Великий князь Литовский Гедимин

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Февраля 2014 в 17:14, курсовая работа

Краткое описание

Вялікае княства Літоўскае - дзяржава, якая існавала ў паўночнай частцы Ўсходняй Еўропы ў 1230 - 1569 гг. Заснавальнікам Літоўскага княства стаў у 1230 годзе князь Міндоўг. Палітыку Міндоўга працягнулі князі Віцень (1293 – 1315 гг.) і Гедымін (1316 - 1341 гг.).

Содержание

Уводзіны …………………………………………………………………...2
Глава 1. Заходні напрамак палітыкі Вялікага князя Гедыміна........4
Глава 2. Усходняя палітыка: адносіны ВКЛ з Масквой...................13
Заключэнне ................................................................................................22
Спіс крыніц і выкарыстаннай літаратуры ..........…………………...24

Прикрепленные файлы: 1 файл

Курсовая работа, 1 курс, история беларуси.doc

— 126.00 Кб (Скачать документ)

У 1326 г. пачалася сумесная акцыя Польшчы і ВКЛ супраць крыжакоў. Польскі кароль Лакетак павёў сваё войска на Брандэнбург. На дапамогу яму з дружынай прыбыў Давыд Гарадзенскі. Гарадзенцы дайшлі да Франкфурта-на-Одэры. Людовік Брандэнбургскі вымушаны быў надоўга адмовіцца ад сваіх планаў захопу Заходняга Памор’я.

У гэты крытычны для Ордэна момант яго падтрымала Чэхія. Чэшскі кароль Ян Люксембургскі у 1327 г. напаў на Польшчу. Палякам дапамог варожы германскаму імператару вугорскі кароль Кар-Роберт Анжуйскі.

Успыхнула вайна і  у Лівоніі. Рыжане не маглі змірыцца, што ў руках крыжакоў засталіся вусце Дзвіны і дарога на Пскоў. У Рызе згадалі пра Гедыміна, і ён зноў рушыў у Лівонію. 15 верасня Гедымінава дружына спустошыла ваколіцы Каркуса, праз сем дзён яна ўжо ўладарыла ў прыходзе Пейстэле. Тут загінула 400 крыжакоў. Далей шлях Літвінскіх вояў ляжаў на Тарвасту. Прускія рыцары ў гэты час напалі на Гародню. Частка войска схавалася на подступах да горада, а 400 вояў, разрабаваўшы прадмесці, адышлі. Жыхары, якія былі ў замку, вырашылі, што крыжакі ўбраліся, пакінулі крыпасць. Рыцары, скарыстаўшыся гэтым, рынуліся на горад, захапілі замак і спалілі яго. Гедымін паспяшаўся на Літву, аднак крыжакоў ужо каля Гародні не застаў.

У той час, калі лівонскія рыцары узялі Рыгу ў аблогу, на Жамайцію напаў чэшскі кароль Ян Люксембургскі, які вёў за сабою 18 тысяч чэшскіх, нямецкіх, англійскіх вояў. Гедымін, хаця і не выступіў супраць яго, вымушаны быў трымаць сваё войска ў Аўкштайціі і адмовіцца ад дапамогі Рызе.

Падначаліўшы Рыгу, Ордэн  станавіўся адзіным гаспадаром у Лівоніі. Цяпер лівонскія рыцары маглі перайсці ў наступ на Вялікае княства. Двойчы – у 1330 і 1332 гг. – яны нападаюць на Жамайцію. У 1333 г. магістр Эбергард са шматлікім войскам на ладдзях быў каля Полацка, дзе яго сустрэлі зброяй палачане на чале з Гедымінавым братам Воінам. У наступным годзе магістр павёў войска на Аўкштайцію і забіў каля 1200 чалавек. Крыжакі апынулся за чатыры мілі ад Вільні, але так і не адважыліся напасці на яе. А затым зноў з’явіліся пад Полацкам, адкуль іх прагнаў Воін.

Гедымін актыўна працягваў палітыку аб’яднання беларускіх земляў. Пасля яго смерці ў 1341 г. у склад Княства уваходзілі Полацкая, Віцебская, Менская, Турава-Пінская землі. Гістарычныя крыніцы нічога не кажуць пра тое, як адбывалася гэтае аб’яднанне. А таму можна меркаваць, што гэты працэс насіў мірны характар.

