паводле Мацея Стрыйкоўскага, валынскія князі, ведаючы, што Гедымін  ваюе з крыжакамі, заключылі з  імі саюз і рабілі набегі на Наваградчыну. У тым жа 1320 годзе вялікі князь павёў войска на Уладзімір-Валынскі. Ягоная дружына ў асноўным складалася з палачанаў, наваградцаў, гарадзенцаў. Гедымін вызваліў Драгічын і Бярэсце ад валынскіх гарнізонаў і рушыў на Уладзімір, дзе княжыў Уладзімір Уладзіміравіч. Валынскі князь “даў бой люты” літвінам. Пасля доўгага і ўпартага штурму горад паў, а князь Уладзімір загінуў у баі. Гедымін авалодаў  і Луцкам. Леў Луцкі ўцёк да свайго зяця ў Бранск. Валынскія баяры білі чалом Гедыміну, каб ён правіў на Валыні. Князь прыняў у баяраў прысягу і, пакінуўшы на Валыні сваіх намеснікаў, вярнуўся у Бярэсце, дзе застаўся зімаваць [7,с.18-20].

А на вясну зноў пачалі збірацца харугвы. Цяпер Гедымін  павёў іх на Кіеў.

Пра тое, што Валынь і  Кіеў не былі заваяваны Гедымінам, сведчаць падзеі 1331 года. У гэтым годзе на Валынь прыехаў рускі мітрапаліт Феагност. З Уладзіміра-Валынскага мітрапаліт і паведаміў наўгародцам, што хоча асвяціць абранага імі ў архіепіскапы Васіля. Будучы наўгародскі ўладыка са світай баяраў адправіўся на Валынь праз Літву. Гедымін выкарыстаў зручны момант для шантажу Ноўгарада. Ён парушыў мір, звязеніў уладыку і яго світу. Адпусціў іх тады, калі наўгародцы абяцалі даць ягонаму сыну Нарымунту воласць. Васіль дабраўся да Ўладзіміра, быў асвечаны мітрапалітам у наўгародскія архіепіскапы. Гедымін падтрымаў пскавічоў, якія ўжо марылі скінуць з сябе ярмо назгародскай улады і стаць незалежнымі. Пскавічы прыслалі да мітрапаліта пасольства з просьбаю высвяціць выбранага імі ў епіскапы Арсеня. За іх прасіў і Гедымін. Наўгародцы, не жадаючы выхаду Пскова з Наўгародскай епархіі, прасілі мітрапаліта адмовіць пскавічам. Як паведамляе летапіс: “Арсеній уехал со Псковичи посрамлен от митрополита” [4, с.31-32].

Раззлаваны Гедымін  загадаў сваім слугам перахапіць па дарозе Васіля і звязеніць яго. Наўгародскі ўладыка “поеха Киевъ, бояся Литвы”. Калі ён аб’язджаў Літоўскую мяжу “меже Литвы и Киева”, дык атрымаў ад мітрапаліта вестку, што Гедымінаў атрад гоніцца за ім. Васіль паспяшаў і дабраўся да Кіева і адтуль накіраваўся да Чарнігава. Аднак каля гэтага горада на яго напаў кіеўскі князь Фёдар разам з татарскім баскакам. Атрымаўшы ад архіепіскапа выкуп, Фёдар адпусціў яго [5, с.40-41].

Як бычым, Кіеў не ўваходзіў  у склад Вялікага княтсва і  там сядзеў паднявольны татарам  князь. Захоўвала сваю незалежнасць і Валынь. Там княжылі да 1324 года нашчадкі Данілы Раманавіча – князі Андрэй і Леў Юр’евічы. А з 1325 па 1335 год на Валыні сядзеў Юрый II. І толькі пасля яго смерці Валныь перайшла пад уладу Гедымінавага сына Любарта, які быў жанаты з дачкою Льва Юр’евіча і з’яўляўся законным спадкаемцам Юрыя II.

І ўсё ж цалкам адмаўляць  магчымасць паходаў Гедыміна на Валынь і Кіеў нельга. Відаць, буйны татарскі набег у 1324 годзе на Вялікае княства  быў прама звязаны менавіта з  гэтымі паходамі. Зразумела, Залатая Арда ўстрывожылася наступам літвінаў на падуладныя ёй землі. Але, каді Гедыміну і ўдалося авалодаць Кіевам і Валынню, дык, пасля таго, як татарскія загоны спустошылі землі яго дзяржавы, вялікаму князю няволей давялося адмовіцца ад заваяванага.

Тым часам Гедымін знайшоў саюзніка – польскага караля Уладзіслава Лакетка. Яшчэ ў 1309 годзе Ордэн захапіў польскае Памор’е. Усе спробы палякаў мірным шляхам вярнуць страчаныя землі не прынеслі поспеху. Тады Уладзіслаў Лакетак і адправіў да Гедыміна пасольства з прапановаю сумесна выступіць супраць Тэўтонскага ордэна. Гедымін з радасцю прыняў прапанову польскага караля, і саюз з Польшчай быў заключаны. Услед за Польшчай Гедымін пры пасрэдніцтве крыўскіх князёў заключыў мір і з Ноўгарадам, які дагэтуль падтрымліваў лівонскіх рыцараў. Так дыпламатыя Гедыміна атрымала важныя перамогі, была створана антыордэнская кааліцыя.

Информация о работе Великий князь Литовский Гедимин