Ужо у 1326 г. Менскае княства ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Менскі князь Васіль не быў выгнаны са сваёй зямлі, а княжыў там, выконваў важныя даручэнні Гедыміна, напрыклад, ездзіў у Ноўгарад. Факт, што ў пасольстве знаходзіўся князь Дарагабужа і Вязьмы Фёдар Святаславіч, дае мажлівасць дапусціць, што ўлада дзяржавы распаўсюджвалася і на землі ўсходняй Смаленшчыны. Смаленскі князь назваў сябе “малодшым братам” Гедыміна, падкрэсліваючы сваю васальную залежнасць ад яго. Мірным шляхам было далучана да ВКЛ і Віцебскае княства. Гедымінаў сын Альгерд пабраўся шлюбам з дачкой віцебскага князя Яраслава Васілевіча Марыяй і пасля яго смерці стаў спадкаемцам віцебскага пасаду.

Лагічным завяршэннем  збліжэння Пінска з Наваградкам  з’явіўся ўваход пінскіх земляў у  Вялікае княства. Пагроза апынуцца ў “волаці татарскай”, плаціць даніну Залатой Ардзе прадвызначала рашэнне Пінска. Пры Гедыміну тут княжыў яго сын Нарымонт-Глеб.

Што да Турава, дык там, відаць, уладарылі нашчадкі турава-пінскіх  князеў аж да 1385 г., пакуль тураўскаму князю  Фёдару Ягайла не перадаў горад Астрог на Вільні.

Няма дакладных звестак  пра час далучэння да ВКЛ Падляшша. Вядома, што ў бітве беларуска-аўкштайцкага войска з крыжакамі ў 1348 г. удзльнічала харугва з Берасця. Значыць, да гэтага часу Падляшша ўжо было далучана да Вялікага княства. Але калі? Верагодней за ўсё, гэта адбылося ў 1340 г. калі памёр галіцкі князь Юрый II і польскія войскі Казіміра напалі на Галіцыю. Любарт і Кейстут занялі тады Валынь і Падляшша.

 

 

 

 

Такім чынам, вывады па вышэйсказанаму заключаюцца ў наступным:

1). Расшырэнне Гедымінам заходняга вектара палітыкі ВКЛ;

2). Барацьба з крыжакамі,  а таксама пошук новых саюзнікаў  у гэтай барацьбе;

3). Уключэнне ў састаў ВКЛ новых земляў;     

4). Гарантаванне Гедымінам аўтаноміі і непадзельнасці тэрыторыі пры ўключэнні новых зямель ў склад ВКЛ ;

4). Дакляраванне Гедымінам новага прынцыпа “старыны не парушаць”;

5). Захоўванне Гедымінам мясцовых законаў, недатыкальнасць правоў і ўладанняў феадалаў, мяшчанаў, духавенства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 2. Усходняя палітыка: адносіны з Масквой.

Не толькі Вільня імкнулася  сабраць вакол сябе ўсходнеславянскія  землі - падобную палітыку праводзіла і Масква. У адрозненні ад Гедыміна маскоўскі князь Іван Каліта знаходзіўся ў выйгрышным становішчы. Ён не траціў сілы на барацьбу са знешнім ворагам. Купіўшы крывёю Цверы ярлык вялікага князя Уладзімірскага, ён весь за вессю, горад за горадам далучыў да сваіх уладанняў новыя землі. Падтрымка мітрапаліта таксама ўзмацняла ўладу Каліты. Маскоўскія ваяводы адчувалі сябе як дома ў Паўночна-Усходняй Русі; бралі даніну для свайго князя. Прызнаваў уладу Каліты і “господин великий Новгород” [6, с. 6-7]. Палітычныя ворагі маскоўскага князя шукалі падтрымку ў Гедыміна. Так рабілі цвярскія і смаленскія землі, Пскоў, а пазней і Ноўгарад. Для самога Гедыміна перш за ўсё важна было ўтрымаць у арбіце свайго ўплыву Пскоў – аплот абароны ад Лівонскага ордэна на поўночна-ўсходніх межах Вялікага княства.

Гедымін дапамог пскавічам адбіць нашэсці нямецкіх і дацкіх рыцараў у 1322-1323 гг., падтрымаў іх у спробе адасобіцца ад Наўгародскай епархіі ў 1331 г. Ён жа апякаў Аялксандра Міхайлавіча, выгнанага з Цверы Калітой і абранага князем у Пскове. Занепакоены Ноўгарад паскардзіўся Каліце і мітрапаліту Феагносту. Маскоўскі ўладар са сваёй раццю і мітрапалітам заявіўся ў Ноўгарад і стаў пагражаць Пскову вайною. Пскавічы, адчуваючы дапамогу Гедыміна, заявілі, што не выдадуць свайго князя. Спраўдзіць сваю пагрозу Каліта асцерагаўся, добра разумеючы, што вайна са Псковам немінуча прывядзе да вайны з Вялікім княствам Літоўскім. Тады ён угаварыў мітрапаліта адлучыць Пскоў ад царквы. “Анафема” ў вуснах мітрапаліта была страшнейшая за зброю ў руках Каліты: пскавічы скарыліся. Аляксандр Міхайлавіч пакінуў Пскоў і прыехаў да Гедыміна. Аднак гэта было чаосвае адступленне Пскова. Як толькі Каліта вярнуўся ў Маскву, былы цвярскі князь з дапамогай Гедыміна зноў сеў у Пскове. Давялося Каліце змірыцца з Гедымінавым стаўленнікам, пакуль той не загінуў у 1337 годзе ў Ардзе        [1, с.11-12].    

Хутка і Ноўгарад адчуў на сябе цяжар маскоўскай улады. Каліта прагна выграбаў з кішэняў наўгародцаў срэбра для выплаты ардыншчыны і набыцця новых весяў і гарадоў. Але гэтага яму здавалася мала. У 1333 годзе Каліта запрасіў у наўгародцаў новай даніны, а за адмову захапіў Таржок, Бежацкі Верх. У наступным годзе ён заявіўся з войскам і пачаў рабаваць наўгародскія воласці. Каб заручыцца падтрымкай Вялікага княства Літоўскага, наўгародцы выканалі сваё абяцанне даць Гедымінаваму сыну Нарымонту-Глебу воласці. У 1333 г. той атрымаў наўгародскія прыгарады Ладагу, Арэхава, палову Капор’я і Карэльскую зямлю. Уплыў ВКЛ распаўсюдзіўся на Паўночную Русь. І з гэтым павінен быў лічыцца Каліта. Ён уступае ў кантакт з Гедымінам, сватае свайго сына Сымона (будучага вялікага князя маскоўскага Сімяона Гордага) да яго дачкі Аўгусты. Адначасова Каліта стаў паддобрывацца да Ноўгарада. У 1335 г. ён нават збіраўся з наўгародцамі і з усімі нізаўскімі князямі ісці на Пскоў. Набег атрада Гедыміна на Таржок астудзіў памкненні наўгародцаў. Раззлаваны Каліта напаў на памежныя беларускія гарадкі Асечан ды Расну.

Былі ў Гедыміна і  прыкрыя паражэнні. Так, пасля смерці літоўскага мітрапаліта Філафея  ў 1330 годзе візантыйскі патрыярх скасаваў літоўскую мітраполію і  Каліта атрымаў магчымасць праз маскоўскага мітрапаліта ўмешвацца ва ўнутраныя справы Вялікага княства. Не жадаючы мець адзінага з Масквой мітрапаліта, Гедымін спрабаваў аднавіць мітраполію. Для гэтага Любарт Гедымінавіч авалодаў маёмасцю Філафея, да якой ужо прагна цягнуў рукі Феагност. Маскоўскі мітрапаліт тут жа раструбіў, што “язычнікі” (хаця Любарт быў праваслаўным) рабуюць цэрквы, а гэта, вядома, зрабіла свой уплыў на рашэнні патрыярха.

Адно за другім буйныя паражэнні Тэутонскага ордэна у  вайне з Вялікім княствам выклікалі  сур’ёзную трывогу папскай курыі. Папа Ян XXII прадпісаў манаскаму ордэну дамініканцаў прапаведаваць крыжовы паход на ВКЛ і Жамайцію і абяцаў паломнікам дараваць за гэта грахі.

У Нямеччыне стварылі вялікае апалчэнне крыжакоў, якое ў пачатку зімы 1322 г. Сабралася ў Прусіі. Дваццацітысячнае войска крыжакоў і прускіх рыцараў узначаліў правінцыйны магістр Фрыдрых Вільдэнберг, які і павеў яго на Жамайцію. Пакідаючы пасля сябе попел мірных селішчаў, заваёўнікі дайшлі на крэпасці Бісены і ўзялі яе. І, відаць, вырашыўшы, што свой хрысціянскі абавязак выканалі, “слугі хрысціянства” вярнуліся ў Прусію. Гедымін тут жа абваявау Бісену і напаў на Лівонію, захапіўшы там пяць тысяч палонных [8, с.34-36].

А да крыжакоў у Прусіі падаспела папаўненне з Чэхіі  і Рэйнскіх земляў. Хаця і не хацелася магістру Вільдэнбергу ў непагадзь выбірацца з цёплых пакояў Марыенбургскага замка, а давялося зноў весці рыцараў у паход. Аднак лютыя маразы аказаліся мацнейшымі за зброю непрыяцеля, і крыжакі павярнулі назад.

Дасягнуць перамогі над  Ордэнам, спадзеючыся толькі на зброю, было немагчыма. Гэта добра разумеу яшчэ Віцень, а таму выкарыстау супярэчнасці паміж Лівонскім ордэнам і Рыгай, заключыушы з рыжанамі мір.

У Лівоніі тым часам  складваліся спрыяльныя для Гедыміна умовы. Зноу успыхнула дауняя спрэчка  паміж рыжскім арцыбіскупам і магістрам Рыгі, з аднаго боку, і лівонскімі рыцарамі – з другога. Падставай да гэтага стала пакупка рыцарамі без згоды архібіскупа замка і манастыра Дынаміндзе ў манахаў тыстэрціянскага ордэна. Рыцары ведалі, что набылі: замак і кляштар ахоўвалі рыжскі порт, і тым самым крыжакі бралі ў свае рукі гандаль – галоўную крыніцу багацця Рыгі. Тады архібіскуп пачаў закідваць папу скаргамі на крыжакоў. 

Калі б гэтыя абвінавачванні пацвердзіліся, Лівонскі ордэн чакаў  бы лёс тампліераў, якіх папа за хцівасць і злачынствы аб’явіў ворагамі хрысціянства.Расправіліся над тампліерамі жорстка: іх судзілі, найболей уплывовых з іх пазбавілі жыцця, толькі ў Парыжы ў 1309 годзе папская інквізіцыя спаліла 54 храмоўнікі. Лівонскім рыцарам заставалася адмаўляцца ад абвінавачванняў рыжскага архібіскупа. Ордэнскія пракуратары пры папскім двары сцвярджалі адно: хлусня, намовы, Ордэн клапоціцца аб хрысціянах, нікога не праследуе, архібіскупа брація паважае, любіць і.г.д. Аднак папа Клімент V паслаў у Лівонію легата, каб той на месцы ва ўсім разабраўся [1, с.46-48].

Болей за тры месяцы папскі легат вёў следства, дапытаў мноства  сведкаў і пераканаўся ў вінаватасці  рыцараў. Папа адлучыў Ордэн ад царквы, а на ордэнскія землі наклаў інтэрдыкт. І толькі подкуп папскай курыі выратаваў Ордэн ад загубы. У 1313 годзе пасля шчодрых паднашэнняў папскай булай было знята з Лівонскага ордэна адлучэнне ад царквы. Рыжане так і не дабіліся праўды ў наступніка апостала Пятра, цяпер даводзілася спадзявацца толкі на свае сілы.

24 красавіка 1316 года гараджане напалі на кляштар Дынаміндзе і спалілі яго. Зноў успыхнула вайна паміж Рыгай і Ордэнам. Рыжскі архібіскуп звярнуўся са скаргай на Ордэн да папы. Ян XXII вырашыў учыніць новае следства, аднак замацаваў за рыцарамі Дынаміндзе. А ў 1321 годзе папа ўвогуле прыняў бок крыжакоў, прызнаўшы іх прэтэнзіі справядлівымі. Вось тут і нарадзілася ў крыжакоў думка звярнуцца па дапамогу да Гедыміна, каб ён пацвердзіў усе абвінавачванні ў адрас Ордэна і давёў папу, што галоўнай перашкодай для распаўсюджвання хрысціянства сярод паганцаў з’яўляюцца менавіта рыцары.

У 1322 г. Рыжскае пасольства прыбыла ў Вільню. Гедымін з  ахвотаю прыняў прапанову рыжанаў  заключыць мірны саюз. Рыжскім  паслам удалося ўгаварыць князя  звярнуцца да папы з пасланнем, у  якім ён выкрываў бы Ордэн. Гэта было і ў інтарэсах Гедыміна: пазбавіць рыцараў ідэйнага прыкрыцця іх заваёўніцкіх планаў. Пад дыктоўку Гедыміна два манахі-францысканцы, пераклаўшы яго словы на лаціну, склалі пасланне да папы.

Гэтую грамату Гедымін  паслаў са сваім паслом у Рыгу. У дарозе крыжакі перахапілі яго і кінулі ў вязніцу. Аднак грамату знішчыць яны не асмеліліся, толькі разламалі пячатку і спалілі яе (Ліст без пячаткі ў сярэднявеччы не меў юрыдычнай сілы і ўспрымаўся як фальсіфікацыя.). Гедымінавага пасла вызвалілі, і ён прыбыў у Авіньён, дзе жыў Ян XXII.

Іншы раз папа мог  бы і ўзрадавацца такому пасланню: апошняя цытадэль паганства расчыняла  перад ім браму. Але складанае  становішча у Еуропе вымагала асцярожнасці. Людовік Баварскі без згоды папы абвясціў сябе рымскім каралем і германскім імператарам. Сваёю булаю Ян XXII загадаў Людовіку адмовіцца ад тытулаў. У адказ Людовік распаўсюдзіў граматы, у якіх абвінаваціў Яна, “які называе сябе папаю і дваццаць другім”, у варожасці да міру, а таксама ў ерасі, хцівасці [4, с.12-14]. Калі б Ян падтрымаў Гедыміна і Рыгу, дык выклікаў бы гнеў Тэутонскага ордэна, што і скарыстаў бы ў сваіх мэтах Людовік Баварскі. Вось і мінуў амаль год, а папа не прымаў ніякіх рашэнняў.

Тым часам у Еуропе з’явіліся новыя граматы Гедыміна. У пасланні да гараджанаў Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна ад 25 студзеня 1323 г. Гедымін запрашаў іх да сябе, абяцаў надзяліць замлёю, даць магдэбургскае права, выслабаніць купцоў ад мыта, а святарам – будаваць цэрквы і свабодна прапаведаваць слова Божае. Пра гэтыя пасланні папа паведаміў французскаму каралю Людовіку X і выправіў у Лівонію двух легатаў – Варфаламея, біскупа Алецкага, ды Бернарда, абата манастыра св. Тэафрыда.

6 жніуня 1323 г. Гедыміна  наведала пасольства ад духоўнай  улады Лівоніі, рыжскага магістрата, дацкага намесніка Рэвельскай зямлі і Лівонскага ордэна. Зачытаўшы прывітальныя граматы, паслы пацікавіліся ў Гедыміна, ці збіраецца ён выконваць сваё абяцанне. Князь ухіліўся ад прамога адказу. І ўвогуле, да пары да часу не раскрываў сваіх задумаў. Такое ўражанне, што што ён або перадумаў прымаць каталіцкую веру, або сумняваўся у правільнасці свайго рашэння. І для гэтага былі сур’ёзныя падставы.  

Як толькі стала вядома аб задуме Гедыміна хрысціць у каталіцтва Літву, супраць яго выступілі жамойцкія феадалы. Яны пагражалі князю захапіць яго разам з сям’ёй з дапамогай тэутонаў, выгнаць з дзяржавы або забіць. Такія пагрозы не былі пустымі. У Жамайцію ужо наязджалі ордэнскія ваяжоры, якія дарамі падкуплівалі найбольш уплывовых жамойцкіх старэйшын. Такія ж пагрозы Гедымін чуў і ад беларускіх праваслаўных феадалаў, якія таксама занепакоіліся непрыемнай перспектывай з’яўлення ў дзяржаве каталіцкай царквы. Затое патрэбны мір з Лівоніяй Гедымін заключыў. Гэты мір прызнау і Лівонскі ордэн, які не асмеліуся не падпарадкавацца папскаму загаду спыніць вайну супраць Вялікага княства. Дамову накіравалі да папы Яна XXII з просьбаю зацвердзіць яе, што папа і зрабіў у ліпені 1324 г.

Информация о работе Великий князь Литовский Гедимин